• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2

    Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 560с.
    Мінск 1995
    997.09 МБ
    які ўлічвае думку і дакумен-тальныя крыніцы абодвух бакоў, дазваляе прыблізіцца да гіста-рычнай праўды. Але, на жаль, набірае сілу і другая тэндэн-цыя — да змены адной прадузя-тасці на другую, фарміраванне новых міфаў і стэрэатыпаў, да занядбання гістарычных фактаў.
    У сучаснай гістарычнай наву-цы і публіцыстыцы фарміруецца канцэптуальнае ўяўленне аб гра-мадзянскай вайне як трагедыі народа, а не толькі як яго пера-мога над унутранай контррэва-люцыяй і замежнымі інтэрвен-тамі.
    Хто вінаваты ў развязванні грамадзянскай вайны? Нам уяў-ляецца, што абодва бакі падкід-валі дровы ў гарэўшы агонь братазабойства, пры гэтым кож-ны лічыў менавіта сябе абсалют-на правым. Белыя прэтэндавалі на ролю прадстаўнікоў агульна-нацыянальнай справы, ваявалі і паміралі за Вялікую Расію і яе інтарэсы, як яны іх разумелі. Бальшавікі былі перакананы, што з’яўляюцца выразнікамі і заступнікамі інтарэсаў усіх пра-цоўных, барацьбітамі супраць прыгнёту і эксплуатацыі, за хут-кае і канчатковае сацыяльнае вызваленне не толькі свайго на--рода, але і ўсяго свету.
    Сіла белагвардзейскіх рэжы-маў асноўвалася на дыктатуры ўлады і іх правадыроў, спачат-ку — перавазе ваеннай арганіза-цыі і падтрымцы замежных інтэрвентаў. Іх слабасцю была вузкасць сацыяльнай базы і не-адольныя супярэчнасці ўнутры ўласнага лагера. Белым так і не ўдалося аб’яднаць усіх праціў-нікаў савецкай улады.
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    51
    Бальшавікі таксама не кірава-ліся прынцыпамі міласэрнасці і гуманізму. Іх удары былі нярэд-ка празмернымі і бесчалавечны-мі. Стаўка на рэвалюцыйнае насілле як метад далучэння мільёнаў людзей да новага ладу давала адваротны вынік. Баль-
    шавікамі былі дапушчаны вялі-кія памылкі, якія паслужылі ад-ной з асноўных прычын зацяг-вання грамадзянскай вайны. А галоўнай яе ахвярай стаў расколаты на два варожыя ла-геры народ.
    4.	Нацыянальны рух
    Адносіны нацыянальных арга-нізацый да Кастрычніцкай рэва-люцыі. Пад уздзеяннем першых мерапрыемстваў па ператварэн-ню ў жыццё савецкай нацыя-нальнай палітыкі старое насіль-нае адзінства народаў Расіі імгненна развалілася. У краіне разгарнулася гіганцкае па свай-му размаху, па разнастайнасці форм, па праяўленню творчай ініцыятывы нацыянальна-дзяр-жаўнае будаўніцтва. У лістапа-дзе — снежні 1917 г. пачала складвацца новая групоўка сіл, якая прынцыпова адрознівалася ад той, што існавала ў сярэдзіне кастрычніка.
    «Апошнія падзеі на Украіне (часткова таксама ў Фінляндыі і ў Беларусі, а таксама на Каўка-зе),—пісаў У. I. Ленін,— ука-зваюць аднолькава на новую гру-піроўку класавых сіл, якая ідзе ў працэсе барацьбы паміж буржу-азным нацыяналізмам Украін-скай рады, Фінляндскага сейма і т. п., з аднаго боку, і Савецкай уладай, пралетарска-сялянскай рэвалюцыяй кожнай з гэтых на-цыянальных рэспублік — з дру-45 гога» .
    Аб палітыцы арыентацыі на-родных мас Беларусі пераканаў-ча сведчаць вынікі выбараў ва
    Устаноўчы сход па беларускіх выбарчых акругах. За спісы на-цыянальных партый і арганіза-цый галасавала толькі 0,3 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Перамогу на выбарах атрымалі кандыдаты партыі бальшавікоў. Вынікам павышэн-ня аўтарытэту гэтай партыі было ўступленне ў яе рады но-вых членаў. 3 Гомеля, напрык-лад, 21 лістапада 1917 г. паве-дамлялі, што рабочыя і работні-цы, якія да гэтага часу ішлі за нацыянальнымі партыямі, маса-мі ўступалі ў члены арганізацыі бальшавікоў46.
    Гэтых змен не заўважалі і не разумелі тыя, хто прэтэндаваў на кіраўніцтва рабочымі і сяля-намі. Яны меркавалі, што ў Расіі ідзе не класавая, а нацыяналь-ная барацьба4'. Нацыянальныя арганізацыі, якія групаваліся ва-кол Беларускай рады і адлюст-роўвалі інтарэсы буржуазіі, па-ставілі задачу стварэння бела-рускай буржуазна-дэмакратыч-най дзяржавы.
    Да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух цвёрда стаяў на пазіцыі аўтано-міі Беларусі ў складзе Расіі. Пытанне аб аддзяленні ад Расіі і ўтварэнні незалежнай бела-
    52
    Нарысы гісторыі Беларусі
    рускай дзяржавы не ставілася.
    Ідэйныя пазіцыі выбранага з’ездам беларускіх нацыяналь-ных дзеячаў Беларускага нацыя-нальнага камітэта падзялялі створаныя на базе існаваўшых да Лютаўскай рэвалюцыі аргані-зацый буржуазіі: Саюз бела-рускай дэмакратыі — у Гомелі, Беларускі нацыянальны камі-тэт — у Магілёве, Саюз бела-рускага народа — у Віцебску, Беларускі народны камітэт — у Оршы, Хрысціянска-дэмакра-тычнае аб’яднанне — у Мінску. Гэтыя арганізацыі не былі звя-заны паміж сабой. Hi адна з іх не мела ясна сфармуляванай мэты.
    У сваёй дзейнасці вышэйпака-заныя арганізацыі арыентавалі-ся на супрацоўніцтва з рускай буржуазіяй, з партыяй кадэтаў. У нацыянальным пытанні яны не заўсёды паслядоўна прызна-валі патрабаванне культурнага самавызначэння беларускага на-рода. Замест прынцыпу культур-на-нацыянальнай аўтаноміі іх увага акцэнтавалася на дасяг-ненні абласнога самакіравання з правам мясцовага заканадаў-ства толькі ў пытаннях гаспа-дарчага і культурнага жыцця. Саюз беларускай дэмакратыі ў Гомелі, напрыклад, бачыў мэту ў адзінстве Беларусі з Расіяй і захаванні цэласнасці Беларусі з яе галоўным культурным цэн-трам — горадам Вільняй.
    Буржуазна-памешчыцкія ар-ганізацыі Беларусі заставаліся на пазіцыях заходняга русізму. Іх лідэры выступалі супраць права беларускага народа на стварэнне нацыянальнай дзяр-жаўнасці, яны не былі паслядоў-
    ныя ў пытаннях культурнага са-мавызначэння. Адмаўляючы права беларускага народа на самастойнае культурнае развіц-цё, адзін з арганізатараў Саюза беларускай дэмакратыі ў Гомелі П. Каранкевіч, напрыклад, гава-рыў: «Нам давядзецца дапоўніць работу нашых продкаў і аб’яд-нацца з іншымі роднымі нам плямёнамі — велікарускім і ма-ларускім — у адну магутную і несакрушальную народнасць _	48
    рускую» .
    Нацыянальная праграма Мін-скага хрысціянска-дэмакратыч-нага аб’яднання прызнавала для «малых народаў, як Літва, Лат-вія, Беларусь і Украіна, неаб-ходнасць поўнага іх самавызна-чэння». Мэтай Беларусі яны ста-вілі «збліжэнне ўсіх католікаў і праваслаўных і аб’яднанне іх у рамках веры з рознымі абра-• 49 дамі» .
    Нацыянальная праграма пар-тыі беларускіх народных сацыя-лістаў прадугледжвала прада-стаўленне Беларусі аўтаноміі з заканадаўчым органам — Бела-рускай краёвай радай у федэ-ратыўна-дэмакратычнай Расій-скай Рэспубліцы, адраджэнне беларускай культуры і ўсебако-вае развіццё «беларускага на-цыянальнага жыцця на фунда-менце працоўнага народа», увя-дзенне культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей.
    Але ні партыя народных са-цыялістаў, ні адна з іншых на-цыянальных арганізацый не вы-раслі ў колькі-небудзь значную грамадска-палітычную партыю і не аказалі прыкметнага ўплы-
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    53
    ву на развіццё нацыянальнага руху.
    Найбольш уплывовай нацыя-нальнай партыяй рабілася ад-ноўленая пасля Лютаўскай рэва-люцыі Беларуская сацыялістыч-ная грамада. Пасля з’езда бела-рускіх нацыянальных дзеячаў і нарады 27 сакавіка 1917 г. у яе рады ўступалі ўсе, хто імкнуўся ўдзельнічаць у беларускім на-цыянальным руху. Разам з пры-токам працоўных у партыю ўсту-палі прадстаўнікі нацыянальнай буржуазіі, памешчыкаў, буйныя чыноўнікі, генералы і афіцэ-ры — галоўным чынам з мэтай авалодання каманднымі пазіцы-ямі ў нацыянальным руху, каб звярнуць яго на шлях буржуаз-нага нацыяналізму. Падтрым-ліваючы буржуазны Часовы ўрад, адроджаная БСГ усё больш аддалялася ад народа, не прымала мер да абнаўлення сваёй праграмы. 3 прычыны гэ-тага ў партыі хутка з’явіліся правая і левая плыні, супярэч-насці паміж якімі ўсё больш паглыбляліся. Да восені 1917 г. стала ясна, што раскол партыі непазбежны. Яе адносіны да Ка-стрычніцкай рэвалюцыі не былі адназначнымі. Да Беларускага з’езда БСГ ішла не падрыхта-ванай.
    Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, Вялікая беларуская рада ў той жа час не прызнала яе ў Беларусі. Дзяржаўнае ўтварэн-не, якое склалася пасля Кас-трычніцкай рэвалюцыі,— Заход-нюю вобласць і Заходні фронт — яна адвергла. Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту раз-глядаўся Радай выключна як франтавы орган, які зусім не
    займаўся кіраўніцтвам грамад-ска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця вобласці. Падставай для такога вываду паслужыла, па-першае, тое, што ў складзе Выкомзаха ваеннаслу-жачых было ў паўтара раза больш колькасці членаў, якія прадстаўлялі Саветы сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў шэрага га-радоў Заходняй вобласці. Па-другое, прэзідыум Выкомзаха быў складзены толькі з прад-стаўнікоў фронту. Па-трэцяе, у кіраўніцтве Выкомзаха не было ніводнага беларуса. Таму Вялі-кая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі лічы-лі, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўлада была арганіза-вана толькі на Заходнім фронце, а на тэрыторыі Беларусі ніякай улады не існавала.
    У мэтах выхаду з гэтага ста-новішча Вялікая беларуская ра-да паставіла сваёй задачай дабі-вацца самавызначэння Беларусі на буржуазнай аснове і стварэн-ня асобнай ад Савецкай Расіі буржуазна-дэмакратычнай рэс-публікі. Для вырашэння гэтай задачы ёю разам з Беларускім абласным камітэтам пры Выкан-коме Усерасійскага Савета ся-лянскіх дэпутатаў быў склікан Усебеларускі з’езд.
    На з’езд прыбыло 1872 дэле-гаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. Колькасць дэлегатаў складалася з дзвюх амаль роўных частак. Адна з іх падтрымлівала Вялікую белару-скую раду, а другая — Беларускі абласны камітэт. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Бе-
    54
    Нарысы гісторыі Беларусі
    ларускай Народнай Рэспублікі і аддзялення яе ад Савецкай Расіі. Дэлегаты, якія падтрымлі-валі Беларускі абласны камітэт, выступалі за захаванне Беларусі ў складзе Расіі. Прапанаваныя імі праекты рэзалюцый не былі прыняты з’ездам. З’езд адобрыў кампраміснае рашэнне, стварыў-шы часовы вышэйшы орган ула-ды — Усебеларускі Савет сялян-скіх, салдацкіх і рабочых дэпу-татаў, які павінен быў замяніць арганізаваныя пасля перамогі рэвалюцыі органы савецкай ула-ды ў Беларусі і на Заходнім фронце. Усебеларускаму Савету даручалася падрыхтаваць і склі-каць Устаноўчы сход, якому трэ-ба было вызначыць дзяржаўны лад на Беларусі.
    З’езд не паспеў абраць Усебе-ларускі Савет сялянскіх, сал-дацкіх і рабочых дэпутатаў. Ён абраў толькі выканаўчы орган — Савет з’езда — у складзе 43 дэ-легатаў, абавязаўшы яго право-дзіць у жыццё ўсе рашэнні з’езда. Пад шырмай абароны са-вецкай улады ў вобласці і на фронце СНК Заходняй вобласці і фронту 18 снежня 1917 г. сваім рашэннем распусціў з’езд і пра-панаваў яго прэзідыуму пакінуць межы вобласці і фронту.