Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
На паперцы я пабачыў раскрыты рот, у якім былі два языкі: пад паднятым чалавечым языком тырчэў чорны, страшны, змяіны.
Ну, язык, разумееш? Мова язык! ён не здолеў растлумачыць усё падрабязней, ды і няма чаго было тлумачыць, ідэя ляжала на паверхні. Праз дзесяць хвіліп у мяне быў гатовы подпіс: «Адзін рот адзін язык». I, другім радком, удакладненне, дробным італікам: «Не ўжывай мовы, каб не звар’яцець».
Дырэктару-кітайцу давялося тлумачыць, што назва асноўнага ворага Дзяржнаркакантролю «мовы» перакладаецца на рускую як «язык» і супадае «з тым чалавечым органам, якім здзяйсняецца гаварэнне». Ён не зразумеў, заказліўся, запатрабаваў яшчэ некалькі варыянтаў, але тут заўпарціўся Ганін і варыянты прыйшлося нараджаць мне новымі подпісамі. У выніку даслалі «дзяржам» той, самы першы. Ён быў падазрона хутка зацверджаны, і праз тыдзень ужо вісеў паўсюль, дзе дагэтуль вабіла мінакоў уласным бокам друкаванка. Нас сапраўды вылучылі на дзяржаўную прэмію, праўда, толькі трэцяй ступені і без грашовага эквіваленту. Пашана як такая, сімвалічны капітал, gloria mundi*.
Нас запрасілі ў прэзідэнцкі палац, але прэзідэнт уручаў прэміі толькі першых дзвюх ступеняў. Мы ў гэты час стаялі за зачыненымі дзвярыма, дробна трэсліся і чулі, як той раскаціста пагражае ворагам. Потым прэзідэнт сышоў, замест яго з’явіўся несамавіты дзівак з флюсам на шчацэ, які маўкліва ўручыў дыпломы трэцяй ступені за музыку, брэйк-дэнс і найлепшую рэстаўрацыю Купалаўскага тэатра. Настала наша чарга. На просьбу Ганіна гаварыў я. Але неўзабаве сталася зразумелым, што ніякай прамовы ўдзячнасці ад нас не чакаюць, таму я таропка праглынуў апошнія абзацы і сышоў са сцэны, прычым камеры адвярнуліся ад мяне яшчэ за некалькі секундаў да таго, як я скончыў свой, як мне падалося, вельмі таленавіта напісаны le discours programme**. Дарэчы, праз некалькі месяцаў, гледзячы online са Стакгольма, я заўважыў, што новы лаўрэат у галіне літаратуры ўзяў для сваёй Нобелеўскай лекцыі некалькі фрагментаў маёй мінскай прамовы на ўручэнні прэміі за духоўнае адраджэнне трэцяй ступені. Прычым гэты гаўнюк пераказаў мае думкі ў вельмі вольнай, амаль не пазнавальнай, інтэрпрэтацыі.
«Ну что, внншую тебя, чувак! гучна гікнуў Ганін, калі я сеў побач з ім у зале. Ой, бля!..» зашыпеў ён і схапіўся за рот. Я зразумеў, чаму ён так настойваў на тым, каб
* Сусветная слава (лац.).
** Праграмны выступ (фр.).
атрымліваць прэмію выйшаў адзін я. «Я нмел в внду Впшну! Мы с другом Вншну очень любпм!» мармытаў ён, азіраючыся па баках.
Да Ганіна павярнулася добрая палова залы. Здаецца, ён не быў арыштаваны толькі таму, што прысутныя высокія госці палічылі ягоны выкрык арт-правакацыяй, накіраванай на тое, каб яшчэ раз нагадаць грамадству пра небяспеку ўжывання з’яў, прадугледжаных артыкулам 264.
А прыкольна, што найлепшую антырэкламу мовы зрабілі ўгашаныя моўнаркоты, шырока ўсміхнуўся я, калі цырымонія скончылася. Я пакінуў яму арыгінал дыплома, a сабе зрабіў копію. Захоўваць такія паперкі значыць прызнаваць, што ні на што лепшае і большае ты не разлічваеш, што гэта і ёсць кульмінацыя твайго жыцця.
Ну так, прыкольна, усміхнуўся ён. Але ведаеш, дзіўна, што гэта праканала. Бо гэты ж вобраз можна было скарыстаць і для рэкламы мовы. Проста змяніць подпіс, маўляў, кажы толькі на мове. А малюнак пакінуць тым жа. 3 высновай: мова гэта добра, а хто па-руску кажа той змяя. Я спецыяльна так вычварыўся, каб бога мовы не гнявіць, верыў чалавек у нейкага «бога мовы».
Так адбыўся наш coming out: хавацца адзін ад аднаго пасля такога не мела сэнсу. Ганін выявіўся чалавекам, які стала ўжываў апошнія дваццаць гадоў. Ён вывучыў усе нюансы мовы настолькі добра, што мог, мабыць, ствараць на ёй наркатычныя скруткі сам (але ленаваўся). Ён прайшоў праз стадыю «купляю ў цыганоў», калі мяне як моўнаркота яшчэ не было на свеце. Ён адмовіўся ад паслуг Чайна-таўна, калі я рабіў першыя няўпэўненыя крокі на дыскатэцы. Ён ведаў усё. Галоўнае у яго быў свой дылер.
Я доўга чакаў прапановы запісаць тэлефончык барыгі, які стала забяспечваў яго скруткамі. Але Ганін усё не дзяліўся. Мы ператварыліся ўжо амаль у сяброў, калі слова «сябры» яшчэ мае нейкі сэнс. Мы шмат часу праводзілі разам, а ён не калоўся, сам не прапаноўваў, а пытацца ў такіх выпадках не прынята.
Мы вынайшлі з ім гульню, з якой пасля працы вандравалі па бязлюдных запыленых кавярнях Горада прывідаў. Выходзячы з офіса, ён браў з сабой старамодную шахматную дошку: жоўтая сасна, драўляныя лакаваныя фігуры. У каралевы і караля былі адламаныя пластмасавыя бубкі, што пазначалі іх манаршую вартасць. Мы сядалі на фатэлі з зялёнай патрэсканай скуры, замаўлялі ён піва, я гарбату і пачыналі спаборніцтва. Дарэчы, прычына, з якой ён торч-ветэран, свядомасць каторага была нрацятая ледзянымі шыпамі ўсіх магчымых моўных прыходаў, атручваў свае вантробы смярдзючай бражкай «Балтыкі», для мяне была і застаецца вялікай загадкай. Ён казаў, што з «півам утульней», што б гэта ні значыла. Ганіну цяжка даваліся словы, але я перакананы: калі б ён задаўся мэтай патлумачыць сваю залежнасць ад піва, ён падумаў бы два дні і намаляваў бы гэта так, што на піва прысеў бы і я.
Дык вось, мы карпелі над дошкай, і збоку гэта выглядала так, як быццам два хіпстары з мінулага вырашылі памерацца навыкамі ў маднявай гульні. Але насамрэч мы гулялі не зусім па правілах і нават з парушэннем Крымінальнага кодэксу. Пасля кожнага ходу на дошцы кожны з нас рабіў ход словам. Ціха, каб не чулі выпадковыя вушы. «Лапата», казаў я і высоўваў ладдзю на пазіцыю атакі. Мне, як больш слабаму, заўсёды даставаўся просты, рускі, бок. «Рыдлёўка», перакладаў Ганін і спрабаваў абараніць ферзя пешкай. «Шыпшына» загадваў ён слова на моўным кодзе і са скрухай глядзеў, як мая абароненая з флангу ладдзя збівае афіцэра і зноў адкрывае праход да каралевы. У шахматы ён гуляў пагана. Можа быць, праз тое, што гэтая гульня ў той момант была занадта модная. «Смрень» агучваў я свой варыянт перакладу, узяты, вядома ж, з галавы. Бо адкуль мне тады было ведаць слова «шыпшына»? Я не мог наблізіцца нават да ценю моўных ведаў Ганіна. «Спрень? перапытваў ён. Ты перакананы, што шыпшына гэта снрень?» «Ну так, пачынаў я нервавацца, адчуваючы паразу. I тое, і тое жаночага роду». «Не адгадаў», задаволена сёрбаў
Ганін і вяртаў на месца ніжніка, а маю ладдзю вяртаў туды, адкуль яна пайшла. Параза на моўным узроўні не толькі давала апаненту права перахадзіць на дошцы. Яна не дазваляла таму, хто памыліўся, рабіць той ход, які адмяніў пераможца.
За некалькі месяцаў нашай моўнай гульні я вывучыў усе назвы ягад, месяцаў, колераў і страў нават тых, якіх я не ведаў па-руску. Я даведаўся, што такое ялавічына і крушына, я пазнаў тайну явару і алешыны.
Кожнага разу перад пачаткам дуэлі (назвалі мы тую гульню «шахмоўты») мы рабілі сімвалічную стаўку, часцей за ўсё хто плаціць па рахунку. Але аднойчы ён прапанаваў згуляць не сімвалічна. Стаўкай была вельмі паганая замова, ад якой ён хацеў адмовіцца і якую мог перахапіць я, разам з тым крывавым паносам, што замова абяцала (замоўцам былі вытворцы штучнага мяса, а я вам скажу, што больш капрызных людзей, чым гэтыя, на свеце не існуе: у кожным суразмоўцу яны, здаецца, бачаць штучна выгадаваную ў прабірцы біфштэксіну, якая на клетачным узроўні развілася да таго, што набыла здольнасць нешта казаць, спрачацца, нават крычаць, а здольнасці годна думаць, вядома ж, не набыла).
«А чаго пажадаеш ты?» запытаўся ён. «Кантакты твайго дылера», мне здавалася, гэта годны жарт. Але, з улікам таго, што мовы я на той момант не каштаваў больш за паўгода, мабыць, прагучала гэта так прагна, што аддавала зусім не жартам. Ён спачувальна хмыкнуў і пагадзіўся. Натуральна, я прадуў. Паспрабуйце пагуляць з камп’ютарам на ўмове, што вы ў кожны момант можаце перагуляць свой ход і забараніць яму той ход, які прывёў да неабходнасці адкручваць назад. Перамагчы такога суперніка немагчыма.
Я атрымаў ад яго «тэ зэ» на замову «кілбаснікаў» і падрыхтаваўся да дзвюх бяссонных начэй. А пасля гэтага да яшчэ аднаго тыдня выядання мазгоў пры зацвярджэнні вынікаў, бо з мазгамі яны здольныя былі зрабіць такое, што ў галаву хацелася ўласнаруч запхаць тую бясформенную бялковую субстанцыю, якой яны гуртам гандлявалі. I тут ён зрабіў наступнае. Ён узяў паперчыну і напісаў на ёй адрас,
пазначыўшы побач: «Сяргей з Зялёнага Луга». Працягнуў мне і дадаў, вельмі пранікнёна:
Дзякуй, сябра.
У нас быў лік 4 на 65 на ягоную карысць, калі яго ўрэшце арыштавалі.
БАРЫГА
Наша дэлегацыя спынілася перад высокімі двухстворкавымі дзвярыма, ля якіх варта была ў бронекамізэльках, з аўтаматычнай зброяй. У гэтым найбліжэйшым коле сярод байцоў было шмат белых твараў. Пабачыць тутэйшых было нсчакана, бо раней я чуў, што трыяды рэдка калі запрашаюць да сябе ў войска людзей некітайскай крыві. Чу Лінь даў нам некалькі секундаў на тое, каб супакоіць дыханне, гікнуў: «Ніц!» (каманда прызначалася для салдатаў яны прыпалі на адно калена), і ўрачыста адчыніў абедзве палавіны дзвярэй.
За імі быў вялікі хол з падлогай, выкладзенай шахматным узорам. Зала патанала ў прыцемках. Ля задняй сцяны быў відаць сапраўдны старадаўні камін, абкладзены зялёнай кафляй, адценнем падобнай да бутэлечнага шкла піва «Heineken». У каміне трашчалі дровы, спараджаючы кволае цёплае святло, якога ставала на тое, каб высвеціць паўтара метра прасторы вакол агню. Барвовыя светлавыя водбліскі, якія выклікалі асацыяцыі ці то з вершамі Жукоўскага са школьнай праграмы, ці то з вокладкай часопіса «Design and Interior», танчылі на двух абцягнутых чырвоным аксамітам крэслах з высокімі спінкамі. Латунныя клёпкі, аблупленыя драўляныя львы на падлакотніках стомленае хараство сівой мінуўшчыны. На адным з гэтых тронаў сядзела хударлявая дзяўчына. Нахіліўшыся да вогнішча, яна грэла далоні. Мільганула думка, што гэта спрадвечны вобраз, наш вобраз, жанчына ля вогнішча ў закінутым памяшканні, у спарахнелым палацы, які ўжо няма грошай падтрымліваць у годным стане, на рыпучых крэслах з аблезлага аксаміту, у запусцелым маёнтку, што дастаўся ад збяднелых продкаў, і
вось, сядзець так, у задуменні, грэць пальцы ў зябкім пакоі, ледзь не прыпаўшы да каваных кратаў каміна... Але плынь думак перапынілі.