• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народныя бразільскія казкі

    Народныя бразільскія казкі


    Выдавец: Цымбераў
    Памер: 100с.
    Мінск 2024
    16.76 МБ
    —	0, мой бот здольны занесці ў любое месца, якое пажадаеш.
    Хлапец і кажа:
    —	Выдатна! Набуду і ажанюся з прынцэсай!
    I набыў.
    Трэці хлопец таксама ішоў сабе, ішоў і апынуўся ў вялікім горадзе. А там малы бадзяецца па вуліцы і галосіць:
    — Хто хоча набыць гваздзічку, якая вяртае жыццё памерлым?
    Хлапец і кажа:
    — Выдатна! Набуду і ажанюся з прынцэсай!
    I набыў.
    У прызначаны дзень усе трое сустрэліся на шляху. Хлапец з люстэркам раскрыў яго — і пабачыў, што прынцэса памерла. Другі хлопец кажа:
    — Няма праблем, лезьце ўсе ў бот!
    Усе залезлі туды ды перанесліся ў каралеўства прынцэсы. А там і выявілі, што прынцэса насамрэч памерла. Тады трэці хлапец прыклаў гваздзічку да носа прынцэсы.
    He паспелі азірнуцца — а яна ўжо жывая. Тады кажа першы:
    — Мяркую, трэба мне ажаніцца з прынцэсай, бо калі б не маё люстра, і не ведалі б мы, што яна памерла.
    А другі кажа:
    — Мяркую, трэба мне ажаніцца з прынцэсай, бо калі б не мой бот, мы яшчэ б сюды і не трапілі.
    А трэці кажа:
    —	Каму і ажаніцца, дык гэта мне, бо дзякуючы мне прынцэса жывая.
    Так дасюль яны і спрачаюцца, і кароль не можа вырашыць, у каго рэч найцудоўнейшая і каму ажаніцца.
    Прынцэсу ж так аніхто і не спытаў.
    Зайшла казкаўвуха левае, Выйшла казка цераз праеае, Рэшата хаця і новае, Дыўсёроўна скрозь дзіравае.
    ДЗЁРЗКІ МУРЫН
    ыла-была аднойчы сеньёра, жонка гаспадара плантацыі цукровага трыснягу ды цукраварні. I вось здарылася так, што памёр гаспадар. А ведаў, як кіраваць цукраварняй, толькі мурын па імю Вуёк Жазэ. I калі пачуў ён, што цяпер яму кіраваць цукраварняй, надта набраўся пыхі.
    Ну, ён загадаў іншым мурынам каму што рабіць, а пасля запатрабаваў, каб цяпер звалі яго не Вуёк Жазэ, а Сеньёр Малодшы Казуза. Мурыны падпарадкаваліся і, калі бачылі новага загадчыка, казалі:
    —	Бласлаўленне Пана на Сеньёра Малодшага Казузу.
    А мурын адказваў пыхліва:
    —	I вам бласлаўленне.
    Але ж на тым пыха не супакоілася. Прыйшоў ён вечарам у маёнтак і кажа гаспадыні:
    —	Мая панна, Сеньёр Малодшы Казуза з’явіўся дахаты стомлены, а вашаць не за-
    гадала падрыхтаваць яму ванну? Я жадаю памыцца.
    Ну і што рабіць няшчаснай кабеце? Загадала яна падрыхтаваць ванну Вуйку Жазэ. А той усё не супакоіцца і кажа:
    — Мая панна, а ці не загадае вашаць, каб мулатка пацерла мне плечы? Бо я жадаю, каб мне пацерлі.
    Ну, загадала панна мулатцы, каб тая пацерла плечы мурыну.
    А той кажа:
    —	Ці не дасць мая панна мне прасаваную камізэльку, каб насіць. Бо Вуёк Жазэ таксама жадае хадзіць у камізэльцы.
    Небарака пайшла шукаць прасаваную камізэльку, каб аддаць мурыну, але падумала, што справа на тым не скончыцца, і загадала дваім моцным пахалкам узяць добрыя пугі ды схавацца ў панскім пакоі. Мурын і насамрэч не думаў спыняцца. Ён сказаў:
    —	Мая панна, калі пан Жазэ пакупаецца ў ванне ды надзене прасаваную камізэльку, хай пан Жазэ ідзе ў панскі пакой, каб там панна пашукала ў Вуйка Жазэ вошак. Бо Вуёк Жазэ жадае, каб у яго пашукалі вошак.
    Ну, тут апошнія сумневы ў панны зніклі, яна запрасіла мурына да пакоя ды загадала пахалкам добра папрацаваць пугамі.
    Пахалкі зрабілі тое з найвялікшай ахвотай і так выдалі мурыну, што той ледзь не памёр.
    Раніцою прыцягнуўся ён паўжывы на поле. Працоўныя мурыны кажуць яму:
    — Благаслаўленне Пана на Сеньёра Малодшага Казузу!
    А той гаворыць раздражнёна:
    — Аніякі я вам не Сеньёр Малодшы Казуза, а Вуёк Жазэ!
    I загадаў, каб звярталіся да яго так, як раней. Мурыны падпарадкаваліся, але ж надта здзівіліся. 3 чаго гэтакія змены?
    Аніколі болей Вуёк Жазэ не прасіў ванны, прасаванай камізэлькі і каб шукалі ў яго вошак.
    Гэтак вось прыгняталі мурынаў.
    ЯГУАР I КАЗЁЛ
    акарцела аднойчы ягуару пабудаваць сабе хату. Знайшоў ён прыдатнае месца ды высек навокал лес. А тут прыбадзяўся казёл, якому таксама закарцела пабудаваць хату. I вось бачыць казёл прыгожае месца — і лес там нават нехта ссек. Вырашыў казёл тамака будавацца. 3 тым высек палы з развілінамі, каб пакласці бэлькі даху, і закалаціў у зямлю. Ну і пайшоў адпачываць.
    Прыйшоў ягуар, бачыць, што слупы пад дах ужо стаяць, і кажа:
    —	Box, нехта ж мне дапамагае... Напэўна, сам Пан Бог дапамог мне.
    3	тым паклаў ягуар бэлькі і брусы для даху. Ну і адправіўся на адпачынак.
    З’явіўся казёл, здзівіўся і кажа:
    —	Вуй, хтосьці мне дапамагае! Напэўна, бароніць мяне Пан Бог.
    I паставіў палы, каб рабіць сцены.
    З’явіўся ягуар, здзівіўся і крыху напалохаўся, заплёў у палы галлё, а паміж сцен-
    камі з галля засыпаў зямлю. З’явіўся казёл і замацаваў вонкавы бок сцен. З’явіўся ягуар і пакрыў дах. З’явіўся казёл і затрамбаваў зямлю ў сценах. Вось гэтак, кожны ў сваю чаргу, і пабудавалі яны хату. А калі ягуар скончыў працу, то зрабіў сабе ложак і ўлёгся там адпачываць. З’явіўся казёл, бачыць невядомага і кажа:
    — Гэй, сябручок, гэта мая хата, бо я забіў палы, зрабіў і ўмацаваў сцены, затрамбаваў зямлю.
    — He, сябрук, — адказаў ягуар, — хата мая, бо гэта я адшукаў месца, высек лес, паклаў бэлькі, змайстраваў дах і пакрыў яго, і сцены сплёў, і зямлёю засыпаў.
    Тут ягуару прыйшло да галавы тое, што казлом можна няблага падсілкавацца, і вырашыў драпежнік падхітрыць.
    — Але ж, пан мой бадзёры казёл, навошта нам сварыцца? Давай жыць тутака разам.
    Казёл пагадзіўся, аднак моцна напалохаўся і таму павесіў свой гамак як мага далей ад ложка ягуара.
    Раніцаю ягуар кажа:
    —	Сябра мой казёл, калі ўбачыш, што я наморшчыў лоб, сцеражыся! Бо гэтае значыць — я шалею.
    А казёл на тое кажа:
    —	Сябра мой ягуар, калі ўбачыш, што я рагамі трасу і ажно ў дах торкаю ды раву — лепей уцякай. Бо тады не да жартачкаў.
    Сышоў ягуар з хаты, маўляў, пойдзе шукаць ежы. А ў лесе, далёка ад хаты, напаткаў вялікага казла, забіў яго і, каб застрашыць суседа, прыцягнуў дахаты, кінуў на падлогу перад ім і кажа:
    —	Ану-тка, сябра-казёл, абдзяры здабычу і згатуй нам ежы.
    Пабачыўшы гэтакае, казёл падумаў: «Ну, спадарыкі, небарака нашмат болей ад мяне, а сусед здолеў забіць яго. Мяне ж тады і ўвогуле адною лапай!»
    Ноч казёл думаў, а зранку і кажа:
    — Сябра мой ягуар, цяпер мая чарга ісці па ежу.
    I пайшоў. Доўга ішоў — і вось пабачыў выключна агромністага тлустага дурнога ягуара. Тады казёл зрабіў выгляд, што страшэнна заняты, прыняўся рваць і збі-
    раць ліяны. Цікаўны ягуар падышоў і пытае:
    — Сябрук казёл, а навошта столькі ліян?
    — Вух, ну як жа, а няўжо ты не ведаеш? Справа ж — няма істотней. Сусвет неўзабаве скончыцца. Значыць, патоп будзе.
    — Сябра мой, а што ж ты кажаш такое?
    — Праўду кажу. Калі хочаш выратавацца, трэ моцна прывязацца да дрэва, каб вадою не знесла. Таму я і збіраю ліяны, каб прывязацца!
    Ягуар адразу пайшоў, адшукаў высачэзнае моцнае дрэва і папрасіў казла прывязаць яго. Ну, казёл і прывязаў найлепшым чынам, а прывязаўшы і спраўдзіўшы моц путаў, схапіў кій і лупцаваў дурнога ягуара, пакуль той не памёр. Тады казёл
    адвязаў здабычу, прынёс дахаты і скінуў на падлогу.
    — Вось табе, — кажа ягуару, — калі жадаеш, дык абдзяры і частуйся.
    Сусед-ягуар жудасна напалохаўся. Вось так і баяліся адзін аднаго да раніцы.
    А раніцою выйшаў казёл папіць свежай вады, што накапала з даху ў гарлач, зірнуў на ягуара — а той наморшчыў лоб. Тады казёл адразу ж паўстаў на дыбкі, затрос рагамі ды зароў. Ягуар з жаху апраметна скочыў, ажно вылецеў з хаты і пабег уцякаць. Напалоханы казёл таксама пабег. Так да сяго часу і бягуць — кожны ў свой бок.
    КАРОЛЬ-ПАЛЯУНІЧЫ
    ыў-быў аднойчы кароль, і не было ў яго дзетак. А была ў яго прыхільнасць да палявання, і ў тым галоўную ён меў асалоду ў жыцці. Ехаў ён аднойчы па лесе і пабачыў раптам прыгожую сядзібу, замілаваўся яе выглядам і паехаў да яе. А ў сядзібе дзявухна таксама прыгожая, і наш кароль адразу ж закахаўся. Адправіўся ён наступным днём на паляванне, пад’ехаў да сядзібы і папрасіў вады. Ну, дзяўчына і наталіла ягоную смагу.
    3 таго часу кароль кожны дзень з нагоды палявання ехаў да лесу і наведваў дзяўчыну. 3 чаго ж тады здзіўляцца, што наша дзявухна зацяжарыла і нарадзіла надта прыгожага хлапчука. Кароль назваў яго Сонцам. Далей — болей. Дзявухна нарадзіла дзяўчынку. Назвалі Поўняй. А пасля нарадзіла яшчэ і хлапчука. Яго назвалі Маладзіком. Кароль так радаваўся сваім дзеткам, што нават і палац закінуў,
    і дзяржавай не займаўся. А каб заўжды памятаць пра малых, загадаў зрабіць тры насоўкі: на першай намаляваць сонца, на другой поўню, а на трэцяй маладзік. Кожны раз, калі снедаў альбо вячэраў, выціраў твар тымі насоўкамі і казаў:
    Колькі жрадасці мне з поўні, сонца, маладзіка, Даравала іх святло мне панна Дамяніка.
    Гэтакім чынам старая каралева, якая дзяцей не нарадзіла і была надта раўнівая, неўзабаве здагадалася, што менавіта зводзіць караля з палаца ды перавікаджае кіраваць краінай. Тады зласлівая каралева пазвала свайго самага вернага раба-мурына і паабяцала, што калі той вынайдзе нагоду гэтакай каралеўскай разгойды, то атрымае волю і купу грошай. Мурын вычакаў, пакуль кароль адправіцца на паляванне, і накіраваўся следам. Натуральна, караля паляванне не тое каб заахвочвала. Ён аддаў стрэльбу пажу, загадаўшы паляваць, а сам паскакаў да сядзібы. Мурын жа ціхенька паехаў за ім. Бачыць — сядзіба, а на ганку ўжо трое малых, адзін прыгажэйшы за другога, і ўсе галосяць:
    — Маці, маці, бацька прыехаў, выходзь!
    Тая з’явілася, абняла караля, той абняў малых, пацалаваў, і ўсе зайшлі разам у дом. Мурын жа паскакаў да палаца, пабег да каралевы, усё распавёў, а тая жудасна раз’юшылася. I вырашыла адпомсціць.
    3 яе дапамогай ці не, але ж здарылася, што кароль захварэў, ляжаў у ложку і шмат
    дзён не ездзіў на паляванне. Каралева ж скарысталася мажлівасцю і адправіла да дзявухны мурына з цыдулкай. А там напісала, што кароль надта хворы, баіцца за сябе і жадае пабачыць дзетак, і няхай дзявухна адправіць іх з мурынам, і гэтае ўсё бяспечна, таму што злая каралева некуды з’ехала. Адвёз мурын цэдулу, але ж дзявухна адмовілася давяраць яму малых. Тады ён ад’ехаў і вярнуўся зноў нібыта з каралеўскім загадам у гэтую ж хвіліну адпраўляць малых, бо кароль без іх не можа. Што рабіць? Яго каралеўская мосць жадае. Таму сабрала дзявухна дзетак і адправіла. Тых у палацы каралева запхнула ў пакой і закрыла — і не пакінула ім аніякай ежы. А сама раніцою адправіла мурына з патрабаваннем самой дзявухне з’явіцца ў палац. Небарака-дзявухна, не ведаючы, у чым рэч, пакорліва сабралася і паехала. У палацы каралева падрыхтавала ўжо асаблівы пакой з пасткай — люк у падлозе, а пад ім утыканае нажамі кола. Завяла каралева дзявухну ў пакой, пхнула да пасткі, а дзявухна ж была моцная ды