Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Я зразумеў, што ў нас дагэтуль не было ніводнага шпацыру. Гэта значыць, што, можа, я і мардуюся тут толькі дзень? Нават паўдня. Ці можа такое быць?
Дык а чаго чакаць? мне хацелася спытацца, колькі я тут, калі мяне прывялі, але я не мог. Чаму? Таму што:
а) гэта выявіла б мой неадэкватны статус перад Філосафам;
б) я быў перакананы, што Філосаф сам страціў адчуванне часу паводле ўсіх чалавечых календароў і сваім адказам толькі ўвядзе ў зман.
Чаго чакаць? задумаўся ён. Я скажу, чаго чакаць. Чакай памыўкі, душа. Вось гэта сапраўдны кайф. Гарачая вада, разумееш? Там яна сапраўды гарачая. Клубы пары. I галоўнае, у пальцы ног не холадна. Адзіная магчымасць сагрэцца. Ну і там... Так скажу там пра ўсё забываеш. Адна халера душ тут раз на тыдзень.
Я ледзь не закрычаў: «Дык хіба ж мы тут не тыдзень ужо парымся?» 3-за дзвярэй пачуўся свіст. Гэты свіст, дарэчы, асобная размова. Ахоўнікі тут не перамаўляліся адзін з адным. Яны тут свісталі. Два посвісты звычайна азначалі, што
зараз бразне жалезам і нейкая камера адчыніцца. Бачыце, я ўжо кажу «звычайна азначалі». I нехта будзе сцвярджаць, што я правёў у той камеры меней за суткі? Дык вось, са скрыгатаннем адчынілася кармушка, назвалі маё прозвішча і сказалі: «Рэчы ўсе вазьмі!»
Пераводзяць цябе! паспеў патлумачыць Філосаф. Бывай, братэла!
Я так і не дазнаўся, што з імі потым сталася. Абодва жыцці Пятровіча і Філосафа мільганулі перад маімі вачыма так, як мільгаюць лёсы герояў у мастацкай літаратуры. Мы бачым толькі тую частку іх прыгодаў, якая ўкладаецца ў сюжэт. Калі чалавек доўга ііЭіМІрае на нарах праз збіццё ці врацяглы час ачомваецца ды становіцца на ногі гэта нецікава крыважэрным пачварам, якія завуцца пісьменнікамі, a таму застаецца па-за рамкамі кніжак.
Няма рэчаў? удакладніў ахоўнік-кантралёр за дзвярыма. А адкуль бы ў мяне былі рэчы узялі толькі ўчора, ды і перадачы мне насіць няма каму. Няма рэчаў рукі ў «кармуіпку», загадаў ён.
Я прасунуў свае рукі ў «акенца» ў дзвярах, у якое звычайна падавалі ежу, і на запясцях бразнулі кайданкі. Мяне павялі гулкімі калідорамі, фарбаванымі ў зялёны, але не ў іншую камеру, а прэч, у следчы корпус, які месціўся побач з ізалятарам. Тут папаваў белы кітайскі сайдынг і плакаты пра супрацоўніцтва са следствам як адзіную крыніцу любові, шчасця і дабрабыту. Я ішоў, аглядаў фотаздымкі найлепшых аператыўных работнікаў Цэнтральнага раёна, і ў маёй галаве гучала Гендэлева: «А-лі-луя! А-лі-луя!». Мяне распірала ад шчанячага экстазу, ад невытлумачальнай радасці такім святам была кароткатэрміновая магчымасць выйсці з камеры. Мяне распірала ад немудрагелістага факта, што я жывы. Ля дзвярэй з узмоцненага белага ПВХ з афіцыйнай шыльдачкай «Следчы па справах, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў» з мяне знялі кайданкі і прапусцілі ўсярэдзіну. Канваір замкнуў дзверы на ключ з калідора, як быццам і следчы таксама быў зэкам. Я агледзеўся. Пакой быў невялічкі, але заліты зыркім, нясцерпна зыркім нябесным
святлом з акна. Так, на акне былі краты, але якая розніца! Там, за шклом, рухаліся людзі і на галіне дрэва сядзеў верабей. Акно так прывабіла мяне, што я не адразу заўважыў следчага ён сядзеў за сталом, залітым цёплым сонечным ззяннем, і ўважліва назіраў за мной. У яго быў маладжавы твар, паголеная галава, а галоўнае вочы добрыя.
Сядайце, прапанаваў ён мне і кіўнуў на крэсла, што стаяла не перад сталом, а ўбаку.
Я сеў і шырока ўсміхнуўся. 3-за вокнаў было чуваць ужо веснавое цвырканне птушак. Лужыны ззялі дыяментамі, кідаючы водбліскі на светлыя сцены пакоя, у якім мы сядзелі. У мяне з’явілася ўражанне, што з пекла я трапіў адразу на нябёсы. Мая эйфарыя, як я цяпер разумею, была рэакцыяй на ўзнаўленне цыркуляцыі кіслароду ў крыві. Кіслароду, якога там, у нашай задушлівай пацучынай каморцы, асветленай бязлітасным дзённым святлом, было занадта мала.
Ну, давайце знаёміцца, таварыш наркаман, следчы кіўнуў мне. Што самае дзіўнае, сказаў ён гэта на мове.
- Знаёміцца? я аўтаматычна паўтарыў слова, за якое адно, як я думаў, можна было зайсці на пасадку. Але чаго мне ўжо цяпер баяцца.
- Знаёміцца, пацвердзіў ён. Я следчы па асабліва цяжкіх справах Дзяржнаркакантролю. Мяне завуць... тут ён зрабіў дзіўную паўзу, як быццам згадваючы, як насамрэч яго завуць, і працягнуў: Мяне завуць Язэп Лёсік*.
- Вы нмеете в внду «зовут», а не «завуць», паспрабаваў я нагадаць яму пра закон.
- He здзіўляйцеся, ён падняў руку. Нам дазваляюць весці працу на мове з тымі, хто пацярпеў ад мовы, -
* Язэп Лёсік (18831940), у 1918 г. старшыня Прэзідыума Рады БНР, з 1930 г. старшыня Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта. Арыштаваны ў 1922 г. за выдадзены падручнік «Практычная граматыка беларускае мовы», які быў названы ў «Звяздзе» «контррэвалюцыйным». У 1930 г. арыштаваны другі раз па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пазбаўлены звання акадэміка. У 1940 г. памёр у саратаўскай турме. Рэабілітаваны ў 1958 і 1988 гг. Адноўлены ў званні акадэміка ў 1990 г.
следчы Язэп спачувальна агледзеў мяне. Вам гэта ўжо не нашкодзіць, а нам будзе карысна.
Я бы лучше, наверное, всё-такн по-русскн, паспрабаваў я запярэчыць.
А чаму? ён разгублена падцяў вусны, і я зразумеў, што лепей для мяне будзе больш яму не пярэчыць. Чаму? ён звярнуўся да мяне па імені. Тое, што вы ужывальнік, выявіць любы доктар. Ад шчырай размовы са следчым на той мове, якая натуральная для вас, будзе толькі лепей, ці не так?
Я паціснуў плячыма. Паглядзеў яму ў вочы. He, чалавек з такімі вачыма не можа прапаноўваць дрэннае. Да таго ж лужыны ззялі дыяментамі, кідаючы водбліскі на сцены пакоя. Як у такой абстаноўцы можна некаму не давяраць?
Добра, сказаў я. Давайце размаўляць на мове. Вы мяне, галоўнае, лячыць толькі не накіроўвайце. Лепей страляйце ўжо.
О, так! збянтэжана развёў ён рукамі. Акурат цяпер на самым высокім узроўні ў нас абмяркоўваюць, што лекаванне ад мовы гэта памылка і перагіб. Бо яно забівае не сувязі нейронаў, яно забівае... Таму не, на лекаванне мы вас пакуль што адпраўляць не будзем. Хоць, вядома, ступень інтэнсіфікацыі вашай свядомасці наркотыкамі вельмі моцная. Вы, мабыць, самі з гэтым пагодзіцеся.
Ну так. Я з гэтым быў згодны. Тырчу, тырчаў і, пры магчымасці, тырчаў бы яшчэ і тырчаў. Бо без мовы жыццё невыноснае для інтэлектуала з добрай гуманітарнай адукацыяй.
А ў чым праблема, таварыш начальнік? Пагрозы жыццю і здароўю грамадзянаў я не ствараю. Сацыяльна бяспечны, да крыміналу не схільны. Тут я зглынуў, бо не быў упэўнены, што пры іх шчыльным за мной назіранні яны не бачылі крадзяжу з «7-га элемента».
Даражэнькі вы мой! Дык я ж з вамі згодны! я заўважыў, што паводзіць ён сябе не зусім уласціва свайму ўзросту. Такому маладжаваму каню не вельмі пасавалі ўсе гэтыя «даражэнькі». Лепей бы размаўляў, як роўны з роўным, не
ўключаючы гэтага патэрналісцкага дыскурсу. Але што мы з вамі мусім рабіць?
Гэта было пытанне. I сапраўды, што мы з ім мусілі рабіць?
Змагацца за здаровы лад жыцця? паспрабаваў я адгадаць адказ.
Ён здзіўлена хмыкнуў.
Ну, мы ж не ў Інстытуце фізкультуры з вамі сустракаемся. He, даражэнькі! Мы мусім трымацца закона. Які вы, мой дарагі, відавочна парушылі.
Язэп Лёсік зрабіў паўзу і ўважліва ўгледзеўся ў мяне. Ну так, я парушыў закон. Гэта было ясна.
Прычым парушылі па сур’ёзным крымінальным артыкуле, які прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Разумееце? ён усё працягваў углядацца мне ў твар. Я слухаў яго ўважліва, бо не зразумеў, чаго ён ад мяне чакае і куды наогул скіроўвае размову. Але канкрэтна ў вашым выпадку парушылі закон і тыя, хто вас браў.
Следчы ўздыхнуў і працягнуў мне нейкія паперы. Я праглядзеў іх зверху было напісана «пратакол», далей ішлі не зусім зразумелыя нават такому інтэлектуалу, як я, выкладкі з хімічнымі фармулёўкамі.
Гэта вынікі экспертызы таго скрутка, па якім вас узялі гэтыя бараны. Так, у іх ёсць відэа. Але на скрутку няма адбіткаў вашых пальцаў.
Я агаломшана слухаў. 3 якой гэта пары Дзяржнаркакантроль, узяўшы тарча, робіць даследаванне адбіткаў? Мы што, знянацку зрабіліся прававой дзяржавай на роўным месцы? Тым больш ён сам кажа, што першы ж доктар выявіць маю атручанасць мовай.
Я люблю, калі ўсё па законе, уздыхнуў следчы. Бо калі закон парушаецца нават у самых дробных дэталях, усе мы тут, ён абвёў позіркам свой кабінет, замест ахоўнікаў правапарадку робімся проста катамі.
Тут да мяне дайшло, што адбываецца. Вядома ж! Зараз Язэп Лёсік прапануе мне напісаць чыстасардэчнае прызнанне. Справы па працэсах з прызнаннем цягнуцца дзесяць хвілін, а калі прызнання няма, суддзю трэба чытаць
увесь сабраны хлам, вывучаць доказы, карацей, марнаваць той час, у які дзяржава можа расціснуць пад сваім абцасам яшчэ каго-небудзь, вартага расціскання.
I вы лічыце, што мне трэба чыстасардэчна...
He, не, не! ён спыніў мяне рухам. Што вы! Калі казаць пра тое, што я я асабіста лічу, дык я скажу вам!
Ён пакруціў галавой, нібы збіраючы думкі і прамовіў:
Я, даражэнькі, лічу, што вы наогул ні ў чым не вінаваты.
Як гэта? не вытрымаў я.
Вось так! Нягледзячы на ўскосныя доказы вашай вінаватасці! ён пакорпаўся ў паперах і дадаў, паказваючы мне нейкія дакументы. Негледзячы на факты набывання, пацверджаныя відэаздымкай і экспертызай купюр. Нягледзячы на крадзяжы з крамаў, бойкі ды іншыя прыкметы маральнага разлажэння.
Дык вось як? Яны гэта ведалі?
Проста самі падумайце, ён адкінуў гэтыя паперы і звярнуўся проста да мяне. Ці можна караць чалавека за ягоную залежнасць?
Няможна! горача падтрымаў я.
Адзіны, хто вінаваты ў вашым падзенні, у вашых супрацьзаконных дзеяннях, гэта чалавек, які на сталай аснове займаўся продажам вам наркотыкаў. Вы хварэлі на наркаманію, а ёп нажываўся.
Я кіўнуў з гатоўнасцю. Трэба будзе дзесяць пратаколаў на гаўнюка напішу.
Дык вы жадаеце, каб я даў супраць яго паказанні?
He, ён задумаўся. He. Нам гэтага не трэба. Мы ў пэўных выпадках, як Зорны флот у «StarTrek», прытрымліваемся Дырэктывы нумар адзін*.
* Маецца на ўвазе правіла з тэлесерыяла «StarTrek», якое забараняла Зорнаму флоту ўмешвацца ў самастойнае развіццё цывілізацый, каб не пастаўляць высокія тэхналогіі ў грамадствы, не гатовыя да іх разумнага выкарыстання.
He магу сказаць, каб я зразумеў, што ён меў на ўвазе, бо глядзець антыкварныя серыялы па скрыні не забава для інтэлектуала.