• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2

    Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 560с.
    Мінск 1995
    997.09 МБ
    рэвалюцыянераў. Земская фрак-цыя выйшла з Савета БНР і адазвала сваіх прадстаўнікоў з Народнага Сакратарыята55.
    3-яй Устаўнай граматай ад 25 сакавіка 1918 г. БНР абвя-шчалася «незалежнай і вольнай дзяржавай». У склад яе былі ўключаны Магілёўская, Мінская, Віцебская, беларускія часткі Гродзенскай, Віленскай, Сма-ленскай, Чарнігаўскай і суседніх губерняў56.
    Так на працягу аднаго месяца была сфарміравана дзяржава, стварэння якой дабівалася кіраў-ніцтва Беларускай сацыялістыч-най грамады. Гістарычна гэта мэта з’яўлялася заканамернай. У выніку перамогі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі дзяр-жава па свайму зместу павінна была быць буржуазна-дэмакра-тычнай. Менавіта такую дзяр-жаву і імкнуліся стварыць на-цыянальныя партыі і арганіза-цыі. Між тым трэба адзначыць, што на справе гэта мэта не была здзейснена.
    Чаму з пачатку свайго ўтва-рэння БНР не знайшла пад-трымкі шырокіх народных мас? Прычын таму многа. Яна была створана ў вельмі неспрыяльных умовах і існавала пад акупацыяй. Акупацыйны рэжым заваёўніка быў супраць падтрымкі нацыя-нальных імкненняў, нацыяналь-ных органаў улады абвешчанай дзяржавы, I народам ён успры-маўся як варожы. Але Рада вы-мушана была калі не супрацоў-нічаць з ім, то быць для яго лаяльнай. Па-другое, зямлю сялянства не атрымала. Больш таго, яе забіралі і зноў аддавалі памешчыкам. У працэсе стварэн-
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    59
    ня БНР шырокія народныя масы ўдзелу не прымалі.
    Вядома, што I Усебеларускі з’езд даверыў абранаму ім Са-вету з’езда падрыхтаваць і склі-каць Беларускі Устаноўчы сход, а затым II Усебеларускі з’езд, на якім абвясціць будучую бела-рускую дзяржаву. А фактычна выйшла, што БНР абвясціў нават не Савет з’езда, а створаны ім вузкі орган — Выканаўчы камі-тэт Савета з’езда, які потым кааптаваў у свой склад 28 прад-стаўнікоў нацыянальных груп. Выканком сам сябе пераўтварыў у Раду БНР, якая складалася з 71 члена. Значыць, пастановы I Усебеларускага з’езда не былі выкананы, і пытанне аб дзяржаўным ладзе Беларусі вы-рашыла нікім не абраная Рада БНР у складзе 71 члена. Бела-рускі народ у вырашэнні пытан-ня аб грамадска-дзяржаўным ладзе Беларусі не ўдзельнічаў. Таму, трэба думаць, БНР успры-малася народам як фарміраван-не, створанае групай інтэліген-цыі не канстытуцыйным шляхам.
    Юрыдычнага афармлення ўтварэння БНР патрабавала так-сама партыя беларускіх сацыя-лістаў-рэвалюцыянераў. Але Ра-да БНР гэтага не зрабіла. Трэба думаць, што да гэтага былі важ-кія падставы. Па-першае, Рада БНР не спадзявалася на пад-трымку сялян, якія актыўна ўдзельнічалі ў выбарах ва Уста-ноўчы сход і галасавалі за спісы бальшавікоў і рускіх эсэраў, у фарміраванні савецкіх органаў улады і кіраўніцтва (абласных, губернскіх, павятовых, валас-ных). Насельніцтва Беларусі рашуча выступіла супраць гер-
    манскай інтэрвенцыі. Па-другое, на I Усебеларускім з’ездзе сяляне актыўна выступалі су-праць аддзялення Беларусі ад Савецкай Расіі. Таму Рада БНР, якая прыняла акт ад 25 сака-віка 1918 г. аб незалежнасці Беларусі ад Расіі, пайшла як бы супраць іх волі. Па-трэцяе, трэба мець на ўвазе і тое, што ў ства-рэнні незалежнай беларускай дзяржавы не былі зацікаўлены германскія інтэрвенты, якія вы-ношвалі планы захопу часткі тэ-рыторыі Беларусі. Утойваючы сваю сапраўдную мэту, яны не дазволілі скліканне на акупава-най імі тэрыторыі Устаноўчага сходу Беларусі пад маркай, што гэта было б парушэннем Брэсц-кага міру.
    БНР шукае падтрымку Герма-ніі. Першым крокам дзейнасці ўрада БНР было імкненне да-біцца свайго прызнання іншымі дзяржавамі. 3 гэтай мэтай яны паслалі ў Кіеў да германскага пасла дэлегацыю (А. Цвікевіч, М. Доўнар-Запольскі, П. Трам-ковіч) з прапановай: 1. Пры-знаць самастойнасць Беларусі. 2. Устанавіць з мясцовымі ня-мецкімі ўладамі адносіны, якія б дазвалялі БНР стварыць узброе-ныя сілы для ўмацавання сваёй улады на тэрыторыі савецкай часткі Беларусі57.
    18 красавіка 1918 г. з Кіева дэлегацыя БНР адправіла ра-дыётэлеграмы ўрадам усіх еўра-пейскіх краін і Савецкай Расіі з пераказам сутнасці падзей, якія адбыліся ў Беларусі, і па-ведамленнем аб тым, што з мо-манту абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці беларускі народ не прызнае тых пунктаў Брэсцкага
    60
    Нарысы гісторыі Беларусі
    дагавора ад 3 сакавіка 1918 г., якія датычылі яго тэрытарыяль-ных інтарэсаў.
    Дэмарш урада БНР да Герма-ніі быў пакінуты без вынікаў. Улада Варонкі, паводле яго пры-знання, пачала змяншацца і бы-ла абмежавана толькі нацыя-нальным прадстаўніцтвам пры нямецкай акупацыйнай адмі-ністрацыі і некаторымі іншымі другараднымі функцыямі. На пасланыя ў Берлін тры граматы БНР рэйхсканцлер паведаміў Народнаму Сакратарыяту, што Берлін разглядае Беларусь як частку Савецкай Расіі, што, згод-на Брэсцкаму дагавору, Герма-нія не магла без урада Леніна прызнаць зноў беларускую дзяр-жаву58.
    Нягледзячы на адказ кайзе-раўскага ўрада прызнаць БНР, кансерватыўныя сілы Рады БНР працягвалі дамагацца яе пера-арыентацыі на германскі курс. Іх падтрымлівалі буйныя земле-ўладальнікі. У лісце ўраду Гер-маніі яны пісалі: калі б нямецкія войскі не акупавалі наш край, мы рассталіся б з маёнткамі і жыц-цём. «Жывём надзеяй, што між-народны трактат адарве нас ад Расіі і злучыць з Літвой пад абаронай Германіі»59.
    У процівагу Радзе БНР, якую германскае камандаванне лічыла сацыялістычнай, у Мінску ўтва-рылася т. зв. Беларускае народ-нае прадстаўніцтва на чале з Р. Скірмунтам, П. Алексюком, ксяндзамі В. Гадлеўскім, Ф. Вар-нікоўскім і інш. БНП, якое выда-вала сябе за адзінага легальнага прадстаўніка беларускага наро-да, дамагалася атрымання з рук інтэрвентаў улады ў Беларусі,
    прапанавала сваю дапамогу ў знішчэнні заваёў рэвалюцыі.
    Узаемаразумення з БНП шу-кала правае крыло БСГ, заці-каўленае ў паляпшэнні адносін Рады БНР з германскім каман-даваннем. У часопісе «Беларускі шлях» (орган БНП) яны кры-тыкавалі Раду БНР за яе рэва-люцыйнае паходжанне, за са-цыялістычны склад Народнага Сакратарыята. Нязначнай боль-шасцю галасоў правага крыла БСГ, пры адсутнасці прадстаў-нікоў земстваў і гарадскіх сама-кіраўніцтваў, Рада БНР прыняла ў свой склад БНП, г. зн. капіту-лявала перад скірмунтаўцамі і ўступіла на шлях супрацоўніцтва з інтэрвентамі, якія былі незада-волены сацыялістычным скла-дам Рады і Народнага Сакра-тарыята БНР61'.
    Рада і Народны Сакратарыят БНР, якія спрабавалі дамагчыся падтрымкі ўрада Германіі, звяр-нуліся да германскага імперата-ра з тэлеграмай, у якой дзякавалі за вызваленне Бела-русі, прасілі дапамагчы ў ства-рэнні яе дзяржаўнай незалеж-насці ў саюзе з Германскай імперыяй1’1.
    Палітычны крызіс БНР. На-друкаванне 3-яй Устаўнай гра-маты і пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікалі ў БНР востры палітычны крызіс. Са складу Рады выйшлі гарад-ская група, прадстаўнікі Бунда, Аб’яднаная яўрэйская сацыяліс-тычная партыя. БСГ — раскало-лася. Утварыліся новыя партыі: Беларуская сацыял-дэмакра-тычная партыя (БСДП), Бела-руская партыя сацыялістаў-фе-дэралістаў (БПС-Ф), Белару-
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    61
    ская партыя сацыялістаў-рэва-люцыянераў (БПС-Р). Лідэрамі БСДП былі A. А. Смоліч, Б. А. Тарашкевіч, Я. Ю. Лёсік, А. У. Прушынскі, С. А. Рак-Мі-хайлоўскі, А. Луцкевіч, I. Луцке-віч. Яе праграма прадугледж-вала рэфармісцкае пераўтва-рэнне капіталістычнага ладу грамадства ў сацыялістычны. Задача нацыяналізацыі прамыс-ловасці не ставілася. Зямлю меркавалася перадаць сялянам для арганізацыі на ёй дробных працоўных гаспадарак. Памеш-чыкам мелася на ўвазе захаваць разумную норму карыстання зямлёй. Высоўвалася патраба-ванне аб’яднання ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў у незалеж-най БНР.
    Кіруючае ядро БПС-Ф склалі: Я. Я. Варонка, A. I. Цвікевіч, К. Б. Езавітаў, В. У. Захарка, A. I. Аўсянік, П. А. Крэчэўскі, I. М. Серада. 3 заявы партыі выцякала, што ў аснову яе света-погляду і тактыкі былі пакладзе-ны інтарэсы і імкненні працоў-ных мас. Партыя патрабавала канфіскацыі буйных землеўла-данняў і стварэння на гэтай падставе «беларускага нацыя-нальнага зямельнага фонду», росту прамысловай вытворчасці і паступовай перадачы яе ў рукі народа. Працягваючы лінію БСГ, яна ставіла сваёй задачай вызва-ленне беларускага народа ад нацыянальнага прыгнечання шляхам стварэння сусветнай фе-дэрацыі, у якой беларуская дэмакратычная рэспубліка павінна стаць састаўной адзін-кай.
    I БСДП, і БПС-Ф на першае месца ставілі нацыянальнае пы-
    танне і толькі пасля яго рашэн-ня разлічвалі прыступіць да сацыяльных пераўтварэнняў. Абедзве партыі былі нешматлі-кімі, іх сацыяльнай базай была беларуская інтэлігенцыя.
    Арганізатарамі БПС-Р былі: Т. Грыб, П. Бадунова, Я. Трафі-маў, Я. Мамонька, А. Маркевіч, В. Русак, М. Шыла, Н. Козіч і інш. Яе сацыяльнай базай з’яўляліся беларуская інтэліген-цыя і сялянства. БПС-Р прэтэн-давала на авангардную ролю ў беларускім руху. Патрабаванні яе зводзіліся да ўстанаўлення «дыктатуры працоўных», сацыя-лізацыі зямлі, кааперыравання сялянства, незалежнай белару-скай рэспублікі ў этнаграфічных межах. Пры станоўчых адносі-нах да акта 25 сакавіка 1918 г. аб абвяшчэнні незалежнасці БНР яна настойвала на яе «юры-дычным прызнанні» Усебеларус-кім Устаноўчым з’ездам.
    Члены БПС-Р Т. Грыб, П. Ба-дунова, А. Карач выйшлі са складу Народнага Сакратарыя-та, але разам з членамі Рады БНР М. Пашковічам, Н. Козі-чам, М. Шыла, Я. Мамонькам і інш. заставаліся ў Радзе, як непрымірымая апазіцыя. Пас-ля адстаўкі I. Серады і А. Смо-ліча члены Народнага Сакра-тарыята, якія засталіся, склалі свае паўнамоцтвы.
    У Радзе БНР месцы гарад-ской групы занялі прадстаўнікі культурных, прафесіянальных і навуковых беларускіх арганіза-цый, ад Бунда, СС і EC — Мінскай яўрэйскай абшчыны. У выніку Рада стала кааліцый-ным органам з перавагай кансерватыўных сіл. Зрух БНР
    62
    Нарысы гісторыі Беларусі
    управа і адстаўка Народнага Сакратарыята станоўча ўспры-маліся нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй. He без яе рэка-мендацыі фарміраванне новага складу Народнага Сакратарыята было даручана буйному паме-шчыку Р. А. Скірмунту. У сваёй заяве на пасяджэнні Рады 9 лі-пеня 1918 г. апошні паведаміў, што будзе працаваць «у цесным кантакце з акупантамі. Ярмо акупацыі хоць і цяжкае, але з ім неабходна мірыцца, як з не-пазбежным злом»'\