Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
* Занадта лянівыя (анг.).
** Кола «сваіх» (фр.).
*** Хэнтай парнаграфічнае анімэ.
замаўляў сабе курыцу ганбаа з кісла-салодкай поліўкай і праглынаў яе, а потым хрумстаў салёны арахіс, які мне, як сталаму кліенту, Янь заўсёды ставіў gratis*. За гэты час па кітайскім асяродку, у якім мяне ўжо добра ведалі, прабягала пагалосачка, што прыйшоў той самы лаавай, які амаль ніколі не таргуецца. Я адкалупваў відэльцам кавалачкі смажанага ў цесце марозіва і з асалодай назіраў праз шкло мітусню адразу некалькіх барыгаў за вокнамі. У памяшканне кавярні ім заходзіць забаранялі нейкія іх унутрыкітайскія паняцці, але, як толькі я сам выходзіў на двор, яны абступалі мяне і настырна зазіралі ў вочы.
Я набываў эксклюзіўны, выключнай якасці, дзвіж за 5070 юаняў і выходзіў даўбіцца ў горад. 3 гадамі сталага ўжывання я зразумеў, што парк далёка не самае лепшае месца для знаёмства з мовай. Па-першае, ёсць верагоднасць выпадкова запаліцца. Які-небудзь гіперправільны менеджар, які харчуецца абястлушчанымі ёгуртамі і акурат займаецца ёгай непадалёк ад тваёй лаўкі, можа прыкмеціць абуральнае відовішча спажывання наркотыкаў і выклікаць «сабак».
Па-другое, надвор’е. Дождж, снег ці пякельная спёка іншага ў нашай Рашы не бывае. Непрыемна тырчэць, тым часам як твае плечы павольна ператвараюцца ў снежны сумёт, а твая прастата у халадзец, God forbid**!
3 часам я зразумеў, што найлепшае месца для пракачкі ўласнай свядомасці кавярні. Чаму кавярні лепшыя за парк?
Па-першае, чалавек з паперкай у парку гарантаваны тарчок. Чалавек з паперкай у кавярні звычайны consumer, што вывучае чарговую ўлётку аб зніжках ці распродажы.
Па-другое, у свядомасці цёмнай быдлабольшасці наркот гэта змарнелы шчаціністы беспрацоўны, які жабруе, каб набыць сабе дрэні. Цёмная быдлабольшасць не разумее, што значная доля знаёмых ім амбіцыёзных япі свідруюць сабе мазгі звыш’якасным моўным першаком, каб астудзіцца
* Бясплатна (з лац.).
** Барані божа (анг.).
пасля офісных стрэсаў. Што сучасны джанкі гэта чалавек у гарнітуры «Вгіопі» ды гальштуку за паўтары тоны.
Трэцяя прычына: афіцыянты. Адзіны, хто можа вольна хадзіць паміж столікамі, зазіраць у тое, што ляжыць у вас побач з кубкам амерыкана, гэта афіцыянты. Але яны знаходзяцца з кліентамі ў тонкай псіхалагічнай сувязі, імя якой tips, ці, калі хочаце, «чаявыя». Пакіньце хлопчыку ці дзяўчынцы, якая заўважыла, што вы груба парушаеце законапарадак, не 10% чаявых, a 50%, і вы пабачыце ў адказ усмешку саўдзельніка. Яны ніколі вас не здадуць. Яны адчуюць сябе флібусцьерамі, а вас прымуць за свайго капітана, якому не шкада залатога піястра для вернай каманды.
I пад «кавярняй» я, натуральна, маю на ўвазе нашу рускую кавярню, якая знаходзіцца на дыстанцыі не менш за кіламетр ад «Шанхая». Бо калі вы надумаеце даўбануцца ў кітайскай кавярні, яны вас там раздзенуць, як Атэла Дэздэмону. «Лас-Вегас любіць п’яных лёгкая спажыва»*.
Так паступова я зрабіўся заўсёднікам і Чайна-таўна, і кавярняў вакол яго. Час ад часу я завітваў туды падчас абедзеннага перапынку і вяртаўся на працу, яшчэ не да канца пракумарыўшыся. Тады крэатывіць было асабліва лёгка. Ідэі прыходзілі без высілкаў, чаго не скажаш пра камунікацыю з людзьмі, сярод якіх я атрымаў рэпутацыю эксцэнтрыка і арыгінала (нядобразычліўцы казалі фрыка). Я тады ішачыў у вялікай рэкламнай агенцыі. Прадукты маёй ухезанай свядомасці звальваліся на вас па Net-візары з рэгулярнасцю бамбавання Мілошавічам амерыканцаў у дваццатым стагоддзі**. Гэта, дарэчы, было маё апошняе сталае месца працы.
Дык вось, гэта здарылася, калі аднойчы, грукнуўшыся да Мо Яня, я заўважыў вялікі свірнавы замок на дзвярах і некалькі іерогліфаў крэйдай.
Мо захварэў. У яго вушы, падказаў мне чалавек, што побач з кавярняй гандляваў сушанымі кажанамі, мал-
* Цытата з кнігі Хантэра Томпсана, «Fear and Loathing in Las Vegas», a таксама аднайменнага фільма.
** Сербія не бамбіла ЗША ў часы Мілошавіча.
пінымі зубамі і іншымі рэчамі, якія вельмі патрэбныя, калі ты ведаеш, на што яны патрэбныя.
Гэта разбурыла маю ўжо напрацаваную схему адносінаў з гандлярамі. Дылера трэба было шукаць самастойна, а я ўжо нават забыўся, як гэта робіцца. Я прабадзяўся па мастках, лесвіцах і прыхаваных дварах «Шапхая», але выгляд у мяне быў такі маркотны, што ніхто не ўспрымаў мяне як спажыўца мовы. Цень бацькі Гамлета, прывід сабакі Баскервіляў, подых навальніцы, знак бяды.
Ужо на зваротнай дарозе, на самым выхадзе з кітайскага квартала, ля крамы «Рамонак», я пабачыў патрэбны мне ўчэпісты позірк. Чалавек быў болей падобны да калмыка, чым да кітайца. У выразе твару нейкая ўпартасць, у рысах татарская круглявасць, не ўласцівая тым выхадцам з Кітая, якія аселі ў Мінску. Але я не звярнуў увагі на гэтую дробязь. Хоць, відавочна, варта было б. Бо яўна акурат з гэтага выпадку яны мяне і паставілі на выпас.
Дык вось, на звычайнае пытанне «колькі?» ён адказаў не «сто» і не «семдзесят», a раптам «трыццаць пяць». Я здзівіўся і перапытаў. Ён пацвердзіў: трыццаць пяць. Я ўдакладніў: чаму так танна? Бо звычайна таргуюцца са ста да пяцідзесяці, а тут раптам трыццаць пяць. I вось тут мне б насцярожыцца. Бо калі чалавек проста гандлюе мовай, а не працуе яшчэ на тых, хто з мовай вядзе непрымірэнчую барацьбу, дык у яго такое пытанне кліента мусіць выклікаць усмешку. Чаму танна? Бяры і не выёжвайся! Але гэты захаваў чыгунна-сур’ёзны выраз на твары, нібы статуя Маа Цзэдуна ля Дома ўрада на плопічы Залежнасці. Дзіўна, дзіўна.
Я працягнуў яму банкноту на пяцьдзясят юаняў, ён даў мне рэшту дзесяць і пяць. He, ну нельга сказаць, што я зусім не застрамаўся. Нешта ўсё ж мяне ў ім насцярожыла. Нейкі ён быў слізкі. Перад тым, як сесці спажываць, я даў кругаля пешшу па горадзе прайшоў кіламетраў дзесяць ці нават болей. Трымаў скрутак з мовай у руцэ па-за кішэняй, каб у выпадку, калі заўважу хвост з двух індыкоў у бліскучых, як соплі, гарнітурах, скінуць стаф у Свіслач або яшчэ куды. Але нікога не было, як я ні ўключаў Штырліца.
Таму я забурыўся ў адну са сваіх правераных кавярняў, замовіў глясэ, яблычны скрамбл і падрыхтаваўся да вандроўкі ва ўтульны свет неспасцігальнага. Я не баяўся завіснуць тут на суткі, бо з часам мова пачала торкаць слабей. За гады спажывання я пабачыў значную колькасць слоў, якія сустракаліся ў тэкстах. Цяпер для дасягнення былога паморкавага эфекту мне трэба было набываць два ці тры скруткі, у якіх па сукупнасці яшчэ можна было натыкнуцца на незнаёмае слоўка, выраз, псіхадэлічны сінтаксічны зварот. Але я не хацеў павялічваць дозы. Бо гэта і ёсць наркаманія, а я не тарчок. Я ўсяго толькі індывід, адкрыты для эксперыментаў над уласным кагнітыўным апаратам.
Як звычайна ў такіх выпадках, я папрасіў афіцыянтку разлічыць мяне адразу. Па-першае, каб яна не парылася, што ў яе не закрыты рахунак, а кліент відавочна падвіс і сядзіць за адным напоем і дэсертам гадзіну ці дзве. Па-другое, каб памерам чаявых адразу паказаць, што чалавек я вельмі варты сімпатыі.
Дзяўчына, падобная да добра дагледжанай мышкі, прынесла bill: глясэ і скрамбл каштавалі шэсць юаняў. Я працягнуў дзесяць і вельмі значэнна сказаў ёй: «Рэшты не трэба». У гэтай сітуацыі галоўнае інтанацыя. Можна пакінуць сто юаняў чаявых, але выклікаць у таго, каму ты падарыў грошы, шчырую непрыязь, добра палітую класавай варожасцю. Гэтая варожасць за той час, пакуль з партрэтаў Карла Маркса ў Мінску аблупілася фарба, зусім не зменшылася, бо эксплуатацыя з той пары толькі ўзмацнілася. Галоўнае адрозненне кітайскага кантынентальнага марксізму ад еўрапейскага марксізму-light палягае ў тым, што ў Кітаі афіцыянта, які дрэнна абслужыў кліента, каторы кажа пра сацыяльную роўнасць з трыбун, гістарычна прынята біць палкамі па пятках.
Такім чынам, ніякага гусарства мы не ў Парыжы, захопленым рускім войскам дзевятнаццатага стагоддзя. Ніякіх падкацікаў, калі афіцыянт асоба таго полу, да якога ты маеш сэксуальны інтарэс. Па калене гладзіць можна і варта таго чалавека, якога ты запрасіў у рэстаран, а не таго, каму
ты пакідаеш чаявыя. Гэта не пытанне маралі, бо ў мараль я не веру. Гэта пытанне густу. Чапляцца да афіцыянтак тое самае, што спаць з пакаёўкамі. Сапраўдны джэнтэльмен заўсёды знойдзе грошы на прастытутку.
Ніякай цыганшчыны мядзведзяў вам у скокі за вашыя тры юані афіцыянт пускаць не будзе. Акт пакідання грошай мае быць нейтральна-сяброўскім. У вашым голасе павінна чуцца ціхае замілаванне ўзроўнем сэрвісу і кваліфікацыяй. Скажыце «дзякуй» патрэбнай інтанацыяй і чалавек будзе ваш. Вы можаце ўвесь дзень гуляць у тэтрыс скруткамі з мовай за ягоным столікам а ён нават не зірне на вас зласліва.
Дык вось, я пакінуў мышцы чатыры юані і вельмі здзівіўся, пабачыўшы праз некалькі хвілін, што яна нешта напружана абмяркоўвае з менеджаркай, кідаючы ў мой бок спалоханыя позіркі. Яна паводзіла сабе так, нібыта яе схапілі за распаўсюдам дзіцячага порна, прычым дзіцём на тым порна быў я. Блізка пасаджаныя вочкі мітусіліся паміж мной і менеджаркай, я нават схаваў скрутак з мовай у кішэню, вырашыўшы не ўжываць, пакуль сітуацыя не разруліцца. Яны ж там трохі папераміналіся ля разліковага стэнду, менеджарка выйшла, а мышка падбегла да мяне, нахілілася, прыбрала пасму валасоў з мордачкі і напаўголасу спытала:
Дзе вы ўзялі гэтыя дзесяць юаняў?
Зарабіў катаржнай працай. Разгружаў вагоны з цэглай, знайшоўся я. Ледзь не надарваўся, ma cherie. А што такое?
He, вы не разумееце! паўтарыла беднае дзяўчо. Дзе вы іх узялі?!
Урачыста клянуся, што я іх не скраў, не намаляваў, не выжабраваў і не адняў у дзіцяці! пачаў я раздражняцца. А што, вы не бераце чаявых, калі бясспрэчнае паходжанне грошай не пацверджанае падатковай інспекцыяй і Камітэтам ААН па супрацьдзеянні гандлю зброяй?
На купюры нейкая маркіроўка! шапнула яна мне. Сістэма аўтаматычна дала сігнал, зараз прыедуць, рыхтуйцеся! Менеджарка мяне заб’е!
Інтэр’ер рэстарацыі пахіснуўся і зацямніўся. Калмык быў з пагончыкамі? Цяпер чакаць Дзяржнаркакантролю? Выглядае, што на банкноце пячатка «наркагандаль». I што, зараз мяне будуць браць? Я сунуў руку ў кішэню, схапіў скрутак і гатовы быў кінуць яго проста пад стол, але насупраць мяне ўжо нехта стаяў. Нават не так: гэты не стаяў, а без запытання сядаў за мой столік. Я спачатку пабачыў яго (шэры дубаваты блішчасты гарнітур, ружовая кашуля, айчынны гальштук сталёвага колеру), і толькі потым стандартны спецсдужбісцкі «Опель» за вокнамі. Хутка прыехалі.