• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    «Божухна! Праўду, шчырую праўду казаў нам сівы Кароль! Шафы, шафы, шафы і ўсе са шклянымі дзверцамі, ды ад падлогі да самай столі... Нават паміж вокан знадворнай сцяны шафы, шафы, фышафшаФФФіі^	FeBiotonicDrumExc.KillTime. I ва ўсіх жа шафах кнігі, кнігі, кнігі, khini, kguhi, knihf»! 1 мы ўсе кінуліся да кніг. Бралі адну, гарталі, разглядвалі малюнкі, на якіх былі ніколі не бачаныя намі краявіды, людзі, убранні, бралі другую, трэцюю ооо 0000 YtgfMEmory_cas.
    Мы проста сп’янелі ад гэтых кніг, ад усяго багацця, ад усяго хараства, пра якое, зразумела, раней не маглі і ў сне сасніць... Мы захапіліся гэтымі кнігамі і зусім забыліся на тое, што ў палацы, што мы прайшлі сюды недазволеным шляхам, што нас за гэта могуць пакараць вельмі жорстка. Хто стаяў, хто сядзеў на падло3е3_3е?%%рас11о2]е, выцягнуўшы ногі і паклаўшы на іх кнігу. А я ўзяў такую тоўстую і цяжкую кнігу, што не мог яе трымаць ніякЬй]ак_:%Доўга не думаючы, паклаў яе на стол, сам падагнаў князеўскае крэсла, сеў у яго і пачаў лёгка і свабодна гартаць старонку за старонкай. Сустрэўшы вялікую рэпрадукцыю, я разгарнуў яе перад сабою на ўсю шырыню. У гэты момант глухая пакаёўка, пані Марцэля, ішла нечага калідорам. Яна пабачыла непарадак: няшчыльна прычыненыя дзверы ў князеўскі кабінет. Падышла да іх і бачыць, так яна апавядала пасля: “Сядзіць у крэсле сваім нябожчык-князь і гартае старонкі ў кнізе, чытае яе”. Пакаёўка крыкнула немым голасам і самлелалалаЛа».
    Другі дзень змяншэння, 7629
    У скрыні юзЗры пішуць, што калі шмат чытаць скруткі, якімі гандлююць тутэйшыя коні, з раніцы будзе балець галава. Як ад гарэлкі. Мне нічога не баліць, ха-ха-ха!
    Трэцг дзень змяншэння Месяца, 4650
    Наш гандаль пачынае падаць. У тых біцюгоў людзям купляць танней. I не трэба гойсаць па «чайніку» ў пошуках дылера. Майстар духмянасцяў ходзіць хмурны і ўвесь час He­rnia мармыча па-кітайску. Аднойчы я разабрала «чарапахавы сыны»*. Чаго гэта ён, цікава, лаецца пры красунях, ха-ха-ха!
    * Кітайцы лічаць чарапаху істотай, неразборлівай у палавых стасунках. Назваць чалавека «сынам чарапахі» ці «яйкам чарапахі» значыць, моцна абразіць яго (у еўрапейскай традыцыі параўнальна з выразам «сучын сын»).
    Чацвёрты дзень змяншэння Месяца, 5433
    У шоу «Вясёлыя каты» ў мяне новы ўлюбёны акцёр рудое кацянятка па мянушцы Гаргарфілд! R на яго глядзець без усмешкі не магу. Вы бачылі, як ён перакульваецца праЗ сваю галаву? А як носіцца за мыіцам? Ха-ха-ха! А вось Пясецкі мне падабаўся болей за Капцава. ІІясецкі быў такі разумны, інтэлектуал. А ў Капцава ўсе жартачкі пёрнуць на запальнічку. А Пясецкаму я б, мабыць, і дала. Вы толькі маці не кажыце, ха-ха-ха!
    Пяты дзень змяншэння Месяца, 3577
    Ну, нешта зусім мала бЯруць.
    Шосты дзень змяншэння Месяца, 2987
    Сёння Майстар духмянасцяў разам з Чырвоным Цынем сабралі чатыры ўзброеныя ўзводы сорак дзявятых і паставілі іх уздоўж праспекта, побач з конямі ў чорным. Вырашана было ЗніЗіць кошт да сарака За скрутак, як у гэтых, чорных. Пратрымаліся яны пятнаццаць хвілін. 12 нашых хлапцоў забраў Дзяржнаркакантроль. Бо гандляваць жа даг.этуль злачынства, толькі захоўваць можна. Але «чорных» не чапалі чамусьці. «Чорныя» засталіся гандляваць. НезраЗумеІа.
    Сёмы дзень змяншэння, 1349
    Трэба нешта рабіць!
    Другая квадра, 3429
    Майстар духмянасцяў з Чырвоным Цынем перадалі афіцыйную позву кіраўніцтву «чорных». «Забіліся» яны на паслязаўтра, на васямнаццаць нуль нуль, на беразе Свіслачы, ля Палаца спорту. Майстар сказаў, што яны мусяць дамовіцца пра кошты і зоны ўплыву. «Чорным» будз&л прапанавана прастора ад другога транспартнага кола. Цэнтр і «чайнік» павінныя быць пакінутыя трыядам. Калі дамовіцца на гэтых «ці іншых» дадаў ён, умовах не атрымаецца, будзе абвешчаная вайна. «Ой, я буду за вас хвалявацца», сказала я яму і запляскала ў далонькі. Сама падумала: трэба
    будзе мне апрануць тую карацюткую сукеначку ў гарошак, можа, перад стралянінай Майстар нарэшце не пагрэбуе мной скарыстацца, a то ходзіць увесь час абыякавы, як янот. А Майстар нявесела ўсміхнуўся і выціснуў: пяма чаго табе хвалявацца. На такія сустрэчы бакі заўсёды ідуць без зброі: гэта правіла.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, раніца
    Я ў яго спыталасВл: «А каго яны прадстаўляюць? Хто ў іх кіраўніцтва? Тайцы? В’етнамцы? Можа, гэта БУС адрадзіўся?» А сама грудачкі выпінаю, а яны ў мяне ў карункавым станіку, які добра бачны праз дэкальтэ на сукеначцы. А Майстар толькі галавой ківае, нават не глядзіць у мой бок. Кажа: «Яны нам сказалі: “Вашая позва прынятая, чакайце, будзем у васямнаццаць ля Палаца”. А каго ад іх чакаць пезразумела. Ну, мы на ўсялякі выпадак роту сорак дзявятых возьмем, каб паказаць, што мы сур’ёзныя хлопцы. А на іх паглядзім. Ці ёсць у іх рота? Можа, гэта ўсё шалупень нейкая з адстаўных служылых! Таму іх “свае” і не кранаюць!»
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, лат
    Во дажыліся, тысячы скруткаў за дзень не здольныя прадаць!
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Майстар духмянасцяў падышоў да мяне, задуменна крануў валасы далонню, я ў гэты час квартальныя падлікі рабіла. Дык ён стаў нада мпой і па валасах правёў далонню. А потым губамі дакрануўся. Нібы пацалаваў, але не мяне, a валасы. He ведаю, што гэта з ім, але прыемна. А цяпер збірае хлопцаў і едзе.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Я думаю, у яго ўсё будзе добра.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Ніякіх вестак, хвалююся.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Ніякіх вестак, хвалююся.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Усе моцна забегалі, ка#уць, здарылася бяда.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Паведамленне з Твітару Вечаровага Лотаса. Гэта «сорак дзявяты», найбліжэйшы сябар Чырвонага Ц%;;ня: «Быў бой. Нашых усіх пастралялі».
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Яшчэ з Твітару: «Чатыры стацыянарныя кулямёты з розных бакоў. Яны парушылі Спрадвечнае Правіла Перамоваў».
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Нічога не зразумела. Паехалі нашыя дактары. Калі з Майстрам духмяна#$$$сіай нешта здарылася, я атручуся.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Па скрыні афіцыйна перадалі пра страляніну на набярэжнай Свіслачы. «Крымінальныя групоўкі высвятлялі адносіны, адна з іх, кітайскага паходжання, амаль цалкам знішчана».
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, вечар
    Дактары пішуць: «Чырвоны Цынь мёртвы. Майстар духмянасцяў у цяжкім стане». Еду да Палацц$3%.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, ноч
    Шмат «хуткіх», кроў паўсюль. Ступаеш у зямлю, падымаеш нагу, у следзе кроў.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, ноч
    У людзей з кветкамі перапісваюць пашпартныя дадзеныя. Шмат жонак тых, хто загінуў. Усе плачуць, кладуць кветкі.
    Майстра духмянаСрп$3## не магу нідзе знайсці. Аднекуль у мяне кроў на пальцах. Здаецца, дапамагала несці параненага, але не магу ўзгадаць. Якая жудасць, мамачкі! Якая тут жудасць!
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, ноч
    Расказ параненага: «Прыехалі, сто чалавек нашых. Сталі на полі, разгру$#паваліся, спусціліся да ракі. “Чорных” не відаць. Пятнаццаць хвілінаў чакалі на набярэжнай. Ужо збіраліся сыходзіць, калі нехта засвістаў у свісток звычайны свісток, як на футболе ў суддзі. I тады адначасова, з чатырох бакоў, запрацавалі БКВТ буйнакаліберныя танкавыя кулямёты Васняцова. Ад хлопцаў мяса шматкамі ляцела. I ў той самы час з даху Палаца спорту далучыліся снайперы і аўтаматчыкі. Хто гэта быў незразумела, але гэта не людзі». Хлопцу, які гэта паведаміў, адсекла нагу стрэлам з кулямёта. Тырчыць кульця, а костка белая. А я гляджу на гэтую костку і думаю: вось чаму косткі ў целе такія белыя? Зубы чысцішчысціш, а яны нейкія трохі жаўтлявыя. А косткі белыя, бы цукар. Як у рэкламе «Blend-a-med». Я еду з глузду. Калі Майстар духмянасцяў памрэ, я ўчыню самагубства. Атручуся ці скочу з сямідзесяціпавярховага дома ўніз галавой. Я нікога і ніколі не буду кахаць так, як кахаю яго.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, ноч
    Чырвонага Цыня забіў снайпер. Майстар духмянасцяў паранены снайперам у «шыю і корпус». Еду да яго ў Лечкамісію.
    Дзявяты дзень змяншэння, 897, ноч
    Мяне да яго не пускаюць.
    Адзінаццаты дзень змяншэння, світанак
    Усё яшчэ не пускаюць.
    Адзінаццаты дзень змяншэння, світанак
    Сказала, што я яго нявеста, мяне вК$##@дуць да яго. Яны сказалі, што раніцай ён памрэ. Яны сказалі, што ім вельмі шкада. I што я яшчэ маладая, яшчэ знайду сабе мужыка. Яны папрасілі не плакаць пры ім, каб ён не разумеў, што памірае.
    Адзінаццаты дзень змяншэння, раніца
    Ён зноў не глядзеў на мяне. Увесь час не глядзеў. Таму не заўважыў, што я не выканала загаду дактароў. Ён не %;;00мржа варушыцца, бо куля трапіла ў хрыбет і раскрышыла яго. А яшчэ прабіта горла. Таму гаварыць ён таксама не можа. Побач з ім вялікі апарат з нейкімі мембранамі. Гэтая скрыня дыхае за яго. Калі апарат выключыць, ён памрэ. Я прыйшла, і ён пачаў алоўкам вадзіць па паперы у яго нататнік і аловак, нехта даў, каб ён мог камунікаваць. Ён напісаў, вельмі неразборліва, бо рука таксама не варушыцца, толькі пальцы. Напісаў, я ўзяла. Там было накрэмзана: «Вады». Але гэта ён раней напісаў, я так зразумела. Потым «ЗАБІЦЕ МЯНЕ» гэта зноў ён не мне, а раней. Потым яшчэ «ВЕЛЬМІ БАЛІЦЬ».
    I вось, унізе, свежае: «Я ЗРАЗУМЕЎ ШТО ЯНЫ РОБ...... Мабыць, мелася на ўвазе «робяць». Я ўклала яму ў руку аловак і ён працягнуў карэбаць па паперы: «ГЭТА 11Е ПАМЫЛКІ!!!». Я зразумела, што ён у стане трызнення, пагладзіла яго па руцэ. Якія памылкі яму прысніліся? Што ён меў на ўвААаЗе? А ён працягнуў пісаць далей. Вывеў: «МОВА ГЭТА КОД». Тут увайшоў доктар закапаць яму ў вочы нейкай вадкасці. Бо ў яго вочы не заплюшчваліся, ён таму і глядзеў увесь час убок, што ў яго зрэнкі не варупіыліся. Ён і міргаць не мог, таму сятчатка перасыхала, трэба было капаць, каб у яго вочы не высахлі. Я баюся, што ў мянс вочы выльюцца слязьмі, а ў яго яны могуць высахнуць. Дык вось, калі доктар сышоў, ён напісаў апошняе: «Гэта ВІРУС». I пасля ўжо нічога не пісаў. Які вірус, ён што, думае, што ад вірусу памірае? У яго ж горла прабітае ды ў жываце дзірка!
    Я тады наблізілася да яго, каб ён бачыў мяне добра, пастаяла так побач, каб яму прыемна зрабіць, гузік верхні расшпіліла на кофтачцы. I на развітанне пацалавала ў шчаку. Ад яго пахла сцулямі.
    Дванаццаты дЗппрен змяншэння