Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
чаму я тут захрас, чаму спыніўся. I вось, ступаючы дробнымі крокамі, я перайшоў тую кладку і, увесь час азіраючыся ці туды іду? праціснуўся па вузенькім небяспечным ходнічку. Увесь час трымаўся за дамы, што былі з левай рукі, каб раптам не пахіснуцца ды не абрынуцца ў бездань. Ходнік упёрся ў сценку без дзвярэй, да якой прыхіліліся яшчэ адны драбіны. Тут лезці было невысока, літаральна два метры, і перад намі адкрылася ажыўленая пешаходная вуліца, якая ішла пад моцным ухілам наверх. Нам таксама трэба было туды, вышэй. Вакол былі дзясяткі тысячаў твараў, абыякавых, раздражнёных, задуменных, я адчуў, што нехта хуценька прайшоўся па маіх кішэнях, але я навучаны быў учорашнім здарэннем і надзейна трымаў партманет у руцэ.
Праз дзвесце метраў мяне гукнуў мой праваднік, які зноў жэстам паказаў: трэба збочыць. Тут быў цёмны завулак. Пад нагамі грымела бляшаная падлога. Я са здзіўленнем заўважыў, што падлога пад нагамі ўтвораная вялікімі металічньші шчытамі, з якіх некалі рабілі камерцыйныя кіёскі. 3 такіх жа шчытоў былі складзеныя касыя стракатыя халупкі, з якіх тут гандлявалі, у якіх жылі людзі. Як яны не здубеюць узімку? Гэта была гастранамічная вуліца: па абодва бакі цягнуліся прылаўкі са свежымі карпамі, каля іх спачывалі абкладзеныя буйнымі кавалкамі лёду самы, віліся падобныя на дробных вужакаў уюны. Побач стаялі перасоўныя кухні вялікі паднос на колах, газавая гарэлка, шмат алею і сажы ды жвавыя вочкі кухараў пакаштуй, не пашкадуеш! Тут пяклі рыбу, вэндзілі свініну, смажылі бульбу. Цягнула духмяным пахам ад гандляроў момам*, шквірчэла соевая локшына. Тут жа, пад цэлафанавым паддашкам, месціўся цэлы амфітэатр белых пластыкавых зэдлікаў, на якіх сядзелі і прагна елі кліенты.
Мы прайшлі праз імправізаваны рэстаран і збочылі ў тупічок. Тут мой праважаты падняў бляшаны ліст, пад ім была неасветленая лесвіца. Мы палезлі па ёй уніз, і я ўсё баяўся паваліцца, бо відаць не было літаральна нічога, але
* Мома страва тыбецкай кухні: пяльмені, якія гатуюцца на пары.
вось наперадзе заззяла лямпачка, за ёй яшчэ адна. Ад той лесвіцы перпендыкулярна адыходзіў праход, нешта кшталту калідора. Ён быў асветлены шэрагам павешаных на звычайным электрычным дроце лямпачак, прычым кожная з іх была любоўна пафарбаваная ў іншы колер. Калідорчык быў вузенькі ідучы, можна было спакойна дакрануцца абедзвюма рукамі да сценак, якія яго ўтваралі. Але гэта былі не сценкі, а нейкія пакункі з таварам, з выгляду гарбата, жэньшэнь, травы. Дзіўна, але нават на гэтай прыхаванай падземнай «вуліцы» нам сустрэлася некалькі мінакоў. Тут ужо з’яўленне «белага» было сустрэта як дзіва яны ветліва ўсміхаліся мне і жартаўліва нешта казалі майму правадніку.
ІІраход вывеў нас да круглай плошчы метраў пятнаццаці ў дыяметры. Даху ды іншых паверхаў над ёй не было, над галавой ззяла ўжо начное неба ды гуляў сцюдзёны вышынны вецер. Я падняў галаву, пабачыў у прарэхах хмараў бляклае праз гарадское асвятленне сузор’е Мядзведзіцы, а таксама тузін далёкіх, а таму нібы вырабленых з саломкі, пераходаў і масткоў паміж узроўнямі наверсе. Яны былі так высока над галавой, што па іх, здавалася, можна хадзіць ад аднаго сузор’я да другога.
Пасярэдзіне гэтай невялікай плошчы месцілася маленькая сажалка з залатымі рыбкамі, і неўзабаве, калі ляснуць начныя маразы, іх трэба будзе прыбіраць у акварыумы, але «Шанхай» месца цудаў, не выключана, што сажалка мае падагрэў. Праважаты адчыніў дзверы аднаго з дамкоў, якія стаялі вакол плошчы, і я, зайшоўшы ўсярэдзіну, зноў ахнуў ад здзіўлення.
Гэта была чаёўня, прычым, мяркуючы з выгляду, не з танных. Залатыя шпалеры з цісненнем, нізкія драўляныя зэдлі. За самым блізкім ад увахода столікам (чырвонае дрэва, складаная разьба барэльефы з драконамі і чароўнымі птушкамі) сядзеў кітаец гадоў сарака. Твар трохі азызлы, апрануты ён быў у стылістыцы брэнда «Jesus Christ»: шырокая лыіяная ці то кашуля, ці то хламіда бела-шэрага колеру без каўняра, прасторныя штаны. Ён паказаў мне
далонню на месца насупраць, і я ўладкаваўся на дужа нязручны нізкі ўслончык.
Хлопцу, які мяне суправаджаў, мужчына аддаў некалькі адрывістых камандаў па-кітайску, і той стаў, засланяючы сваім целам дзверы.
Перад мужчынам стаяў тэракотавы імбрык, які бурболіў на невялічкай гарэлцы. Ен наліў спачатку мне, потым сабе. Гэта была кітайская язмінавая гарбата. Мы зрабілі па глытку, і толькі тады ён загаварыў. Без звычайнай кітайскай ветлівасці, нават з падкрэсленым націскам. Што дзіўна, гаварыў ён на чысцюткай мове. Гаварыў без усялякага акцэнту і значна лепей за мяне.
Вы ніколі не будзеце ўладарамі на ўласнай зямлі! выдаўшы гэта, ён яшчэ раз каўтнуў гарбаты, пільна вывучаючы выраз майго твару.
Мабыць, на гэта варта было нешта адказаць, але я не ведаў, што і як. Таму проста зрабіў глыток з гучным прысёрбам, які ў кітайскай традыцыі азначае, што пітво госцю падабаецца. Майго суразмоўцу, падобна, адсутнасць рэакцыі расцвеліла яшчэ больш. I ён працягваў:
He прыйшлі б мы прыйшлі б рускія! Ці літоўцы! Ці венесуэльцы! Або катарцы! Вы проста, ён папстрыкаў пальцамі, спрабуючы адшукаць адпаведнае слова, вы проста ге-не-тычна непрыдатныя для таго, каб жыць годна. Гістарычна вы былі рабамі. Над вамі ўладарылі то палякі, то рускія. I вы навучыліся цярпець і скарацца. Калі ёсць сядло, знойдзецца і вершнік.
Я паціснуў плячыма мабыць, так, раз ён так кажа. Мне хацелася б перайсці да справы, але я ведаў, што менавіта гэтак здалёк кітайцы звычайна да справы і пераходзяць. Адно што абражаць, як правіла, не ўваходзіць у іх абавязковую праграму.
Вам падабаецца, калі над вамі пануюць, працягнуў ён. Раней я думаў, што гэта такі агульнанацыянальны мазахізм. Але потым, паваяваўшы тут, я зразумеў, што гэта ўсяго толькі лянота, ён, дапытліва гледзячы на мяне, сербануў яшчэ гарбаты. Вы не здатныя біцца за сваё. Пачуўшы
выклік, вы хаваецеся. Там, дзе вас крыўдзяць, дзе трэба загінуць або забіць таго, хто вас зняважыў, вы проста сыходзіце, заміраеце, думаеце, што трэба перачакаць. Усіх вашых герояў знішчылі. Знішчылі здрадай ці падманам. Магчыма, яны былі занадта годнымі для таго, каб даваць адпор тымі ж сродкамі, якімі нішчылі іх. Магчыма, яны нават былі вартымі нас. Можа быць, яны б далі нам бой. А вы... ён зноў з нянавісцю бліснуў вачыма. Вы не ўздымецеся ніколі. Пра гэта сведчаць хоць бы Часы Смутку што з вамі ні рабілі, вы ўсё трывалі і чакалі. Вы не людзі. Вы... ён зноў не знайшоў слова і замоўк, абдумваючы метафару. Я каўтнуў яшчэ раз, зноў з гучным прысёрбам, думаючы, што гэтая простая праява ветлівасці прымусіць яго супакоіцца і перайсці да справы.
Вы вада! крыкнуў ён. Вы не людзі, вы вада! Хапаеш вас, спрабуеш утрымаць, а вы праходзіце скрозь пальцы. Я абражаю цябе. Чаму ты мяне не ўдарыш? Чаму працягваеш піць гарбату з чалавекам, які цябе абражае?
Я паціснуў плячыма. Паколькі ён чакаў адказу, я выціснуў з сябе:
Мне цікава вас слухаць, я сказаў гэта без усякага выкліку, проста каб абазначыць, што не збіраюся з ім біцца. Ды і ці можа быць большае глупства спрабаваць біцца з генералам трыядаў на тэрыторыі, якую кантралююць трыяды? Аднак мой суразмоўца пачуў у гэтым адказе болей годнасці і запалу, чым у той адказ было закладзена.
Вось гэта дакладна тое, пра што я кажу! Гэта пазіцыя вады. «Мне цікава вас слухаць!» Ваду немагчыма зніштожыць! Страляй у яе, рэж яе яна застанецца вадой. Нават калі выпарыць яе, як выпарылі вас за саветамі вы ўсё роўна выпадзеце дажджом і застаняцеся вадой. Немцы, рускія, саветы, кітайцы усе спрабавалі з вамі ваяваць. Вынішчылі найлепшых. Падумалі, што перамаглі. А вадзе не патрэбныя героі. Супраціў вады у яе прыродзе.
Ён наліў яшчэ кіпня з язменавым водарам і працягнуў, гэтым разам ветліва і спакойна.
Маё імя Чу Лінь. Я Чатырыста трыццаць два*, мая пазіцыя Майстар духмянасцяў у брацтве «Светлы шлях», якое пануе над Мінскам.
«Светлы шлях»? перапытаў я і хмыкнуў.
Так, «Светлы шлях». А што такое?
Ды проста дзіўна гучыць для тутэйшага вуха. Як назва... я хацеў сказаць «як назва калгаса», але зразумеў, што праз гэтую фразу магу загінуць на месцы. Як назва населенага пункта.
Так, «Светлы шлях». Мы адна з самых старажытных трыядаў у Ганконгу. Тут нам спачатку супрацьстаялі «Чырвоныя драконы» з Тайваня, але яны прайгралі вайну і сышлі з гэтай тэрыторыі. Гэта наша зямля, апошняе ён сказаў важна. Ну так, з гэтым не паспрачаешся. Вядома ж, гэта іх зямля. He нашая ж.
За якія заслугі мяне ўшанавалі сустрэчай з Майстрам духмянасцяў? запытаўся я, прадэманстраваўшы веды, атрыманыя з аднаго з глянцавых часопісаў. Вы прапануеце мне выпіць віна, перамяшанага з крывёй ля статуі Guan Yu, пра.мовіць клятву сіняга ліхтара**, а потым прайсціся пад страхой з шабель?
Мой суразмоўца паморшчыўся. Я адразу згадаў фразу з таго ж часопіса пра тое, што трыяды пільна сочаць за тым, каб у медыі траплялі выключна апісанні тых абрадаў ініцыяцыі, якія ўжо не практыкуюцца. Магчыма, я сказаў несусветнае глупства або бестактоўнасць, бо Майстар духмянасцяў на пару хвілінаў змоўк, а потым нечакана выдаў:
Мы п’ём зялёную гарбату ўжо некалькі тысяч гадоў. Значна даўжэй, чым вы п’яце сваю гарэлку. Але ў нашай якаснай гарбаце дапускаюцца толькі два смакавыя дадаткі. Першы язмен, другі лотас. Усё астатняе для лааваяў. У вас жа гарбата гэта нейкі кампот. Туды крышаць лімо-
* Пазіцыі ў трыядах называюцца згодна з традыцыйнай кітайскай нумаралогіяй.
** Назва на арго новага салдата трыяды.
нную цэдру, сушаную садавіну, рамонкі, нават ружы. Калі жадаеш зразумець народ паглядзі, як ён п’е гарбату.
Ягоны позірк зноў зрабіўся жорсткім. 3 нейкай няяснай для мяне прычыны ён увесь час спрабаваў упікнуць нас, рускіх. Як быццам мы асабіста зрабілі яму нешта дрэннае. Ці гэта зноў была нейкая праверка?
- Але хадзем, ён тройчы пляснуў у далоні і падняўся. Гарбату п'юць, каб пазнаёміцца. А каб пасябраваць разам вячэраюць.
Ён па-ваеннаму абцягнуў свой гарнітур, які болеіі нагадваў убор хіпі, чым адзенне кіраўніка трыядаў узроўню трох лічбаў*. Я зразумеў, чаму дагэтуль не вызначыў тыпу яго асобы. Выраз на ягоным твары мяняўся кожную хвіліну. Ён то нагадваў бесстаронні партрэт Маа Цзэдуна, то быў агрэсіўна-напорысты, як герой «Dino Bigioni», то загадкавы, як персанаж «Tru Trussardi».