• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мова SK  Віктар Марціновіч

    Мова SK

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 264с.
    Мінск 2014
    60.82 МБ
    прыхаваныя. Там наша качалка, як-небудзь пакажу, калі будзеш жывы.
    Мы пакрочылі ў той бок, дзе, з ягоных слоў, знаходзіўся гандлёвы дом. Праз некалькі метраў натыкнуліся на касцяк машыны з далёкага мінулага. Яе срэбны корпус быў амаль не крануты гніеннем, адно што колы былі знятыя і бракавала адной шыбіны. На носе вытыркаўся вытанчаны лагатып з мінулай прыгожай эпохі леў, які ўзняўся на дыбкі. Адзін з сорак дзявятых, пабачыўшы маю цікавасць да гэтага помніка старасвецкага дызайну, падсвяціў мне яго ліхтарыкам. Вока распазнала ў салоне старамоднае вялікае стырно і стаптаныя педалі ўнізе мабыць, іх трэба было націскаць, каб машына рухалася. Як на ровары.
    Праз некалькі метраў з’явіліся рэдкія ліхтары, а праход набыў болей абжыты выгляд. Ісці зрабілася прасцей, дах узняўся вышэй. Неўзабаве мы сустрэлі вялікую групу сорак дзявятых, якія грэліся ля невялічкага вогнішча, што распалілі са смецця. Дым ад вогнішча павольнымі пасмамі цягнула некуды ўбок лянівая пройма. Унізе было значна цяплей, чым на паверхні, дзе лютаваў снежань. Але гэтыя салдаты вартавалі тут, падобна, ужо не адну гадзіну. Пры з’яўленні Сварога яны выцягнуліся на «зважай», адзін нават паспрабаваў хутка засыпаць агонь.
    Вось, ёлупні, казаў жа не разводзіць вогнішча тут! адчытаў іх камуфляжнік. Задыхняцеся, учадзееце, а мне потым новых сініх ліхтароў вось з такіх глістоў, як гэты, гадаваць, ён кіўнуў на мяне. Кітайцы заўсміхаліся. Выглядае, яны сапраўды разумелі мову.
    Мы збочылі яшчэ раз ля дома, на якім пабляднелымі ад часу літарамі было напісана «Закон бутерброда». Мабыць, гэта ўсё засталося яшчэ з Вялікай Айчыннай вайны вулачка выглядала як у музеі ці на гістарычным сайце пра тое, якім Мінск быў да заключэння Саюза Кітая і Расіі. Мы ішлі ўздоўж цагляных дамоў, некаторыя з іх былі двухпавярховыя і цалкам памяшчаліся тут, у «падполлі». Некаторыя з выгляду былі вышэйшымі, трохці чатырохпавярховымі. Іх верхнія паверхі былі адрэзаны ўзроўнем «даху».
    Усе спускі і пад’ёмы на паверхню тут заблакаваныя будаўнікамі яшчэ пры ўзвядзенні фундамента гэтага «стога», у якім знаходзіцца кітайскі горад, патлумачыў Сварог. Мурашнік «Шанхая» ён называў «стогам». Цікава! Лічыцца, што жыць тут небяспечна, бо вялікі ціск пад апорамі. Тут мільён чалавек наверсе, разам з тымі кардоннымі каробкамі, у якіх яны жывуць. Тэарэтычна, падполле ў любы момант можа «скласціся», а «стог» нават і не заўважыць, што стаў ніжэйшым на дзесяць метраў. Людзі, якія б’юцца за кожны сантыметр жытла на верхніх паверхах гэтых дамоў, часам чуюць нас, але на лесвіцах, якія вядуць уніз, бачаць толькі маналітныя бетонныя сцены. I калі ўжо кітайцы не знайшлі праходу некуды, то гэта значыць, што праходу не існуе ў прынцыпе. Так узнікла легенда пра падземны народ. To бок пра нас.
    Я б не здолеў жыць тут, раптам вырвалася ў мяне. Як у склепе.
    А мы тут і не жывём. Жывём мы на паверхні, у нас там жытло, залы пасяджэнняў, кавярні. А тут цір, качалка, патаемныя рэзідэнцыі і інтэрнаты на выпадак вайны ці аблавы. Ну і хол для асабліва важных сустрэч. Вось, дарэчы, мы да яго і прыйшлі.
    Перад намі стаяў утульны дамок на два паверхі, у вокнах зіхацела цёплае святло. Дамок быў цалкам абжыты, нават комін, што выходзіў з даху, быў забраны ў гафраваны кораб з тоўстай фольгі кораб ныраў у дзірку ў даху нашага ўзроўню. Нягледзячы на тое, што дым забіраўся ўверх, тут, ля дамка, востра пахла комінам. Дагэтуль гэты пах мне сустракаўся толькі аднойчы у музеі ў Строчыцах, куды нас са школьным класам вазілі паглядзець, у якой галечы жылі вяскоўцы да таго, як прыйшлі кітайцы.
    Ля дома салдаты трыядаў стаялі суцэльным ланцугом, праз кожныя паўметра. Мабыць, у доме знаходзіўся нейкі ну зусім важны поц. Ля ўвахода ў атачэнні маладых байцоў пас чакаў Майстар духмянасцяў.
    Глядзі ты. I балетмайстар ужо тут! зняважліва хмыкнуў Сварог. Але, калі мы наблізіліся, ён ціхмяна пакланіўся
    Чу Ліню ў пояс. Наколькі я ведаў іерархію трыядаў, Майстар цырымоній, ці Чатырыста трыццаць два, знаходзіцца вышэй за кіраўніка войска. От і зразумей пасля гэтага кітайцаў: чалавек, які запальвае духмяныя палачкі перад статуямі багоў і вырашае, якую гарбату піць на сходках, большы аўтарытэт, чым «галоўны клінок», які плануе тактычныя аперацыі. Аднак жа ўсе мае веды пра трыяды паходзілі з гламурных часопісаў. А тыя не заўсёды пішуць усё як ёсць. Бо іх вымушаюць скажаць рэчаіснасць рэкламадаўцы, за грошы якіх яны жывуць.
    Чаго так доўга? незадаволена запытаўся Чу Лінь.
    Заторы на дарогах былі, не вельмі ветліва адказаў камуфляжнік.
    Яна чакае, патлумачыў Чатырыста трыццаць два. Яна ўжо чакае.
    Я паглядзеў на гэтых двух. Кітаец у параўнанні з перакачаным рускім выглядаў як вялікая драпежная кошка побач з агрэсіўным, шышкаватым ад цягліцаў, бультэр’ерам. Сварог увесь патыхаў сілай і фізічным здароўем, ажно іскрыўся гатовасцю даць каму-небудзь у пысу. Чу Лінь меў спакойную постаць усходняга мудраца. Мне падумалася, што, калі б яны сышліся ў двубоі, Майстар духмянасцяў паклаў бы галоўнага ваеначальніка за некалькі дакладных і нямоцных удараў, падобных да практыкавання ў каліграфіі.
    Чу Лінь тым часам пільна агледзеў мяне і раптам запытаўся ў Сварога зноў той інтымнай інтанацыяй, якая бывае ў сабутэльнікаў, блізкіх сяброў, зацятых ворагаў ці мужыкоў, якія б’юцца за адну дзяўчыну:
    Слухай, можна я з ім адыду? На два словы?
    Сварог кіўнуў і ўхмыльнуўся. Майстар духмянасцяў адвёў мяне ўбок, потым агледзеўся, пабачыў, што поруч стаяць на варце некалькі «штыкоў» і загадаў ім адысці. Калі мы засталіся сам-насам, ён звярнуўся да мяне, ціха, амаль шэптам. Пры гэтым ён падаўся наперад і працяў мяне поўнымі нянавісці вачыма:
    Слухай, ты! Я калі пабачу, што ты да яе заляцаешся...
    Да каго? здзівіўся я.
    Слухай! Вось не трэба дурня ўключаць! ён раз’юшана папстрыкаў пальцамі ля майго твару. Я заўважыў, што ён любіць пстрыкаць пальцамі і карыстаецца магчымасцю папстрыкаць імі пры ўсякай нагодзе.
    Галоўнае, не трэба яе зачароўваць! He трэба! На яе ўсе гэтыя твае штучкі, кшталту нявіннага тварыка ці дзіцячай нявіннасці, не падзейнічаюць! Ты зразумеў? Карацей, пабачу, што ты ёй спрабуеш спадабацца, табе не жыць.
    Бязглуздзіца, якую ён вёрз, кантраставала з ягоным вобразам, што склаўся ў мяне ў галаве, калі я назіраў яго побач са Сварогам. Што значыць «не спрабаваць спадабацца»? Хіба мы не спрабуем спадабацца кожнаму чалавеку, з якім размаўляем? Хіба гэта не аснова спажывецкага грамадства, у якім мы жывём? Можа, параіць яму пачытаць артыкулы псіхолагаў у гламурных часопісах, у якіх усё тлумачыцца як ёсць?
    Але што значыць не спрабаваць спадабацца? I каму не спрабаваць спадабацца? я спрабаваў спадабацца яму, задаючы відавочна разумныя пытанні ў гэтай неразумнай сітуацыі.
    Слухай! Проста запомні мае словы! крыкнуў ён, ужо не зусім кантралюючы тон свайго голасу. Запомні, што я зараз скажу! Яна не для цябе! Ты зразумеў? Яна не для цябе! Ты не варты нават пазногця на яе пальцы! Ты попел і пыл у параўнанні з ёй! А таму ў вочы не глядзець! Глядзець у падлогу! Размаўляць паважліва! He спрабаваць спадабацца!
    Мы вярнуліся да камуфляжніка. У таго быў такі выгляд, быццам ён толькі што з’еў жывое немаўля і смак яму вельміспадабаўся.
    Ну што, атрымаў? рагатнуў Сварог.
    Пойдзем! Яна чакае, перапыніў ягонае ёрнічанне Чу Лінь. Яна ўжо чакае.
    Салдат адчыніў перад намі дзверы пад’езда, і мы ступілі на рыпучую драўляную лесвіцу, што спараджала пад нагамі такі скрыгат, нібыта спала глыбокім сном і храпла, а таму ступаць трэба было далікатна, каб не разбудзіць яе. Уздоўж
    лесвіцы, спінай да сцяны, поплеч стаялі нерухомыя постаці вартавых сорак дзявятых, па адным на прыступку. Чу Лінь уздымаўся першым паводле старшынства, за ім чамусьці я (мабыць, як госць), за мной Сварог і ягонае кодла. Мы ішлі на другі паверх, да загадкавай асобы, якой аддана служылі два ўплывовыя афіцэры кітайскай мафіі. Мафіі, што трымала ў сваіх руках не толькі Мінск, але і ўсе ПаўночнаЗаходнія тэрыторыі. Аднекуль з’явілася адчуванне, што ўсё, што было ў маім жыцці да сёння, толькі прадмова. А сапраўдны тэкст майго дагэтуль цалкам нікчэмнага быцця пачне пісацца вось зараз.
    ДЖАНКІ
    У любога вампіра, гітарыста, пікапера і ўдолбыша заўсёды ёсць старэйшы таварыш, які, праз большы досвед, тлумачыць навайсу, чаму трэба спаць у труне, асцерагацца панурых мужчын з асінавымі дрынамі, як браць барэ на шостым ладзе і якім дэсертам сканчаць вячэру, каб панаехалая з правінцыі цялушачка не адмовіла. Гэта, урэшце, закон: як бы паспяхова ты ні ажыццяўляў свой pickup, як бы дасканала ні ведаў нюансы вершаваных прыходаў і іх адрозненне ад прыходаў праз верлібры, заўсёды знойдзецца нехта, хто грае на гітары трохі лепей за цябе.
    Для мяне такім майстрам-вампірам стаў Ганін. Мы пазнаёміліся ў той самаіі рэкламнай агенцыі, дзе я зарабляў свае дзве з паловай у месяц, верыў у кар’еру, чакаў пятніцы, хадзіў з калегамі на бізнес-ланч ды рэгулярна ад’язджаў у Чайна-таўн па чарговую расчытку. Хоць у той момант, калі мы з Ганіным пачалі сябраваць, расчытвацца ў Чайна-таўне я перастаў, бо быў моцна напалоханы эпізодам з пагрозлівымі доўбнямі з Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
    Звычайна я не знаёмлюся з людзьмі. Я ўвогуле лічу, што чалавек, які чытае кнігі, у адрозненне ад чалавека, які рагоча з «Поўнага Пясца» і вясёлых коцікаў па скрыні, гэта цалкам самадастатковая сістэма. I ён ні ў кім асабліва не мае патрэбы. Бо ў тых пяльменяў, іпто жывуць, не адыходзячы
    ад скрыні, ёсць патрэба пераказваць пазаўчарашнія анекдоты Пясецкага яшчэ каму-небудзь. А прачытаную кнігу пераказваць не трэба. Кнігу ўвогуле пераказаць немагчыма.
    Пра Ганіна ў нашай крэатыўнай бандзе шмат гаварылі. Ён сапраўды быў шалёна таленавіты. Значна болей таленавіты, чым гэта дазвалялі бюджэтныя межы таго Горада прывідаў, дзе нашыя ганарыстыя ўладальнікі з кітайска-тайванскімі каранямі па дзяшоўцы здымалі памяшканне пад офіс. I для тых, хто не мясцовы альбо чытае маю пісанку з 6000-га года (бо я згодны з Булгакавым: рукапісы не гараць): Горад прывідаў закінутае прадмесце на набярэжнай Свіслачы, раней «Траецкае». Яшчэ трыццаць гадоў таму ўсю нерухомасць там скупілі багатыя рускія нафтавікі, якія марылі зладзіць там свае «летнія рэзідэнцыі», прыязджаць у «чысты, ціхі Мінск» адпачываць. Потым шандарахнуў Саюз з Кітаем, і мы сталіся такім жа запляваным маленькім правінцыйным гарадком, што і тая Масква сёння, з якой яны трыццаць гадоў назад думалі, што кіруюць светам. Таму іх рэзідэнцыі так і стаяць, закінутыя. Усё, што можна было адтуль скрасці, скралі тайцы і кітайцы. Сярод астатняга працавалі мы.