• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народныя бразільскія казкі

    Народныя бразільскія казкі


    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 100с.
    Мінск 2024
    16.76 МБ
    НАРОДНЫЯ БРАЗІЛЬСКІЯ КАЗКІ
    CONTOS POPULARES DO BRASIL
    НАРОДНЫЯ БРАЗІЛЬСКІЯ КАЗКІ
    Мінск Выдавец Цымбераў Р. М. 2024
    УДК 821.134.3-32
    ББК 82(70Бра)-4
    НЗО
    Народныя бразільскія казкі / пер. з парт. Д. С. МаНЗО гілеўцава. — Мінск : Выдавец Р. М. Цымбераў, 2024. — 100 с.: іл.
    ISBN 978-985-7303-82-3.
    У выданні сабраныя бразільскія народныя казкі, запісаныя ў канцы XIX ст. Яны ўвабралі ў сябе ўсё, што складае культуру бразільскага народу: і відавочны моцны еўрапейскі ўплыў, і любоў да прыроды, уласцівую карэннаму насельніцтву, і музычны, жвавы і вясёлы подых Афрыкі. Героі гэтых казак мурашы і пеўні, прынцэсы і малпы, зласлівы ягуар і хітры мурын. Яны хітруюць і чаруюць, перамагаюць і плачуць альбо ўпрост разбягаюцца абы-куды, а нам, чытачам, з таго пацеха і навука.
    УДК 821.161.3-82-34
    ББК 82(70Бра)-4
    ISBN 978-985-7303-82-3	© Д. С. Магілеўцаў, пераклад
    на беларускую мову, 2024 © Афармленне.
    ІП Р.М. Цымбераў, 2024
    ПРАДМОВА
    да бразільскіх народных казак, сабраных сеньёрам
    Сільвія Васканселас да Сільвейра Рамас Рамера і выдадзеных упершыню ў Партугаліі ў 1885 годзе, перакладзеных у годзе 2022-м спадаром Дзмітрыем Магілеўцавым*, ілюстраваных спадаром Паўлам Дарохіным
    Напэўна, калі вы, шаноўны спадар чытач, знаёміліся ў маленстве з гэтак званымі народнымі казкамі, у вас, як і ў мяне, узнікала пэўнае пачуццё лёгкага падману. Бо ўсе ж мы ведаем, што народ — гэта дзесьці ў вёсцы, дзе раве бугай, дзе певень можа балюча ўдзеўбануць у патыліцу і ўвогуле патыхае быдлячым лайном, дзе п’юць бімбер і настойваюць на ім
    * Пераклад зроблены па выданні Silvio Romero. Contos Popo­lares Do Brasil / Cole^ao acervo brasileiro. Volume 3, 2a edi^ao. Projeto editorial integral. Eduardo Rodrigues Vianna. Cadernos do Mundo Inteiro, 2018. [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: https://cadernosdomundointeiro.com.br/pdf/Contos-popularesdo-Brasil-2a-edicao-Cadernos-do-Mundo-Inteiro.pdf
    калінавае зелле, дзе дзядзька Пятро збіў кіем злодзея, які рабаваў збожжа, а тады разам з ім зацмактаў жытнёвай і ўтапіў трактар у дрыгве ля калгаса «Шлях да светлай будучыні». Там і смешна, і журботна, але — усё насамрэч, усё сапраўднае. Аднак казкі, якія нам трапляюцца ажно са школьных хрэстаматый, гладзюткія ды ахайненькія, і няма там анічога, здольнага давесці да вохкання добрую завучыху. I калі хто быў на вясковым вяселлі, абавязкова спытае сябе: няўжо гэтыя самыя людзі, якія рагочуць побач і распавядаюць такое, што чырванее ўсё ад вушэй да сракі, выдаюць этнографам хрэстаматыйныя казачкі на гладзюткі літаратурны манер?
    Дык вось, адкрыю вам банальную таямніцу: не выдаюць. Звычайная арыгінальная народная казка — гэта анекдот, якім людзі забаўлялі сябе і родных. I забаўлялі менавіта ў той манеры, у якой і балявалі, і святкавалі. А не ў той, якую выносілі на суд адукаванай публікі аматары народнай асветы. I няма там бяздоннай
    глыбіні народнай мудрасці і залатых скарбаў народнай жа цноты. А ёсць там мудрасць хатняя, цёплая, крыху смуродная і блізарукая, пад старым кажухом і на печы — карацей, жывая. I слова там жывое, смакавітае, сакавітае і не заўжды стрыманае. Тое, якое яшчэ не трапіла ў кволыя кіпцюры цмактуноў ад фальклору, літаратурных кастратараў-апрацоўшчыкаў.
    Вось тут яно менавіта такое, гэтае слова. На світанку бразільскай фалькларыстыкі да запісанага ставіліся з павагай.
    Па розуме і ветлівасці, мне варта было б тутака не пісаць сваё, а перакласці кавалак прадмовы аўтара, які сумленна збіраў і рыхтаваў для выдання казкі. Аднак, на жаль, побач з павагай да народнага слова ў дзевятнаццатым бразільскім стагоддзі не было павагі да носьбітаў гэтага слова. Тады ў гэтак званых адукаваных колах цалкам сур’ёзна меркавалі пра тое, у якой ступені мурыны адстаюць у развіцці нават ад амазонскіх абарыгенаў, і няшмат хто сумняваўся ў інтэлектуальнай бездані
    паміж гэтымі індзейцамі і вялікім культуртрэгерам, белым чалавекам паўночнай расы. Таму перакладаць арыгінальную прадмову я не стаў, а напісаў караценькую сваю — у асноўным дзеля папярэджання. Калі вас, шаноўны мой чытач, палохае слова «срака» — калі ласка, не чытайце далей.
    Астатнія ж — рухайцеся наперад!
    ЯК З’ЯВІЛАСЯ ноч
    рэ нам на пачатку распавесці, як пачынаўся наш сусвет, а галоўнае, як з’явіліся дзень і ноч. Бо на пачатку часоў ночы ўвогуле не было, а панаваў заўжды дзень. Ноч жа спала глыбока пад вадою. Тады жывёл не было і ўсе рэчы размаўлялі.
    Кажуць, што аднойчы сярод таго дня дачка Вялікага гада вырашыла пайсці за хлопца. А ў таго жылі тры верныя пахалкі. Ну, жывуць хлопец з гадскай дачкою разам, а тая не падпускае хлопца да сябе. I што рабіць?
    Кажа хлопец пахалкам:
    — Ідзіце-тка вы пашпацыруйце, бо калі вы побач, не хоча жонка са мною, як мусіць быць у мужа з жонкаю.
    Пахалкі і пайшлі. Хлопец кліча жонку да сябе, а тая і кажа:
    -He магу з табою, бо яшчэ не ноч.
    — Ды няма ў нас ночы, заўжды дзень, — кажа на тое хлопец.
    —	А ў майго бацькі ноч ёсць. Калі хочаш легчы са мною, дык адшукай ноч у майго бацькі, побач з Вялікай ракою.
    Тады хлопец паклікаў пахалкаў, а ягоная жонка загадала пайсці да хаты яе бацькі і прынесці шалупінне ад арэха тукумы. Ну, пахалкі адправіліся, паплылі па Вялікай рацэ ў каноэ, неўзабаве дасягнулі хаты Вялікага гада, той ім аддаў шчыльна закаркаванае, залітае смалою шалупінне тукумы і сказаў:
    —	Ну вось, нясіце да маёй дачкі. Аднак не адчыняйце ані ў якім выпадку! Усё тады згубіцца.
    Пахалкі павезлі шалупінне пану. А знутры і «бу-бум-бум», і «ква-ква-ква», і «тукітак», і «цак-цак-цак». Нібыта звяры выюць і жабы галосяць, аднак тады яшчэ не было жабак і звяроў, і таму пахалкі гэтакіх гукаў не ведалі. He вытрымаў адзін з пахалкаў і, калі адплылі далёка, сказаў:
    —	Ну давайце ж зірнём, што за гоман TaKi.
    Галоўны ж з пахалкаў, які кіраваў каноэ, адпавёў:
    — He, нам жа казалі: усё згубіцца і мы згубімся. Плывемо далей.
    А з тукумы ўсё гоман ды гоман, і няма моцы трываць. He вытрымалі пахалкі: сабраліся пасярод каноэ, распалілі невялікі агеньчык, каб памякчэла смала, якою было залітае шалупінне, аддзерлі абалонку зубамі і рукамі і адчынілі.
    Раптам навокал зрабілася цёмна.
    — Ай, ой! -загаласіў кіроўца. — Згубіліся мы! А панава жонка ўжо і даведалася, што мы парушылі запавет!
    I паплылі далей як здолелі. А што зробіш?
    Жонка ў хаце кажа хлопцу:
    — Выпусцілі яны ноч. Цяпер трэба чакаць раніцы.
    I тады ўсе рэчы ў лесе, апрача раслін ды глебы, ператварыліся ў жывёл і птушак. Што было ў рацэ, зрабілася качкамі ды рыбамі. Плецены кош ператварыўся ўягуара, небарака рыбар са сваім каноэ ператварыўся ў гусь. Hoc каноэ зрабіўся гусінай дзюбай.
    Дачка Вялікага гада зірнула ўгору, пабачыла зорку Венеру і сказала мужу:
    —	Набліжаецца раніца. Трэ аддзяліць ноч ад дня.
    3	тым дзяўчына разматала нітку і загадала:
    —	Ты цяпер — птушка куйюбі.
    Белай глінаю дзяўчына вымазала галаву птушкі, пер’е размалявала чырванню з урукуму і загадала:
    —	Ты цяпер заўжды будзеш спяваць, калі набліжаецца раніца.
    А другую нітку дзяўчына скруціла вакол вуголля ды ператварыла ў птушку іньямбу і загадала ёй спяваць у адпаведныя гадзіны ночы і раніцою. Так дачка Вялікага гада зрабіла і з іншымі птушкамі. Цяпер яны заўжды ведаюць час свайго спеву, аддзяляюць дзень ад ночы і радуюць раніцу.
    А калі вярнуліся дахаты пахалкі, дзяўчына сказала ім так:
    —	He вытрымалі вы, здрадзілі свайму пану, выпусцілі ноч — і ўсе рэчы згубіліся, разгубіліся і болей не размаўляюць, ператварыўшыся ў пачвар. Таму і вам лёс ператварыцца ў пачвар. Рабіцеся малпамі,
    скачыце ўсё жыццё па галінах, не ведаючы хаты, ды гаманіце без сэнсу і ладу.
    А ў пазнаку таго, як яны запэцкаліся, аддзіраючы смалу з шалупіння, зрабіліся ў малпаў чорныя пашчы і жоўтыя палосы на лапах. Так яны дасюль і скачуць, і не служаць анікому, і няма ім шляху дахаты.
    А цяперашні сусвет зрабіўся нашмат дурнейшым ад мінулага.
    ГОЛЫ ПЕУНІК
    ыў сабе і гадаваўся неяк голы пеўнік. I вось пашанцавала яму аднойчы адшукаць брудную паперку з літарамі. I загаласіў тады пеўнік:
    — Кукарэку, аднясу гэты найкаштоўнейшы ліст майму сеньёру, пану ягамосцю каралю!
    Ну і пайшоў. Такі ён быў, гэты пеўнік. Патрапілася яму на шляху ліса і кажа: — Голы пеўнік, ты гэта куды?
    — Кукарэку, нясу ліст майму сеньёру, пану ягамосцю каралю.
    — Ну, я таксама хачу да пана караля, — сказала зацікаўленая ліса.
    — Тады лезь мне ў дупу! — сурова загадаў голы пеўнік.
    Ну, да караля ідзе, што ж тут зробіш. I залезла ліса ў дупу.
    Ідзе пеўнік далей, і тут на шляху рака. Кажа рака пеўніку:
    — Голы пеўнік, ты гэта куды?
    — Кукарэку, нясу ліст майму сеньёру, пану ягамосцю каралю.
    — Ну, я таксама хачу да пана караля, — адказала зацікаўленая рака.
    — Тады лезь мне ў дупу! — сурова загадаў голы пеўнік.
    Ну, да караля ідзе, што ж тут зробіш. I залілася рака ў дупу.
    Ідзе пеўнік далей, і тут на шляху кактус. Агромністы такі. Калючы. Кажа кактус пеўніку:
    — Голы пеўнік, ты гэта куды?
    — Кукарэку, нясу ліст майму сеньёру, пану ягамосцю каралю.
    — Ну, я таксама хачу да пана караля, — адказаў зацікаўлены кактус.
    — Тады лезь мне ў дупу! — сурова загадаў голы пеўнік.
    Ну, да караля ідзе, што ж тут зробіш. I заціснуўся кактус у дупу.
    А пеўнік ішоў сабе, ішоў ды прыйшоў да караля ў палац і аддаў прама ў рукі брудную паперку.
    Box, як жа раззлаваўся пан кароль! Голы пеўнік зайшоў прама ў палац ды су-
    НУЎ У РУКУ бруднае. Загадаў пан кароль закінуць пеўніка ў курнік, бо што яшчэ рабіць з голым пеўнем? Там куры ды пеўні зірнулі на голага і давай яго таўкці ды дзяўбці. Шмат пакутаваў голы пеўнік, а тады ўзяў ды выпусціў з дупы лісу. Тая кінулася на курэй з пеўнямі і ўсіх паперадушыла. А пеўнік выскачыў і пабег дахаты.
    Калі каралю распавялі пра здарэнне, той загадаў адправіць па голага пеўніка пагоню. Бо пеўнік ці не — трэ за курэй плаціць. Пагналася пагоня, і вось — бачаць пеўніка. I той убачыў, а тады выпусціў з дупы раку. Учыніўся сапраўдны патоп, пагоня затрымалася. Аднак не спынілася, бо была надта зацятая. Пеўнік жа бег далей і, калі ізноў пабачыў пагоню, выпусціў з дупы кактус. А той, калі выскачыў на волю, ужо так раскінуўся, столькі павыпускаў калючак, што пагоня спынілася ды падумала: якога ляду ціснуцца праз калючкі, едучы за голым пеўнем?