• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    Тым болып, дадаў следчы, ён ужо не гандлюе.
    Спужаўся? здагадаўся я. Заўважыў, што вы за ім сочыце, і спужаўся?
    Галоўнае тут, што адказваць павінны ён, а не вы. У гэтым мая глыбокая перакананасць. Дарэчы, цяпер на самым высокім узроўні абмяркоўваецца варыянт, каб адказнасці падлягаў выключна той, хто гандлюе. Так што мая пазіцыя тут знаходзіць разуменне ў кіраўніцтва.
    Вельмі гуманная пазіцыя! ухваліў я яго.
    Гэты чалавек проста выпраменьваў разумнасць і дабрыню!
    Дык а што са мной будзе? урэшце задаў я галоўнае пытанне. Калі суд?
    А суда не будзе, выдаў ён. Вашае затрыманне было незаконным. Вашых адбіткаў на скрутку не знойдзена. Вы можаце быць свабодны.
    Што? не паверыў я.
    Ну вось, зараз падпішаце мне тут, што азнаёмленыя з пастановай аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, і на ўсе чатыры бакі.
    Дык вы мяне з-пад варты выпускаеце, да суда? удакладніў я. Пад падпіску?
    He, даражэнькі, ён урачыста ўсміхнуўся. Я вас зусім выпускаю. Будзем з барыгамі змагацца. А такіх, як вы... Ну так, ёсць да вас пытанні па законе, бо вы ўжывальнік, а захоўваць у нас забаронена. Але ўзялі вас з парушэннямі. Падкінулі давайце называць рэчы сваімі імёнамі. А ў нас краіна, дзе паважаецца права чалавека на ўласную юрыдычную абарону.
    Ягоная рука пацягнулася да кнопкі выкліку канваіра. Я, дарэчы, чакаў чаго-колечы. Таго, што зараз набягуць ахоўнікі-кантралёры ў масках і пачнуць мяне збіваць проста тут, на падлозе залітага сонцам і хараством кабінета. Што нас здымалі схаванай камерай для сацыяльнай рэкламы «Паўночна-Заходнія тэрыторыі зона вяршэнства пра-
    ва» і зараз казка скончыцца і пачнуцца рэальныя змрочныя будні, з выбітымі зубамі і жалезнымі нарамі. Я чакаў чаго-колечы, але толькі не таго, што ён сапраўды дасць мне пайсці. А таму сачыў за гэтым рухам ягонай далоні ў бок выратавальнай кнопкі, якая можа выклікаць чалавека, які выведзе мяне адсюль. Рука затрымалася. Да кропкі не хапіла аднаго міліметра.
    Дарэчы, а чаму вы не пытаецеся, што будзе з дылерам Сяргеем, на якога прапанавалі даць паказанні? звярнуўся ён да мяне.
    А што з ім будзе? пацікавіўся я.
    А нічога з ім не будзе, раззлавана заключыў ён. Бо гэты грамадзянін болей не гандлюе. Ён цалкам выйшаў з гандлю.
    Так, ён мне сказаў, пагадзіўся я.
    I гэта абумоўлена не тым, што ён адчуў нашае сачэнне. А чым жа?
    Тым, што на вашай залежнасці, даражэпькі, голас следчага Язэпа зрабіўся сталёвым, а таксама на залежнасці іншых хворых на наркаманію гэты суб’ект назапасіў гіганцкую суму і нажыў выключны скарб. Ён вам казаў, што ў яго няма болей наркотыкаў?
    Так, ён так сцвярджаў.
    А ён сказаў вам, голас следчага падвышаўся з кожным сказам, што ў яго ёсць друкаванка?
    Як друкаванка? не паверыў я. Друкаванка? Сапраўдная? У Дрышча?
    Год выдання 1989. Колер вокладкі чорны. Колькасць старонак невядомая. Ён захоўвае яе...
    Следчы зрабіў паўзу, хутка пачухаў падбароддзе і раптам засмяяўся.
    He, ну вы нават не паверыце, дзе ён яе захоўвае! У заплечніку! Ён носіць друкаванку ў заплечніку! Кожны раз, як ідзе з дому, бярэ яе з сабой!
    Ён што, дэбіл? не паверыў я. У горадзе ж у кожнага міліцыянта сканер, у метро сканеры, на дзяржаўных будынках сканеры і камеры.
    Ну вось так! кіўнуў следчы. Сяргей надта ўпэўнены, што ў яго такая знешнасць, якая выключае думку аб тым, быццам такі чалавек можа несці забароненыя скруткі. I ён сапраўды ўсіх падмануў. Аператары сканераў, што маніторылі натоўп, глядзелі ў ягоны твар і бралі тых, што былі навокал. А яго не чапалі. I колькі ж часу хадзіў ён! Усіх падмануў! Мы толькі цяпер зразумелі!
    Дык а чаго вы яго не возьмеце?
    Таму што ён ужо... тут следчы запнуўся і задумаўся, падбіраючы словы. Таму што, як я казаў, цяпер на самым высокім узроўні вырашылі браць толькі тых, хто гандлюе. А гэты грамадзянін не гадлюе. Ён проста захоўвае. Так што ён застанецца непакараным. За тое, тут следчы зірнуў мне ў вочы, што зрабіў з вашым жыццём.
    Ягоныя пальцы дапаўзлі, нарэшце, да выратавальнай кнопкі. У замку бразнуў ключ, зайшоў канваір ягоная форма падвальнага колеру нагадала пра тое пекла, якое знаходзіцца тут, поруч. «Пратакол дваццаць чатыры. Адмова на ўзбуджэнне. На выхад», даў следчы шыфраваныя інструкцыі ахоўніку. «Усяго добрага. Змагайцеся з уласнай хваробай. Каб нам не давялося сустрэцца тут яшчэ раз», звярнуўся ён да мяне. Ён не жартаваў. Ён сапраўды збіраўся мяне выпусціць. Пасля таго, як справа ўжо была фактычна спечаная, заставалася толькі перадаць яе ў суд.
    «Ідзіце за мной», кайданкі так і засталіся на поясе ў канваіра. Я ішоў праз калідоры свабодным чалавекам. Мы збочылі да турмы, і страх зноўку заварушыўся пад сэрцам, але ў тым жудасным пакоі, дзе я голы прысядаў, скакаў і адціскаўся перад відэакамерай, мне проста вярнулі пашпарт, матузкі і папругу. Ахоўнік, які ўчора грубым крыкам, нібы жывёле, падаваў каманды «сесть, бля!», «встать!», «отжаться, ссука!», цяпер чамусьці не глядзеў мне ў вочы. У яго была смешная бародаўка на шчацэ. Як я мог яго так баяцца?
    «А чаму яны дзевяць месяцаў трымаюць тут Філосафа, калі яму таксама дазняк падкінулі? зварухнулася ў галаве неспакойная думка. А можа, проста трындзіць ён, што падкінулі! Можа, ён гандляр, а не ўжывальнік! Я ж не
    ведаю», супакоіў я сябе. Бо думаць, што я зноў магу пабачыць страшны твар таго канваіра, які працягваў мне на подпіс бланк, што я, маўляў, не маю прэтэнзій да ўмоў утрымашія ў СІЗА, было занадта небяспечна для душэўнай раўнавагі. Давайце проста верыць у цуд і ўсё. I вось нарэшце мяне вядуць да выхаду, выводзяць за турнікет, які працуе толькі на ўваход, суха ківаюць на развітанне. Нарэшце я стаю на вуліцы, дыхаю вольным паветрам і магу ісці куды хачу.
    Я прайшоўся да вуліцы Маркса, выпіў амерыкана з лаймам у маёй улюбёнай м’янманскай кавярні, паглядзеў на няспынную раку матацыклістаў за вокнамі. Ад усведамлення ўласнай свабоды болып не пёрла. Неяк нядоўга пратрымаўся кайф. Легла на плечы стома ад бяссоннай ночы, ад пазамежнага нервовага напружання. У кожнага страху ёсць свой адваротны бок. Адваротным бокам весялосці ёсць дэпрэсія, сум і журба. А вось калі, як хваля, адступае страх, там, на донечку, застаецца лютасць. Злосць. Мне хацелася ўзяць рэванш за прыніжэнні, і я неяк аўтаматычна накрычаў на дзяўчыну, якая доўга несла рахунак. Разлічыўся, выйшаў.
    Вельмі цягнула закідацца. Чым хутчэй, тым лепей. Можна, вядома, патупаць у «мурашнік» Чайна-таўна і дзве гадзіны гойсаць там у пошуках барыгі, вочы якога разгледзяць маю прагу. Можна набыць тры скруткі і спажыць адзін зараз жа. Але што далей, пасля таго, як скончацца скруткі? Ісці красці? Тады я вельмі хутка апынуся на нарах, і дапытваць мяне будзе не Дзяржнаркакантроль, а звычайны опер з раённага РАУС. Прычым дапытваць з падкрэслена грэблівым выразам на твары, бо красці дзеля таго, каб назбіраць грошай на дозу, гэта самае нізкае, што можа быць у жыцці. Ніжэй толькі мужчынская вакзальная прастытуцыя ды збор ПЭТ-пляшак для ўтылізацыі.
    Я пастаяў нейкі час у разгубленасці. А потым ногі самі панеслі мяне ў Зялёны Луг, да кватэры Дрышча.
    БАРЫГА
    «Чаму Сварог прапанаваў мне ўдзел у аперацыі? Я не баявік, я нават страляць не ўмею. I я не нейкі разумнік-стратэг. Чым я магу быць яму карысны?» я нервова хадзіў па кватэры. Узяў леташні «Esquire», пагартаў выявы іконаў стылю і рэкламы храмаў-буцікоў выглядалі несапраўднымі. Як я мог шчыра верыць ва ўсю гэтую хрэнь?
    Ад такіх прапаноў не адмаўляюцца, сказаў я сам сабе. Як я яму скажу? «Мне страшна, Сварог, ідзі гінуць сам»? А я застануся з Цёткай, жывы і здаровы. Буду плакаць у цябе на пахаванні. Як гэта будзе выглядаць і гучаць? He, ад такіх прапаноў не адмаўляюцца. He, пе! Нельга адмовіцца!
    Я ўявіў, што нехта будзе цэліцца і страляць у мяне a калі я пагаджуся, так і будзе, нехта мэтанакіравана будзе выстаўляць рулю аўтамата ў мой бок, выцэльваць і націскаць на курок, дык вось, я ўяўляў усё гэта, і мне рабілася млосна. Я не мог удзельнічаць. Але адмовіцца я таксама не мог, бо вельмі добра ўяўляў, як грэбліва сказіцца твар Сварога, калі я скажу яму, што не гатовы.
    У роспачы я расшпіліў маланку і дастаў са сваёй надзейнай схованкі друкаванку. Разгарнуў на выпадковай старонцы і заглыбіўся ў чытанне. Пяшчотныя рукі мовы ўзялі маё сэрца ў абдымкі і пачалі яго па-матчынаму закалыхваць. Я вылучыў прынамсі тры новыя варыянты слова, калі ў дзверы пазванілі.
    ДЖАНКІ
    Я націснуў на пімпачку званка. Гэты ўсёрак усё не адчыняў, мабыць, хаваў нешта. Я пазваніў яшчэ раз давай хутчэй целяпай сюды, людзі чакаюць! Дзверы прыадчыніліся, паказалася галамоўзіна нашага недаразвітага інтэлектуальна і фізічна пана Карэйкі. Ён зноў прасунуў сваю галаву ў прамежак паміж дзвярыма і вушаком, прасканаваў мяне сваім летуценным поглядам і сказаў:
    А, гэта ты?
    Я яшчэ раз падзівіўся, якія надзейныя ў яго былі дзверы. A то ж! Хаваць за імі такі скарб! Скарб, набыты фактычна за мае грошы. За грошы, якія я яму плаціў як даніну, каб руйнаваць сваю псіхіку тым, што ён мне прадае.
    Я ж сказаў, я болей не гандлюю, нахмурыўся ён.
    Адчыняй дзверы, размова ёсць, кажу я яму.
    Ён зноў задумаўся, ён кожнага разу так смешна думаў адчыняць ці не.
    He, не магу, сказаў ён. У мяне не прыбрана.
    Слухай, я не сватацца да цябе прыйшоў! Адчыні дзверы, саранча, размова ёсць! і гэтак лёгенька дзверы на сябе пацягнуў. А там ланцужок гэты чортаў.
    Якая размова? спакойна спытаў ён. Гавары так.
    Сур’ёзная размова. Дзверы адчыні.
    He магу, у мяне не прыбрана.
    Ну пагадзіцеся, тут кожны на маім месцы раззлаваўся б. Я дзверы ўжо моцна так на сябе рвануў, а ланцужок адчыніць іх не даваў. Тым часам Дрышч зразумеў, што я да яго з нейкім наездам прыйшоў, і галавешку сваю пачаў у кватэру ўцягваць. Павярнуў яе трохі набок, каб, значыць, вушамі за вушак не чапляцца, бо яны ў яго кусцістыя, як у ананіста, і, карацей, цягне галаву ўнутр. Ну, у мяне які выбар быў? Ці нагу прасунуць, каб ён дзверы, значыць, не зачыніў. Ці даць як след, пакуль ён там галавой вошкаецца. I я, па праўдзе, нават падумаць і ўзважыць не паспеў. Цяпер аналізую і разумею, што рашэнпе было аптымальным. Бо каб я нагу сваю прасунуў, ён бы сваімі дохлымі ручкамі ўпёрся і нагу б моцна ўступам ад узлому прыціснула. А тут коратка і эфектыўна.