Народныя бразільскія казкі
Выдавец: Цымбераў
Памер: 100с.
Мінск 2024
западозрыла нешта, не паддалася. Счапіліся яны са старой каралевай. Дзявухна здолела пхнуць яе на люк і пацягнула за клямку, люк адчыніўся, старая каралева абрынулася на нажы і забілася.
Гоман і гвалт пачуў кароль, які быў у пакоі непадалёк, прымусіў сябе падняцца і дабрыў да пакоя з люкам. А там — гэтакая радасць — панна Дамяніка!
Абняліся яны, загаварылі, дзявухна і распавяла пра тое, як кароль, не ведаючы, ледзь не зрабіўся яе згубаю. Ну, тады кароль яшчэ і праверыў, ці трэба старую каралеву дабіваць — так ужо раззлаваўся. Тады распытаў пра малых, пабег да пакоя, дзе іх трымалі. Малыя ўжо ледзь не сканалі з галадухі.
Пасля кароль ажаніўся з паннай Дамянікай, а мурыну перарэзалі глытку.
Такі вось шчаслівы фінал.
ЯГУАР, АЛЕНЬ ДЫ МАЛПА
апрасіў аднойчы братка ягуар братку аленя на сыраквашу. Маўляў, пойдзем да сябра майго, паласуемся. Ну, пайшлі. А на шляху — рака. Ягуар і кажа, каб алень не баяўся: вунь мелкае месца, ідзь смела. Небарака алень паверыў, пайшоў — ды ледзь не ўтапіўся. А сам ягуар перайшоў па мелкім месцы.
Пайшлі яны далей і зайшлі ў бананавы гай. Тут ягуар шчыра так кажа:
— Братку мой алень, ускараскайся наверх ды жары там зялёныя, бо яны найлепшыя, а жоўтыя, благія, кідай мне, я паскубу крышачку і задаволюся.
Алень-небарака ледзь ускараскаўся, пакідаў жоўтыя, а зялёныя ў глытку не лезуць! Ягуар жа нажорся ад пуза.
Пайшлі яны далей і бачаць працоўных, якія аруць поле. Ягуар і кажа:
— Братку мой алень, калі будзем праходзіць побач з працоўнымі, крыкні ім: «Ды каб д’ябал знёс тых, хто працуе!»
Ну, небарака-алень, калі праходзіў побач з працоўнымі, гэтак і крыкнуў. Box як яны раззлаваліся, пагналіся, спусцілі сабак — ледзь не злавілі. Ягуар жа, калі праходзіў побач, сказаў: «Каб вам Пан Бог дапамог!» Людзям спадабалася, і яны ахвотна дазволілі ягуару прайсці.
Пайшлі яны далей і пабачылі змяюку колеру караляў. Ягуар і кажа:
— Зірні, братку, які прыгожы бранзалет, вазьмі, аднясеш дачцы.
Алень схапіў змяюку, а тая яго ўкусіла. Алень завішчэў, паскардзіўся ягуару, а той кажа, што нельга быць гэтакім дурнем.
Нарэшце дасягнулі яны хаты, дзе жыў сябра ягуара. Спазніліся — і таму адразу паклаліся спаць. Алень падвесіў свой гамак у куце і імгненна заснуў. Ягуар жа пачакаў, тады падняўся ў апраметнай цемры, ціхенька адчыніў дзверы, праслізнуў вонкі і пралез да аўчарні. А там абраў сабе самага тлустага барана, пажор мяса, вярнуўся ды запэцкаў аленю пысу крывёю.
Раніцою падняўся гаспадар дому, пайшоў да аўчарні, а там не хапае барана. Ад-
разу ж гаспадар звярнуўся да ягуара. Той і кажа:
— Гэта не я, я ж чысты, зірні, гэта мой братка алень.
Гаспадар пайшоў у кут да аленя, бачыць: пыса ў крыві. Закрычаў гаспадар:
— Box латруга які, гультай!
Схапіў дубец ды збіў небараку да смерці.
А ягуар паласаваўся сыраквашай, ды і аленя яны з гаспадаром потым зжэрлі.
Мінуў пэўны час. Здарылася братку ягуару пазычыць плашч у малпы. Згадаў ягуар пра прыгоду сваю з аленем і вырашыў таксама і малпу запрасіць на сыраквашу. I запрасіў. Малпа пагадзілася, і пайшлі яны разам.
Як падышлі да ракі, ягуар і кажа, каб малпа не баялася: вунь мелкае месца, ідзь смела. Малпа на тое кажа:
— Што я табе, алень, каб там ісці? Сам наперад ідзі — альбо я вярнуся.
Ну, што зробіш, пайшоў ягуар наперад праз мелкі брод.
Пайшлі яны далей і зайшлі ў бананавы гай. Тут ягуар шчыра так кажа:
— Малпачка мая, ускараскайся наверх ды жары там зялёныя, бо яны найлепшыя, а жоўтыя, благія, кідай мне, я паскубу крышачку і задаволюся.
— Давай, — пагадзілася малпа, залезла наверх, папазжэрла ўсе жоўтыя бананы, а паскідала адны зялёныя.
Ягуар аж загаласіў:
— Што ж ты робіш, малпачка мая, не злуй мяне, a то закіпцюру!
— Што? — кажа яму малпа. — Рыпніся толькі, дык я вярнуся сама.
Пайшлі яны далей, бачаць працоўных, якія аруць поле. Ягуар і кажа:
— Малпачка мая, калі будзем праходзіць побач з працоўнымі, крыкні ім: «Ды каб д’ябал знёс тых, хто працуе!» Тады шчыра табе яны падзякуюць.
Малпаж, калі праходзіла побач, сказала: «Каб вам Пан Бог дапамог!» Людзям спадабалася, і яны ахвотна дазволілі малпе прайсці. Ну, за кампанію прайшоў і ягуар.
Пайшлі яны далей і пабачылі змяюку колеру караляў. Ягуар і кажа:
— Зірні, малпачка, які прыгожы бранзалет, вазьмі, аднясеш дачцэ.
— Сам бяры такі, — прабурчала малпа.
I не ўзяла.
Нарэшце дасягнулі яны хаты, дзе жыў сябра ягуара. Спазніліся — і таму адразу паклаліся спаць. Малпа павесіла свой гамак надта высока, залезла ды зрабіла
выгляд, што спіць. Ягуар жа пачакаў, тады падняўся ў апраметнай цемры, ціхенька адчыніў дзверы, праслізнуў вонкі і пралез да аўчарні, абраў сабе найтлусцейшага барана, пажор мяса, узяў крыві ды вярнуўся, каб запэцкаць малпе пысу крывёю. Малпа ўбачыла і тыцнула нагою, так што кроўуся вылілася на ягуара, запэцкала ўсю поўсць.
Раніцою падняўся гаспадар дому, пайшоў да аўчарні, а там не хапае барана. Гаспадар і кажа:
— Як ні прыйдзе да мяне гэты кляты ягуар, заўжды не далічышся бараноў!
Пабег у хату, а ля ганка сустракае яго малпа і паказвае рукою ў бок ягуара. Той толькі і здолеў, што курчыцца ў гамаку ды рабіць выгляд, нібы спіць. Намагаўся адчысціцца, але кроў у поўсці засталася!
— Ах жа ты нячысты! — зароў гаспадар, схапіў стрэльбу і забіў ягуара.
А малпа нажэрлася сабе сыраквашы і пайшла дахаты.
ДОНА ЛАБІСМІНА
ылі аднойчы кароль з каралевай, і не было ў іх дзяцей. А каралева ж надта дзяцей хацела — і вось аднойчы, разгубіўшыся, загаласіла: «Хоць бы якога мне дзіцёнка, хай і змяюку якую!» Ну, пагаласіла яна так — і раптам зацяжарыла. I нарадзіла дзяўчынку, а ў той вакол шыйкі абвілася змяя. Погань якая! Уся радзіна зжахнулася, але адарваць змяюку ад шыі не здолела. Так і раслі абедзве разам. Аднак дзяўчынцы змейка надта спадабалася.
I вось шпацыравала прынцэса аднойчы па марскім беразе. Знянацку змяя саскочыла ды кінулася ў хвалі! Прынцэса заплакала, залілася слязамі, і ўрэшце змяя вярнулася і зноў абвілася вакол шыі. Так абедзве і вярнуліся да палаца, і аніхто не вызнаў, што змяя саскоквала. Але надышоў час, і змяя сказала, што не вернецца, аднак паабяцала, што калі сястра патра-
піць у небяспеку, то няхай пакліча сваю Лабісміну — так звалі змяю. А прынцэсу звалі Марыя.
Прайшло колькі гадоў, каралева захварэла і памерла. Перад смерцю яна сцягнула з пальца пярсцёнак і сказала каралю:
— Шаноўны пане мой, калі пабярэшся шлюбам другі раз, дык бяры толькі тую прынцэсу, якой мой пярсцёнак раўнютка сядзе на палец — і каб не боўтаўся, і каб не ціснуў.
Вядома, кароль у адпаведны час вырашыў ажаніцца і ўзяўся правяраць усіх навакольных прынцэс. I анікому не падышоў пярсцёнак! 3 усіх прынцэс засталася толькі дачка Марыя. Кароль загадаў ёй прыйсці паспрабаваць пярсцёнак — і той ідэальна сеў на палец!
Што рабіць? Каралеўскае слова не вернеш — і абвясціў кароль, што ажэніцца з уласнаю дачкою. Дзяўчына залілася слязамі. Бо як жа гідка — з уласным бацькам гэтакае! Пабегла тады на бераг і паклікала змяю — і тая з’явілася. Марыя ўсё ёй распавяла, а змяя і кажа:
— He бойся. Скажы каралю, што пойдзеш за яго, толькі калі ён падаруе табе сукенку з фарбамі ўсіх палявых кветак.
Так прынцэса і сказала каралю. Ён раззлаваўся, але загадаў шукаць сукенку. Доўга шукалі прыслужнікі, але ўсё ж знайшлі.
Прынцэса зноў заплакала і пабегла да сястры, а тая параіла:
— Цяпер прасі сукенку колераў мора і ўсіх тамтэйшых рыб.
Кароль раззлаваўся яшчэ мацней, аднак загадаў шукаць. Доўга трывалі пошукі, але ўсё ж адшукалі і такую сукенку. I трэці раз пабегла дзяўчына да доны Лабісміны, і тая параіла:
— Цяпер прасі апошнюю сукенку, ужо колеру начных нябёсаў і ўсіх тамтэйшых зор.
Кароль ледзь не раз’юшыўся, але паабяцаў адшукаць, бо апошняя ж. Нашмат болей часу занялі пошукі, чым першыя два разы, аднак здабылі слугі і тую сукенку. Атрымаўшы яе, прынцэса зусім разгубілася, пабегла да мора, а там — зірні ж! — ужо чакае карабель, які падрыхтавала дона Лабісміна, пакуль юрлівы бацька шукаў сукенкі. Змяя параіла плыць на караблі, а калі ён прыстане, дык сысці ў тое каралеўства, чый бераг, ды чакаць на шлюб з тамтэйшым прынцам. А падчас самога шлюбу няхай Марыя тройчы пакліча сястру, і тая ператворыцца са змяі ў прынцэсу.
Карабель плыў-плыў і прычаліў, Марыя сышла на бераг — а жыць трэба на штось. Таму адправілася дзяўчына ў палац там-
тэйшага караля і папрасілася на працу. Каралева бачыць, што ладная дзяўчына, і паставіла яе даглядаць каралеўскіх курэй. Даглядала наша Марыя іх, даглядала, і вось надышлі святы, ажно тры дні. Ва ўсім горадзе святкавалі, а курніцу, вядома, не запрашалі. He для пахалкаў свята.
Але дзяўчына, калі ўся шляхта з палаца з’ехала, памылася, убралася ды надзела сукенку фарбаў усіх палявых кветак, папрасіла ў сястры файны шляхетны вазок і таксама паехала на свята. Усе былі зачараваныя і захопленыя такой прыгожай і заможнай шляхцянкай — і аніхто ж не ведаў, што за панна. А прынц як зірнуў, дык адразу і закахаўся. Аднак Марыя збегла з балявання яшчэ да яго заканчэння, вярнулася да курэй і пераапранулася ў старое.
Прынц вярнуўся да палаца і кажа мацікаралеве:
— Box, пані матулька мая, бачылі вы, якая прыгожая дзяўчына была на баляванні? Хачу пабрацца з ёю шлюбам. He
ведаю, хто яна, аднак нечым яна падобная да нашай курніцы.
— Сыну мой, ну што ты кажаш? Пагаджуся: яна добрая і ладная дзеўка, але ж адкуль у яе такая шыкоўная, раскошная сукенка? Вунь, зірні: ёй жа толькі побач са свіннямі і гадавацца.
Упарты прынц усё ж пайшоў да курніцы і кажа:
— Служка мая курніца, бачыў я выбітную заможную панну сёння на баляванні — і такая яна была падобная да цябе. Ці мо тое ты?
— Ой, мосць ваша, пан мой вяльможны прынц, ну як жа тое я, бо хто я такая?
I вось другі дзень свята, і зноў з’яўляецца наша Марыя на вазку яшчэ шыкоўнейшым ад першага і ў сукенцы колераў мора з усімі рыбамі. Прынц закахаўся яшчэ болей. На трэці дзень курніца з’явілася ў сукенцы колеру ночы і ўсіх зор. Прынц ледзь не звар’яцеў ад кахання і шпурнуў незнаёмай панне найкаштоўнейшы дыямент. Тая збегла, аднак дыямент захавала.
Прынц вярнуўся да палаца і захварэў ад такога моцнага кахання. I есці адмовіўся. Каралева намаўляла ўсіх служак, каб пайшлі да яго і пачаставалі яго ўзварам ці чым яшчэ, па-жаночаму, хай бы толькі аджыўся. Усіх паспрабавала каралева прывесці да прынца, і ад усяго і ўсіх ён адмаўляўся. Засталася толькі курніца. Ну, каралева паклікала яе і загадала аднесці ўзвар прынцу і ўвогуле рабіць усё, што ён скажа.