Народныя бразільскія казкі
Выдавец: Цымбераў
Памер: 100с.
Мінск 2024
— Ох, мая найсвятлейшая панна каралева, ці ж вы кпіце з мяне? — сказала Марыя. — Хто я такая, каб пан мой прынц пагадзіўся прыняць узвар з маіх рук? Але ж давайце я згатую свой узвар, бо я ведаю, як гатуюць узвары на гэтакую хваробу. Няхай яму аднясуць, мо дапаможа.
Каралева пагадзілася. А чаму не? Курніца ж наша згатавала ўзвар, наліла ў шляхетную місу ды паклала туды прынцаў дыямент. Прынц як толькі ўзяўся за лыжку, дыямент той пабачыў, ускочыў з ложка, закрычаў, што ўжо здаровы і што вось сёння ж ажэніцца з дзяўчынай, якая гадуе
курэй. Загадаў ён яе паклікаць, а тая і з’явілася ў шыкоўнай сукенцы, як на свята.
Тут ужо балявалі ўсе, балявалі, пабраў Марыю прынц і ўчыніў шыкоўны шлюб. А ў Марыі ад радасці ў галаве ўсё змяшалася, і забылася яна паклікаць сястру. Так Лабісміна і не зняла з сябе чары ды засталася змяёю сядзець у моры і злавацца.
Таму мора часцяком ракоча, і грымоча, і плюецца салёным. А вам было б даспадобы застацца назаўжды дзеўкай, ды яшчэ і змяёю?
КАЗКА АПОШНЯЯ, ПАВУЧАЛЬНАЯ
у вось, надышла пара развітвацца. I таму распавядзём мы асаблівую развітальную казку. Яна пра братку ягуара і братку ката.
Аднойчы папрасіў братка ягуар, каб братка кот навучыў скакаць на здабычу. Бо каты ж надта добра скачуць, хаця і малыя. Ну, вучыў кот, вучыў, і нарэшце абодва стаміліся. Вырашылі яны пайсці напіцца вады і побач з крыніцаю заўважылі яшчарку. Тады і кажа ягуар:
— Братку мой коце, а давай пабачым, хто здолее з аднаго скоку схапіць вунь тую яшчарку.
— Давай, — пагадзіўся кот.
— Ну дык скачы, — сказаў ягуар.
3 тым кот скокнуў на яшчарку — а ягуар скокнуў на ката, каб схапіць таго з яшчаркай у кіпцюрах!
Аднак кот вывернуўся. Ухапіў братка ягуар адно толькі паветра і кажа расчаравана:
— Ну, братку коце, як жа ты мяне вучыў? Ты ўсё роўна скачаш лепей ад мяне. Пачаў ты адукоўваць мяне, ды не скончыў.
— Дурны той настаўнік, які адразу ўсё распавядае і дэманструе гэтакім вучням, — сказаў кот.
Вось на тым і скончыўся час нашых казак.
Да сустрэчы!
ЗМЕСТ
Прадмова 5
Як з’явілася ноч 9
Голы пеўнік 14
Зласлівая мурынка 18
Замужняя жабка 23
Мураш і снег 27
Малпа і яе хвост 32
Малпа і напой алуа 35
Вадзяная чарапаха і кракадзіл .... 41
Ягуар і бугай 45
Вадзяная чарапаха і невядомы фрукт 48
Малпа і трусік 52
Сястрычка ліса і браток груган .... 54
Братоклісток 58
Ліса і чалавек 61
Тры хлопцы 63
Дзёрзкі мурын 57
Ягуар і казёл 71
Кароль-паляўнічы 76
Ягуар, алень ды малпа 81
Дона Лабісміна 87
Казка апошняя, павучальная 95
Літаратурна-мастацкае выданне
Народныя бразільскія казкі
Адказны за выпуск Р. М. Цымбераў
Рэдактар і карэктар А.А. Крыцкая Дызайн вокладкі, малюнкі П. А. Дарохін
Вёрстка і апрацоўка ілюстрацый А. У. Жынкін
Падпісана да друку 20.03.2024. Фармат 70x100 1/32. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 2,19. Ул.-выд. арк. 2.21.
Тыраж 300 экз. Заказ 3119.
Выдавец Цымбераў Раман Міхайлавіч.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/530 ад 30.05.2018. Пр-т Ракасоўскага, д. 85, кв. 47, 220085, г. Мінск.
E-mail: romantsimberov@gmail.com +375 29 7555041 (Viber, Telegram)
Друкарня ТДА «Новапрынт».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014. Вул. Купрэвіча, 1/3-6, п. 6-127, 6-107, 220141, г. Мінск.
Тэл.+375 29 1037995
ВЫДАВЕЦТВА
АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ
ПАДРЫХТОЎКУ ДА ВЫДАННЯ I ВЫПУСК КНІГ ЗА КОШТ УЛАСНЫХ СРОДКАЎ АЎТАРАЎ
А таксама выпускае наступныя серыі кніг:
ТАКАЯ ГІСТОРЫЯ — навуковая і навукова-папулярная літаратура па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі;
СОЦЫУМ — навуковая і навукова-папулярная літаратура, якая даследуе чалавечае грамадства;
• ГІСТОРЫЯ — ДЗЕЦЯМ — кнігі і коміксы па гісторыі для дзяцей;
ГЕБРАІСТЫКА БЕЛАРУСІ — даследаванні па гісторыі габрэяў Беларусі;
• РЭАЛЬНЫ БІЗНЕС — аповеды пра бізнес ад людзей, якія дасягнулі ў ім поспеху;
ПАЭЗА — сучасная паэзія.
Паўсіх пытаннях адносна выдання кніг, рэалізацыі, а таксама ажыццяўлення сумесных праектаў звяртацца:
+375 29 7-555-041 (МТС) +Telegram, Viber альбо на адрас электроннай пошты:
romantsimberov@gmail.com
KNIGER.BY
KNIGER.BY
Інтэрнэт-крама гістарычнай, мастацкай і тэхнічнай літаратуры
Найлепшы выбар выданняў па гісторыі Беларусі, ваеннай і сусветнай гісторыі. Набынцё і продаж букінісгычнай літаратуры, адпаведнай тэматыцы крамы.
Выдавецкі праект «Такая гісторыя».
Купонная сістэма: чытачы прымаюць удзел у вырашэнні, ці будзе выдадзена кніга.
Кантакты:
+375 (29) 7555041 (МТС) +Telegram, Viber +375 (29) 3368284 (Al) ramantsimberov@gmail.com
KNIGER.BY
AB*U39INX
р D 0
т
<г
—*
-о
f
I?