Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Сёння мне цяжка патлумачыць, чаму я плакаў. Мне было шкада Ганіна, мне было шкада чуллівай жанчыны, якая напісала верш, мне было шкада сябе, мне было крыўдна за ўласную нікчэмнасць, мне было прыкра, што я ні ў што не веру, а аўтарка, здаецца, верыла. Мне нават падалося, што мая хваравітая прывязанасць да мовы абумоўленая «крызісам веры» (любая сучасная кніжка па поп-псіхалогіі растлумачыць, што «крызіс веры» такі ж вынік дрэннага маркетынгу, як і крызіс продажу. Калі ёсць крызіс продажу не тым гандлюеш: змяні тавар, і бізнес разварушыцца). Плач рабіўся ўсё мацнейшым. Чым болей я намагаўся спыніцца, тым глыбей мяне праціналі рыданні.
* Насамрэч Ларыса Геніюш, «Ноч».
Чалавек, які плача ў рэстаране, гэта скандал. Cold sex, постмарксісцкая крытыка пачуццёвасці, безэмацыйнае спажыванне, чалавек як «машына аўтазадавальнення» усе гэтыя канцэпцыі прывялі да таго, што свет пачуццяў зрабіўся амаль такім жа непрыстойным, як свет моўнага ўжывання. Хочаце пераканацца ў тым, што мы ужо не людзі? Паплачце ў кавярні. Калі вы яшчэ на гэта здольныя шчыра расплакацца. Калі вам гэта дазволіць касметыка «Мах Factor» і ваш кансультант па амаладжэнні.
Праз пяць хвілін сутаргаватых слёз я пачуў характэрны пстрык нехта зняў мяне на мабілу. Яшчэ праз пяць хвілін да мяне падышоў вышкалены ліўрэйны афіцыянт і з казённай заклапочанасцю спытаўся, ці не выклікаць мне «хуткую». Я разлічыўся і пайшоў, падганяны ў спіну ветрам, у наш «горад прывідаў», дзе мяне чакала тэрміновая белетрыстычная праца ў офісе: брэндбук «кампаніі па продажы кампаній па выпуску калійных угнаенняў».
«Хутка пройдзе! казаў я сабе. Зараз супакоюся!» У офісе ўражлівая сакратарка, якая яшчэ пры Ганіне спрабавала міліцыю выклікаць, ляпала нада мной крыламі і намагалася напаіць мяне то гарбатай, то кавай, то валяр’янавымі пігулкамі. «Што здарылася? Што з вамі здарылася?» нервова пыталася яна. Як жа цяпер губляюцца пры выглядзе моцных эмоцый!
«Нічога. У мяне проста алергія», адказваў я. «Можа, “хуткую” выклікаць?» прапаноўвала дзяўчына. Мяне тым часам падкідвала і скаланала ад плачу, што ішоў з самага сэрца. Я заўважыў, што пісаць пры моцных усхліпах нязручна, бо пальцы, вільготныя ад слёз, ліпнуць да клавіятуры. Я рыдаў болып за суткі спачатку да вечара ў офісе, потым дома, утыкаючы твар у падушку, потым, зраніцы зноў у офісе, дарабляючы замову калійшчыкаў. Пасля поўдня ў маім пакоі нікога не засталося: калегі пабаяліся, што мой «псіхоз» можа быць заразным. У 16.30 мне на стол лёг стандартны офісны бланк з паведамленнем аб маім скарачэнні праз планавую мінімізацыю карпаратыўных выдаткаў. Прынесла мне яго ўражлівая сакратарка. Калі я сыходзіў,
цягнучы каробкі з назапашаным за час працы барахлом, я чуў, як яна дзялілася з сяброўкамі: «Ой, дзевачкі, я сябе такой вінаватай адчуваююуууу!»
Так я стаў свабодным чалавекам з проць*май вольнага часу для ўжывання.
Калі ў мяне канчаюцца грошы, я іду і два месяцы разношу па офісах бутлі з чыстай вадой «Трайпл». Ці расклейваю афішкі тайскіх масажных салонаў з Драздоў. Ці працую ліфцёрам у «Кроўн-ІІлазе» мой французскі пранонс дагэтуль уражвае тутэйшых менеджарак, якія ніколі далей за шосты паверх таго самага «Кроўн-Плаза» (дзе іх дручыць дырэктар па персанале) не выграбаліся. Я папраўляю фірмовую фуражку, усміхаюся і запытваюся: «Quelle etage*?» На маёй руцэ белая скураная пальчатка, я кранаю ёй кнопкі люстранога ліфта, элегантны, годны. Дыяген бы мной ганарыўся. Часам мясцовыя арабы, што старанна маскуюцца пад французаў, каб зачараваць дзевак, якія стаяць з імі поруч, робяць выгляд, што не разумеюць маёй французскай. Тады я часам выходжу з сябе і працу даводзіцца мяняць, а кулакі загойваюцца самі.
У апошнія месяцы працадаўцы, хуценька зазірнуўшы ў гісторыю маіх працаўладкаванняў у пашпарце грамадзяніна Паўночна-Заходніх тэрыторый, прапануюць мне хутчэй працу рукамі, чым працу галавой. Я прыходжу ў офіс з разлікам на пазіцыю этыкет-кансультанта для перамоваў з кітайцамі, а пасля такіх перамоваў уладкоўваюся мыць падлогу ды імбрыкі. Кажу ж: Дыяген бы мной ганарыўся.
I вось толькі не трэба мяне шкадаваць, сябе шкадуйце! Калі ты жывеш у срацы і ты чалавек з адукацыяй, пазіцыяй і гонарам, то ў сорак гадоў у цябе ёсць выбар. Ці ты робішся гаўном адзінай субстанцыяй, якой зручна ў тым месцы, дзе ты нарадзіўся, і тады ў цябе будзе кар’ера, сімвалічны капітал і сакратарка з заўсёды гатовым да спажывання фітнес-задам. Ці ты спрабуеш заставацца чалавекам, і тады
* Які паверх (фр.) сказ пабудаваны з памылкай, бо «etage» мужчынскага роду.
срака цябе адрынае, а ўсе навокал глядзяць на цябе як на гаўно. Бо для гаўна не гаўно гаўно (такі вось афарызм). Можаце называць мяне кйап*, можаце называць мяне джанкам, але лепш, даражэнькія, на сябе паглядзіце. Хай сабе вы купілі файны від на горад з вышыні птушынага палёту, птушкай вы ад гэтага не сталі, бо тая субстанцыя, з якой вы вырабленыя, плавае, а не лятае.
I тое, што я краду з гіпермаркетаў, не прыкмета беднасці, а сусветны трэнд, антыспажывецкае лявацтва, мой стыхійны бунт супраць таго, што вы мне навязалі ў якасці правілаў гульні.
Прайшло некалькі гадоў, калі я зноў убачыў пельменяватага старшага оперупаўнаважанага «Дэпартамента фінансавых расследаванняў» Новікава з яго дубовым гарнітурам. Мне робіцца трохі ніякавата, калі я разумею, што ўвесь гэты час яны сачылі за мной. Быццам я быў тым мурашом у хатнім мурашніку з празрыстага пластыку.
Чаму яны ўзялі мяне толькі цяпер? Мабыць, як яны самі кажуць, «з’явілася аператыўная мэтазгоднасць».
БАРЫГА
Сто пятнаццаты санет. Там было так: «Хлусіў я ў сваіх ранейшых песнях, што нельга мне цябе любіць мацней. He ведаў я, што полымя прадвесні магло пасля гарэць яшчэ зырчэй».
- Ну?
Цётка сядзела насупраць мяне, рэальная. Гэтым разам напраўду рэальная, а не прымроеная ў сне ці летуценні. Яна была такая рэальная, што да яе, бадай, можна было б дакрануцца. Каб я меў упэўненасць у тым, што мяне пасля гэтага не заб’юць за абразу Чатырыста трыццаць восьмай.
- Ну і, Сяргей? Дзе тут слова?
* Сабака (ст.-грэцк.) мянушка, якую Дыяген атрымаў ад жыхароў Афінаў за неахайны выгляд і лад жыцця, абумоўлены імкненнем да радыкальнага аскетызму.
Я думаў... што «прадвесні»... Гэта было лагічна. Спачатку гаворыцца пра «любоў», а потым пра «полымя прадвесні», якое магло б гарэць «зырчэй» за «любоў». Можна дапусціць, што «прадвесня» нешта паміж «любоўю» і «каханнем», хіба не?
Дурань! яна рассмяялася. Які ж дурань!
Паглядзела мне ў душу з жартаўлівым выразам на твары, узважваючы, ці працягнуць здзекавацца з мяне або, можа, патлумачыць. У такія моманты яна была падобная да жартаўлівага кацяняці гуллівая дурата перла з кожнай рысачкі на твары. Я не ўяўляю, як такі чалавек мог кіраваць буйной і цалкам заканспіраванай баявой арганізацыяй.
Сяргей, па-першае, не прадвесня, а прадвесне. А падругое, прадвесне гэта слова, што азначае пару, якая папярэднічае вясне.
I што, ёсць асобнае слова для гэтай пары?
Нашыя продкі так чакалі цяпла, што выдумалі асобнае слова для пазначэння гэтага перыяду. Калі снег счарнеў, зямля пад шарпаком прачнулася, але лужыны яшчэ замерзлыя. Бо ўсё яшчэ зіма.
Вось яно, значыць, як, я ўздыхнуў.
Але, бачыш, у гэтым увесь Дубоўка. Каб пхаць безэквівалентную лексіку нават у пераклад Шэкспіра. Таму мы на яго і палявалі. Гэта ўсё? Усё, што ты ўзгадаў?
He, ну чаму ж усё? я наморшчыў лоб, імітуючы бурлівую разумовую дзейнасць.
Гэтым разам мяне прывезлі да яе пасля першага кароткага сігналу: «Гатовы сустрэцца, ёсць версіі». Па мяне заехаў не звычайны кітаец з завучанай фразай «Сыредуйце за мной», а беларус, з ліку найбліжэйшых паплечнікаў Цёткі, з унутранага кола, якім камандуе асабіста Сварог.
Дык што яшчэ, выкладвай! не цярпелася ёй.
Вось яшчэ варыянт «змуста».
Змуста? яна нахмурылася. Нешта дзіўнае. А які кантэкст?
Ну, там так: «Калі мне ў сэрцы месца не стае, а захапленне змусту прынясе».
Яна выхапіла pad і занатавала слова. Я заўважыў, што яе шчокі ажно паружавелі ад азарту і хвалявання. Так, мова яе цікавіла значна больш за мяне. I гэта нармальна. Я проста занадта сентыментальны.
He, не тое! Бо ў гэтым сказе ёсць назоўнік, «захапленне», ён таксама азначае пачуццё. Цалкам выключана, што ў такі шэраг дададзена яшчэ адно азначэнне пачуцця. Але слова страчанае. Будзем капаць семантыку...
Там проста яшчэ ў адным месцы яно ёсць. У сто пяцьдзясят першым санеце: «Пакуль не спакушае змуста цела, ніхто не мог бы плоці спакушаць».
Цётка пазначыла ўсю фразу. Почырк у яе быў такі, быццам добры каліграф расхваляваўся і пачаў пісаць, не зважаючы на роўнасць радкоў і сувымернасць літар. Але выходзіла прыгожа, як на рэкламе «Diesel». Стык ад пада яна трымала так, быццам гэта быў пэндзаль.
Цётка, а можна асабістае пытанне?
Яна падняла вочы і паглядзела на мяне са здзіўленнем. Як быццам слоўнік набыў здольнасць размаўляць.
Ну, паспрабуй.
Я даўно хацеў спытацца... А як вас напраўду завуць? Бо Цётка гэта ж псеўданім, так?
Мы сядзелі ў поўнай самоце ў стандартнай кітайскай харчэўні прыкладна на трыццатым узроўні. У такіх харчэўнях падаюць мома, чупсі і чоўмень. Гэтай валодаў стары кітаец з круглым тварам выхадца з Тыбета. Мы ўвайшлі, ён павітаўся, сказаўшы амаль разборліва «дзень добыры», і пайшоў да сябе на міні-кухню, варажыць за газавай фаеркай. Сварог стаў ля выхаду, ягоныя байцы ачапілі квартальчык, не прапускаючы нікога блізка да харчэўні. Двое кітайскіх грамадзянаў у акулярах, з выгляду стандартныя гандляры паленымі мабільнымі тэлефонамі «Эпл» (кашулі ў стылі «падроблены Pierre Cardin», спалучаныя з ботамі фабрыкі «Нёман»), хуценькімі ценямі выціснуліся прэч. Яны пакінулі свой разлік на стале. Вось жа разумныя людзі нічога тлумачыць не трэба. Выгляду татух з драконамі на шыях
хлопцаў з аўтаматамі, якія сталі ўздоўж кожнага акна, выявілася дастаткова.
Мы з гаспадыняй Чайна-таўна занялі адзін з пластыкавых столікаў. Інтэр’ер дысгарманіраваў з прыкідам Цёткі. На ёй быў строгі чорны гольф «MNG» і вузкія скураныя штаны «Prada». На шыі плацінавая падвеска. А навокал сцены, зашытыя белым пластыкавым сайдынгам. Над нашым столікам вісеў танны пазалочаны электронны гадзіннік са стандартным кітайскім кітчавым аздабленнем: вадаспад з ііепрапарцыйна здаравеннай качкай на першым плане. Валоданне «Фоташопам» не самая моцная рыса кітайскіх дызайнераў. У качкі была поза драматычная і напружаная, як у антычнай статуі.