Народныя бразільскія казкі
Выдавец: Цымбераў
Памер: 100с.
Мінск 2024
— Ну як жа ты мяне, братку, цягнеш на адкрытае — ці ты мне не верыш? — хітра здзівіўся ягуар.
— А чаго табе верыць? — сказаў бугай.
I разышліся яны пакрыўджаныя.
3 тых часоў яны і не вераць адзін аднаму. I жывуць кожны па-свойму. Ягуар — у лесе, а бугай — на лужку.
ВАДЗЯНАЯ ЧАРАПАХА I НЕВЯДОМЫ ФРУКТ
ажуць, што рос у лесе аднойчы цудоўны, але невядомы фрукт, і ўсе звяры жадалі яго з’есці, аднак не маглі, бо нельга есці тое, імя чаго не ведаеш. I вось сабраліся звяры і пайшлі на ўскраек зямлі, дзе рос той фрукт, а там у хацінцы жыла мудрая ды хітрая жанчына. Яна распавяла звярам яго імя, аднак калі тыя вярнуліся да фрукта, то высветлілася: усе на імя забыліся. I так з кожным зверам: хто ні пойдзе пытацца — вярнуўшыся, абавязкова забудзе.
I вось ужо ўсе звяры схадзілі, апрача вадзяной чарапахі кагаду. Ну і паклікалі яе — няхай жа сходзіць. Ну і кпіў з яе шмат хто. Маўляў, магутныя ды разумныя звяры спрабавалі, а гэта хто? Цьху, кагаду нейкая.
А яна прыхапіла сваю гітару ды рушыла да жанчыны. Тая і кажа, што імя цудоўнага фрукта — «баёйю-баяйя-кізама-кізу
баяйя-кізу-кізама-байёю». Менавіта гэтае імя няшчасныя звяры намагаліся запомніць, а як толькі крыху адыходзілі, хітрая жанчына крычала ўслед: «Не, я забылася, трэба „кізама-байяйя“ а не „кізу-баёйю“». Ці накшталт таго, а тады зноўку па-іншаму. Ну, звяры і блыталіся — і пакуль ішлі да дрэва, у галаве стваралася суцэльная канфузія. Аднак кагаду была з гітарай і наўпрост спявала тую першую назву, пакуль ні падышла да дрэва, — і нічога іншага не спявала, і таму не заблыталася.
Там ёй і кажа ягуар, які чакаў пад дрэвам.
— Сястрычка мая кагаду, ты ж не здольная лазіць па дрэвах, дазволь залезці замест цябе, збяру фрукты, а ты мне за працу колькі дасі.
Кагаду пагадзілася. А што тут зробіш?
Ягуар жа, натуральна, набіў мех фруктамі і збег разам з мехам. I ніводнага фрукта не аддаў. А злая кагаду пакульгала ўслед.
Аднак патрапілася на шляху ягуара вялікая рака. Сеў той і цяжка задумаўся. А тут і кагаду з’явілася і кажа:
— Братку ягуар, ты мне мех аддай, бо я добра плаваю — пераплыву з мехам, а ты плыві за мной без цяжару.
Тут ужо ягуар пагадзіўся. Ну, не тануць жа з-за фруктаў?
А кагаду пераплыла на другі бок і пайшла сабе далей. I схавалася.
Ягуар надта раззлаваўся і вырашыў адпомсціць: забіць дзёрзкую чарапаху. Пайшоў да месца на беразе паміж каранямі
вялікага дрэва, дзе кагаду любіла адпачываць, ды залёг там. А кагаду здагадалася і схавалася пад коранем.
Ягуар падрыхтаваўся, выпусціў кіпцюры і паклікаў:
— Сястрычка кагаду! Сястрычка кагаду!
I тут нібыта з ніадкуль пачуўся голас:
— Тута я. Ззаду.
Ягуар павярнуўся: і туды зірнуў, і сюды — нікога. Жудасць якая. Крычыць небарака зноў:
— Сястрычка кагаду!
I зноў жудаснае:
— Тута я. Ззаду.
Зусім збянтэжыўся ягуар, крычаў-галасіў, і заўжды той жа самы адказ з ніадкуль. 3 таго крануўся ягуар з розуму і вырашыў, што гэта кажа ўласны яго зад. А тут скача па галінах малпа. Ягуар і паведаміў ёй пра тое, што ўзбунтавалася ўласная яго срака і кажа непатрэбнае. А ці не зробіць малпа міласць па-сяброўску: ці не адсячэ ягуару бунтоўны зад?
Ну дык малпа і адсекла. I памёр дурны ягуар. Вось такая казка.
МАЛПА I ТРУСІК
амовіліся аднойчы малпа з трусікам, што малпа будзе забіваць мятлушак, а трусік — змяюк. Намагаўся трусік забіваць змяюк, намагаўся, стаміўся і лёг паспаць. А тут прыскакала малпа, бачыць — вушы ну нібыта крылцы мятлушак, і цоп за вушы ды пацягнула з усяе моцы.
Раззлаваўся наш трус і пакляўся адпомсціць падступнай малпе. Ну і аднойчы падлавіў пачвару. Тая адпачывала, седзячы на камені, хвост апусціўшы, дык трусік ціхенька падлез ды храснуў па хвасце дубцом! Заенчыла макака, загаласіла, кінулася на дрэва і там ужо завішчэла так, што наш трусік ушчэнт перапалохаўся, ледзь не памёр і з пераляку прамовіў вершам:
Няма моцы жудасць трываць, Трэ пад лісцем жыццёратаваць.
I ўцёк, і схаваўся пад купай лісця.
3 таго часу трусікі не забіваюць змяюк.
СЯСТРЫЧКА ЛІСА I БРАТКА ГРУГАН
апрасіла аднойчы сястрычка ліса братку гругана павандраваць. Сабе ў напарнікі ліса запрасіла апосума, а груган — паленага сакалка.
I пачалі яны вандраваць, апынуліся пасярод гор, і надышоў час начнога адпачынку. Таму вырашылі яны застацца на ноч у сядзібе браткі ягуара. А ягуар паляваў на авечак. Ён выглядзеў вялізную атару, здабыў вялізнага барана і з’явіўся дахаты з мёртваю крываваю ахвярай.
Ну, нечаканыя госці напалохаліся.
— Box, браткі мае, благія тут рэчы адбываюцца, — заўважыла ліса.
— А нам што? — кажа на тое сакалок. — Нам, птушкам, няма чаго баяцца. Гэта ты, сястрычка-ліска, трапіла дык трапіла.
Ну, ліса тут засмяялася і кажа:
— Хіба ж я горшая ад сабакі? Ногі маю спрытныя ды зубы вострыя. А вы што маеце?
— А я маю крылы, — адказаў сакалок. — Бегаю я благавата, затое ў паветры абганяю вецер. Вам, сястрычка ліса і братка апосум, самае тое баяцца. Калі ўжо ягуар адолеў вялізнага барана, дык вас і без высілкаў адолее.
Надышоў час вячэраць, ягуар запрасіў гасцей падсілкавацца. Аднак паднёс ім не мяса, якое зжор сам, а кукурузную кашу — і тую не разліў па місах, а выліў на камень. Лісе нічога, яна ўзялася лізаць. Груган жа кажа:
— Сястрычка ліса, блага тут частуюць, хто можа лізаць, той можа і есці, а ў каго дзюба — таму анічога.
Ну а што ліса зробіць? Вось так, пад’еўшы хто што здолеў, і адправіліся госці спаць. А злы груган кажа сакалку:
— Нягожа тое, што мы галодныя кладзёмся.
I калі ягуар заснуў, груган схапіў ягуаравых дзетак, забіў іх дзюбай і зжор, а сакалок яму дапамагаў. Вось так яны павячэралі, пакуль астатнія спалі. Ягуар прачнуўся, пайшоў да дзетак і, убачыўшы
толькі косткі, кінуўся на лісу, а тая ўцякла, бо ж мела спрытныя ногі, і адправілася да прызначанага месца сустрэчы, малпавай хаты. А там захацела адпомсціць птушкам. Аднак набліжаўся час вячэры, і спачатку ліса вырашыла падсілкавацца. I падсілкавалася. Але ж у канцы вячэры з’явіўся сабака, усіх напалохаў, і ліса ўцякла. Бегла яна ажно да наступнай кропкі збору, сядзібы пеўня. Там і сабраліся ўсе чацвёра: ліса, сакалок, апосум і груган — і вырашылі дачакацца вячэры. Бо певень жа добразычлівы і шчодры гаспадар, усе ведаюць.
Надышоў час вячэры. Певень шчодра раскідаў паўсюль на падлозе кукурузнае зерне і кажа:
Тым, хто з дзюбай, He будузгубай, А хто з пысам, Будзе сам-насам.
Раз’юшылася ліса і кажа ў адказ:
Раз так ты гасцей частуеш, мо і даруеш, Што ежы тутмы не знойдзем і спаць пойдзем.
Сказалі — зрабілі, і паклаліся ўсе спаць. А раззлаваная ліса не заснула, а паклікала сяброў, каб адпомсцілі птушкам. Усе ж ужо доўгі час прыглядваліся да пеўневай сядзібы. Яны набеглі ў момант ды ўсіх і пажэрлі, акрамя апосума. Той з пераляку ўпаў нібыта мёртвы і надта агідна засмярдзеў, таму яго і пакінулі жывым.
Такая вось казка пра братоў і сястрычак. А апосум з таго часу заўжды смярдзіць з пераляку.
БРАТОК ЛІСТОК
асварылася неяк малпа з ягуарам. За што — ужо і не істотна, бо малпа заўжды з ім сварыцца. А ягуар заўжды жадае малпай падсілкавацца, бо такая ўжо ў яго натура. Малпа хітрая, умее хавацца ды ўцякаць, аднак, на ягуарава шчасце, прыйшла вялікая суш. Ну і радасці кашаку — не ўцячэ ўжо малпа. Бо засталося ж адзінае месца, дзе вада, і ўсе звяры туды ідуць, каб напіцца. Дзёрзкая малпа ўсё ж адважылася — і ледзь выратавала жыццё, а перапалохалася дык да паўсмерці. I што рабіць?
Аднак пашанцавала ёй напаткаць воз, а на тым возе везлі ў гарбузах-калебасах мёд. Ну дык малпа сцягнула калебасу, вымазалася мёдам ды выкачалася ў зялёным лісці — і гэтак пайшла па лесе. Неўзабаве распаўсюдзілася чутка пра тое, што ў лесе
з’явіўся новы невядомы звер, і ўсе пачалі зваць яго «браток лісток». Гэтакім чынам малпа здолела наблізіцца да вады і напіцца, а калі ягуар спытаў, што за звер такі, малпа адказала:
Я пачварань лісцяны, малады, Як прыйду сюды напіцца вады, Дык суцэльна памяняюся тады.
I насамрэч: лісце ўжо не трымалася, паабвальвалася, і зірніце ж — малпа! Звяры здзівіліся, пытаюцца, хто ж гэта і як гэта, а малпа і адказвае:
Я дрэўца жвавае,
Як нап’юся, дык лісцявае,
А не нап’юся, голым застануся,
У лісце не апрануся
Дыўлесе засруся.
Тут зарагаталі ўсе звяры — і ягуар таксама, і зноў малпа ўцякла жывая і здаровая.
ЛІСАI ЧАЛАВЕК
днойчы вырашыла ліса выйсці на сцежку, па якой хадзіў чалавек, ды прыкінуцца здохлай. Ну, чалавек пабачыў яе і кажа:
— Ох, ліска-небарака!
Узяў яе, выкапаў яміну, паклаў нябожчыцу, засыпаў, уздыхнуў ды рушыў далей. Ліса ж імгненна выкапалася, забегла наперад, павалілася на сцежку і прыкінулася мёртвай. Чалавек падышоў, пабачыў і кажа:
— Ох, яшчэ адна ліска-небарака!
Прыбраў яе са сцежкі, але яміну ўжо не капаў, паклаў нябожчыцу побач са сцежкай і засыпаў лісцем. Ліса зноў імгненна выкапалася, забегла наперад, павалілася на сцежку і прыкінулася мёртвай. Чалавек падышоў, пабачыў і кажа:
— I хто ж столькі лісак забівае?
3 тым ён скінуў лісу са сцежкі і пайшоў далей.
I зноў ліса ўскочыла, забегла наперад, павалілася на сцежку і прыкінулася мёртвай. Чалавек падышоў, пабачыў і кажа:
— Ды чорт бы пабраў гэтую падлу!
3 тым схапіў яе за хвост і закінуў у лясны гушчар.
Ліса ледзь выбралася, а калі выбралася, задумалася і кажа:
— He, не трэба была злоўжываць дабрынёй.
Такая вось мудрая ліса.
ТРЫ хлопцы
ыло аднойчы каралеўства, а ў ім — надзвычай прыгожая прынцэса. Прыйшлі да яе тры хлопцы, і кожны пажадаў з ёю ажаніцца. Што ж рабіць? Бацька кароль вырашыў: хто прынясе рэч, якая болей ад усяго здзівіць і захопіць прынцэсу, той і ажэніцца з ёй.
Хлопцы пайшлі кожны ў свой бок, але перад тым вызначылі дзень, калі ім сустрэцца зноў. Першы ішоў-ішоў ды зайшоў у горад, а там малы хлапчук крычаўзазываў, прадаваў люстэрка. Першы падыходзіць і пытаецца:
— Хлапец-маладзец, якія цудоўныя якасці мае тваё люстра?
— А вось такія: у ім бачна, што адбываецца дзе заўгодна.
Хлапец і кажа:
— Выдатна! Набуду і ажанюся з прынцэсай!
I набыў.
Другі хлопец таксама шмат вандраваў,
нарэшце трапіўу іншы горад ды на вуліцы пачуў крык. Чалавек пытаўся, хто купіць у яго цудоўны бот. Хлапец і спытаў:
— Пане мой ласкавы, скажы, якія цудоўныя якасці мае твой бот?