• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    He, ну сапраўды. Браць вядомага тарча і падкідваць яму стаф? Дзе логіка? А Новікаў тлумачыў, з грэблівай касоіі усмешкай:
    Што табе падкінулі, наркот? Псршая ж экспертыза ў турме ўстановіць, што ты сталы ўжывальнік!
    Гэта не маё! He маё! працягваў я раўці ў камеру.
    Дык што рабіць? запытаў аператар, перастаўшы здымаць і апусціўшы свой інструмент.
    Ды нармальна ўсё! махнуў рукой Новікаў. Хай цяпер з ім слядак вошкаецца!
    I ад душы, з размаху, з добра бачнай асалодай, калі я скакаў на месцы ды вішчаў на ўвесь Зялёны Луг «падстава, нявіннага бяруць!», адвесіў мне такую плюху ў вобласць печані, што мяне сагнула напалам. Я ўпаў на калені, а ён узяў мяне за каўнер і пацягнуў да машыны, прымаўляючы:
    Мы цябе, гандон, яшчэ доўга пасвілі!
    У «Опелі» я апынуўся паміж двума скуластымі дзецюкамі, Новікаў сеў наперад, «відэааматар» за стырно. Мы рушылі, і той, што прыціскаў мяне сваімі тоўстымі каленямі з левага боку, загаварыў:
    I, карацей, тады другі наркот паглядзеў на гэтую таксу і кажа: «Нейкі дзіўны ў цябе сабака»...
    Я зразумеў, што ён працягвае той анекдот, які апавядаў перад маім затрыманнем. Можа, яны і затрымаліся на секунду, даўшы мне заўважыць «Опель», выключна праз тое, што хацелі даслухаць анекдот.
    «Чаму дзіўны?» тады пытаецца першы наркот. «Ну, нейкія ногі ў яго кароткія», адказвае гэты, другі. Тады першы ўважліва аглядае таксу і выдае: «Ну, да зямлі ж дастаюць!»
    Аператыўнікі зарагаталі. Думка пра тое, што для некага маё затрыманне можа быць настолькі будзённай справай, што пасля таго яны працягваюць расказваць анекдот, моцна пахіснула маю карціну свету. Я зразумеў таксама, што для гэтых людзей я нешта накшталт свінні, якую вязуць на кірмаш. Са мной у прынцыпе можна пабалакаць, ну так, як ад няма чаго рабіць можна пабалакаць і са свіннёй ці з катом. Але ііашто? Яна ж дурпая, яна не зразумее і не адкажа нічога вартага.
    Мы пад’ехалі да белых сценаў СІЗА, брама адчынілася, запускаючы нас усярэдзіну. Гэтага не відно з-за высокага дратаванага плота, калі глядзіш на яго звонку, але тут, унутры, кожная цаглінка будынка, кожнае закратаванае акно было палітае такім канцэнтраваным расолам чалавечага гора, што рабілася моташна. Сцены і нары вось усё, што мне наканавана бачыць наступныя дзесяць гадоў. Вы памятаеце Мішэля Фуко, як ён у «Наглядаць і караць» апісваў сканчэнне эпохі катавання цела, а дзяржава, пасля скасавання публічных смяротных пакаранняў, карае выключна сімвалічным пазбаўленнем волі? Дык вось, хай бы гэты мярзотнік пасядзеў у мінскім СІЗА перад тым, як крэмзаць глупствы.
    Мяне завялі ў пакойчык ля ўвахода, без ііараў і нават акна, тут мяне пакінулі стаяць. Сядзець не было на чым. У пакойчыку не было батарэі, а на дварэ стаяла тая пара зімы, калі ўжо хутчэй не зіма, а вясна, калі зямля ўжо растала пад снегам, калі водар такі, ведаеце, разліты... Карацей, вельмі пагана ў такую пару заходзіць на дзесяць гадоў. Дык вось, тут, у пакойчыку, не было ацяпляльнай батарэі, сцепы вільготныя, а бліжэй да столі у шэрані. Я прастаяў так гадзіну, і мяне пачало калаціць. Спачатку хутчэй ад страху, потым ад страху і холаду, потым ужо выключна ад холаду. Тут пачало страляць у галаве нацягнула ад сцюдзёнага бетону. «Яны мяне што, у карцар змясцілі? Але за што?» перапужана думаў я. Mae пазнанні пра турму, запазычаныя з Фуко, Шаламава, Рубанава і Дастаеўскага, нашэптвалі, што ўсё павінна быць трохі не так.
    Асноўным адчуваннем тут былі гукі. Бразгат, ляскат, скрыгатанне жалеза па жалезе. Мабыць, недзе побач знаходзіліся камеры, і быў час ці то разносу ежы, ці то вываду затрыманых на шпацыр. Праз кожныя колькі хвілінаў страшэнны скрыгат, як калі адчыняюць дзверы ці краты, потым калупанне ключа ў замку, потым зноў скрыгат, паўза, і самае непрыемнае дзікі ўдар пры замыканні металічных дзвярэй, удар, падобны да стрэлу ці, хутчэй, да выбуху снарада. Тут, змагаючыся з калатуном, я прыйшоў да цікавага метафізічнага назірання, якому б, вядома, па-
    зайздросціў і Фуко. Высвятляецца, што, калі табе смяротна холадна, усе непрыемныя гукі пераносяцца значна вастрэй, проста вымаюць душу.
    Калі ўжо і з носа моцна цякло, і ў душы панаваў адчай ды безвыходнасць, мае дзверы з працяглым рыпеннем адчыніліся і я пачуў каманду «на выхад». Мяне адканваявалі ў камеру, з прыпыначкам у маленькім пакойчыку, які месціўся ў сутарэнні. У тым пакойчыку мяне распранулі, усё адзенне прамацалі, выцягнулі матузкі і нават папругу. Пасля павялі «на хату». Я чакаў пабачыць вялікі закратаваны пакой з сотняй людзей, якія чакаюць свайго лёсу, але камера была малюткай чатыры ложкі (два ў двухпавярховых блоках), і толькі два з іх занятыя. Я пабачыў тут доўгага, шнырастага хлопца, падобнага да выпускніка філасофскага факультэта, і яшчэ нейкага трэцяга, які ляжаў роўна і нерухома.
    Дзвесце шэсцьдзясят чацвёртая? запытаўся ў мяне выпускнік філасофскага.
    Яны мне падкінулі! Падкінулі наркотыкі! патлумачыў я.
    Дык усім падкідваюць, ухмыльнуўся зэк. У яго не было ўсіх пярэдніх зубоў, а шчокі і падбароддзе пакрывала пеахайная, бы ў Чэ Гевары, чорная расліннасць. Нават калі ў цябе на кішэні дзесяць дазнякоў, усё роўна кідаюць так надзейней. Яны назіранне ўсталёўваюць, і калі высвятляецца, што ты ўжывальнік, бяруць. I ўсё чакай суда.
    Філосаф ляжаў на верхніх нарах. На ніжніх ляжаў той, нерухомы. Я кінуў свае рэчы на другія верхнія, бо чытаў у Рубанава, што ў турме чым ты вышэй, тым пачэсней. Залез на ложак, сеў, звесіўшы ногі, агледзеўся. Яшчэ адна нечаканка: я думаў, што ў камеры будзе цёмна, што будзе гарэць адна кволая лямпачка. А тут фігачылі тры трубкі дзённага святла, заліваючы прастору невыносным хірургічным ззяннем. Потым я падумаў, што на ноч, вядома ж, святло не гасяць, і пачаў ненавідзець тую ілюмінацыю. Маленькае акенца, праз якое ўсё роўна нічога не відаць. Шафка для асабістых рэчаў як у бальніцы. Падумалася, што камера нагадвае нутро карабля Апакаліпсісу. Вось вакол жудас-
    ць і змрок, а людзі неяк абжыліся, вунь нават шкарпэткі памытыя сохнуць. Потым, падумаўшы яшчэ, зразумеў, што выраз «карабель Акакаліпсісу» не мае ніякага сэнсу, а для Ноевага каўчэга тут відавочна не ставала самак.
    Ты таксама дзвесце шэсцьдзясят чацвёртая? спытаў я ў Філосафа. Пытацца, як яго завуць, мне падавалася бессэнсоўным, бо для сябе я яго ўжо назваў Філосафам.
    Ясная рэч! I гэты, ён кіўнуў на чалавека, які ляжаў нерухома, таксама яна. Для тарчоў асобныя камеры. Каб мы нармальных падследных лінгвістычным СНІДам не заразілі.
    I даўно ты тут? пацікавіўся я.
    Дзевяць месяцаў, ён зручней выцягнуўся на нарах.
    Нары былі з металічнага каркасу і сеткі. Усё гэта было пакрыта танюткай покрыўкай. А мне чамусці мроіліся сеннікі. У Рубанава зэкі пры пераводзе з камеры ў камеру заўсёды трымаюць у руках свае сеннікі. А тут голымі рэбрамі фактычна на жалезе. Я здзівіўся:
    Нічога сабе. Дзевяць месяцаў?
    Дык а куды тут спяшацца? Гэта ж нават добра! На следстве дзень за два. А яны не спяшаюцца. Суды нармальнымі людзьмі занятыя. А мы адплёўкі грамадства, Філосаф агаліў дзясны ва ўсмешцы.
    А гэта хто? я кіўнуў на нерухомага.
    Гэта Пятровіч! мой суразмоўца саскочыў з нараў і адкінуў коўдру, якой быў ахінуты нерухомы. Чалавек ляжаў роўна, тварам дагары, з прыкрытымі вачыма. Ён быў у трусах. Усё ягонае цела было фіялетавым ад кровападцёкаў. Ён увесь пабліскваў у электрычным святле, нібы заліты лакам. Угледзеўпіыся, я зразумеў, што ён быў літаральна спавіты скотчам. Скотч быў накладзены шчыльненька, бы бінцікі на егіпецкай муміі.
    Геаграфія плямаў на целе Пятровіча вымусіла мае валасы заварушыцца на галаве. Адчуванне ўмоўнай утульнасці, абжытасці гэтага месца знікла.
    А чаго ён у скотчы? запытаўся я. Бо пытацца, чаму ён увесь фіялетавы, не выпадала. I так зразумела, чаму ён увесь фіялетавы.
    Ды канваіры абгарнулі. Раздзелі для асабістага дагляду, потым рукі ў кайданкі, за спіну, а ўсё цела у скотч.
    А што ён зрабіў такога?
    Гэтае пытанне было вельмі прынцыповым. Бо яно паварочвала сітуацыю такім чынам, што для таго, каб цябе вось так адмудохалі, трэба ўсё ж такі нешта дрэннае зрабіць. Думка, што Пятровіча збілі на горкі яблык проста ні за што, для асалоды, была невыноснай. 3 Дыягена можна с.мяяцца, але біць яго не трэба.
    Ды тэлефон у сраку засунуў перад даглядам. Думаў разумны!
    А нашто яму тэлефон? У срацы? кожны адказ Філосафа спараджаў новыя пытанні.
    He, у срацы яму тэлефон сапраўды ні на што, лагічна патлумачыў Філосаф. Але калі яго са сракі дастаць, можпа пазваніць родным. I прадаць права пазваніць іншым падследным. Ha СІЗА тэлефон вельмі важная рэч. Бо адзін званок сведку можа выратаваць сітуацыю.
    I што? па-ранейшаму не цяміў я.
    Ну што, яны яго на рэнтген, тэлефон пабачылі, рукі ў кайданкі, за спіну, а ўсё цела у скотч.
    Я ўсё яшчэ адчуваў сябе алігафрэнам. А здавалася б, маю добрую адукацыю, атрыманую ў прэстыжных ВНУ Кітая.
    Слухай. Усё роўна нс разумею. А навошта цела ў скотч замотваць?
    Ну як навошта? здзівіўся Філосаф. Каб рукамі не закрываўся, як будуць біць. Хіба не зразумела?
    Сапраўды, хіба такое можа быць незразумелым? Валасы зноў зварухнуліся на маёй галаве. Я прылёг на нары і заплюшчыў вочы. Прызпаюся honestly: мне было страшна. Я ўзняўся на локаць і зноў звярнуўся да сукамерніка:
    Слухай, а чаго ты скотч не здымеш?
    Ну як чаго, ён пачухаў галаву. Пятровіча ўчора прынеслі. 3 той пары не ачомаўся. Бачыш, які ён пурпурны, вусны пасінелі? Сёння ноччу можа аддупліцца. А калі з яго зараз скотч здымаць пачаць, скажуць потым, што я яго тым скотчам і прыдушыў. Дурных няма. Калі апрытомнее,
    тады і будзем нашага Пятровіча «раздзяваць». А пакуль хай ляжыць, адпачывае.
    ІІерспектыва правесці ноч у адным памяшканні з чалавекам, які да раніцы можа не дажыць, мяне яшчэ болей збянтэжыла. А пытанні ўсё не сканчаліся, мабыць, мая неспакойная падсвядомасць такім чынам, усімі гэтымі перапытваннямі, спрабавала абараніць сябе ад маўчання і ўнутранага дыялогу.
    Слухай. Дык тэлефон, выходзіць, у яго ў срацы застаўся?
    He, усміхнуўся Філосаф. Тэлефон з ягонай сракі дасталі.
    Тут ён пацягнуўся, павярнуўся да мяне спінай і захроп. Пакінуўшы мяне з пытаннем, як можна выцягнуць тэлефон з азадка чалавека, які зацягнуты ў скотч. Пра мой маральнапсіхалагічны стан шмат што скажа той просты факт, што палову ночы я слухаў ціхае пахрыпванне Пятровіча (якое падказвала, што ён пакуль яшчэ ўмоўна жывы), а палову думаў над гэтай невырашальнай загадкай.