Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
Я падымаюся далей, і бачу, што Сан Санычаў куток не крануты агнём, што Шышкін нават сажаю не пакрыўся, адно што лісты ў раслінаў пажоўклі і павіслі долу. «Галіна! Га-лі-на!» крычыць з вуліцы гаспадар гэтага кутка. Бачу ўласныя жалезныя дзверы, якія скамечыліся, пайшлі велізарным пухіром па цэнтры ці то ад выбуху, ці то ад высокай тэмпературы. Кранаю ручку ўвахода войкаю: пальцы ледзь
не прыпякаюцца да распаленага жалеза, але замок выбіты, я штурхаю жалезнае палатно нагой у мокрым чаравіку, і яна паўзе, адчыняецца.
Я ўваходжу ўсярэдзіну, заўважаю, што міжпакаёвых дзвярэй проста не засталося, спякліся ў попел пават ДСПшныя дзверы ў прыбіральню. Шыбы высыпаліся, a потым выпаліліся і рамы. Прамень ліхтара высвечвае роўныя прастакутнікі з бетону. «Галіна! Галіна!» крыкі дзядзі Сашы вельмі добра чуваць праз адсутныя вокны.
Я праходжу па падлозе, і кожны мой крок спараджае шыпенне прамочаныя вадой боты пакідаюць мокрыя сляды на бетоне, і гэтыя сляды хутка выпарваюцца, мабыць, тут усё было заліта вадой, але вада сышла ўніз, злілася, а вільгаць выпарылася. У пакоі не засталося нават парэштак драўлянай падлогі, а я ўсё спадзяваўся пабачыць глобус, у які, дурань, думаў быў схаваць друкаванку. Няма ані адзежнай шафы яе проста няма, няма нават попелу ад самога адзення! Hi палічак з сувенірамі, ні шпалераў, ні канапы, ні антрэсоляў.
Я зачаравана ўвайшоў у кухню тут, відавочна, быў эпіцэнтр, значнай часткі сцяны паміж мной і кватэрай дзядзі Сашы няма, бетон выкрышыўся, канструкцыі металёвага каркасу выгнутыя і прагарэлыя да таўшчыні дроту. Праз прарэх я адзначаю, што на дзядзясашавай кухні гарыць электрычнае святло, мабыць, там агонь лютаваў не так шалёна.
У мяне ж там, дзе стаяла газавая пліта, проста нічога болей не стаіць, толькі чорная плоскасць бетоннай падлогі. На месцы лядоўні аплаўлены сталагміт з жалеза, ад якога дагэтуль патыхае жарам. Дзверы балкона выбітыя і павіслі на галінах суседняй ліпы. Вісяць яны чамусьці дагары нагамі, мабыць, ад удару аб парэнчы балкона іх перакуліла. Што цікава, гармідар на балконе месцамі захаваўся, відаць трэснуты ад тэмпературы слоік, прагарэлыя трэскі ад старога зэдліка.
Я вярнуўся ў пакой. Агонь знішчыў усе мае часопісы з распіханымі па іх скруткамі мовы. Згарэлі шкарпэткі з заначкай дзве тысячы юаняў у какетлівым дубовым камодзе «Пінскдрэў». Згарэў і сам дубовы камод «Пінскдрэў».
Га-лі-на! у нейкай страшнай роспачы крычыць Сан Саныч знізу. Куды, цікава, яна падзелася? Пажарнік, здаецца, казаў, што гасілі тут усё шэсць гадзін. I дзе Галіна ходзіць шэсць гадзін?
I тут я вяртаюся на кухню і правяраю месца, дзе я схаваў друкаванку. Кніжка не кранутая полымем. Ад яе не пахне куродымам. Я пасміхаюся: усё ж я абраў самае надзейнае месца на Зямлі, куды яе схаваць.
На калідоры пачуліся крокі (я ледзь паспеў схаваць кніжку туды, дзе яна была). У кватэру па-гаспадарску ўвайшоў мужчына ў гарнітуры «Slonimskaja Fabrika» ды гальштуку «Eliz». У руцэ мужчына трымаў нейкую брудную анучу.
Дзень добры, сказаў ён мне, і мае вочы сустрэліся з ягоным металічным позіркам. Пройдземце са мной.
А што я зрабіў? паспяваю я спытацца ў ягонай спіны.
Нічога вы не зрабілі, адказвае спіна абыякава. На апазнанне. Пашпарт з сабой?
Пашпарт быў у мяне з сабой. Мужчына праз анучу ўзяўся за металёвую ручку дзвярэй кватэры Сан Санчыча. Чамусьці Сан Саныча. Яна пацярпела значна менш за маю у калідорчыку нават захаваліся шпалеры. Тлее абутак. Ідзе пара ад высокіх Галініных ботаў. Следчы ўваходзіць у спальню, прыпыняецца на парозе. Тут стаяць двое пажарных. Глядзяць.
Вось, азнаёмцеся. Уважліва, кажа мне следчы. Ён ківае на счарнелы скрутак, мабыць, дзядзя Саша збіраўся выбіць кілім і скруціў яго. Я гляджу на скрутак. Чорны, прадаўгаваты. Дыміцца. Пахне неяк незвычайна.
Га-лі-на! крычыць дзядзя Саша на двары.
Галоўнае, разумееш, ён жа сюды заходзіў, гэта пажарны, гэта так кажа пажарны, адзін пажарны другому пажарнаму, і я ўжо пачынаю разумець, у мяне падгінаюцца ногі. Зайшоў, паглядзеў, кажа: «Не, тут яе няма».
Ну а што, ты б пазнаў? Хіба чалавека можна ў гэтым пазнаць?
Я гляджу на гэты счарнелы, напаўсатлелы прадмет, і так, бачу ў ім руку. Нагу. Вось тут, мабыць, галава. Прыціснутая да пляча. Чамусьці.
Бачыш, ціха разважае адзін з пажарных. Да акна паўзла.
Ну лагічна, што? Правільна паўзла, адказвае яму другі пажарны.
Задыхнулася. Бачыш, у плячо дыхала. Мабыць, ужо як рукі не варушыліся.
Вы яе пазнаяце? пытаецца ў мяне следчы.
Галіна! крычыць мой сусед знізу.
Я маўчу. I гляджу на гэтае счарнелае цела. Я не магу нічога адказаць.
Калі ласка, сканцэнтруйцеся. Гэта працэсуальна важны момант, настойвае следчы.
Можна, я выйду? пытаюся ў яго.
Паклічце гэтага, кажа следчы пажарным і ківае ўніз, дзе надрываецца Сан Саныч. Мабыць, хутка патрэба ў маім апазнанні знікне. I ўзнікне патрэба ў брыгадзе з вар’ятні для дзядзі Сашы.
Я тупаю ў сваю кватэру, механічна адчыняю дзверы за ручку, моцна прыпякае, о, яна ж распаленая. Заходжу. Прытуляюся да цёплай сцяны. Цёця Галя загінула. Трэба пазваніць Ірцы. Але яна прасіла ёй не званіць. Трэба проста пастаяць вось тут, зараз усё наладзіцца.
Далей зноў правал, потым вось што. Я стаю ля той самай сцяны, на дварэ ўжо золак, недзе побач ясна чуваць, як раве мядзведзь, няспынна, на адной ноце. ГІобач са мной мужчына ў акулярах з інтэлігентным тварам. Ён схіліўся да мяне, уважліва глядзіць у вочы. Ён мне кажа паволыіа, амаль па складах, і глядзіць у вочы, і час ад часу ягоныя словы быццам зліваюцца, ператвараюцца ў фон, бо я перастаю канцэнтравацца на тым, што ён кажа, а кажа ён манатонна:
Вам няма чаго хвалявацца. Абсалютна няма. Вам паставяць новыя дзвсры. Я псіхолаг з Цэнтра медыцынскай рэабілітацыі пры надзвычайных сітуацыях. У вас абсалютна няма падставы для хвалявання. Выбухі газавага абсталявання здараюцца, бо яно вельмі старое. У вашым доме яно будзе цалкам дэмантаванае. Нічога страшнага не адбылося. Ваша кватэра была застрахаваная. Дзяржава вас зараз паселіць у
прыстойны гатэль і адрамантуе тут усё за два тыдні. Вам паставяць новыя дзверы. Так, я згодны, што гэтыя дзверы моцна пацярпелі. Жалеза выгнулася ад выбуху. Але дзяржава вам паставіць новыя дзверы, за якімі вы будзеце адчуваць сябе цалкам абароненым. Вы атрымаеце кампенсацыю. Вялікую кампенсацыю. Бо ваша кватэра была застрахаваная. А дзверы вам усталююць новыя, металічныя, з уступам ад узлому, я асабіста прасачу. Надзейныя, добрыя дзверы.
Тут нехта тупае ў калідоры, і з’яўляецца яшчэ адзін чалавек. На ім белы халат, на твары чырвоная драпіна.
Чуеш, Пятровіч, ды ўкалі ты гэтаму псіху што-небудзь! Задзяўбліся ўжо круціць.
Ён не псіх! доктар адварочваецца ад мяне і спакойна, ціха кажа санітару. Ён пацярпелы. Які перажыў вялікі маральна-псіхалагічны стрэс. А таму, Міша, з ім трэба паводзіць сябе далікатна. Вось нахера ты яго круціш наогул?
А што, кінуць яго, каб стаяў пасярод кватэры і роў? А калі ён наогул не заткнецца?
Далей зноў правал і ружовы інтэр’ер гасцініцы «Турыст», у якую мяне змясціла дзяржава на час, пакуль за казённы кошт ва ўсім доме будзе рабіцца рамонт. У пакоі былі ружовыя шпалеры, сціплы я б сказаў, нейкі салдацкі ложак. Падушка ўначы, калі не спалася, здавалася то занадта мяккай, то занадта цвёрдай. Шэрая падлога. Калі задуменна ходзіш з кута ў кут голымі нагамі, яно драпае ступню, нібы наждаком. Панэлі ПВХ з лямпачкамі на столі. Душавая кабіна. Талоны на сняданак. Стол з настолыіай лямпай з садранай таннай пазалотай на пластмасе. Лямпу можна ўключаць і выключаць, іншай карысці ад яе ніякай. Усё гэта разам пакідала такое канцэнтраванае адчуванне перажытай бяды, што я днямі не знаходзіў у сабе здольнасці проста выйсці з нумара. Сядзеў і назіраў за плошчай ля ўнівермага «Беларусь». Час ад часу вяртаўся думкамі да таго, што адбылося. Калі гэта быў не проста выбух газу, а падрыў дык нашто? Нехта, нейкія загадкавыя ворагі трыядаў, шукалі кнігу? Дык навошта нішчыць палову дома? Ці шукалі, не знайшлі бо маё патаемнае месца хвіг знойдзеш і проста
спалілі ўсё дашчэнту? Дык тады ім патрэбная была не кніга! Ім трэба было, каб тая кніга не трапіла трыядам. А чаму? Што ў той кнізе, акрамя надрукаваных афсетам слоў?
Час ад часу да мяне грукаўся грузін Вано таксама пагарэлец, на дзяржаўным утрыманні. Разам з ім мы гулялі ў даміно. У яго ў пажары загінуў малалетні сын. Жанчына, якая нарадзіла хлопчыка, цяпер добра зарабляла і таму магла сабе дазволіць сустракацца з маладзейшымі за Вано мужчынамі. Яна заваблівала іх грашыма.
«Скажы, друг Сяргей, чаму нашае жыццё такая срака? пытаўся час ад часу ў мяне Вано. Прычым пытаўся і калі саступаў мне перамогу, і калі перамагаў у даміно сам. Чаму нашыя жанчыны болей не з намі? Чаму ніхто нікому не патрэбны? Чаму ніхто не цікавіцца, які ты чалавек? А выключна ці ёсць у цябе грошы? Чаму так, друг Сяргей? Калі гэта адбылося? Калі мы прайгралі?»
Я маўкліва паціскаў плячыма. Я не ведаў, што адказаць. Я ж казаў я не філосаф. Я наогул не вельмі разумны, і вы гэта бачыце.
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
ДЖАНКІ
Чаму моўны наркатрафік захапілі кітайцы? Таму, што мы, рускія, выявіліся too lazy*. Цыганы ж не былі прыдатныя для арганізацыі сістэмы вырабу, кантрабанды, продажу. Адзінае, на чым яны анталагічна здольныя грэцца, гэта дробныя махінацыі, гандлёвыя накруткі, разбадзяжаны стаф. Іх існаванне ў індустрыі тлумачылася тым простым фактам, што кітайцы на Ангарскую совацца грэбавалі. He баяліся бо яны наогул няшмат чаго баяцца з рэчаў, бачных у гэтым свеце вачыма, а менавіта грэбавалі.
У джанкі ёсць тры стадыі даросласці:
1) купляе ў цыганоў,
2) купляе ў кітайцаў,
3) заводзіць уласнага дылера.
Першае нятанна і небяспечна, другое танна і небяспечна, трэцяе танна і бяспечна, бо ўсе дылеры працуюць з закрытым колам кліентаў. Трапіць у такі un petit comite** звонку амаль немагчыма, і менавіта гэтым гарантуецца шчаслівае і бесклапотнае, бы занятак герояў хэнтай***, існаванне схемы.
Пасля выпадку з пацанчыкам, які прадаў мне палены скрутак, і мянтом, які мяне за гэты скрутак спрабаваў прыпалохаць, я перастаў шукаць праз аб’явы. Ніякіх зносінаў з цыганамі мець больш не хацелася насёрбаўся. Так я апынуўся сярод дэкадэнтаў, якія стала затаварваюцца ў кітайскім квартале. Звычайна я сядаў у харчэўні Мо Яня ў той частцы Чайна-таўна, што месцілася ў Старым горадзе,