Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
* Лічбавае пазначэнне шараговага салдата ў трыядах.
Тут ён папстрыкаў пальцамі па канцах палачак, уціснутых у ноздры Цыня. Цынь заўважна здрыгануўся.
Я зацісну ягоную галаву левай рукой, а правай удару па гэтых палачках. Яны, змазаныя ягонымі смаркачамі, лёгка, як па масле, увойдуць яму ў мазгі. Прыкладна на дзесяць сантыметраў. 3 досведу папярэдніх такіх пакаранняў смерцю магу сказаць, што будзе далей. Цынь ускочыць, ужо сляпы, бо зрок у яго адключыцца ў першую чаргу. Ён зробіць некалькі крокаў, спалохае нашую красуню, Майстар па-гаспадарску паляпаў дзяўчыну па сцягне, упадзе недзе вось там, і ў яго пачнецца агонія, якая будзе выглядаць вельмі неапетытна. Але баязлівасць трэба караць. Ну, што скажаш? Жыць Цыню ці паміраць? Табе дастаткова сказаць «едзем» ці «не едзем».
Ясна, што я сказаў «едзем», хоць сітуацыю можна было вырашыць і па-іншаму, значна хутчэй і прасцей. Але катэгарычны Майстар духмянасцяў не пакінуў мне шапцаў на тлумачэнне: любое ваганне магло забіць спачатку Цыня, потым мяне. Урэшце, шукаць друкаванку ў доме свежага нябожчыка гэтым рашучым людзям, як мне падалося, было б нават больш пачэсна, чым аб нечым «дамаўляцца» з «лааваем» і прапанаваць «выбар». «Едзем», паўтарыў я, і гаспадар адным рухам вырваў палачкі з носа сорак дзявятага. Той з палёгкай панік.
Майстар дастаў маленькую рацыю і па-беларуску загадаў падрыхтаваць «транспарт» і «суправаджэнне». Паводле мітусні, тупату і бразгання зброі, што далятала з усіх бакоў, я зразумеў, што «паязд» па друкаванку выпраўляецца грунтоўны. Калі мы пакідалі пакой, мне захацелася сказаць нешта добрае дзяўчыне. Праходзячы паўз яе, я нахіліўся і горача прамовіў: «Дзякуй! Ты вельмі прыгожая!» Але яна, натуральна, не зразумела ані слоўца.
Я хацеў дадаць нешта яшчэ, але зразумеў марнасць сваіх слоў. Яна істота з іншага свету, свету маўклівай прыгажосці. Для яе мае спробы сказаць ёй пра яе вытанчанасць невыразнае рыканне. Якое адразу лепей адкласці. У прынцы-
пе, дакладна так я адчуваў сябе і з Іркай, а таксама з усімі астатнімі нешматлікімі дзяўчынамі, якіх ведаў.
ДЖАНКІ
Тры крокі аддзяляюць звычайнага катлетнага быдла-грамадзяніна ад скончанага моўнаркота, якім вас палохаюць па Net-візары:
1) першая проба,
2) другая проба,
3) самастойны пошук і набыццё.
Si vous voulez, гэта ідэалыіая схема любой прывязанасці ад апісанага ў старой літаратуры так званага «кахання» да тытунёвай залежнасці. Спачатку спрабуеш. Потым спрабуеш яшчэ раз, выпадкова. Потым адчуваеш, што спадабалася. I жадаеш паўтарыць. Прапаганда скажа, што ёсць і чацвёрты крок залежнасць. Але мова залежнасці даваць не можа праз свой несубстанцыйны статус. Каханне можа, бо спароўванне ёсць працэсам фізічным. А мова гэта чыстае, дэстыляванае скажэнне свядомасці як такой. Гэта як тырчэць ад іншага спосабу думання. А вы кажаце залежнасць.
Дык вось. Як я шукаў? Я пачаў, як кожны недапечаны навічок, з сайтаў аб’яў. «Прадам Аўдзі 100», «ласкавыя кацяняты, умеюць гаварыць», «медалі Другой Сусветнай вайны, з ветэранамі. 2-я генетычн. копія. Раск. пра вайну, цікава», «прадам мапу Чайна-таўна з пазнач. скарбамі», «тэлескоп, піяніна “Львів”, форма для запякання, керамічная. Разам танней», «акажу паслугі сэксуальнага характару. Кітайцам не турбаваць». Я пачынаў з раздзела «Будаўнічыя матэрыялы» і пільна ўглядаўся ў прыватныя аб’явы «керамічная плітка», «дахоўка» ці «металадахоўка». Я шукаў хоць якое спалучэнне гэтага слова з «атрамантам» ці «чарнілам». Што цікава, тут я сапраўды знайшоў адну аб’яву, дзе ў адным доўгім пераліку сутыкаліся «будаўнічае чарніла» (што гэта, цікава?), цэгла і дахоўка. Я набраў нумар пад тахканне сэрца і ўсхвалявана чакаў, пакуль мне адкажуць. Але натрапіў на дыспетчарку буйной гандлёвай сеткі, якая сапраўды ганд-
лявала ўсім. I атрамантам, і дахоўкай. I гашышам для будаўнікоў-узбекаў, якія без гашышу не працуюць.
Час ішоў, жаданне паўтарыць нарастала, ісці ў «Шанхай» я баяўся. I вось нешта мяне падштурхнула вывучыць раздзел не «Будаўніцтва», а «Рознае». Як я здагадаўся асобная размова. Вы мяне ведаеце: больш цынічнага і паленага тыпа вы не знойдзеце на гэтай хемісферыі*. Але час ад часу нават я ў пытаннях мовы раблюся кагнітыўна разгубленым містыкам.
I разумею, чаму, напрыклад, упалкі-валёнкі, што вісяць на канабісе, выдумалі сабе бога Джа. Які нібыта ёсць «душой» травы і, пры патрэбнай павазе да сябе, заўсёды засцеражэ ад копаў (некалі канабіс быў забаронены), а таксама выдасць розум, шчасце і рак лёгкіх напрыканцы. Дык вось, нейкая «душа» ёсць і ў мовы. Бо былі, былі дакладна сітуацыі, калі мне нешта дапамагала на яе выйсці. Ці, наадварот, берагло ад наступстваў. I так, гэта кажу я чалавек з добрай адукацыяй, атрыманай у прэстыжных ВНУ Кітая.
Дык вось, на другі раз, фільтруючы шлак у «Розным», я натрапіў на яскравае і нават трохі нахабнае: «чарніла, чарапіца, курсы замежных моў». I адрас у Сеціве. Я хуценька наляпаў прывітанне маўляў, здароўкі, я тут шукаю чарніла для дахоўкі, няшмат, для аднаго даху, болей не трэба. Мне доўгі час не адказвалі, і я быў нават пачаў параноіцца. Падумаў, ці дастаткова аднаго такога запыту ў comm-npaграме, каб закрыць чалавека на дзясятачку па падазрэнні ва ўжыванні?
Але праз дзень мне напісалі, на дзівацкай мове, з памылкамі і паўторамі, нешта кшталту: «Ты хочаш ты чарніла, ты хочаш дахоўкі Хочаш? Тады прыходзі давай тады сёння зараз праз пятнаццаць хвілін прыходзі на вакзал стары вакзал пад гадзіннік дзе пад гадзіннікам дзе людзі сустракаюцца. Стой пад гадзіннікам, стой, дзвесце будзе гэта».
Я жвавенька сабраўся, узяў таксоўку і паляцеў на вакзал. Відавочна, спазніўся хвілін на сорак, бо пятнаццаць хвілін для Мінска гэта нерэальна, так мо ў якім шаснаццатым
* Скажона ад анг. hemisphere паўшар’е.
стагоддзі людзі праз пятнаццаць хвілін дабіраліся, калі затораў не было, усе рухаліся на гандолах па Свіслачы і ва ўсім горадзе жыло якіх пяць мільёнаў ілбоў.
Прымчаўся. Нікога. Адпачывальнікі. На гарызонце, ля новага вакзала, ходзіць маркотны мент. Нудзіцца. Па хадзе бачна, што мне нічога не пагражае. Наогул, найлепшы сродак ад параноі назіранне за хадой міліцыянтаў. Паводле таго, як яны тупаюць, адразу можна даведацца, рыхтуецца нешта важнае ці не. Калі рыхтуецца хада ў іх робіцца пругкай, энергічнай. Ну вось так яны ходзяць у роліках сацыяльнай рэкламы. А ў звычайным жыцці яны соўгаюцца, быццам зомбі, шукаюць, што б у каго адціснуць.
Карацей, я прастаяў з паўгадзіны, ужо сабраўся сыходзіць і тут маладая мамуся з дзіцём у калясцы, якая некага чакала побач, звярнулася да мяне.
- Гэта ты пра чарніла пытаўся, ты?
Я агледзеў яе: апранута яна была характэрна. Ваўняны швэдар, чорная спадніца, пафарбаваныя ў медны колер валасы. Твар па фактуры і адценні як чарназём. Цыганку можна было, бадай, зблытаць з рускімі з Краснадара і Каўказа, якія гандлююць дынямі ды кавунамі на рынках. Я дастаў падрыхтаваную купюру ў 200 юаняў, але яна спыніла мяне:
- He тут давай. Ідзі за мной давай.
Разам мы прайшлі ў скверык ля трамвайнага кола, яна дастала з каляскі дзіця і пачала яго спавіваць.
- Грошы ў каляску кладзі, скамандавала матка, і я кінуў кушору на падушку немаўляці.
Жанчына ўвішна перакруціла пялюшкі, з іх выпаў маленькі папяровы скрутак. Я нахіліўся, каб яго падняць, a маладая маці кінула немаўля ў каляску ды спрытна рванула з месца.
- Кожны аўторак і чацвер я тут, аўторак і чацвер, сказала яна, нават не павярнуўшыся да мяне. Хочаш часцей купляй болей, каб часцей. Мне не пішы, шукай тут, аўторак і чацвер.
Я застаўся з дзесяццю гадамі турмы на кішэні. Як апісаць тое адчуванне, калі ў цябе ёсць рэчыва, з якім цябе возьме
любы міліцыянер, любы народны дружыннік са сканерам? Гэта як скок з тарзанкай, паводле ўзроўню адрэналіну. Табе адразу паўсюль мала месца. Рухі робяцца хуткімі і нервовымі. Ці не гэтага мы ўсе шукаем? Прыгодаў на роўным месцы? Бо кайф як такі лёгка можна атрымаць легальнымі сродкамі.
Ды што там! Хочаш развітацца з дахам не паспі суткі, будзепі удаўбаны, як пасля добрай ходкі за сто юаняў! Цалкам бяспечна, не шкодна для здароўя. He, ну вы скажыце: дзе ў іх сумленне? Які-небудзь менеджар па збыце, які кляпае паўгадавую справаздачу і праз гэта сядзіць на спідах ды «Бёрне», кідаецца на ўсіх, хто рэжа яго на дарозе, ходзіць ускудлачаны, з чырвонымі, як у труса-альбіноса, вачыма, дык ён нармальны, а мы не?
Карацей, адчуваючы вострую неабходнасць хутчэй пазбавіцца ад скрутку, я бадзёранька прайшоў у Аляксандраўскі сквер, сеў на лаўку і разгарнуў паперку. Тут было нешта вельмі асаблівае, выглядала як фрагмент з Ільфа і Пятрова ці Зошчанкі, тая ж цяжкаважная моўная сатыра, тое ж наследаванне нечалавечай казённай мове ўсіх гэтых райвыканкамаў, камісій і вялікіх начальнікаў з сярпом і молатам замест мазгоў. Вось гэты фрагмент:
«Як скончылася праца z/ выканкаме, я самую пілыіую ўвагу звярнуў на тое, каб ісці дадому, разам з Крэйнай. У дачыненнях да яе я меў пэўную мэтавую ўстаноўку. Я трымаў курс бліжэй пазнаёміцца з ёю. Ідучы па вуліцы, я загаварыў з ёю ў самых вытрыманых тонах. Я жаліўся ёй, што новаму чалавеку вельмі цяжка наладзіць жыццё ў мястэчку, і прасіў яе параіць мне што-небудзь добрае ў гэтым кірунку. Яна ўважліва слухала мяне, а я ў свой голас уліў усю пяшчотнасць і мужчынскае зладзейства, насколькі мог. Яна спачувальна паставілася да мяне: пачала апавядаць пра мястэчка, пра тутэйшых людзей, іх звычаі, думкі, плёткі, забавы. Мы не прыкмецілі, як падышлі да яе кватэры. Яўжо хацеўразвітацца з ёю, але яна параіла мне кватэру тут жа, у доме, дзе жыла яна. Даю фактычную даведку, што такі зварот справы вельмі ўзвесяліў мяне, бо відавочным зрабілася, што я пачаў
весці на яе правільную атаку і адразу для мяне вызначыўся шэраг дасягненняў. Вызначыліся і шляхі далейшага развіцця нашых узаемаадносін: кажны дзень, жывучы побач з ёю, я павінен паступова апрацоўваць яе думку наконт правільнасці і натуральнасці маей асноўнай вытворчай лініі. Ідучы ад Крэйны ў заезджы дом, я быў у такім узнятым настроі, што адным махам пераскочыў на рынку шырокую яміну з гразнай вадой. Гэта выклікала незвычайнуе здзіўленне хлапчукоў, якія бегалі тут. Некаторыя з іх паспрабавалі быць маімі паслядоўцамі, але, нягледзячы на свой юнацкі запал і спрытнасць, свістарэзнуліся ў самае балота пад смех сваіх таварышаў. Я пайшоў далей, а ўслед мне глядзелі з захапленнем вочы хлапчукоў»*.