Народныя бразільскія казкі
Выдавец: Цымбераў
Памер: 100с.
Мінск 2024
Бо певень жа. I голы.
3 тым і вярнуліся да караля, а певень прыбег сабе дахаты і далей жыў ды гадаваўся. I аніхто яго болей не чапаў.
Такі вось ён быў, голы пеўнік.
ЗЛАСЛІВАЯ МУРЫНКА
ыў аднойчы ягамосць кароль, і было ў яго тры сыны. I ўсё ў іх было, і не ведалі яны, чаго ім яшчэ трэба. А кароль падумаў, што трэба ім пайсці пашукаць свайго ўласнага жыцця, і падараваў кожнаму па кавуне. I сказаў, каб не рэзалі кавуноў, пакуль не знойдуць месца, дзе досыць вады ці малака.
Старэйшы сын доўга не цярпеў. Ледзь адышоў ад дому, стаміўся і вырашыў парэзаць кавун. Насамрэч, ну спёка ж, піць ахвота, навошта цягнуць кавун да вады? I разрэзаў кавун.
Адтуль выскачыла прыгожая голая дзеўка і кажа:
— Дай мне малака, дай мне вады.
А вады няма, і малака таксама. Дзеўка ссохлася, упала і памерла.
Сярэдні сын таксама не надта доўга трымаўся, хаця даўжэй ад першага, так. Ну, парэзаў кавун, адтуль выскачыла прыго-
жая голая дзеўка, прыгажэй ад першай, і кажа:
— Дай мне малака, дай мне вады.
А вады няма, і малака таксама. Дзеўка ссохлася, упала і памерла.
Малодшы ж сын уважлівей слухаў бацьку — і разрэзаў кавун, толькі калі дасягнуў крыніцы. 3 кавуна выскачыла голая дзеўка, прыгажэйшая ад дзвюх першых, пабачыла крыніцу і кажа:
— Дай мне хутчэй вады.
Малодшы тут жа набраў ёй вады, і дзеўка напілася. Тады задумаўся хлопец пра тое, што далей з ёю рабіць. Хацелася б забраць з сабою, але ж голая. Тады ён сказаў ёй, што пойдзе шукаць вопратку, а пакуль што няхай дзеўка залезе на дрэва і схаваецца ў галінах.
He паспеў ён адысці, як прыйшла па ваду зласлівая старая мурынка і зірнула ў крыніцу, але адбіўся не яе агідны твар, а твар прыгожай дзеўкі з дрэва. Мурынка і падумала, што вада чароўна адбівае сапраўдную прыгажосць твару, і сказала сабе: «Ну, і з чаго я, такая прыгожая, нашу ваду людзям?»
3 тым і кінула гарлач на зямлю, і той пабіўся. Мурынка без вады вярнулася да гаспадыні, а тая накрычала, дала яшчэ большы гарлач і загадала прынесці Bafly. Але крыніца зноў паказала прыгожы твар, і зноў мурынка раззлавалася, пабіла гарлач, вярнулася, атрымала бізуноў, ізноў пайшла па ваду і ў трэці раз пабіла гарлач. Ну, тут дзеўка не стрымалася і засмяялася, а мурынка зірнула ўгору і кажа:
— Ах ты сонейка маё, унучачка, якая ж ты прыгожая, але ж валасы закалмаціліся. Давай табе пачашу-запляту, вошак пазбіраю.
I палезла на дрэва, падабралася да дзеўкі, палезла ў валасы — і ўткнула ў галаву булаўку! Небарака ператварылася ў галубку і паляцела прэч. А што зробіш? Мурынка ж распранулася, вопратку схавала і засталася сядзець на дрэве голая і агідная.
Вярнуўся хлапец і надта здзівіўся. Што тут за страшэнная гідота? А мурынка і кажа:
— Як жа доўга ты бадзяўся, я ссохлася ўся, сцямнела, сонца мяне спаліла. Цяпер ажаніся са мной!
Ну, вярнуўся хлапец да палаца і ажаніўся з гідотай. А галубка ўсё вілася побач з палацам, ля саду, садзілася на галіну і гаварыла садоўніку: «Як жа там жыве мой пан прынц са сваёю зласлівай мурынкай?» I з тым злятала.
Нарэшце садоўнік распавёў каралю пра надзвычай прыгожую галубку, і той загадаў стварыць сілок, каб злавіць яе. I спачатку той сілок зрабілі з брыльянтаў, бо чым яшчэ вабіць такую птушку? Але не злавілі. Зрабілі з золата, са срэбра — і нічога. Тады зрабілі з шоўку, бы сукенку, — і злавілі. Пасадзілі галубку ў клетку і павесілі тую клетку ў каралеўскім палацы. Ну а прынц аніяк не мог адарваць ад галубкі позірк.
Мурынка злавалася — і чым далей, тым болып упарта пераконвала прынца забіць галубку ды з’есці. Нарэшце прынц пагадзіўся. Аднак у дзень, калі ўжо прызначылі адправіць галубку на патэльню, вырашыў
ён яе пагладзіць ды прылашчыць і заўважыў булаўку ў галаве. Адразу ж ён тую булаўку выцягнуў — і з’явілася былая непараўнальна прыгожая голая дзяўчына. Прынц адразу яе пазнаў. I ажаніўся з ёй.
А мурынку прывязалі да пары шалёных ішакоў, і тыя яе раздрапалі на кавалкі.
ЗАМУЖНЯЯ ЖАБКА
ыў аднойчы чалавек заможны, мабыць, магнат які, і было ў яго тры сыны. I вось аднойчы прыходзіць да яго старэйшы сын і кажа:
— Бацьку, я ўжо дарослы, магутны, а вашамосць ужо стары, пайду я пашукаю долі па-за бацькавым маёнткам.
— Ну добра, сынку мой, — кажа бацька. — Ідзі, а на дарогу прапаную я табе вось што: альбо маё бласлаўленне і крыху грошай, альбо шмат грошай і да іх мой праклён.
— Лепей шмат грошай, — давёў юнак, атрымаў грошы з праклёнам ды пайшоў.
Шмат чаго ён пабачыў, шмат перажыў і ў рэшце рэшт ажаніўся.
Праз год прыходзіць да бацькі сярэдні сын з тым жа самым пытаннем. Атрымаў ён такі самы адказ, таксама абраў праклён з вялікімі грашыма, таксама адправіўся шукаць долі, шмат вандраваў, пакутаваў і ў рэшце рэшт ажаніўся.
Прайшоў яшчэ год, і нарэшце прыйшоў да бацькі малодшы сын, спытаў тое ж, што і старэйшыя браты, атрымаў гэтакі ж адказ, але абраў не грошы, а бацькава бласлаўленне. Ну і пайшоў.
Ішоў ён сабе, ішоў — ды прысеў адпачыць на беразе возера і раптам пачуў неймаверна прыгожы дзявочы голас. Юнак зачараваўся, імгненна закахаўся і паабяцаў, што абавязкова ажэніцца з той, у каго такі цудоўны голас. I раптам апынуўся ён у шыкоўным палацы, а гаспадарынькаю ягонай, той, чый быў такі цудоўны голас, выявілася жабка!
Што зробіш, трэба жаніцца. Пабраўся сумны юнак шлюбам з жабкаю ды і зажыў з ёю.
Прайшоў пэўны час, і сабраліся браты адведаць бацьку. Бо трэба, бацька ж. Калі адпраўляў, ён іх намовіў, каб абавязкова ў прызначаны дзень усе разам паўсталі перад галавою роду. А яшчэ бацька загадаў, каб усе прывезлі свякрусе падарункі ад нявестак.
Небарака малодшы не ведаў, куды падзецца. Ну што возьмеш ад жабкі? А тая і кажа, каб юнак пакідаў ніткі ў возера —
і будуць тады карункі. Прынёс ён ды кінуў. Жабка раўла ды галасіла ў возеры ўвесь дзень, юнак хадзіў пахмурны — аднак напрыканцы дня з’явіліся такія цудоўныя карункі, якіх хлапчына ў жыцці не бачыў.
У бацькоўскім доме хлопцаў сустрэлі надта радасна, маці ўхваліла ўсе падарункі, аднак падарунак малодшага ўхваліла болей ад усіх. Старэйшыя браты надта пазайздросцілі і раззлаваліся. А калі бацькі развітваліся з сынамі, загадалі, каб праз пэўны час прыехалі зноў, ужо з жонкамі. Тады браты ўзрадаваліся. Бо ў іх жонкі як жонкі, а ў малодшага — жаба. Чутка ўжо ж разышлася пра тое, каго прыдбаў малодшы.
Малодшы вярнуўся ў палац яшчэ сумнейшы за ранейшае. Як жа гэта: паказаць слізкую жывёліну замест жонкі?
Калі надышоў час ехаць, вылезла з возера процьма вялікіх жаб і малых жабянятак. Юнак сеў на каня, а жабы залезлі на колы, якія цягнулі быкі.
Ну, прыехаў ён да бацькоў, паказаў жабу ды ўсю яе радзіну. Тут ужо браты з іх жонкамі павесяліліся. Малодшы ледзь не
аглух ад кпінаў, а жабцы-жонцы бы з жабы вада. Селі за вячэру. Усе ядуць, а жабка-жонка хавае ежу на грудзях. Ну што за бясчынства такое: ці то жаба, ці то свіння?
Зноў пасыпаліся кпіны. Але тут знянацку жабка выцягнула з грудзей цудоўны букет кветак, у які ператварылася ежа, і сама ператварылася ў найпрыгажэйшую прынцэсу.
Вось тут братнія жонкі і папаздыхалі ад злосці ды зайздрасці.
А малодшы ледзь не памёр ад радасці, але ж не памёр і жыў надзвычай шчасліва.
Вось такое яно бывае, бацькава бласлаўленне.
МУРАШ I СНЕГ
оўзаў сабе мураш па полі, і тут табе на — снег з неба і на нагу! Ну, снег здараецца калі-нікалі нават і тады, калі поўзаюць мурашы. Мураш і кажа:
— О снег, ты такі магутны, ухапіў маю нагу, і мне не вызваліцца самому! Вызвалі мяне!
А снег і кажа:
— Я магутны, але сонца мяне топіць і знішчае, яно мацнейшае ад мяне.
Мураш кажа сонцу:
— 0 сонца, ты такое магутнае, ты знішчаеш снег, які схапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!
А сонца кажа:
— Так, я магутнае, але ж хмара мяне засланяе.
Мураш тады кажа хмары:
— 0 хмара, ты такая магутная, ты засланяеш сонца, якое топіць снег, які ўхапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!
А хмара і кажа:
— Так, я магутная, але ветрык мяне развейвае.
Тады мураш кажа ветру:
— 0 вецер, ты такі магутны, ты развейваеш хмару, якая засланяе сонца, якое топіць снег, які ўхапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!
— Так, я магутны, — кажа вецер, — але сцяна мяне спыняе.
Тады мураш кажа сцяне:
— 0 сцяна, ты такая магутная, ты спыняеш вецер, які развейвае хмару, якая засланяе сонца, якое топіць снег, які ўхапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!
А сцяна і кажа:
— Так, я магутная, але ж пацук праядае ўва мне дзіркі.
Тады мураш кажа пацуку:
— О пацук, ты такі магутны, ты праядаеш дзіркі ў сцяне, якая спыняе вецер, які развейвае хмару, якая засланяе сонца, якое топіць снег, які ўхапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!
— Так, я магутны, пагадзіўся пацук, — але ж кот на мяне палюе.
Тады мураш кажа кату:
— 0 кот, ты такі магутны, ты палюеш на пацука, які праядае дзіркі ў сцяне, якая спыняе вецер, які развейвае хмару, якая засланяе сонца, якое топіць снег, які ўхапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!
— Так, я магутны, — пагадзіўся кот, — але ж сабака мяне грызе.
Тады мураш кажа сабаку:
— 0 сабака, ты такі магутны, ты грызеш ката, які палюе на пацука, які праядае дзіркі ў сцяне, якая спыняе вецер, які развейвае хмару, якая засланяе сонца, якое топіць снег, які ўхапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!
— Так, я магутны, — пагадзіўся сабака, — але ж ягуар жарэ мяне.
Тады мураш кажа ягуару:
— 0 ягуар, ты такі магутны, ты жарэш сабаку, які грызе ката, які палюе на пацука, які праядае дзіркі ў сцяне, якая спыняе вецер, які развейвае хмару, якая засланяе сонца, якое топіць снег, які ўхапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!
— Так, я магутны, — пагадзіўся ягуар, — але ж чалавек забівае мяне.
Тады кажа мураш чалавеку:
— 0 чалавек, ты такі магутны, ты забіваеш ягуара, які жарэ сабаку, які грызе ката, які палюе на пацука, які праядае дзіркі ў сцяне, якая спыняе вецер, які развейвае хмару, якая засланяе сонца, якое топіць снег, які ўхапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!
— Так, я магутны, — пагадзіўся чалавек, — але ж я раб Пана Бога, і Ён мяне нішчыць.
Тады кажа мураш Пану Богу:
— 0 Пан Бог, ты такі магутны, ты нішчыш чалавека, які забівае ягуара, які жарэ сабаку, які грызе ката, які палюе на пацука, які праядае дзіркі ў сцяне, якая спыняе вецер, які развейвае хмару, якая засланяе сонца, якое топіць снег, які ўхапіў мяне за нагу. Вызвалі мяне!