Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Лімузін зароў рухавіком, з прысвістам уключылася турбіна. Майстар прыўзняў палавік пад сабой, адчыніў пафарбаваны ў колер скуранога салона люк і дастаў адтуль здаровы «Desert Eagle» з залатым барэльефам «Guan Yu» на дзяржальне. Ён коратка зіркнуў на мяне і кінуў мне антыкварны «Colt Python 357» з інкрустацыяй са слановай косці.
Ведаеш, як карыстацца?
Я не ведаў, як карыстацца зброяй, і карыстацца ёй не збіраўся. Пагатоў, я не разумеў, у каго ён збіраецца страляць. I хто збіраецца страляць у нас. Мне вельмі захацелася вось зараз жа, на хуткасці, выскачыць з гэтага ўтульнага скуранога салона, хай сабе і аздобленага пласцінамі брані. Я паспрабаваў уявіць, што адбываецца, калі ў такі салон трапляе кумулятыўны снарад з «Мухі», і мне падумалася, што chicken wok гэта дрэннае параўнанне. Перапалены chicken wok, які трымалі на агні да той пары, пакуль ён цалкам не ператварыўся ў вугаль, вось так трэба было б казаць. Мы збочылі ў завулак, што вёў у мой двор.
ДЖАНКІ
Першым, што забілі кітайцы, быў час. Пачуццё часу канвенцыйная катэгорыя. Сёння 18.04 толькі таму, што мы, людзі, дамовіліся адчуваць гэты час як 18.04. Калі ў Мінску з’явіўся прышлы натоўп людзей, якія адчувалі час па-іншаму, нашыя стасункі з будучыняй, мінулым і сучасным пачалі імкліва скажацца.
Цяпер чатыры тысячы сямсот сорак першы год паводле кітайскага календара. Цяпер год Свінні. Цяпер дзве тысячы восемдзесят шосты год паводле тайскага календара, паводле якога тут жыве ўсё тайскае кам’юніці з Драздоў. Цяпер дзве тысячы нейкі там год паводле грыгарыянскага календара калі нехта пра такі яшчэ памятае. Цяпер пяцьдзясят пяты год Эры ўсталявання міру паводле японскага календара, паводле якога лічыцца вельмі модным жыць сярод кітайцаў uppermiddle. Паводле таго ж календара цяпер пяцьдзясят пяты год панавання супердоўгажыхара Хэйсэя, хай Буда дасць яму добрага здароўя. Цяпер тры тысячы шэсцьсот трэці год ад заснавання Дзімму паводле старога японскага календара.
Раней, калі мы жылі ў 1991 ці 2014 годзе, усё было проста і зразумела. Ты нарадзіўся ў 1977-м, ты памрэт не пазней за 2077-ы, бо мы не японцы і болей за сто гадоў у нас жыць не навучыліся. Дваццатае стагоддзе мінулае, дваццаць другое будучыня. Час быў лінейны і маналітны. Чалавека, які б у 2013-м сказаў, што цяпер год 4711-ы, проста здалі б у вар’ятню. Але сёння мы ў той вар’ятні жывём. Мінск болей не мае маналітнага часу, а паняцце «гісторыі» размылася, ператварылася ў міф. Калі быў падпісаны Саюз? У якім годзе? Паводле якога календара? Калі мы пабудавалі мур з Еўразвязам?
Калі час адсутнічае, натура падзей скажаецца, застаюцца толькі дзеі як такія. Імёны, прозвішчы. Подзвігі, якіх заўсёды бракавала гэтай зямлі.
Мы жывём не ў чатыры тысячы сямсот сорак першым. Мы жывём цяпер. Усё, што было да сёння, мінуўшчына. Калі складана канвенцыйна вызначыць нават назву «цяпер», разабрацца з мінуўшчынай робіцца ўвогуле неадольнай задачай: калі яна настае? Якія тэмпаральныя градацыі мае? Усё, што наперадзе, будучыня. Няясная, непраглядная, не звязаная з нашай «цяпершчынай» простай сістэмай матэматычных каардынат. Так нараджаюцца драконы і цмокі, так з’яўляюцца волаты, так пачынаюць рухацца ўзгоркі і гаварыць горы. Бо мінулае робіцца локусам* міфа.
* Месцам.
Час, абжыты час, побытавы час, робіць сваім жытлом паўтарэнне. Гэта болей не лінія, не рыса, скіраваная з мінуўшчыны ў будучыню. Гэта барабан. Кола Дхармы. Гэта Даа. Гэта вечнае чаргаванне фазаў Месяца, дзён тыдня. Гэта чаргаванне найменняў года (я нарадзіўся ў год Дракона).
Як адбываецца смерць у такіх абставінах, калі на магільным помніку ўжо не напішаш: «19201984»? Ты сыходзіш напрасткі ў легенду. Туды, дзе цмокі, дзе жывыя дрэвы, дзе волаты-героі, якія ў адзіноце маглі перабіць цэлае войска. I гэта добра. Бо казка адзіная прастора, прыдатная для камфортнай смерці.
БАРЫГА
Ля ўезду ў двор мы адразу ўперліся ў машыну «хуткай дапамогі». Яна раўла сірэнай, але не магла праціснуцца далей наперадзе быў суцэльны затор.
Выходзім. Асцярожна! загадаў Майстар духмянасцяў і прыадчыніў свае дзверы. 3 джыпа высыпалі «сорак дзявятыя», яшчэ некалькі ўзводаў пад’ехала ззаду на байках. Я не ведаў, што рабіць са «ствалом». Свяціцца са зброяй у натоўпе трыядаўскіх салдатаў надта не хацелася. Але кідаць рулю было боязна, бо, магчыма, гэта жорстка караецца іхнімі законамі. Я сунуў «Colt» пад паху і засланіў зверху заплечнікам.
Краем вока я заўважыў, што кіроўца застаўся за стырном, аўтамабіль стаяў з уключаным рухавіком, мабыць, інструкцыя на выпадак такіх НС прадугледжвала, піто стырнавы мусіць забяспечваць імгненную эвакуацыю ў выпадку нечаканасцяў. Нам насустрач выруліў наш камуфляжнік з брыгадай на байках яны лёгка прайшлі паўз «хуткую».
Тэрмінова сыходзім! скамандаваў камуфляжнік, прыпыніўшыся каля нас.
Што здарылася? спытаў Майстар.
Хутка! падвысіў той голас.
Аб’ект у цябе? удакладніў Чу Лінь.
He! He ў мяне! крыкнуў Чырвоны слуп. Эвакуацыя! Гэта загад!
Рог, скажы ты, што здарылася! ужо нейкай іншай, нефармальнай, інтанацыяй запытаўся Майстар.
Што здаааарылася, перадражніў Чырвоны слуп. Прасралі мы аб’ект! Прасралі! ён скрывіў рот у роспачы. Яны кажуць: выбух побытавага газу.
Дзе? удакладніў Чу Лінь.
Ды вось там! У яго! ён тыкнуў у мяне пальцам. Маўляў, кватэра выпаленая ў попел. Да счарнелага бетону. Яшчэ дзве проста згарэлі. Я туды праціснуўся, на паверх, паглядзеў. Там не тое што кніжка, там, бля, ручкі ад дзвярэй расплавіліся!
Дык што здарылася? тупа паўтарыў Майстар духмянасцяў. 3 усяго было відаць, што нават для ягонай псіхікі гэта было занадта цяжкім ударам.
Выбух! Побытавага! Газу! камуфляжнік сплюнуў сабе пад ногі. Які, бля, газ! Дурыкам гэта раскажыце! Ці хамячкам з Сеціва! Там па ўсім пад’ездзе пах артылерыйскага пораху з пальмітынава-палістэрнай аддушкай! Як быццам яны фугас з напалмам шарахнулі! Давай поўную эвакуацыю і тры дні з Чайна-таўна носа не высоўваць, усім! Бо зараз прыедзе «Альфа» з Дзяржнаркакантролем і выбуховымі спецыялістамі, справу перакваліфікуюць і яшчэ нас падрыўнікамі зробяць! Будуць, бля, плесці пра «кітайскіх сепаратыстаў»! Пайшлі ўсе адсюль!
Майстар духмянасцяў ватнай хадой адышоў убок, прысеў на кукішкі і некалькі разоў з усяе сілы ўдарыў сціснутым кулаком па асфальце. Ясна данёсся хруст зламаных касцяшак. Узняўся са змярцвелым тварам і пайшоў да лімузіна. Пра мяне ён ужо проста не згадаў мяне болей для трыядаў не існавала. Я ледзь паспеў здаць пісталет кіроўцу ягонага «Мерседэса».
Далей усё згадваецца эпізодамі. Правал, нейкія падзеі, зноўку правал. Вось я іду ўздоўж машып «хуткай» і чую размову санітараў: «Ахвяраў нібыта няма», а другі яму: «Толькі той, у наколках, з першага паверха, цяжкі. Як ду-
маеш?» I періпы, адказвае: «Не ведаю, шанц ёсць, але там моцна надыхаўся, фатальны апёк лёгкіх, на апараце». I другі: «I чаго ён у пад’езд палез? Трэба было дома сядзець і акно адчыніць. Праз акно скочыў бы». I першы: «Цікава было яму!»
Далей правал, помню, як ішоў праз натоўп разявакаў, нейкія цётачкі, нягледзячы на кастрычнік, у банных халатах і тапачках, з яўнай асалодай: «Бач ты, які пажар! Шэсць пажарных машын!» Нехта ў адказ: «He! He шэсць восем!» Зноў першая: «Бач ты, які пажар!»
Чарговы правал, міліцэйскі ланцуг, сяржант са стомленым тварам, мне: «Нельга туды. Нельга. Небяспека. Працуюць пажарнікі». I я яму: «Я з гэтага пад’езда». I ён: «Ну праходзь». А ў вачах спачуванне. I далей усё ў сажы дыму ўжо няма, але такі назойлівы горкі пах. Я не адчуў тут адцення пораху, проста пах смаленага. Калі жытло гарыць заўсёды дым едкі. Прасякнуты людскім горам.
Далей дзядзя Саша, у адной майцы, стаіць пасярод газона, падсвечаны вулічнымі ліхтарамі і сірэнамі, крычыць: «Га-лі-на!» I ў другі бок: «Га-лі-на!» 3 ягонага рота вырываюцца клубы пары. Гэта значыць, што на дварэ недзе трыпяць градусаў паводле Цэльсія. Бо шэрані не відаць. «Цёплая кастрычніцкая ноч», лаўлю я сябе на дурнаватых думках. Пабачыўшы мяне, Сан Саныч падыходзіць: «Сярожка, прывет, слухай, ты Галіну не бачыў? Я ў гаражы быў, як выбухнула. А яна, мабыць, у краму па кефір пайшла». I я кручу галавой: не бачыў. Сунуся далей. А ззаду ягоныя крыкі: «Га-лі-на! Галіна, адгукніся!»
Ля пад’езда бачу шмат пажарных машын. Адна з іх стаіць там, дзе рос куст бэзу, які раскошна пах штовясны. Куста болей няма ён расціснуты шматтоннай тэхнікай. Адчынены люк каналізацыі. 3 яго тырчыць нейкая састаўная металічная канструкцыя, да якой прылепленыя шлангі, што ідуць ад пажарных брандспойтаў. Нейкі дзядзька ў форме надзвычайнікаў аднімае адзін са шлангаў ад гэтай канструкцыі і пачынае скручваць. 3 усмешкай кажа міліцыянту, які перамінаецца ля ўвахода ў пад’езд:
Чуеш? Ідзі падсабі!
О, а чаго дэмантуеце ўжо? пытаюся я.
Дык пагасілі пажар, тлумачыць надзвычайнік. Там і гарэць ужо няма чаму. Колькі гадзінаў тушылі? Шэсць? Восем?
Ён вясёлы і энергічны. Для яго праца на складаным аб’екце скончылася.
Можна туды? Я з трэцяга, кажу міліцыянту.
Той ківае. Працягвае мне моцны ліхтар:
Трымай. На трэцім можа прыдацца. Там у адной кватэры нават праводка згарэла, пра лямпачкі ўжо не кажу.
Я адчыняю пад’езныя дзверы, і мае ногі да каленяў абдае плынню цёплай вады, што струменіць зверху, проста па прыступках пад’езнай лесвіцы. У вадзе нейкія дробныя рэчы, прагарэлыя абрыўкі шпалераў, абломкі сталяркі. Тут надзвычайна цёпла і яшчэ дастаткова дыму. Дзверы кватэры зэка Віці шырока адчыненыя мабыць, санітары, якія яго павалаклі ратаваць, шукалі пашпарт, без яго ж не шпіталізуюць.
«Галіна! Галіна!» з вуліцы чуваць крыкі дзядзі Сашы.
На пляцоўцы між першым і другім пажарнік у поўнай выпраўцы, з закурадымленымі балонамі і аранжавым тэрмакасцюмам. Ён стомлена прытуліўся да сцяны. Кажа ў слухаўку: «Не, ну я ж бачыў. Я бачыў, як выглядае выбух побытавага газу. Я бачыў. А тут нейкая херня. Двое нашых ледзь не згарэлі. Херня нейкая. Поўная херня, ну! Струмянём пад ціскам б’еш, а яно вадой не заліваецца. Ну! Хер яго ведае, што такое! I тэмпература шалёная, мы паўгадзіны, як ачаг ліквідавалі, проста ваду лілі, каб жалезныя канструкцыі ў бетоне астудзіць, бо паплавіліся б. I штучная вентыляцыя, бо пах нейкі... Хер ведае. Тры кватэры, адна дашчэнту, да каробкі!»