Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Які вобшук? усміхнуўся я яму ў твар. 3 якімі панятымі? Табе ж трэба будзе потым дзяліцца і з панятымі, і з калегамі-сяржантамі, што апынуцца ў капцёрцы і раптам пабачаць твой «вобшук». Дзяліцца тымі пяццюдзесяццю юанямі, якія я табе зараз дам.
He, ну пяцьдзясят юаняў гэта замала, адразу ж перайшоў ён да дзелавой часткі. Хаця б сто! Вам дзесяць гадоў турмы пагражае, таварыш грамадзянін.
Пяцьдзясят, таварыш міліцыянер, здзекліва паўтарыў я, бо бачыў, што нават пяцьдзясят для яго зашмат, што гэта чвэрць месячнага заробку. А калі зараз не адпусціце, я пачну крычаць, што вы мне наркотыкі ў кішэнь падкінулі. I тады дзяліцца вам прыйдзецца з усім натоўпам, які тут збярэцца.
Ну, нашто дзяліцца? задумаўся ён. Пяцьдзясят дык пяцьдзясят.
Я раскрыў партманет, паказальна адлічыў стосік самых дробных купюр і сунуў іх яму.
На. Тут нават болей. Піва сабе купі, волат правапарадку.
I каб гэтага болей не паўтарылася! паспрабаваў ён вярнуць сабе пашарпаны імідж.
Я хмыкнуў і хацеў дадаць, што, калі такога не будзе паўтарацца, яму давядзецца жыць на заробак міліцыянера, а на гэта здольныя толькі аскеты і святыя. Але мне зрабілася крыўдна за яго. Ну вось ходзіць чувак, з крыміналам змагаецца як-ніяк. I тут такое падзенне. Горш за Кісу Вараб’янінава ў Ільфа і Пятрова. Лаюць цяпер Часы Смутку, але тады хоць міліцыя не жабравала.
Выпадак на некалькі хвілінаў падараваў мне адчуванне ўласнай беспакаранасці і ўсёдазволенасці. Ну як жа мяне й арыштаваць не могуць: адбрахаўся і нават не ўзмакрэў! Я разгарнуў паперку і пачаў чытаць на хаду. Гэта было нешта незразумелае:
«Березень у цйганськйх районах. Сйня олійна фарба на стінах шкільнйх ідалень. ІЦе вві сні у жінок шкіра тепла й солона і підіймаеться дйм шляхамй сйстем опалень. Цйганські родйнй останні згусткй Шанхаю прйносять додому харчі і збіжжя готове строкаті густі кйлймй які вонй розпйнають. Цвяхамй на голйх стінах нібй тіло хрйстове. Легкі наркотйкй отче шр ростуть на іхніх городах. Русла які вонй правлять на передмістях, усе замішано мудро на свіжйх розталйх водах. На втопленйх перехрестях і добрйх вістях цйм чеканням і сміхом столоченою травою. Порнографічнйм світлом на тйхйх дйтячйх облйччях трймаеться небо ру-
хаеться нйзько над головою. Оббйваючй гнізда і гостре нічне паліччя втрачаеш відлйгу наче важлйву ланку. Навігцо тобі ці смуткй які ніхтпо йе поверне. ІЦе дйвйться богородйця як до самого ранку в крйхкій березневій тйші ростуть конопляні зерна»*.
Я прачытаў раз, нічога не зразумеў (можна падумаць, я нешта разумею, калі чытаю на мове), перачытаў уважліва, амаль па складах. Торк усё не пачынаўся. Гэта была нейкая абракадабра. Ну, то бок поўная абракадабра, без усялякага сэнсу і прыходу. Звычайнае, знаёмае цела мовы было тут скажонае дзівацкімі знакамі «н», «і», «е». Хлопчык прадаў мне трызненне-лічылачку, якую, мабыць, напісаў сам на сумесі рускай, наркатычнай і яшчэ нейкай самастойна прыдуманай моў. Мяне толькі што апусцілі на 250 юаняў.
Я завучыў верш на памяць, і пасля некалькіх паўтораў ён мне нават пачаў падабацца. Цыганскія раёны, кілімы, распяцці ды сіняя школьная фарба. It’s my life, як спяваў Доктар Албан. Прыгадаць бы яшчэ, што такое распяцце.
БАРЫГА
Я ніколі, каб на іх чэрці, не бачыў трыядаў на баявым выездзе. Як і для большасці тутэйшых, само слова «трыяды» асацыявалася ў мяне з адной фоткай з Net-візара, дзе праз бясконцы, як мора, натоўп кітайцаў ідзе некалькі дзясяткаў постацяў у чорным страшных, як тыя нежывыя воіны тэракотавай арміі. Такое ўражанне яны і пакідаюць гліняных голэмаў, якія ў сваёй апантанасці будуць біцца, пакуль цела здольнае рухацца. Наперадзе, буйным планам, брыгадны афіцэр у акулярах «Ray Ban» і з такім тварам, што адразу робіцца неяк несамавіта. Ён глядзіць у камеру позіркам гадзюкі перад кідком, і яшчэ больш несамавіта робіцца, калі чытаеш, што аўтара фотаздымка, нейкага неабачлівага галандца, ліквідавалі адразу пасля з’яўлення выявы ў эфіры, бо трыяды фатаграфаваць нельга.
* Сергій Вікторовпч Жадан, «Березень у цнганськнх районах».
Мы ішлі дакладна гэтаксама праз вялікі начны натоўп кітайцаў. Мяне з Майстрам духмянасцяў атачала кола «сорак дзявятых» у цывільным, і на кожным вялікім скрыжаванні ён прыпыняўся і на маленькую рацыю атрымліваў каманду «можна» ці «чакай, калідора няма» нехта захоўваў бяспеку ягонага руху. Што цікава, каманды падаваліся на мове мабыць, каб не разумелі іншыя кітайцы, патэнцыйныя чальцы канкурэнтных трыядаў.
Людзі пазнавалі азызлы твар Майстра духмянасцяў і шарахаліся з нашай дарогі. Тых, хто затрымліваўся ці не бачыў нашай кангрэгацыі, груба адштурхоўвалі прэч салдаты суправаджэння. Я заўважыў, што сорак дзявятыя хоць і былі апранутыя страката, але больш-менш аднолькава. На ўсіх былі ці спартовыя касцюмы «Adidas Basics», ці свабодныя паўспартовыя курткі «Reebok» са штанамі для джогінгу, якія не перашкаджалі руху. Пільнага назірання за манерамі аднаго ці двух салдатаў было дастаткова, каб беспамылкова вылучаць іх у натоўпе.
Мы даволі хутка спусціліся, прычым увесь час рухаліся па шырокіх прасторах вялікіх вуліц. Гэтым разам абышлося без акрабатыкі і скокаў па жэрдачках над безданню. Мы выйшлі з Чайна-таўна ў раёне вуліцы Няміга. Тут нас ужо чакаў камуфляжны з двума тузінамі байцоў. Побач стаяў велізарны прадстаўнічы «Мерседэс» аўто Майстра духмянасцяў. Цікава, што сярод кітайцаў дагэтуль лічыцца крутым набываць ня.мецкія машыны, хоць яны ненадзейныя, нетрывалыя, часта ламаюцца і скрыгочуць у час руху, не раўнуючы стары трактар. Але гэта даніна традыцыі: некалі трыяды працавалі толькі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, еўрапейскія аўтамабілі каштавалі там значна даражэй за японскія і былі прыкметай статусу (да таго ж, у тую сівую эпоху да Часоў Смутку еўрапейскія аўтамабілі былі яшчэ адносна якаснымі). Цяпер, калі трыяды пануюць на еўрапейскай тэрыторыі, яны працягваюць лічыць прыкметай статусу нямецкія драндулеты, што ўжо мала не рассыпаюцца. I хто пасля гэтага скажа, што кітайцы не кансерватары?
Едзем па Багдановіча да Бангалор, там збочваем ля «МакДональдса» і па Маа Цзэдуна да Коласа, тлумачыў камуфляжны сваім падначаленым. Дарогай туды НС* узнікнуць не павінна, усім рыхтавацца да НС на звароце. Рулі трымаць пад рукамі, абоймы поўныя. Праблемныя месцы: скрыжаванні з Варвашэні, Коласа, Чарнышэўскага, Валгаградскай там могуць працаваць снайперы і з дахаў цяжкая зброя. Аб’ект будзе вось у гэтай машыне, ён кіўнуў на «Мерседэс». Яна браняваная, але калі двойчы пацэляць з «Мухі» то ўнутры салона ўсё ператворыцца ў chicken wok.
Камуфляжны хутка паўтарыў усё па-кітайску, мабыць, далёка не ўсе байцы разумелі забароненую мову. Пасля скамандаваў: «Па конях!» ускочыў на матацыкл, суха кіўнуў Майстру духмянасцяў і памчаў у атачэнні сваіх дэманаў забяспечваць нам «калідор». Я заўважыў, што да сядла ў яго быў прымацаваны вінтажны аўтамат Калапінікава, а ззаду на байк прылеплены невялічкі белы сцяжок з чырвонай палоскай пасярэдзіне відаць, эмблема спартовага клуба ці футбольнаіі каманды, за якую ён перажываў.
Мы пачакалі хвіліну і рушылі за ім, за намі прыладзіўся джып «Jeely» з пацанамі з аховы Майстра. Яны крыху апусцілі шкло і выставілі рулі ў паветра сцеражыся войска імператара! Пытанне, ці ёсць у іх дазволы на УСЕ гэтыя рулі, было залішнім, бо з цяжкасцю ўяўлялася сіла, якая б такое пытанне магла ім задаць.
Ці хацеў я аддаваць кнігу? He, не хацеў. Уявіце: вы знайшлі на дарозе мільён юаняў. I ўжо паспелі распланаваць, што за гэтыя грошы набудзеце. А тут з’яўляецца ўласнік мільёна і патрабуе яго вярнуць. Як бы вы сябе адчувалі? Хацелася б вам кінуць апошні позірк на багацце, перш чым з ім развітацца? «Друкаванка» была маім шанцам на сучаснае жытло, на шчаслівае ды бесклапотнае жыццё ў тым жытле. Я не вельмі разумны, вы гэта бачыце. У мяне няма маднявай адукацыі ў галіне чартарнага фінансавага аналізу. Усё маё багацце мой наіўны твар і блакітныя вочкі.
* Надзвычайная сітуацыя.
А таму застаецца ці наркагандаль, ці праца ў дробнай крамцы з кітайскім уладальнікам-скнарам. «Друкаванка» была маім шанцам на Ірку. Так, на Ірку.
Мы імчалі па Коласа, калі нас, абдаўшы ровам сірэны, апярэдзіла «хуткая» з уключанымі праблісковымі ліхтарамі. «О, цікава», толькі паспеў падумаць я, як, на скрыжаванні з Валгаградскай збоку з надрыўным гулам рухавіка выруліла аграменная машына «надзвычайнікаў» з чырвонай сірэнай. Чу Лінь здрыгануўся тварам і нешта сказаў па-кітайску. Я перапытаўся, ён рыкнуў: «Нешта адбываецца! Гэта ненармальна», потым дастаў сваю рацыю і націснуў кнопку:
- Што там?
Некалькі секундаў было маўчанне, потым, праз трэскат памех, пачуўся голас камуфляжнага:
- Няясна. Нешта незразумелае наперадзе. Нейкі гармідар. Чакай.
Чу Лінь крыху апусціў шкло і паказаў складаную паслядоўнасць знакаў пальцамі таму джыпу, што ішоў за намі. Мабыць, гэта была каманда «трывога», бо хлопцы ў джыпе ўцягнулі рулі ў салон і пачалі прыладжваць магазіны. Я не разумеў аднаго: калі яны з трыядаў, то чаго ім баяцца? Чу Лінь мусоліў у руках рацыю, чакаючы выхаду камуфляжнага на сувязь. Урэшце не вытрываў і зноў запытаўся:
Ну! Што там? Дакладвай!
- Мы на месцы. Тут жопа. Поўная жопа. Пажарныя, надзвычайнікі, дым. He разумею пакуль.
Кіроўца «Мерседэса», пачуўшы словы з рацыі, запаволіўся, але Майстар духмянасцяў нахіліўся да ягонага сядзення і хутка памахаў перад тварам рукой едзь, давай! Рацыя ажыла:
Чатырыста трыццаць другі, гэта Чырвоны слуп*! голас камуфляжнага быў знерваваны, гучаў на нейкай мяжы напружання. Я не даю дазволу на набліжэнне! Трымайцеся далей! Тут небяспечна! Быў выбух! Я не бачу сітуацыі! Я не даю дазволу на набліжэнне. Як зразумелі?
* У трыядах афіцыйная пазіцыя чалавека, адказнага за зброю і ваенна-тактычны складнік, «галоўны военачальнік».
У мяне прыўзняліся валасы на галаве. Што там робіцца, у маім зацішным двары, у якім зняможаныя алкаголікі апошнія пяцьдзясят гадоў ціхамірна рэзалі адзін аднаго? Кіроўца, пачуўшы рацыю, пачаў тармазіць, але Майстар духмянасцяў павёў сябе нечакана.
Чаго тармазіш? Наперад!
Але ка-ма-нда бы-ра... з моцным кітайскім акцэнтам запярэчыў кіроўца.
Якая каманда? крыкнуў Чу Лінь і выключыў рацыю. Я камандую: наперад! На ўсёй хуткасці!