• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    Усе гэтыя дзівацкія словаформы закруціліся ў мяне ў галаве, яшчэ на перадапошнім сказе я адчуў набліжэнне прыходу і зразумеў, што трэба ажыццявіць ліквідацыю дыскрэдытуючай мяне паперчыны, і парваў яе на маленькія, маленечкія, такія драбнюткія кавалачкі, пільнуючы, каб на кожным з іх асобна не было прыкметаў ні найменшых прыкметаў наяўнасці мовы, спалучэнняў, забароненых згодна з дзейным заканадаўствам. I я думаў нават падпаліць гэтыя кавалкі, шматочкі, каб забяспечыць поўнае знішчэнне, але свядомасць ужо панесла мяне ў гарвыканка*маўскія далі, і я пабачыў, што адзеты ў кашулю «Эліз», блішчасты камінтэрнаўскі гарнітур і такія незвычайныя, адметныя сваімі вузкімі насамі франтаватыя чаравікі.
    I тут я зразумеў, што мне няма чаго баяцца, бо я ператварыўся ў аднаго з дзяржаўных людзей, што цяпер я такі ж, як яны, што ў мяне такі самы лад думання і што я цалкам асуджаю наркагандаль і наркаўжыванне. Я павольна, як гэта і належыць дзяржаўнаму чалавеку, падняўся з лаўкі, захінуў пінжак і, усё ж пазіраючы па баках, пайшоў па вуліцы Маркса. Вакол было вельмі шмат падазроных тыпаў. Вось ідзе дзяўчына занадта хударлявая, відавочна, студэнтачка, а студэнты ўсе маюць схілыіасць да парушэння правапарадку
    * Насамрэч з «Запісак Самсона Самасуя» Андрэя Мрыя.
    і асацыяльнага ладу жыцця. Я адзначыў, што на скрыжаванні ля Наргаса адразу два чалавекі пайшлі яшчэ на чырвонае святло, не дачакаўшыся дазвольнага сігналу святлафора, як таго патрабуюць правілы дарожнага руху. Я хацеў зрабіць ім заўвагу, але зразумеў, што я не на службе, я ў цывільным і без пасведчання.
    Я ішоў і адзначаў падазроныя праявы грамадскіх паводзін: вось мужчына прыклаўся да пляшкі з півам, якую толькі што набыў у краме, распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах парушэнне артыкула 24 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Караецца штрафам ад 70 да 120 юаняў.
    Вось прайшоў замежнік з «Кроўн-Плазы», страшэнна падазроная асоба. Выглядам падобны да гусака, які парос рудым нямецкім шчаціннем, і пры гэтым клятчасты картуз і акуляры плюгавы шпіёнчык, што ён робіць тут у нас, варта было б уважліва праглядзець пашпарт, ці віза не падробленая. Гусак вёў пад руку дзяўчыну, зусім маладую, дурненькую. Ножкі як запалачкі, з усяго відаць няпоўнагадовая, малеча, ёй бы ў школе вучыцца, а яна ўжо са шпіёнамі гуляе. Прыкмета парушэння артыкула 124 Крымінальнага кодэкса: распуста, схіленне да інтымнай блізкасці, пакаранне ад 4 да 8 гадоў зняволення.
    Тут праехаў раварыст, не спешыўшыся на пешаходным пераходзе, 98-ы Адміністрацыйнага кодэксу, штраф ад 30 да 50 юаняў.
    Там кавярня, на тэрасе якой кітайцы паляць кальян, a што ў тым кальяне? Ці дазволеныя рэчывы? Так, дзяржава зрабіла магчымым, дзеля прыцягнення інвестыцый, ужыванне марыхуаны і апіятаў, але гэта ўсё часова, часова. Трэба адзначаць і запісваць, хто, дзе, калі курыў. Каб скласці базу даных. Усіх на ўлік! Каб потым, аднаго дня, накрыць усіх, усіх да аднаго!
    Вось нейкі чалавек у добрым гарнітуры стаіць на скрыжаванні і проста глядзіць на мяне, быццам сочыць, намагаецца зразумець, чым я займаюся, а я дзяржаўны чалавек, і
    справы і нават думкі ў мяне дзяржаўныя! Чаго ён глядзіць? 3 якой мэтай? I ці мае права?
    Я заўважыў, што на лаўцы ля помніка Дзяржынскаму у гэтым святым месцы Мінска! У гэтым месцы памяці, дзе ўскладаюць кветкі! дык вось, тут, у цені помніка Феліксу Эдмундавічу, сядзіць хударлявы тып у шортах, разумееце у шортах, і гэта ўжо падазрона. Вось ён толькі што сунуў у кішэню шортаў нейкую дробненькую запісачку, цыдулку, гэта ж відавочна скрутак з мовай! Я сеў на лаўку насупраць, маючы ў планах усталяваць візуалыіае назіранне за патэнцыйным парушальнікам крымінальнага кодэксу, наркаўжывальнікам, моўнаркотам.
    Настолькі ўжо падурнелі, што не хаваюцца, у цэнтры горада, пасярод белага дня, у цені Фелікса Эдмундавіча спажываюць гірадугледжанае артыкулам 264!
    Мяне панесла думкай пра мову, і я нават кінуў сачыць за тым джанкам, бо думка была вялікая і натхнялыіая. Цяпер, зрабіўшыся дзяржаўным чалавекам, адказным за бяспеку і чысціню ў горадзе, я зразумеў той выклік, які кідае мова і тыя, хто яе распаўсюджвае. Гандаль мовай трымаюць трыяды гэта добра відаць па аператыўнай сітуацыі, цыганы проста махлююць, грэючыся на перакупе, трыяды гэта транснацыяналыіае злачынства, тэрарызм, гэта human traffic, выбухі ў Ганконгу і Масквс. Гэта сепаратызм, які ўздымае галаву, каб разваліць Саюзную дзяржаву Кітая і Расіі. Кожны, хто хоць раз даваў грошы дылеру, фінансуе міжнародны тэрарызм, вайну ў Чачні, забойствы, захоп закладнікаў. Такіх людзей, гэтых фундатараў злачыннасці, іх мала проста ў турму! Бо на іх руках слёзы мацярок, кроў бязвінных ахвяраў, пыл, што ўздымаецца на месцах выбухаў.
    Я ажно замыкаў ад гэтай невыноснай, страшнай думкі, якой ніхто ці праз недагляд, ці праз засілле дробных бягучых спраў яшчэ не зразумеў і як след не думаў. На мне ляжала адказнасць за існаванне дзяржавы, за спакой і дабрабыт народа. За тое, каб дзеці хадзілі ў школы, каб над краінай было блакітнае, нічым не азмрочанае неба... I вось
    тут, у гэты ўзнёслы момант, прыйшла яшчэ больш страшная думка.
    Думка пра тое, што я ж таксама ўжываю. Я таксама фінансую тэрарызм. Я ж і ёсць гэты люты злачынца. Bad trip накрыў мяне, нібы магільная пліта. Я абняў галаву і запусціў пазуры ў валасы. Так я сядзеў пэўны час, пагойдваючыся, пакуль мяне не аклікнуў дзявочы галасок:
    Малады чалавек, з вамі ўсё ў парадку?
    Я падняў твар, чырвоны, напружаны, і ўбачыў пекную, падазрона пекную, як быццам уцягнутую ў порна-індустрыю і прастытуцыю, асобу жаночага полу, але раптам у галаве праяснілася і пачало адпускаць прыход быў моцны, ды нядоўгі, і вось, перада мной сапраўды стаяла прыдатная для хуткага, яркага cold sex маладая чарнявая пампушка, la femme fatale з аграгарадка, першы вечар у Мінску, шукае кавалера з прапіскай, рэстарацыя (20 юаняў), пляшка Савецкага шампанскага на дваіх (4 юані), размова пра адрозненні сталіцы і Таргачова* і яна будзе маёй. А калі пашанцуе будзе маёй яшчэ і нараніцу, трэба толькі своечасова прыдбаць кандомы (1,5 юаня).
    Мы годна напрактыкаваліся з той скаромнай паненкай, to end properly**. Настолькі годна, што было нават трохі складана выставіць яе праз тыдзень, калі я нацацкаўся з яе татуяваным задам, пульхнымі грудзьмі і поўнай дэзарыентацыяй у тым, што ёсць сучаснае сучынае жыццё ў Мінску. Яна чаплялася за маю жылплошчу абяцанкамі гатаваць сняданак, калгасніца.
    Я прызвычаіўся хадзіць на вакзал «пад гадзіннік». У перакладчыцкай канторы, з якой я супрацоўнічаў, каб насшыбаць грошай на стаф, мне няблага і своечасова плацілі, так што нястачы ў фінансаванні маіх гульняў з уласнай свядомасцю не было. Я нават навучыў тую цыганку ўсміхацца. Прыручыць яе было складана, як ачалавечыць прусака.
    * Таргачоў выдуманы горад; згадка пра яго сустракаецца таксама ў рамане «Тэорыя змовы» Уладзіслава Ахроменкі.
    ** Каб скончыць як належыць (анг.).
    Аднойчы яна знікла.
    У мяне быў выходны, і я цэлы чацвер прасядзеў на лаўцы ў парку ля трамвайнага кола, спрабуючы дачакацца ўладалыііцы краіны Оз. Час ад часу я бачыў, як пад гадзіннік прыходзілі добра ўбраныя (мова забава не для бедных) нервовыя чалавечкі, з выгляду менеджары сярэдняй рукі. Яны чакалі яе, перамінаючыся з нагі на нагу, і сыходзілі з такім маркотным выразам на фізіі, што за адзін гэты расчараваны выраз можна было арыштоўваць. Відавочна, што на наступныя дзесяць гадоў пра маладую маці і яе апетытнага немаўлятку можна было забыцца.
    Месяц прайшоў без ужыву, і я нават адвык ад сваіх вясёлых прыгодаў у складцы між дзвюма рэальнасцямі. Аднойчы я пёхаў ля вакзала без усялякага разліку, проста праходжваўся ў спадзяванні на цуд (той, хто ўжываў, кахаў ці спрабаваў набыць тытунь пасля таго, як усе крамы зачыніліся, ведае гэты стан несвядомага пошуку і нязгаснай надзеі). I вось я пабачыў тут, пад гадзіннікам, малога цыганчыка. Гадоў пяці або васьмі я не разбіраюся ва ўсіх гэтых дзіцячых узростах. Ён стаяў, хлюпаў брудным носам і пільна ўглядаўся ў твары мінакоў. Нашыя вочы, вядома ж, сустрэліся. I мае былі прагнымі, а ягоныя дапытлівымі. Адбыўся адзін з тых цудоўных кантактаў, пра які я, здаецца, ужо запрагаў вам тут. Я адразу скіраваўся да яго і спытаўся:
    Колькі?
    Дзвесце, адказаў малы крывасмок.
    Я працягнуў яму купюру, ён сваёй драбнюткай мурзатай далонькай уклаў мне ў руку скрутачак з казкай і хуткахуценька знік. Падняў, гадзянё, дзвесці юаняў на роўным месцы! Каб яму тыя юані выдрысталіся крывавым паносам! I вось тут літаральна праз секунду, як я запхаў паперку ў кішэню мяне моцна сціснулі за локаць. Спачатку я адчуў уладную настойлівасць гэтага сціскання, спалохаўся, і толькі потым пабачыў, хто сціскае. Гэта быў той самы рахманы мент, які звычайна тупаў вакол вакзала і спрабаваў насшыбаць сабе на піва з бабуляў, якія гандлявалі кітайскімі цыгарэтамі ды пінскім кантрафактным трыкатажам. He Дзяржнаркакантроль. Фух, пранесла!
    Хвіліначку, грамадзянін, сказаў міліцыянт пагрозлівым голасам.
    Я агледзеў яго. Выглядаў ён такім пакамечаным жыццём, што страх адразу ж прайшоў. Нясвежая кашуля, пагоны, што тапырыліся ўгору, бы на пудзіле, кадык, які хутка хадзіў уверх-уніз. Было відаць, што міліцыянт хвалюецца, прычым значна больш за мяне. Бо я прачытаў ягоны кошт вокамгненна, а вось ён маёй рэакцыі прадказаць не мог, таму што адзеты я быў заможна, дый мае адукацыя ды IQ значна перавышалі ягоныя.
    Колькі? адразу спытаў я ў яго, не хаваючы пагарды.
    Што ў вас у кішэні? паспрабаваў ён уключыць пракурора.
    Колькі? перапытаў я і паглядзеў яму проста ў вочы. Там, у вачах, былі бачныя галоднае дзяцінства, сілумінавыя цацкі, склееная вермішэль на абед і вячэру, мары паляцець у Крым на самалёце, прыніжэнні і ліхаманкавыя спробы выкараскацца з таго лайна, у якім нарадзіўся. Яму было гадоў сорак пяць, збольшага усё ўжо, наспрабаваўся.
    Вы падазраяцеся ў захоўванні рэчыва, прадугледжанага артыкулам 264 Крымінальнага...
    Рэчыва? перабіў я яго. Ты кодэкс пачытай, служылы! Там чорным па белым сказана пра несубстанцыйныя псіхатропы.
    Несубтасцыйпыя, паспрабаваў ён паўтарыць, але ў яго не выйшла. Таму ён вырашыў трохі скараціць праграму вымагальніцтва. Зараз пойдзем у пастарунак і ажыццявім вобшук з панятымі!