Мова SK
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 264с.
Мінск 2014
магчы узяць кніжачку? На нейкі час, пакуль я не знайду пакупніка?
Ты што? яна зрабіла крок да мяне. Мне падалося, што яна зараз мяне ўдарыць. Ты што, ашалеў? Я буду сваё жыццё ставіць пад пагрозу, каб ты сабе на метро мог зарабіць?
Ірка, ну калі ласка! Тут размова ўжо не пра заробак. Тут размова пра жыццё.
Чаму ты наогул вырашыў, што я табе буду дапамагаць наркотыкі хаваць? А? Я што, як тупіца выглядаю? А? яна трэсла рукамі перад маім тварам, і вочы ў яе былі дурныя.
Таму, Ірка, што мы блізкія людзі. У мяне няма нікога бліжэйшага за цябе. Хіба тое, што паміж намі дзве гадзіны назад здарылася, не дае мне права думаць, што...
Тут яна зрабіла вось што. Яна, мабыць, хацела мяне ўдарыць. Нават замахнулася. I яе далопь ужо паляцела да маёй шчакі, але перад мэтай спынілася. Падобна, Ірка сама сабе сказала: я паспяховая дзяўчына ў «Prada», майму статусу не пасуе рукапрыкладства. Яна схапіла ў кулак жмут маіх валасоў і скубанула іх, як быццам хацела адарваць. Мне зрабілася балюча, але я стрываў, толькі вінавата ўсміхаўся.
У, смяецца яшчэ! рыкнула яна і ўсчала хадзіць па пакоі. У люстра япа не глядзелася, а значыць, яна сябе не зусім кантралявала. Урэшце Ірка спынілася, села і сказала спакойным, роўпым голасам, амаль прадыктавала: Ты мяне, дружа, моцна падставіў, бо, як ты ведаеш, я зараз павінна пайсці і далажыць, што даведалася пра факты захоўвання буйной партыі наркотыкаў. Калі я гэтага не зраблю, мне за саўдзельніцтва тэарэтычна пагражае да пяці гадоў. Ты мяне падставіў і тым, што сустракаўся са мной у кватэры, дзе, як разумею, у лядоўні, туалетным бачку і вентыляцыі распіхана процьма дазнякоў кайфу. Цяпер да мяне дайшло, нашто ты ўвесь гэты час у Варшаву ездзіў... Але я не пра тое... Дык вось, гы мяне падставіў. Ты мяне, мудзіла, пад турму падвёў. Але мы зараз з табой заключым міравое пагадненне. Ты мяпе слухаеш?
Я кіўнуў. Я слухаў яе вельмі ўважліва. Скура пад валасамі, за якія яна мяне дзеранула, свярбела.
Дык вось, пагадненне. Я зараз ад цябе пайду, зачыню дзверы. I забудуся, што ты ёсць на свеце. Ты пры гэтым да канца свайго сабачага жыцця не будзеш мне пра сябе нагадваць. Мяне болей няма, усё! Гэтай нашай размовы таксама ніколі не было, я пра твае цёмныя справы не ведала, дрэні вось гэтай, яна кіўнула на Шэкспіра, ніколі ў вочы не бачыла. Пытанні?
Дык... гэта... усё? удакладніў я. Канец стасункаў?
Тяк! Гетя ўсёёё! перадражніла яна мяне. Кянець! Стясюнкяў!
Яе твар рабіўся не такім прыгожым, калі яна гэтак крыўлялася.
Можа, я зрабіў паўзу і ўздыхнуў, бо мне трохі не ставала паветра. Можа, дамо (яшчэ ўдых)... нашым стасункам... ячшэ адзін шанец?
Ірка зласліва засмяялася:
Які шанец? Якім стасункам, моўнаркот ты грэбаны! Ідзі гусей трахай! Мне больш не звані! Вось рэалыіа, абяцаю: адзін званок мне і я іду ў Наркакантроль, пішу на цябе заяву! Зразумеў, дрышч?
А што мне рабіць? спытаў я ў роспачы. Прычым пытанне было ў першую чаргу пра нашыя дачыненні і толькі Ў Другую пра Шэкспіра.
Кніжку гэтую спалі! Стафам больш не гандлюй! Наркотыкі не ўжывай! Калі ўжо сеў на мову ідзі ў рэабілітацыйны цэнтр МУС, там табе дапамогуць! Усё! Бывай, любы! Бывай, ссука, каханы! Дзякуй табе вялікі! Цяпер век цябе не забуду!
Ірка ляснула дзвярыма. Я заўважыў, што яна выкарыстала словы «любы» і «каханы» як лаянку.
ДЖАНКІ
Раней, у сівую мінуўшчыну, людзі «тырчалі» з дапамогай прэпаратаў ці рэчываў. Бухло, тытунь, грыбочкі-псілацыбы, ганджубас-мурава, апіяты, морфій, герыч. Яны «хадзілі па вене» і «нюхалі». Яны палілі люльку і глыталі таблетачкі. Усё гэта ўзаемадзейнічала з мозгам, сасудамі, нервовай сістэмай, сэрцам, прыгнятала, узбуджала, правакавала нейкія там гармоны.
Галоўнае: наркотыкі можна было памацаць. МарачкіЛСД, эфедрынчык, спіды. Цудадзейныя дарожкі і шышачкі, празрыстыя пакецікі з канабіноідамі, сінтэтычны спайс у папяровых канверціках з паэтычнымі назвамі. Нават клей «Мамент» быў для іх брамай у «Дзіўны новы свет», які таму самаму Олдасу Хакслі (а таксама ордам джанкі, якія спарадзіла пісаніна Хакслі) быў добра знаёмы. Чалавек прагна аглядаў наваколле ў пошуку торча. У маках ён бачыў опій, у чырвоных мухаморах псілацыбін, у каноплях канабіноіды, у Erythroxylon coca коку. Ён жор, калоўся, удыхаў і губіў сваё цела, свой мозг, сваю нервовую сістэму. Тыя цёмныя часы мінулі.
He, людзі працягваюць даўбіцца ўсім гэтым змрочным шкодным антыкварыятам! Яны з асалодай жлукцяць нават смярдзючую бражку, назва якой піва!
Але артыкул 264 Крымінальнага кодэкса ПаўночнаЗаходніх тэрыторый адкрыў новую старонку ў дачыненнях чалавека з кайфам. Спачатку быў дэкрэт «Аб нематэрыяльных відах наркотыкаў і прэкурсораў», які ўпершыню ўвёў у юрыспрудэнцыю паняцце «несубстанцыйных псіхатропаў».
Вы ж заўважце, яны дагэтуль блытаюцца, як вызначыць мову. Гэты наркотык ёсць не што іншае, як тэкст. А тэкст гэта не «рэчыва», не «прэпарат», не «выцяжка з млечнага соку макавай каробачкі»! Адна сацыяльная рэклама на вуліцы нагадвае нам пра смяротнае пакаранне для трафікёраў «аб’ектаў, пералічаных у артыкуле 264», другая называе мову «псіхатропным кодам» (добры код! да дзесяці гадоў за захоўванне!), трэцяя спрабуе вызначыць мову цьмяным
паняццсм «з’ява» («з’ява, прадугледжаная артыкулам 264»)! Але ўсё гэта тэрміналагічная блытаніна! Тэкст можа быць папісаны на сцяне, на рачным пяску, на небе, фарсажным следам ад самалёта. Ці ёсць ён пры гэтым аб’екта.м?
He!
Бо аб’ектам ёсць сцяна, пясок, плынь гарачага паветра з рэактыўнага рухавіка самалёта. Ці ўставіць моўны тэкст, напісаны такім чынам? Уставіць і будзе трымаць! Яны дагэтуль не ведаюць, як назваць тую з’яву, з якой спрабуюць змагацца!
Як заўсёды, барацьба тут вялася ў некалькі этапаў. Спачатку яны заканадаўча зраўнавалі адказнасць за захоўванне марыхуаны і мовы (некалі за грам марыхуаны можна было зайсці на 6 гадоў, ці вы ў гэта сёння паверыце?). Потым адказнасць за марыхуану, спайс і іншую лёгкую дурноту адмянілі наогул. А адказнасць за мову павялічылі да дзесяці гадоў. Потым увялі смяротнае пакаранне для барыг.
Што рабілася ў гэтыя часы ў краіне? Мне вельмі цікава было б на гэта паглядзець! Бо ніякіх даку.ментальных сведчанняў, як вы разумееце, не засталося. Mary дапусціць, што спачатку ўсе, у каго былі друкаваныя кнігі на мове, заціхарыліся. Потым, калі зрабілася зразумела, што дзяржава не жартуе, масава панеслі здаваць. Кажуць, была кампанія, кшталту: здаў самастойна пазбавіўся ад адказнасці. Але кампанія цягнулася некалькі месяцаў. Што было пасля гэтага? Цалкам зразумелая з’ява! Усе тыя, хто не здаў, акуратненька знішчылі ўсё, што мелі на руках. Спалілі і развеялі попел. Раздзерлі і скармілі мышам.
Упэўнены: раз на паўгода Дзяржнаркакантроль ладзіў паказальную справу гэта цалкам у ягонай стылістыцы! Каго-небудзь публічна каралі смерцю, паралелыіа нагнятаючы па Net-візары гістэрыю пра «кінутых наркаманамі дзяцей» (як быццам добрыя грамадзяне дзяцей цяпер не кідаюць!), абрабаваных, забітых і скалечаных «у пошуку грошай на дозу» мінакоў.
I вось праз даволі кароткі час адбыўся цуд: у краіне, дзе некалі кніг былі мільёны, не засталося ніводнай «дру-
каванкі». Усё было знішчана, прычым не дзяржавай тут яе магчымасцяў пошуку і кантролю проста не хапіла б! А простымі людзьмі. Іх страхам трапіць у турму ў межах «паказалыіай справы». Іх паранояй. Іх асцярогамі. Калі вы думаеце, што адбылося нешта неверагоднае, пачытайце ў Net-візары пра тое, як хутка і дашчэнту знішчылі каноплі ў краі, дзе некалі тыя каноплі вырошчваліся ў прамысловых маштабах.
Кнігі на мове ў вялікіх колькасцях засталіся за мяжой, але за першыя пяць гадоў іх выкупілі за бясцэнак і спажылі. А спажыўшы знішчылі, бо пры паўторным чытанні мова ўжо не ўстаўляе. А зберагаць рэч, за якую можна атрымаць смяротны прысуд, ні ў кога жадання няма. ІІотым кошты пачалі падвышацца. Спачатку тысячу каштавала друкаваная кніжка. Потым сто старонак такой кніжкі. Потым адна старонка. Гэтым зацікавіліся трыяды яны заўсёды там, дзе круцяцца буйныя грошы. На Паўночна-Заходніх тэрыторыях гандаль мовай стаўся больш выгадным бізнесам, чым гандаль цяжкімі субстанцыйнымі наркотыкамі.
Цяпер не раздзеленых на старонкі і не прададзеных па паперцы «друкаванак» ці не засталося наогул, ці засталіся лічаныя асобнікі. Нават у буйных бібліятэках свету, кшталту Бібліятэкі Кангрэсу ЗША, усё, што ўтрымлівалася на мове, разрабавана ці выкрадзена па-ціхаму (у першыя гады пасля Забароны замежныя ўлады яшчэ не разумелі, што экзэмпляры на мове трэба трымаць пад узмоцненай аховай). А трыяды наладзілі перапіс моўных фрагментаў з тых кніг, якія яшчэ не знішчаныя. Перапісчыкі працуюць за мяжой у Варшаве і Вільні, з іх працы корміцца цэлая армія барыг і кантрабандыстаў. А з гэтай арміі корміцца вялікі і магутны Дзяржнаркакантроль. Бо калі б усіх джанкі заўтра пасадзілі, а ўсіх дылераў пакаралі смерцю, дык навошта краіне быў бы патрэбны Дзяржнаркакантроль? Таму яны і трымаюць індустрыю ў паўпрыдушаным стане, не знішчаючы дашчэнту.
Кажуць, мова не адзіны несубстанцыйны наркотык, які існуе ў свеце. Але гэта адзіны нематэрыяльны наркотык, які ўздзейнічае на тутэйшых людзей.
ЧАСТКА ДРУГАЯ
ДЖАНКІ
Наступным разам я пакаштаваў мовы толькі праз год. Бо, voyez-vous*, наркотык, за які з ходу можна атрымаць дзесяць гадоў турмы, не тая рэч, якую будзеш шукаць у аддзеле экзатычных страў гіпермаркета «Карона».
Гэта адбылося на музычным фестывалі на Баравой. Баравая былы палявы аэрадром, які цяпер па коле забудаваны сямідзесяціпавярховымі хмарачосамі сацыяльнага жытла.
Стаяла на дзіва спякотнае лета пасля вельмі халоднай зімы, і ўвесь горад нібы з’ехаў з глузду тутэйшыя людзі, як вар’яты ці хранічныя тарчы, хадзілі па вуліцах ночы навылёт, танчылі, ладзілі ў парках кінапрагляды і масавыя гульні ў ХВОХ5760, карацей, спрабавалі атрымаць сваю дольку цяпла перад тым, як хуткаплыннае рускае лета міне і запануе наша лютая, як прысуд наркаману, зіма. Здавалася, калі спёка пратрымаецца яшчэ пару месяцаў, тут адбудзецца культурная рэвалюцыя і масы ці то змятуць урад, ці то даведаюцца, хто такі Марсэль Дзюшан і перастануць запраўляць швэдар у джынсы. Што ў эстэтычным плане амаль адно і тое самае.