• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народныя бразільскія казкі

    Народныя бразільскія казкі


    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 100с.
    Мінск 2024
    16.76 МБ
    Зірнуў з неба Пан Бог і кажа:
    — Ну дык бяжы ўжо.
    I пабег мураш.
    3 таго часу мурашы ўсё жыццё бегаюць.
    МАЛПА I ЯЕ ХВОСТ
    ырашыла малпа аднойчы зарабіць капітал і ўселася на шляху. А там ездзілі колы на бычыным цягле. У возчыка ж быў сцізорык. Малпа паклала хвост на каляіну. Возчык пабачыў і кажа:
    — Малпа, ну ты што, прыбяры хвост, я ж тут паеду.
    — А вось і не прыбяру, — кажа малпа.
    Тады возчык хвастануў пугай быкоў, колы паехалі і суцэльна адрэзалі хвост. Малпа ўзрадавалася ды завішчэла:
    — Хвост мне вяртай альбо аддавай сцізорык!
    Ну, возчык аддаў сцізорык, а малпа паскакала, радасна загаласіла (але ж галашэнне само па сабе ад чагосьці сумнага?):
    — Згубіла хвост, а прыдбала сцізорык! Тыбыдым, тыбыдык, я хітрэйшая за ўсю Анголу!
    I пабегла далей.
    Бачыць малпа: стары мурын робіць кошыкі з лазы, а лазу адгрызае ўласнымі зубамі.
    —	Вуй, стары мой сябра, — загаласіла малпа, — вуй як ты грызеш лазу ўласнымі зубамі! Бяры сцізорык!
    Ну, мурын і ўзяў, а сцізорык жа маленькі, мурын і зламаў яго аб лазу. Малпа ж загаласіла:
    —	Вуй, вярні мне сцізорык, ён жа быў кароль усіх сцізорыкаў! Альбо давай кош.
    Стары мурын аддаў кош. Малпа ж загаласіла радасная:
    — Згубіла хвост, прыдбала сцізорык, згубіла сцізорык, прыдбала кош! Тыбыдым, тыбыдык, я хітрэйшая за ўсю Анголу!
    I пабегла далей.
    Бачыць малпа: жанчына пячэ хлеб і кладзе на спадніцу.
    — Ох, гаспадынька мая, пячэш хлеб і кладзеш на спадніцу! Зірні — вось кош, — сказала малпа.
    Жанчына ўзяла кош, паклала туды хлябы — а донца і выпала. Малпа адразу ж загаласіла на ўсё наваколле:
    — Аддавай мне кош, найлепшы кош, кош з кашоў! Альбо давай хлеб.
    Жанчына дала малпе хлеб, тая пабегла надта задаволеная і загаласіла:
    — Згубіла хвост, прыдбала сцізорык, згубіла сцізорык, прыдбала кош, згубіла кош, прыдбала хлеб! Ох як я буду есці мой хлеб! Тыбыдым, тыбыдык, я хітрэйшая за ўсю Анголу!
    I з’ела хлеб.
    Іўсё.
    МАЛПАIНАПОЙ АЛУА
    днойчы пажадала малпа зрабіць сабе напой алуа, бо надта смачна яго піць у спякоту. А грошай жа няма. Ну і вырашыла малпа наведаць суседа-пеўня. I папрасіла яна прадаць ёй на паўрукі кукурузнай мукі, то-бок з двух чортавых тузінаў кукурузін, і прызначыла час, калі аддасць грошы. Ну, певень пагадзіўся — бо добра ж прадаў. Малпа знесла кукурузу, а тады явілася да хаты суседкілісы, там папрасіла паўрукі кукурузнай мукі і паабяцала аддаць грошы ў прызначаны час — праз палову гадзіны пасля часу, які прызначыла пеўню.
    Ад лісы наша малпа накіравалася да суседа-сабакі і ў яго купіла столькі ж кукурузнай мукі на тых жа ўмовах, а заплаціць паабяцала праз палову гадзіны пасля часу, які прызначыла лісе.
    Аднак палічыла малпа, што ўсё ж мала ўзяла кукурузнай мукі, явілася яшчэ і да суседа-ягуара і ў яго купіла таксама столь-
    кі ж мукі, а разлік прызначыла на палову гадзіны пазней, чым сабаку.
    Пасля надта задаволеная малпа вярнулася дахаты, згатавала вялікую колькасць алуа ў гаршку, а тады перарабіла свой ложак, каб было пад ім дастаткова прасторы, а сама абвязалася з ног да галавы анучамі ды павалілася на ложак, нібыта смяротна хворая.
    Настаў дзень платы. Першы, як і было дамоўлена, прыйшоў певень і бачыць: валяецца малпа ледзь жывая — і енчыць, і стогне.
    —	Box, зараз памру.
    Аднак на гасціннасць малпа не забылася, прапанавала пеўню сесці, адпачыць, загадала служцы прынесці алуа. Ветлівы певень вырашыў, што не трэба адразу ж пра грошы, пакаштаваў алуа, надта яму спадабаўся напой — няспешна выпіў тое, што паднеслі.
    Тут у дзверы грукае ліса. Певень пабачыў, хто грукае, надта напалохаўся і кажа малпе:
    —	Вуй, кума, няма куды мне падзецца, схавай мяне пад ложак.
    Малпа дазволіла. Тут зайшла ліса і бачыць, што малпа надта хворая — і енчыць, і стогне.
    — Box, зараз памру.
    Аднак на гасціннасць малпа не забылася, прапанавала лісе сесці, адпачыць, загадала служцы прынесці алуа. Ветлівая ліса вырашыла, што не трэба адразу ж пра грошы, пакаштавала алуа, надта ёй спадабаўся напой — няспешна выпіла тое, што паднеслі. А малпа і пытаецца, як ёй цяпер.
    — Ну, надта мне добра, — адказала ліса.
    -Так і спадар певень казаў, — заўважыла малпа.
    — Што, певень сюды заходзіў? — спытала здзіўленая ліса.
    — Дык ён і цяпер тутака, — адказала малпа і паказала пад ложак.
    Ну, ліса ўбачыла пеўня і адразу кінулася на яго, і пачалі яны біцца. Малпа ж толькі стогне:
    — Вохі-вохі, толькі мяне не забіце!
    Перамагла ліса і адразу пеўня зжэрла. Тут ізноў грукаюць у дзверы.
    Гэта з’явіўся сусед-сабака. Малпа і з ім учыніла гэтакую ж сцэну, адправіла пад ложак, і там сабака, натуральна, перамог і зжор лісу. Пакуль жор, у дзверы загрукаў ягуар. Сцэна зноў паўтарылася, і, вядома ж, ягуар пакаштаваў алуа, а тады перамог і зжор сабаку пад ложкам. Усё, няма на Ka­ro болей чакаць. А ягуар жа хоча спагнаць грошы! Малпа адмовілася. Сказала, што ягуар піў алуа — і колькі ж выпіў! Яшчэ ў яго цяпер ажно тры звяры ў пузе!
    Ягуар раз’юшыўся і кінуўся на малпу, а тая імгненна скінула лахманы ды ўскараскалася на дрэва. Ягуар не паспеў за малпай, але пакляўся адпомсціць. I таму ён склікаў ягуараў, і тыя ўсталявалі варту ля навакольных крыніц. Вось малпе алуа! Няхай паспрабуе наўпрост напіцца вады.
    Box і нацярпелася ж малпа. Ледзь не памерла ад смагі. Аднак заўважыла калёсы, а на іх гарбузы. Малпа і падумала: ну навошта людзям везці проста так гарбузы? Напэўна ж, гэта калебасы, гарлачыкі з пустых высушаных гарбузоў, а ў іх — вада.
    3 тым і скокнула малпа з дрэва.
    А ў калебасах была не вада, а мёд. Але малпа не збянтэжылася і адразу прыдумала, як скарыстацца сітуацыяй: абмазалася мёдам, выкачалася ў лісці, зрабілася незразумелай лісцяной пачварай і пайшла сабе да крыніцы. Ягуары здзівіліся, аднак на ўсялякі выпадак павіталі:
    —	Здаровая будзь, лісцяная пачвара!
    Хітрая малпа не адказала, напілася — аж раздзьмулася, а тады скокнула на дрэва, паабтрасала з сябе лісце і заскакала панад ягуарамі, галосячы:
    —	Тыбыдым, тыбыдык, я разумнейшая ад усіх!
    Ну, тут ужо ягуар раззлаваўся і выкапаў нару на шляху да вады, дзе звычайна хадзіла малпа, залез у нару — так, што толькі вочы ды іклы і тырчалі вонкі, — і загадаў астатнім ягуарам засыпаць яго зямлёю. Вось так залёг сусед-ягуар у засаду. Малпа ж здалёк заўважыла патрывожаную зямлю, прыглядзелася і кажа:
    —	Ну, аніколі не бачыла, каб з зямлі раслі гэтакія іклы.
    Тады малпа ўзяла велічэзны камень ды і пацэліла з вышыні прама ў зубы.
    3 таго і памёр небарака ягуар. А малпа пайшла далей разважаць над тым, каго б яшчэ з суседзяў згубіць ці апаскудзіць.
    ВАДЗЯНАЯ ЧАРАПАХА I КРАКАДЗІЛ
    ыла калісьці вадзяная чарапаха кагаду, і была ў яе дудагудуха. Гучала тая дуда надта прыемна, усе жывёлы дзівіліся і радаваліся, калі чулі, а кракадзіл надта таму зайздросціў. Вадзяная чарапаха кагаду жыла ў лесе, але часцяком хадзіла да вады, бо была ўсё ж вадзяная, і аднойчы кракадзіл вырашыў залегчы на шляху да вады. Кагаду прыйшла, бачыць суседа і кажа:
    — Э-э, сябра мой кракадзіл, як маешся?
    — Сяброўка мая кагаду, я вось на сонцы грэюся.
    Кагаду папіла і ўзялася граць на дудзе, а кракадзіл і кажа:
    — Сяброўка кагаду, пазыч мне дуду, хачу паспрабаваць, як на ёй іграецца.
    Чарапаха дала дуду, а кракадзіл схапіў яе ды плясь у ваду! I ўплыў з дудой. Чарапаха надта раззлавалася, а што зробіш? I пайшла сабе дахаты.
    Мінула колькі дзён, напаткала чарапаха вулей з дзікімі пчоламі, заглынула іх шмат, назапасіла мёду і адправілася туды, дзе кракадзіл звычайна грэўся на сонцы. А там кагаду намазала сабе сраку мёдам і схавалася ў лісці — толькі сраку і вытыркнула вонкі. Ды яшчэ час ад часу выпускала са сракі пчалу, а тая гудзела бы апантаная, што цалкам, ведаеце, натуральна. Вас бы так — вы б таксама гудзелі бы апантаны.
    Кракадзіл ляжаў сабе, ляжаў, пачуў, нарэшце, што штосьці гудзіць, вырашыў, што недзе паблізу зваліўся вулей, падышоў і лапай туды — цоп! А кагаду яго сракаю за палец — цап! Срака ж у кагаду не простая, а з бранёю, бо чарапашая. I кажа кагаду:
    — Вяртай маю дуду, бо палец адарву.
    Кракадзіл разявіў пашчу і завішчэў:
    Сынкумой, кракадзіл Гансала, Нясі мне не сала, А нясі мне дуду, Бо я сам не пайду!
    Кракадзіл ён сямейны быў. Але хлопчык-кракадзіл валяўся ў брудзе і бацьку не тое каб выразна чуў, ды і хіба ж хлапцы бацькоў слухаюць?
    — Чаго, бацьку? — прамовіў сын. — Сала? Адкуль у нас сала?
    Кракадзіл зусім ужо раззлаваўся і загаласіў:
    Якое сала, дурны Гансала?
    Нясі дуду бо я сам не прыйду!
    — Ды няма тутака аніякага сала, — лянотна адказаў сын-кракадзіл.
    Кракадзіл зароў, і так і гэтак галасіў свой вершык-заклік, і толькі калі ўжо ледзь не задушыўся, галосячы, а палец ледзь не адарваўся, тады прыйшоў Гансала і прынёс не сала, а дуду.
    I тады толькі чарапашая срака адпусціла небараку-кракадзіла, і папоўз ён, няшчасны і кульгавы, дахаты.
    ЯГУАР I БУГАЙ
    ыў неяк у гарах ягуар, і вось вырашыў ён аднойчы спусціцца ды паласавацца свежанінкай. I сустрэў унізе бугая, ну, такога смачнага на выгляд. Як жа яго, гэтакага моцнага, закіпцюрыць? Тады кажа ягуар так:
    — Братку бугай, будзь ласкавы, — можа, распавядзеш мне пра сябрука твайго, які жыве вунь у тым гаю, пад дрэўцамі? Бо ён і мой сябрук, а я колькі ж часу яго не бачыў. А ці не пойдзеш зірнуць, як там ён?
    — Ну так, я яго бачыў толькі ўчора ля вадапою. I мяркую, там ён мяне і чакае, — адказаў бугай. — Калі жадаеш, братку мой ягуар, пойдзем туды разам.
    — Ну чаго мне туды ісці, я ж такі галаднюткі, — кажа ягуар, — а там і авечкі не знойдзеш, каб закіпцюрыць ды з’есці. I вораг там мой страшэнны побач.
    — Што ў цябе за вораг? — спытаў бугай.
    — Такі там жыве фермер, што нават на твар зірнуць жудасна. Напэўна, як ягуара
    пабачыць, дык і заб’е на месцы, а там і дрэўца няма, каб мне, небараку, выратавацца.
    — Вой, братку мой ягуар, напэўна ж зрабіў ты нешта благое яму, бо хто не зрабіў, таму і баяцца няма чаго.
    — Хіба я што зрабіў благое? Ну, злавіў я тое цялятка, дык за мной жа тры сабакі пабеглі! Адзін зусім шалёны, вые невыносна. Ледзь я слых не страціў. Толькі і здолеў адпачыць, калі кінуў цялятка ды
    залез на дрэва. Тады я ўжо прыгатаваўся скокнуць на іх, нягоднікаў, ды закіпцюрыць! Але ж збеглі, баязліўцы.
    — Вось дзеля чаго табе, братку ягуар, патрэбны дрэвы, — сказаў кемлівы бугай. — А мо лепей нам з табой прайсціся па адкрытым?