• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    Электронная музыка заўсёды ішла поруч з наркотыкамі. Але на Баравой тым чэрвенем было добра і без псіхатропаў. Ёсць нешта дахазрывалыіае ў тым, што дваццаць тысяч чалавек рухаюцца ў адным рытме, нібы абуджаючы старажытных багоў. Усе магічныя рытуалы абарыгенаў завязаныя на танец. Музыка, цемра, скокі наркотыкі як такія.
    Але я ўсё ніяк не мог разысціся вы ведаеце гэтае адчуванне, калі ты літаральна за адзін крок ад моманту, каб
    * Як вы разумееце (фр.)-
    падхапіць хвалю рытму і пачаць кілбасіцца, не зважаючы на тое, наколькі тэхнічна ці прыгожа ў цябе выходзіць. Але нешта перашкаджала, і я на начным халадку нават не здымаў смарагдавай байкі, у якой прыйшоў. Граў кітайскі micro trip trap, і, можа, рэч была ў гэтым паспрабуй разыдзіся, калі з калонак выцэджваецца па адным гуку за секунду пад аскетычныя барабаны і сінтэтычныя басы.
    Але людзі навокал шпарылі так, нібыта FJ адпякаў dugout-funk. Час ад часу я адыходзіў ад dance floor, каб астыць. У паветры клубіўся чырвоны туман ён нават меў прысмак. Гэта была зямля, узбітая ў пену, у пыл, нагамі тых, хто танчыў. Я аблізваў губы і адчуваў на іх водар карыцы. А побач віліся і вар’яцелі ў скоках разгарачаныя целы дзяўчат. Ад іх нёсся п’янлівы пах палявых красак, нібы ў кожнай з іх унутры было расквітнелае поле. Ссушаныя, паўраскрытыя вусны, зрэнкі на ўсё вока, пашыраныя ці то дазволенымі прэпаратамі, ці то сэксам, што лунаў у паветры. Я вяртаўся да танца, але даць волю целу ўсё не выходзіла.
    I вось падчас аднаго са шпацыраў да мяне падышоў неспакойны вяртлявы чалавек, нечым падобны да казуркі. Ён з’явіўся побач на хвіліну, нічога не пытаўся, проста з маланкавай хуткасцю паказаў «знак мовы», які кожны ведае са школы, дзе нас вучылі, што, пабайыўшы такі знак, трэба адразу тэлефанаваць у міліцыю. Знак утвараецца так: сімвал «Victory» на правай руцэ (кулак з выцягнутымі ўказальным і сярэднім пальцамі), над ім, прыкрываючы «птушачку», вялікі палец з левай рукі. Так што ўсё разам утварае «у нескладовае». Я спужаўся, але кіўнуў. Бо ў мяне былі вельмі добрыя ўспаміны на першую пробу мовы, if you know what I mean*. Ён паказаў, зноў жэстамі: 500 юаняў проста выпрастаўшы пяцярню. Гэта была абіралаўка, але я тады не ведаў, што гэта абіралаўка, і хуценька дазволіў сябе абабраць. Ён уклаў мне нешта ў кішэню байкі і праз імгненне знік.
    Я ж, да макаўкі запоўнены адрэналінам, вярнуўся да сцэны, і там нарэшце злавіў хвалю танцавальнага кайфу.
    * Калі вы разумееце, што я маю на ўвазе (анг.).
    Падышоў да самых калонак, туды, дзе басы быццам варушылі сваімі далікатнымі пальцамі вантробы ў жываце, і там даў дусту нагам. Памятаю, даволі працяглы час я проста скакаў на месцы, з усяе сілы, адчуваючы чыстае, дэстылізаванае захапленне. Байку, наскрозь прамочаную потам, давялося зпяць: я застаўся ў чырвонай цішотцы. Па лбе сцякала салёная вільгаць, я ўвесь набракнуў сокамі ўласнага цела, валасы прысталі да галавы, а джынсы ўліплі ў ногі. I вось я адпоўз, каб падыхаць, і стаяў, гледзячы на чароўнае зорнае неба, якое яшчэ можна пабачыць тут, на Баравой, глыбока ўначы, калі ў вокнах хмарачосаў гасне святло. I тут я пачуў, што ўбраны ў slim-fit клубны пінжачок дзяцюк з падфарбаванымі вачыма засяроджана крычыць у паветра, прыціскаючы правай далонню дынамік да вуха і намагаючыся перакрыць гучную музыку:
    Паўтараю арыенціроўку! Рост метр семдзесят метр семдзесят пяць, валасы даўжэйшыя за сярэднія, апрануты ў шырокія джынсы і байку з капюшонам зялёнага ці цёмнасіняга колеру.
    У мяне ўсё сціснулася ўнутры, але я працягваў разглядаць зоры, нібы да мяне гэта не мела ніякага дачынення. Раптам імклівы рух справа прыцягнуў маю ўвагу, я міжволі павярнуў галаву і пабачыў, як два хлопцы ў пухнатых масках белых зайцоў на галовах цягнулі некуды ўбок падлетка ў цёмнай байцы. Так, можна сказаць, што падлетак нечым няўлоўна нагадваў мяне.
    Сёмы, сёмы, працягваем працаваць! Ты давай іх пакуй, а там мы нават у жопе тыя скруткі знойдзем! Пашырай кола падазраваных! Што? Месца скончылася? Мссца ў цябе скончылася, дык другую каробачку падганяй! У цябе сітуацыя Дэльта Чаромха Восем! Ты разумееш? Мне цябе, бля, вучыць трэба ці што?
    Ён яшчэ нейкі час паслухаў навушнік і загаварыў іншым голасам:
    Паўтараю ўсім падраздзяленням, задзейнічаным у аперацыі «Баравая». У нас Дэльта Чаромха Восем! Было прададзена восем скруткаў дзвесце шэсцьдзясят ча-
    тыры, знойдзена толькі сем. Восьмы знік, агульны пошук. Арыенціроўка. Рост метр семдзесят метр семдзесят пяць, валасы даўжэйшыя за сярэднія, адзеты ў шырокія джынсы і байку з капюшонам зялёнага ці цёмна-сіняга колеру.
    Я болей не мог гэта слухаць. Мне вельмі хацелася не проста пайсці пабегчы прэч, але я трымаўся. «Байка з капелюшом зялёнага ці цёмна-сіняга колеру» была накручаная ў мяне на поясе, як патранташ. Цікава, калі яны зразумеюць, што падчас танца людзям уласціва распранацца? Калі яны зменяць крытэрый пошуку? Стараючыся капіяваць звычайную бесклапотную хаду безгаловага наведніка музычнага фестывалю, я пайшоў проста на агента. Ён нешта пільна слухаў у сваім навушніку, але, пабачыўшы мяне, на секунду літаральна на секунду насцярожыўся: ягоныя вочы прыжмурыліся. Яшчэ трошкі, і ён бы мяне затрымаў.
    Мабыць, яны, як тыя звяры, фізічна адчуваюць чалавечы страх. А страху ў мяне на твары, на спіне і пад каленямі было па-над усякую меру. I тут ён раптам абыякава павярнуўся да мяне спінай. Я разумею ягоную логіку: да яго дайшло, што я ў курсе, што ён агент Дзяржнаркакантролю. Мой страх вытлумачалыіы, а таму на смарагдавую байку, накручаную на пояс, можна не звяртаць увагі.
    Я прайшоў паўз каруселі, паўз будачку «Genes for Fun», дзе кожны мог набыць сабе 15 хвілінаў у скуры Эйнштэйна ці Прэслі, паўз актыватар добрых успамінаў, паўз памяншальную машыну карацей, паўз увесь гэты шарлатанскі хлам, якім забітая пляцоўка любога музычнага фестывалю. Часам узнікае адчуванне, быцца.м адзінае, што вырабляе сучасная навука гэта вось такое камерцыйна прывабнае, але зусім не прыдатнае ні да чаго сур’ёзнага барахло: сотавыя тэлефоны, 3D, 5D, 7В-арамавізары, яшчэ трохі хутчэйшыя машыны, на якіх усё роўна можна прыехаць толькі з панылага офіса ў панылы дом. ГІрычым па корках. Так. I рак яны, дарэчы, лячыць так і не навучыліся.
    Тут з цемры заззяла брама аднаго з бакавых уваходаў: ліхтары, двое журботных мянтоў, ахоўнік, які, пабачыўшы мяне, ажывіўся:
    Ужо сыходзіце, малады чалавек? Давайце я вам пастаўлю маркер на рагавіцу вока! Каб вы вярнуцца змаглі!
    Дзякуй, не трэба! я ўсміхнуўся і махнуў рукой сыходжу я, сам сабе на зрэнкі маркеры стаў, ідыёт.
    Я паспеў адысці літаральна некалькі метраў, калі пабачыў наперадзе, у нізкім чэзлым ельніку, што аддзяляў аэрадром ад гмахаў, тузін цьмяных постацяў. Першай думкай было: знайшлі і тут. Але постаці былі нейкія не такія хударлявыя, гарбаватыя. Мабыць, калі б я ішоў праз асноўную браму, гэтага не адбылося б, хоць, зрэшты, хто яго ведае, Мінск горад жорсткі. Карацей, я зразумеў, што мае быць весела, бо бегчы ўжо было позна.
    Яны абступілі мяне колам як тыя агідныя шэрыя шматпавярховікі, у якіх яны жывуць, абступілі пляцоўку Баравой. Яны ўсё не наважваліся падысці, бо бандэрлогам наогул уласцівая баязлівасць. Вока, прызвычаіўшыся да цемры, разабрала іх прыхаваную красу: в’етнамскія правіслыя спартовыя штаны, кепкі-семкі, латунныя пярсцёнкі на пальцах усё тое, што ліхаманкава спрабавала пераймаць наклубэшаная маднявая моладзь, што танчыла літаральна за сто метраў адсюль. Але ў гэтых усё выглядала трушна, a таму страпша.
    Нарэшце з групы вылучыўся адзін, трохі менш гарбаваты і хударлявы, і, сплюнуўшы на зямлю, неіпта спытаў у мяне. Астатнія пераступалі з нагі на нагу і чакалі. Я не пачуў, што ён спытаў, бо было вельмі гучна. Баравая заўсёды вызначалася тым, што пасля фестывальчыку рэзка ўзрастала наведванне лор-кабінетаў.
    Тады ён стаў зусім побач, паклаў мне руку на плячо і закрычаў, проста ў вуха, бо інакш, мабыць, ён сам бы сябе не пачуў:
    Нашто вашы Белага пакацілі?
    Што? з гэтай фразы я зразумеў толькі слова «нашто». Ну і пытальнік у канцы.
    Белага! Вашы! Белага! Пакацілі! Нашто? паўтарыў ён.
    Я дагэтуль маю падазрэнне, што, можа, гэтае пытанне сапраўды прадугледжвала слуійны адказ. Што, крыкнуўшы яму
    «таму што Белы з цыганоў не адкаціў!», ці «таму што братва яму маляву кінула!», ці «таму што дваццаць восем!», можна было пазбегнуць валтузні. Але я толькі яшчэ раз спытаўся:
    Што?
    I тут ён мяне ўдарыў кулаком у зубы. Я пахіснуўся, але не паваліўся, і атрымаў яшчэ, пад дых і па галаве. I вось, ужо глытаючы пыл, шчодра паліты юшкай з носа, я пачуў, як яны набягаюць з усіх бакоў. Як нехта б’е мяне з размаху па спіне, так, што ажно нага спружыніць. Як нечыя хуткія далоні вымаюць з кішэні тэлефон і партманэ. А паверхня маіх вуснаў пакрываецца нейкімі пухірамі, расце і нямее, нямее, вока заплывае, карацей, я, як у тым «Genes for Fun», я імкліва пачынаю рабіцца іншым чалавекам, больш непаваротлівым за мяне. Чалавекам з празмернымі скуламі, велізарнымі губамі, вузенькімі кітайскімі вочкамі і салёным прысмакам у роце.
    Вось тут, недзе на мяжы адключкі, я з задавальненнем адчуў нянавісць, якая ўздымалася знутры. Набраўшы пылу ў далонь, я сыпануў у вочы таму, хто быў бліжэй за ўсіх. 3 адцягам і асалодай садануў яму па яйцах нагой, так што ён ажно завішчаў, як той парсюк, чуваць было нават праз басы, якія грукалі з-за фестывальнага плота. 3 усяе сілы, што яшчэ заставалася ў целе, брыкануў некуды ў цемру, і нага трапіла ў нешта мяккае, што рохкнула ад болю. Унутры пульсавала і гнала мяне шаленства. Я ўзняўся на калені, гатовы грызці, жэрці, разрываць шыі зубамі. Але нападнікі ўжо паўцякалі нават такога здушанага супраціву выявілася дастаткова, каб іх напалохаць. Я пастаяў так, пахістваючыся, на каленях, і ўпаў на зямлю, адчуваючы, як галаву разбіваюць знутры каменябітныя молаты болю. Засмяяўся, выхаркваючы кроў: ну што за штука жыццё? Хвіліну назад мяне ледзь не арыштавалі, а цяпер яшчэ крышку і забілі б. Проста так. Я зацямніўся, праваліўшыся ў непрытомнасць, а калі ўключыўся, пабачыў перад сабой ногі міліцыянта ён заклапочана аглядаў мяне, і ў яго на твары чыталася: «Напад! Рабаванне! Гэта ж трэба справу ўзбуджаць! I гэта будзе яшчэ адзін “вісяк” у нашым Савецкім РУУС!» 3-за плота даносіліся гукі таго ж трэка, пад які я вырубіўся.