Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
БАРЫГА
Мы выбраліся з касцёла тым жа складаным шляхам, якім увайшлі ў будынак на далонях засталася іржа з металічных клямараў, за якія трэба было чапляцца пры карасканні. Наверсе Сварог размаўляў з Майстрам духмянасцяў. ІІры маім з’яўленні Майстар зласліва бліснуў вачыма, а калі я схіліў галаву ў паважлівым вітанні, проста адвярнуўся. Нібы мы там з Цёткай бавіліся любошчамі і цешыліся пацалункамі. Некаторыя мужчыны ў сваіх пачуццях да жанчын дужа падобныя да малых дзяцей.
Цётка пры падначаленых зрабілася сухой, як экскурсаводка ў Музеі Кітая на вуліцы Карла Маркса.
Гэта ўсё, сказала яна мне. Як прыгадаеш яшчэ словы, выходзь на сувязь.
Яе забраў Чатырыста трыццаць другі, забраў і назаўсёды адвёў некуды ўглыб Чайна-таўна, у якім яна валадарыла. Мы
засталіся са Сварогам і ягонымі «штрыхамі». Ён медзведзявата паператоптваўся з нагі на нагу, а потым сказаў:
Хадзем, баец. Размова ёсць да цябе.
«Ну вось нарэшце мне і дадуць звездзюлёў за тое, што я шмат часу праводжу з Аляй», падумаў я. Мабыць, Майстар духмянасцяў біць мяне не можа паводле этыкету, відаць, у іх там кітайскае размеркаванне паўнамоцтваў і галін адказнасці.
Яна, бачыш ты, хрысціянка, Сварог кіўнуў на вежачку званіцы, з якой мы толькі што сышлі. А ў мяне іншыя погляды.
Іншыя погляды? паўтарыў я за ім.
Іншыя погляды. Я, можна сказаць, паганец. Лічу, што багоў шмат, а вечнасць трэба шукаць у мове. Але я не мастак гаварыць.
Мы праціскаліся з ім скрозь натоўп, падсвечаны наверсе чырвонымі кітайскімі ліхтарыкамі. Вакол стаяў тлум самае бяспечнае месца для самых небяспечных размоў. Чужыя зацікаўленыя вушы, калі раптам яны б тут з’явіліся, нічога не пачулі б.
Ёсць іншая тэма, ён спыніўся, стварыўшы затор з людзей, якія ішлі за ім. На кітайскай вуліцы калі ты ідзеш, ты стаіш, бо ўсе навакольныя рухаюцца з адной хуткасцю. Каб пачаць «ісці», трэба стаць, бо тады натоўп пачне бегчы паўз цябе і з’явіцца адчуванне руху. Так стаялі мы нібы камяні, якія залівала людскімі хвалямі.
Мёртвыя пакрыўджаны, сказаў ён.
Мёртвыя пакрыўджаны? зноўку перапытаў я.
Мёртвыя пакрыўджаны. Колькі гадоў ужо, колькі стагоддзяў тут сруць на магілы продкаў. Іх зневажаюць, іх, як яны кажуць, «учшыльняюць», будуючы на могілках жылыя кварталы. Іх крыўдзяць наўмысна, а мёртвыя бачаць, але трываюць. Бо мёртвыя пачыпаюць гаварыць толькі ў самых выключных выпадках. I такі выключны выпадак настаў.
Што вы маеце на ўвазе? яго складана было зразумець.
Ёсць інфармацыя ад нашых ворагаў, бо ў нас працуюць свае агенты ў Дзяржнаркакантролі... Дык вось, ёсць інфармацыя, што яны рыхтуюць фінальны бой. Ён праходзіць пад назвай «Маўчанне». Мы пакуль не разумеем, што дакладна яны зробяць, але мовы пасля гэтай акцыі не будзе. Плануецца татальная зачыстка. He нас да нас я не маю жалю. Мовы.
Зачыстка мовы? Як такое можа быць? я не мог сабе такога ўявіць. У сэнсе, большая, чым ёсць цяпер?
«Поўная ампутацыя» так яны кажуць. Мы гэтага таксама не разумеем, ён паціснуў плячыма. Але крыніца надзейная. Таму трэба біць першымі. Сказаў «слава нацыі», кажы і «смерць ворагам».
Так, я падаўся наперад.
Ты беларус, Сяргей. I, я бачу, добры чалавек, што цікава, ён сказаў не «добры баец», а менавіта «добры чалавек». Нечаканым было тое, што «добры чалавек» для яго гэта добрае азначэнне. Ён дадаў: Добры чалавек, хай сабе і дохлы, як гліст. Але я хачу даць табе шанц. Я запрашаю цябе пайсці з намі ў апошні бой. Мы ўдарым праз тры тыдні. За гэты час я навучу цябе страляць.
Я спужана замоўк. «Апошні бой» не вельмі ўдалая назва для аперацыі, з якой прынамсі нехта плануе вярнуцца. Да таго ж у сваім жыцці я не быў ні ў адным баі, не тое што ў «апошнім».
He пужайся. Мёртвыя будуць з намі, будуць біцца на нашым баку, сказаў ён упэўнена. А таму мы пераможам.
Тут я хацеў спытацца, што за аперацыю яны плануюць, але ён апярэдзіў мяне.
Біць трэба па тэлебачанні, Сяргей. Любая рэвалюцыя сягоння гэта захоп Net-візара. Гэта шанц на размову з нацыяй. Шанц на абуджэнне мільёнаў. Усё астатняе неістотна. Мы плануем захапіць апаратную прамога эфіру ля плошчы Мёртвых.
Мне стала зразумела, як моцна ён мне давярае.
А Цётка ведае?
He, не ведае. I не будзе ведаць. Цётка супраць. Цётка лічыць, што трэба збіраць словы, як тых хрушчоў у каробачку. I што потым тыя, хто прыйдзе пасля нас, здолеюць па нашых запісах узнавіць мову.
Я задумаўся. Аля выглядала лепшым стратэгам, чым Сварог. Інакш не кіравала б трыядай як Намесніца Даглядчыка Гары. Мабыць, у маіх вачах бліснуў недавер, бо Рог паспяшаўся растлумачыць.
Слухай, я ў сваім праве. Я Чырвоны слуп, загадчык войска, маю права ўласным розумам планаваць баявыя аперацыі і трымаць іх у сакрэце ад братоў, якія сядзяць на грамадзянскіх пазіцыях.
Проста падобна да змовы, паціснуў я плячыма. Калі Цётка не ведае, гэта падобна да змовы.
- Калі яна даведаецца, яна нас не пусціць. Бо ў яе галаве сантыменты і рамантыка, тут ён запнуўся.
Па тым, як ён запнуўся, я адчуў, што пад «сантыментамі» і «рамантыкай» Сварог меў на ўвазе не тыя негвалтоўныя метады барацьбы за мову, якіх прытрымліваецца Цётка, а тыя звычайныя і вытлумачалыіыя «сантыменты», якія слабая і разумная жанчына можа мець да абяздашанага асілка, які камандуе войскам. Мы ніколі не будзем разам. I зразумела, чаму Майстар духмянасцяў лютуе яму ў гэтым трохкутпічку мяне толькі не ставала.
Ты падумай, сказаў ён. Такія рашэнні хутка не прымаюцца. Я заўтра ўвечары цябе знайду, скажаш, што надумаў.
Ён кіўнуў і, здаецца, ужо збіраўся нырнуць у натоўп, але я паспеў запытацца.
Вы сказалі, што ў вас «іншыя погляды» на вечнасць. А што за погляды?
Сварог агледзеў мяне з галавы да ног, пібы вырашаючы, ці не пераўтварыць свой адказ у жарт, і адначасова ўзважваючы, ці не пачну з яго жартаваць я, калі ён адкажа сур’ёзна.
Вечнасць у мове, паўтарыў ён тую думку, якую сказаў напачатку.
- Як гэта?
Вось так. Нездарма ж у хрысціянскіх кнігах напісана, што слова было спачатку і слова было Бог. Пасля. смерці мы жывём у мове. Бессмяротнасць там.
Пачакайце. Як можна жыць у мове? усё не мог уцяміць я. Бо я казаў: я ад прыроды не вельмі разумны.
Душа чалавека гэта тое, як ён гаворыць. Сказаўшы, ён не знікае, бо ягонымі словамі, прымаўкамі пачынаюць казаць жывыя.
Гэта як сляды на снезе? паспрабаваў я падабраць метафару, згадаўшы, як зімой гуляў і пазнаваў свае ж сляды.
He, хутчэй як сцежка ў багне. Кожны з нас сваім маўленнем пратоптвае такую сцежку. Па якой ідуць іншыя. I пакуль сцежка трымаецца, душа таксама жыве. Але я не мастак гаварыць. Я мастак качацца. Бо нацык павінны быць здаровым. Ён драпежна ўсміхнуўся.
А што робіцца ў гэты час з намі? Пасля смерці? Словы жывуць а з намі што?
Якімі намі? запытаўся ён у мяне.
Ну, я паціснуў плячыма. Тым мной, які цяпер вось гаворыць і думае.
Дык а што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і твае словы? Ён зноў людажэрна ўсміхнуўся. 3 качкямі, дарэчы, спрачацца немагчыма. Іх можна толькі слухаць і пагаджацца.
Ты лепей не пра сябе падумай, загадаў ён. Косці нашых продкаў павыкідалі з зямлі. Там, дзе яны спачывалі, сёння рэстараны і начныя клубы. А цяпер іх пазбавяць яшчэ і неўміручасці. Вось з чым трэба змагацца. У нас мусіць застацца нашая вечнасць.
Тут ён кіўнуў і знік за спінамі мурашак, соцень і тысяч мурашак, што таўкліся навокал. Пакінуўшы мяне разважаць, што ёсць ува мне, акрамя думак, якія складзены з мовы, і пачуццяў, якія апісваюцца на мове, а таксама жаданняў, выказаць якія можна толькі мовай. Але не, ёсць, яшчэ нешта ёсць. Для чаго няма слова. Пакуль няма, прынамсі.
ДЖАНКІ
Я не ведаю, колькі часу прайшло з моманту затрымання да моманту выкліку на допыт. Можа быць, адна ноч, a можа два тыдні. Пятровіч усё хрыпеў, Філосаф хроп, потым Філосаф прачынаўся, мы размаўлялі, поты.м ён зноў засынаў. За гэты час нам некалькі разоў давалі сечку і вантробы ад селядца. Есці было немагчыма, пра ўсе астатнія акалічнасці побыту я проста прамаўчу так, як змаўчаў пра тое, што наса*мрэч са мной рабілі ў тым пакойчыку, дзе мяне распранулі і вымушалі прысядаць з голым задам, здымаючы гэта на відэакамеру нібыта на той выпадак, калі з мяне выпадуць прыхаваныя рэчывы, забароненыя артыкулам 264 КК. Пякучае адчуванне прыніжэння мінула, калі я даведаўся, што роўна тое ж рабілі з усімі, хто трапляў у гэтае retreat of sorrow* нават з тымі, каго ўзялі па ненаркатычным артыкуле, за спробу скрасці святлафор, напрыклад. I нават прусакі ў талерцы трапляліся не толькі ў мяне.
Філосаф быў схільны трындзець, Пятровіч не прытомнець, а я я не мог знайсці сабе месца. Праз дзесяць хвілін ляжання на жалезным ложку пачыналі ныць усе косці слабенькая покрыўка не засцерагала ад холаду, піто іпюў ад металу, і не забяспечвала патрэбнай утульнасці. Паспрабуйце паспаць на чыгуначных рэйках вось прыкладна такое адчуванне. I нават чутно, як аднекуль ужо набліжаецца цяжкі, гружаны нафтай, цягнік айчыннага правасуддзя. Я пачынаў хадзіць па ка*меры, але паўсюль былі сцены: тры крокі і ты ля сцяны. Тут было душна і холадна адначасова. Дарэчы, што да часу, дык гадзіннікі адбіраюць у першую чаргу.
Як тут жыць? Я скажу, як тут жыць, расказваў Філосаф столі, выцягнуўшыся на лежні. Паўкоўдры ён падкладаў пад сябе, другой паловай накрываўся, але я так не мог. У прынцыпе, можна было б даць яму ў лыч і адабраць ягоную коўдру, але ў такім разе мне трэба будзе потым самастойна раскручваць Пятровіча, а я гідлівы.
* Прыстанак смутку (анг.).
He чакай суда, працягваў разумнічаць Філосаф. Каб ён ведаў, якая ў мяне адукацыя, маўчаў бы ў анучку ды слухаў бы дзядзьку Дыягена. Але я не спяшаўся выкрываць скарбы сваіх ведаў. А той працягваў: Бо, разумееш, суд толькі яшчэ больш запрасуе. Вось ты спадзяешся на чалавечы прысуд, на тое, што, можа, апраўдаюць, а як цябе дзяржава можа апраўдаць, калі ты дэкласаваны торч? Калі ты ўвесь час толькі пра скруткі думаеш? Таму будзь гатовы да дзясяткі. I лепей бойся, каб наогул не стрэльнулі. Бо тады, як пачуеш прысуд у дзясятку, толькі на сэрцы лёгка зробіцца. Пры гэтым відавочна, што не варта чакаць выхаду. Бо, я табе скажу, браце, дзясятка гэта такі тэрмін, за які ўсе твае ўяўленні пра волю паспеюць так састарэць, што... Карацей, пра волю наогул не думай. He чакай шпацыраў, бо там яшчэ горш, чым тут. Боксы два на два метры, краты паўсюль. Толькі кіслародам можна падыхаць. Ну, і неба над галавой.