• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    Выглядае, апошнімі днямі ён быў ухезаны да такой ступені, пры якой нармальны наркот нават у туалет выйсці баіцца. Ганін эксперыментаваў са спалучэннем мовы з іншымі, канвенцыйнымі і не забароненымі наркотыкаіМІ, дасягаючы эфектаў, якія ў камп’ютарных гульнях звычайна перадаюцца заклёнам «Stun»: поўнае адключэнне, сліна па падбароддзі, вінегрэт замест думак, скіраваная шызафрэнія, памножаная на штучную параною. I вось у такім стане ён паспяхова камунікаваў з калегамі, гуляў са мной у шахмоўты, выконваў замовы, маляваў дызайн. Можа, мы проста прызвычаіліся да ягоных дзівацтваў? Можа, нам усім было проста не да яго? Нам даўно ўжо ўсім няма справы ні да каго, акрамя сябе.
    Дык вось, далей мы можам рэканструяваць падзеі па сюжэце канала БТ на YouTube, у якім прапагандысцкага антынаркатычнага пафасу болей, чым, уласна, інфы. Выглядае, Ганін набыў дзве слойкі са шпінатам, адну з яблыкамі і разлічыўся за іх. Пераклаў булачкі ў пакет гіпермаркета, пакет узяў у адну руку, а кошык, з якім хадзіў па краме, у другую. I вось так, з кошыкам, пайшоў на выхад, забыўшыся пакінуць яго ўнутры. Сістэма ля дзвярэй зараўла, бо на гэтых кошыках пластыкавыя шайбы супраць вынасу. Далей тое самае відэа, з якога так рагатала Сеціва. Наш прыгажун такі наваляны, што адразу здранцвеў са страху. Вось ён стаіць, сірэна вішчыць, Ганін круціць галавой па баках, затым сядае на зямлю і пачынае красціся на карачках. Прайшоўшы так два метры, ён кладзецца на зямлю і паўзе да выхаду. Каб ён гэта рабіў без крамнага кошыка, можа, яшчэ б і абышлося. Але ўсе тыя целарухі ён робіць, сціскаючы ў руках казённую тару.
    «Цяпер мы бачым, як гэтаму наркоту, каторы моцна перабраў, здаецца, што ён таліб на вайне ў Афганістане, дзе тэрарысты шчодра фінансуюць выраб тых з’яў, якімі ён атруціў сабе мозг, гучыць у кадры голас вядоўцы БТ. Яшчэ некалькі метраў, і ён пачаў бы страляць з кошыка па
    ахове, якая да яго падышла». У гэты момант у кадры з’яўляецца здаравенны голены бамбіза ў дрэнным аіічынным гарнітуры, які зроблены быццам бы з кардону. Ён нешта кажа Ганіну і, пачуўшы адказ таго, здымае з пояса дручок.
    «Гэты моўны наркот мог і дагэтуль красці дворнікі з нашых машын і гандляваць сарванымі ў парках ландышамі, якія, дарэчы, занесены ў Чырвоную кнігу, працягваў выкрывальніцкі рэпартаж карэспандэнт. Але так склалася, што ахоўнік, які яго затрымліваў, меў досвед стасункаў з наркаманамі і адразу пазнаў прыкметы атручвання свядомасці з’явай, прадугледжанай артыкулам 264 Крымінальнага кодэкса».
    Тут на экран усплыў той самы здаравенны лоб, які важна тлумачыў. «Я яму, значыцца, гаварю: “Гражданнн, пачэму вы нарушаеце гражданскн парадак?” А он мне в ответ, значыцца, гаварнт: “У чым праблема?” Нн “ў чом праблема”, как правнльна. А, значыцца, “у чым праблема”. Я настаражылся, снова спрашываю: “Пачэму вы тут лежыце жыватом на палу, па катораму людн ходзят?” А он пасматрел на меня н гаварнт: “Ты чево да мння прычапіўся?” Паннмаеце, “да мння”, а не “ка мне” і “прычапіўся”. Ну, я тут же снял дубннку н прннял меры».
    «Спрактыкаванае вуха ахоўніка, які раней, да ўладкавання ў гіпермаркет, працаваў у Дзяржаўным камітэце па кантролі за незаконным абаротам наркотыкаў, дапамагло ідэнтыфікаваць і растлумачыць псіхічны стан незвычайнага грамадзяніна. Па рацыі ахоўнік выклікаў Дзяржнаркакантроль, вяшчаў рэпарцёр. He пашанцавала Ганіну! Натрапіў на нейкага няўдачніка, які быў выкінуты з вялікай службы, а таму меў зуб да ўсіх ужывальнікаў. Натрапіў бы на звычайны варыяпт адстаўнога мянта, які пайшоў у ахову ў пошуку вялікіх грошай, здолеў бы дамовіцца. Нават у сваім казачным стане. А так...
    Тут камера пераключалася на ўнутраную турму Дзяржнаркакантролю. Ганін стаяў на расцяжцы, мабыць, дзеянне некаторых псіхатропаў ужо спынілася, а некаторых яшчэ болей узмацнілася ад адрэналіну. Бо твар у яго
    быў вельмі спужаны. Як у парашутыста, які тузае за колца парашута, а той ніяк не раскрываецца. Мабыць, такі выраз у чалавека, які з усіх сіл намагаецца прачнуцца. Ці дамагчыся, каб адпусціў bad trip.
    «Калі псіхіятры пабачылі стан псіхікі прыведзенага да іх пацыента, каб зрабіць экспертызу на адэкватнасць перад судом, яны схапіліся за галаву. Ступень распаду нервовай сістэмы дасягнула такой глыбіні, што чалавек не здольны быў адказваць за свае крокі і ствараў небяспеку не толькі для грамадства, але і для іншых арыштантаў, тут голас карэспандэнта лагаднеў, інтанацыйна адлюстроўваючы тую міласэрнасць, на якую бывае здольная Феміда ПаўночнаЗаходніх тэрыторый. Таму суду давялося прыслухацца да заключэння дактароў аб немэтазгоднасці асуджэння ўжывальніка за захоўванне наркатычных рэчываў. Замест гэтага яго змесцяць на прымусовае нейралячэнне тэрмінам на тры месяцы. За гэты час яго цела будзе цалкам ачышчанае ад усіх псіхатропных лінгватаксінаў».
    Тут я ўявіў, як з нейронаў Ганіна электрычнасцю, хіміяй і псіхапраграмаваннем вытручваюць моўныя веды, і здрыгануўся. Спажываючы без разбору і паўзы, ён сам зрабіў сябе хадзячай моўнай бомбай, энцыклапедыяй і падручнікам на дзвюх ножках, але ці гэта не лагічны вынік любога спажывання? Іншая рэч, што не ўсе да такога выніку дажываюць.
    «Гэты прысуд суда з’яўляецца ўнікальным у прававой практыцы і адпавядае той скіраванасці на большы гуманізм, які прыняты сістэмай органаў юстыцыі ў кантэксце набліжэння паўночна-заходніх прававых стандартаў да тых чалавечых нормаў, якія прыняты ў Кітаі і Японіі», на заключэнне гісторыі журналіст сам браў інтанацыю суддзі, кожнае слова якога вырак, норма, абавязковая да выканання.
    Я правёў некалькі месяцаў у пастаянным чаканні арышту. Бо на прымусовым лячэнні Ганіна маглі наведаць следчыя з Дзяржнаркакантролю. У тым, што па выніках іх сардэчных размоў ён не здасць мае каардынаты, я быў не ўпэўнены і дзякаваў лёсу за тое, што не паспеў скантактавацца з ягоным дылерам, які таксама мог быць пад наглядам. Я ліхаманкава
    чытаў рускую класіку шматслоўных дастаеўскіх, дэпрэсіўных лермантавых, смешных гогаляў, з’едлівых пялевіных, страшных елізаравых. Па некалькі гадзінаў на дзень перапісваў старонкі з глянцавых часопісаў, намагаючыся рускімі літарамі, лексікай і семантыкай выціснуць тыя моўныя канструкцыі, якія аселі ў маёй галаве і маглі быць выяўленыя любым, нават самым павярхоўным, тэстам.
    Мову вытруціць не ўдалося, больш за тое, я заўважыў, што час ад часу сам пачаў абмаўляцца. «Як» замест «как», «чаму» замест «пачему» ну, вы ведаеце. I вось, калі tension дасягнуў мяжы, у офіс заходзіць тая самая сакратарачка, якія кіпішыла, калі Ганін знік, і кажа: «Ой, мальчнкн, там Ганнн вннзу». Што цікава, «глядзець на Ганіна» пайшоў толькі я. Усім астатнім было ўсё роўна. Усе астатнія даўно ўжо цікавіліся выключна сваім унутраным светам. 3 чаго б гэта ім праяўляць інтарэс да нейкага лузера-джанкі.
    Я выйшаў, Ганін сядзеў на лаўцы, на той, на якой звычайна жэр свае булачкі. Ён сядзеў і ўважліва разглядаў зямлю пад сваімі нагамі. Апрануты быў, нягледзячы на ліпеньскую спёку, у вязаную шапачку і цёплую куртку. I вось, я ж не ведаў, я падлятаю і пытаюся ў яго:
    Ганін, прывітос! Ты чаго так цёпла апрануўся! Спёка ж на дварэ!
    А ён падняў твар на мяне увесь у шчацінні, схуднелы, ён наогул вельмі моцна схуднеў, ператварыўся нібы ў ляльку, вялікую ляльку з чалавечым тварам, дык вось, ён узняў галаву, паглядзеў міма мяне, усміхнуўся, нібы пачуў жарт па радыё, і кажа:
    Дык таму і цёпла апрануўся, бо цёпла. Калі б было холадна, я б холадна апрануўся.
    I зноў галаву павесіў, шукае нешта пад нагамі, калупае ботамі зямлю. Я трохі прыпух, але яшчэ не зразумеў, пытаюся ў яго:
    Ганін, сябра, ты што тут робіш?
    Шукаю, адказаў ён.
    А што шукаеш?
    Ды вось, згубіў нешта, тут ён зноў павярнуў твар да мяне. Згубіў, а што не памятаю.
    Тут мне стала страшна. Я чалавек цёрты, мяне спужаць можна хіба што выглядам мяне ж у труне. Але нешта ёкнула ў грудзях. Я яму кажу, ужо іншай інтанацыяй, такой падкрэслена спакойнай:
    Ганін, ты мяне памятаеш?
    Ён пільна ўгледзеўся ў мой твар, потым адвёў позірк і сказаў, зноў убок, як быццам ягоны суразмоўца знаходзіўся недзе каля мяне.
    Вядома, памятаю. Мы з табой вельмі сябравалі. Напэўна.
    I вось нешта накаціла я яго абхапіў, уткнуўся яму тварам у плячо, сціснуў спіну там, бля, адны косткі былі. Сціснуў, і кажу: «Ганін, Ганін». Мабыць, ён нечым, нейкімі парэшткамі рацыянальнасці ў сваіх выпаленых мазгах памятаў, што некалі прыходзіў у гэты офіс, да гэтага ўваходу штодня. I прыцягнуўся вось, а як зайсці, як падняцца на ліфце на трэці паверх свядомасць ужо не разумела. I таму сядзеў тут.
    Ганін, ну ты памятаеш? я засмяяўся, хоць на шчаках было мокра. Шахмоўты, скруткі, шыпшыну? Памятаеш шыпшыну, Ганін?
    Па яго твары прайшла сутарга, ён адхіліўся. Куток рота курчыўся ў ціку. He трэба было гэтага кранаць, не трэба. Мы пасядзелі яшчэ нейкі час побач, маўчалі.
    А вось, знайшоў, ён раптам дастаў нешта з кішэні. Я знайшоў і проста забыў, што знайшоў.
    Ён працягнуў мне раскрытую далонь. У руцэ была чорная шахматная фігура каралева з адламанай пластмасавай бубкай, што пазначала яе манаршую вартасць.
    ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ
    БАРЫГА
    Чаму я адразу не адвёз кнігу ёй? Каб быць цікавым, трэба нешта мець. У мяне не было нічога ні для каго. Толькі друкаванка. У якой было слова. Якое шукала яна. Так я рабіўся цікавым ёй. Тэарэтычна ў мяне было яшчэ блізу пяцідзесяці тысяч юаняў цікавая рэч для амаль любой мінскай прыгажуні, уключна з Іркай. Але Ірка не брала слухаўкі, a мінскія прыгажуні не мелі, што прапанаваць мне. У мяпе не было цікавасці да іх голеных ног, бадзёрых цыцак і прагных вачэй, у якіх адбіваюцца брэнды з віленскага мола.
    Калі чалавек робіцца нікому не цікавым, ён па.мірае. Таму друкаванка была мне патрэбная, каб жыць на зямлі. Так, я памятаў яе словы «ты малады і прыгожы», памятаў дотык полымя да маёй далоні. Але я таксама памятаў, як хутка яна страціла да мяне ўсялякі інтарэс, калі высветлілася, піто я не магу прыгадаць таго самага слова.
    Чалавек робіцца хваравіта сентыментальным уначы. Дзень сваім халодным святлом дапамагае разумець расклады, а ноч пудрыць мазгі і збівае з панталыку. Дзякуй лёсу, што ўзімку ночы такія доўгія, а дні мільгаюць, амаль не затрымліваючыся на пероне, як дачныя цягнікі на паўстанках. За ночы таго месяца, які я шукаў слова ў кніжцы, я паспеў пры.мроіць цэлае шчаслівае жыццё з Цёткай: вось мы сустракаемся, вось сустракаемся зноў, вось я перабіраюся ў Чайна-таўн, бліжэй да яе. Далей варыянты разыходзіліся. Аднаго дня мне падабалася гераічная смерць за мову, поруч з Рогам, на другі дзень я летуценна млеў перад Net-візарам, уяўляючы, як раблюся генералам трыядаў, як змяняю на пасадзе Майстра духмянасцяў, як раблюся роўным ёй і мы спім у адным пакоі.