• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    А таму я хуценька апрануўся, закінуў за спіну заплечнік і рушыў уніз. На вуліцы мяне чакаў першы сюрпрыз. Я ж думаў, што, як і мінулы раз, зараз мяне павязуць аж пад Жодзіна на якім-небудзь двухколавым драндулеце і ўсю паездку мне давядзецца заплюшчваць вочы, каб у іх не надзьмула смецця. Але тут стаяў велізарны бензінавы «Toyota Land Cruiser Max» машына, на якой ездзяць арабскія шэйхі, рускія дзікуны-алігархі і вось нейкі загадкавы чалавек, які паслаў па мяне. За стырном сядзеў кітаец у строгім чорным гарнітуры і белай кашулі, тыпаж «Agent Smith by Zara». Я залез усярэдзіну і павітаўся з кіроўцам, спадзеючыся хоць ад яго даведацца, куды мы рушым. Але той на маё пытанне не адрэагаваў ці то гаварыў толькі па-кітайску, ці то быў інструктаваны не ўступаць у кантакт з пасажырамі. «Ганец»правадыр сеў побач са мной і, як здавалася, паглыбіўся ў сябе. На ягоным твары чамусьці быў вінаваты выраз.
    Мы павольна, чапляючы дахам машыны галіны дрэў, праціснуліся з двара стандартны праезд ля маёй хрушчоўкі быў занадта малы для гэтага волата. Я адзначыў, што дзівак у гарнітуры з адлівам працягвае таптацца пад дрэвам. Насы ягоных чаравікаў «Магко» былі завостраныя ды паднятыя ўгору. «Супакойся, сказаў я сабе. Як можна баяцца чалавека, у якога чаравікі «Marko» з задранымі насамі?»
    Мы вырулілі на Коласа і паплылі ў цэнтр, з грацыяй крэйсера рассякаючы транспартную плынь, што складалася з мініяцюрных у параўнанні з нашым асілкам электракараў, скутараў і байкаў. Мы займалі паўтары стандартныя паласы, і машыны перад намі расступаліся, інстынктыўна даючы дарогу большай за сябе істоце. Хто ж паслаў па мяне гэтае аўто?
    Ля плошчы Мёртвых мы выехалі на праспект, трохі пастаялі ў заторы, які ўздымаўся да Кастрычніцкай, прадраліся праз хаатычнае кругавое скрыжаванне ля ГУМа, па якім усе ехалі як хацелі, у тым ліку па сустрэчнай і задам наперад (адбівалася блізкасць «Шанхая»), і нарэшце апынуліся ля ўзножжа гіганцкага мурашніка Чайна-таўна.
    Які ж ён прыгожы і вычварэнскі адначасова, гэты кангламерат абы-як пабудаваных з кардону, металу, цэглы і дрэва хатаў, хлявоў, кітайскіх храмаў, устаноў, wok-буфетаў! Як спатыкаецца на ім тутэйшае вока, прызвычаенае да роўных скрыжаванняў, простых вуглоў, яснай структуры паверхаў, роўных вуліц! Як прыгожа ён ззяе ўначы кітайскімі ліхтарыкамі, сотнямі тысяч дробных агеньчыкаў, якія асвятляюць дамы і халупкі, пастаўленыя адно на адно, нібы ў казачным горадзе на дрэве. Пры ўсёй сваёй пачварнасці, антысанітарыі, скучанасці, пра якія вы, вядома ж, чулі па Net-візары, «Шанхай» пакідае ўражанне жылля нейкіх казачных персанажаў фей, хобітаў або гномаў.
    Менавіта таму ён не можа толькі не падабацца. Дваццаціпалосная вуліца Камсамольская забірала тут рэзка ўбок і ўгору амаль на пяцьсот метраў, каб абмінуць мурашнік і звязаць Цэнтралыіы раён з Фрунзенскім. Адсюль, са скрыжавання ля «Цэнтральнай кнігарні», у якой цяпер
    месціўся адзін з найлепшых у горадзе рынкаў са спецыямі, асабліва добра былі бачныя тысячы дамкоў, што прыляпіліся да велічэзных распорак моста, па якім паўзла вуліца Камсамольская. Здаецца, нават калі б тут была пракладзеная канатная дарога, кітайцы знайшлі б спосаб панабудаваць сваіх хатак на ёй, нібы на жэрдцы. Мне на хвіліну ўявіўся побыт у такім дамку пад мостам, зладжаным на жалезабетоннай апоры, з дарожным палатном замест даху, з пастаяннымі вібрацыямі ад руху тых, хто імчыць па Камсамольскай бррр! He, усё ж-такі кітайцы іншыя, не такія, як мы!
    Машына прыпынілася. Мой праважаты зноў пачаў страляць завучанымі складамі:
    -	На ма-шы-не да-лей не па-е-дзем. Трэ-ба і-сці за мной!
    ДЖАНКІ
    Яны тады сказалі кітайцам: вось вам пляцоўка ў горадзе, кіламетр на кіламетр, няроўны прастакутнік, які накрывае Нямігу ўздоўж вуліцы Леніна, цягнецца да Шпалернай, паглынае ўвесь былы верхні горад, па-над Нямігай паралельна ідзе да скрыжавання з Мяснікова і тут зноў вяртаецца да праспекта. Яны далі дазвол будаваць, але з адным абмежаваннем: без руйнавання наяўнай забудовы, бо яна прызнаная гісторыка-культурнай спадчынай.
    Яны думалі, што абдурылі кітайцаў, бо што ж ты тут набудуеш, вольных пляцовак фізічна не засталося, усё было «ўшчыльнена» яшчэ ў Часы Смутку, якія папярэднічалі стварэнню Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі.
    Яны як думалі? Ну, прыедзе дзесяць тысяч чалавек. Ну, паселяцца ў гэтых дамах. Ну, адкрыюць свае крамкі. Дык нічога дрэннага не здарыцца! Але, як казалі ў кінематаграфічнай класіцы: «Chinese reaction is pretty fucking thing»*. Кітайцы сапраўды нічога не руйнавалі. Кітайцы ўвогуле з павагай ставяцца да не сваёй даўніны. Яны проста над-
    * Скажоная цытата з фільма Гая Рычы «Snatch». У арыгінале: «Gipsy’s reaction is pretty fucking thing».
    будавалі гэты свой трындзец паверх дамоў. На бетонныя навабуды ў стылістыцы агра-класіцызму, што паўсталі ў Часы Смутку на Нямізе, яны насадзілі яшчэ сто паверхаў драўляных, кардонных, шыферных халупаў. Яны праклалі пітучныя вуліцы з дошак, арганізавалі нават нешта накіпталт праспектаў, па якіх у два бакі могуць размінуцца два матацыклы, не зачапіўшы адзін аднаго люстэркамі задняга віду. Нездарма ж гэта называюць мурашнікам гэта і ёсць мурашнік! Калі хочаце зразу,мець, што там унутры, але баіцёся зайсці, то знайдзіце ў лесе мурашоў і разварушыце іх жытло. Вы пабачыце такі ж хаос і такую ж геаметрыю, такую ж адсутнасць парадку і такі ж звышпарадак.
    Бо, пагадзіцеся, арганізаваць жытло для мільёна асобін толькі са смецця (кітайцы, як і мурашы, выкарыстоўвалі ледзь не выключна тое, што можна было знайсці пад нагамі) задача для генія. Калі мне даводзіцца прайсціся праз «Шанхай», гледзячы на яго няроўныя сцены і вулачкі, лесвіцы, якія часам навісаюць над галавой, на ўсе тыя шпакоўні, у якіх жывуць людзі, на тыя «соты», якімі абрасла антыкварная высотка ля «Гандлёвага дома на Нямізе», то я прыгадваю Піранэзі і ягоныя хваравітыя архітэктурныя фантазмы*.
    Ну і, натуральна, што замест дзесяці тысяч у «Шанхаі» пасяліўся мільён кітайцаў. Мільён паводле афіцыйных звестак, якія незразумела адкуль узяліся, бо ніякіх сацыёлагаў на гэтай тэрыторыі ніколі не было, а калі і былі, дык не заходзілі глыбей за паясныя дарожкі, што ідуць праз гэтую вавілонскую недавежу, не паглыбляючыся далей у трушчобы. Бо, збочыўшы туды, на ўсе тыя масткі, насцільчыкі, дошчачкі, з якіх частка для пешых перасоўванняў, частка для сцёку каналізацыі ў Свіслач, а частка для скутараў, можаш ужо „с вярнуцца.
    * Джаванні Батыста Піранэзі італьянскі гравёр XVIII ст., ayTap т. зв. «архітэктурных фантазій», што ўражваюць нечалавечай грацыёзнасцю і неажыццяўляльнасцю (гл. ягоны цыкл «Фантазіі на тэму вязніц»).
    Так, «Шанхай» рэгулярна здзімае, змывае, ён мерзне, час ад часу гарыць, але кітайцы хутка і эфектыўна, як тыя ж мурашы, забудоўваюць праломы, шпаклююць, падклейваюць, садзяць на скотч.
    Колькі паверхаў у найвышэйшай кропцы Чайна-таўна? Рэч у тым, што чыста матэматычна адказаць на гэтае пытанне немагчыма. Кожны жылы «кубік» тут уласнага памеру, у адным месцы мы бачым дваццаць паверхаў старадаўняй офіснай будыніны (у кожным пакоі той будыніны цяпер жыве па пяць сем’яў, не менш!), а на ёй яшчэ пяцьдзясят паверхаў «аматарскай» забудовы, пасля пояс з дзіўнымі камунікацыямі, ад назірання за працай якіх любы інжынер застрэліцца, потым храм, затым яшчэ дзесяць паверхаў, затым штучны парк з прывезенымі з Кітая таннымі бансаямі. А побач, на гэтай жа вышыні васьмідзясяты ўзровень вузенькай бетоннай вежы, якую ўзяліся былі ўзводзіць, калі мурашнік толькі паўставаў, акурат на тым месцы, дзе некалі была вуліца Няміга, але з усёй абаяльнай непаслядоўнасцю кітайцаў, нешта пералічылі, узводзіць кінулі, і з васьмідзясятага паверха пачынаецца шпакоўня аматарскай «кардоннай забудовы». Поўны пясец, як кажа той Пясецкі па скрыні!
    Ёсць жарт, што, калі ідзеш па ўсіх тых вузенькіх пераходах і ходніках на васьмідзясятым узроўні і баішся зірнуць пад ногі, табе насамрэч нічога не пагражае. Бо праляціш ты ўсяго два-тры метры. А там абавязкова натыкнешся на наступны пераходзік, нечы дах, масток ці яшчэ што.
    I гэта мы яшчэ не кранаем нетраў!
    А калі кітайцу трэба нешта пабудаваць, а крамаць ужо збудаванага дома ён не можа, будзьце ўпэўненыя: ён пачне будаваць углыб зямлі. Там, на тых падземных узроўнях, якія паўсталі пад горадам, не было нікога з маіх знаёмых. Але кажуць пра прыстойныя шпіталі, зоны адпачынку і нават уявіце сабе! стадыён. Я, праўда, не всдаю, навошта кітайцам стадыён. Хіба што каб пераўтварыць яго ў рынак.
    БАРЫГА
    Мой праваднік ішоў за мной падобна, ён добра разумеў, што я, ідучы за ім, магу лёгка згубіцца ў тым лабірынце, куды ён мяне накіроўваў. Наш шлях у сэрца квартала пачаўся смешна мы падышлі да адміністрацыйнага будынка, з выгляду школы, ці, хутчэй, рэштак школы, якія ўжо паспелі абрасці чатырма дадатковымі паверхамі. Зверху, з узроўню даху, спускаліся зробленыя з бамбукавых жэрдак драбіны. I я палез угору па гэтай хісткай лесвічцы, прыступкі якой былі змацаваныя дзе цвіком, дзе анучкай, а дзе ужо хісталіся і абяцалі вось-вось абрынуцца пад тваёй вагой. Лесвіца скончылася метраў праз пятнаццаць-дваццаць.
    Апынуўшыся над стрэхамі старой мінскай забудовы, я аж войкнуў ад захаплення прыгажосцю тут сапраўднай нябеснай сімфоніяй дагараў захад. Сонца ўжо зайшло, але неба грала ўсімі адценнямі, ад жаўтавата-чырвонага да аксамітназялёнага там, дзе панаваў змрок. Памаранчавы перламутр аблокаў адлюстроўваўся ў бляшаных дахах цэнтра, па вуліцы Кірава спакойна, як быццам часу не існавала, цягнуўся трамвайчык, злева вытыркалася цацачная вышка тэлебачання, справа ганарліва грувасціліся вежы вакзала, падобныя ці то да крэмавага торта, ці то да сувеніра з выявай сябе ж, сапраўдных. Раптам мне зрабілася маркотна Ірка, Ірка, Ірачка, калі б ты бачыла гэта са мной, мая ты дзяўчынка. Аглядаючы ваколіцы, я ледзь не трапіў пад плынь ровараў, што гналі на вялікай хуткасці: як я зразумеў, увесь узровень, на якім я стаяў, быў толькі для раварыстаў.
    Кітаец ужо махаў рукой, склаўшы яе лодачкай, маўляў, тут убок, убок! А ўбок вяла нават не дарожка перакладзіна шырынёй на дзве дошкі. Яна злучала «роварную» дарожку з нечым накшталт вуліцы: халупкі, крамкі і ля іх тратуар, які, без усялякіх парэнчаў, абрынаўся адразу ў бездань: ляцець метраў дваццаць, калі раптам ступіш не туды. Я змакрэў і жаласна ўсміхнуўся свайму правадніку: май літасць! Але ён на ўсмешку не адказаў. Ён не мог зразумець,