• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2

    Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 560с.
    Мінск 1995
    997.09 МБ
    Беларускі народ не пакарыўся акупантам. У тыле ворага раз-гортвалася ўзброеная барацьба супраць іх. Партызанскі рух паспяхова разгортваўся ў Мін-скім, Бабруйскім, Пінскім, Слуц-кім і іншых паветах. Вялікія страты наносілі акупантам пар-тызанскія атрады М. Арбузава, В. Аляшкевіча, А. Бажко, I. Бач-ко, А. Крывашчокава, I. Маслы-кі, С. Плашчынскага, В. Пагі-рэйчыка, I. Жынко, А. Салаўя і іншыя. Партызаны разбуралі ка-мунікацыі ворага, рабілі раптоў-ныя налёты на яго гарнізоны,
    46
    Нарысы гісторыі Беларусі
    Гомельскія сяляне здаюць харчраскладку.
    праводзілі разведку па заданню камандавання Чырвонай Арміі, здабываючы звесткі аб дысла-кацыі і прасоўванні праціўніка.
    Перамогі Чырвонай Арміі на Усходнім і Паўднёвым франтах значна ўмацавалі пазіцыі савец-кай улады. Краіна заваявала мір-ную перадышку, стала магчы-мым больш увагі ўдзяляць гаспа-дарчаму будаўніцтву, барацьбе з разрухай. Пачалося аднаўленне прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, рабіліся першыя крокі па паляпшэнню матэрыяльных умоў жыцця лю-дзей. Важнай формай мабіліза-цыі працоўных на барацьбу з разрухай і дапамогі Чырвонай Арміі былі масава-палітычныя кампаніі. У першай палове 1920 г. арганізавана прайшлі Тыдзень фронту і транспарту, Тыдзень паліва, Тыдзень пашы-рэння пасяўной плошчы, Ты-
    дзень працоўнай павіннасці і г. д. У дні Тыдня фронту і транспарту толькі працоўныя Гомельскага павета перадалі ў фонд Чырво-най Арміі 1200 пудоў хлеба, 33 пуды мяса, сабралі 700 кам-плектаў бялізны, 2400 аршын сялянскага палатна і каля 2 млн. руб. грошай. Добрыя вынікі тыд-ня былі і ў іншых паветах. У барацьбе з гаспадарчай разру-хай актыўна ўдзельнічалі байцы і камандзіры Чырвонай Арміі.
    У перыяд перадышкі Савецкі ўрад прымаў меры да ўмацаван-ня Заходняга фронту. Азнаёміў-шыся з дакладам Рэўваенсавета фронту, У. I. Ленін 27 лютага 1920 г. даў дырэктыву: «Усю ўвагу накіраваць на падрыхтоў-ку, узмацненне Захфронту»43.
    У пачатку сакавіка 1920 г. войскі Польшчы пачалі ваенныя дзеянні на Палессі, на стыку За-ходняга і Паўднёва-Заходняга
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    47
    франтоў. За два дні, 5 і 6 сакаві-ка, яны захапілі Рэчыцу, Мазыр і Калінкавічы. 25 красавіка на-ступленне пачалося на Украіне, на шырокім фронце ад Прыпяці да Днястра. Зламаўшы абарону Чырвонай Арміі, польскія войскі захапілі значную частку савец-кай тэрыторыі.
    Савецка-польская вайна. У та-кіх абставінах УЦВК РСФСР звярнуўся да перадавых прале-тарыяў з заклікам мабілізаваць «зноў лепшых барацьбітоў за справу сацыялізму». 28 красаві-ка 1920 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла план узбро-енага адпору Польшчы. Ён пра-дугледжваў нанясенне галоўнага ўдару па праціўніку войскамі Заходняга фронту ў напрамку Мінск — Беласток — Варшава. Дапаможны ўдар павінен быў нанесці Паўднёва-Заходні фронт у напрамку на Роўна — Брэст. 3 гэтага часу ўзрастае значэнне Заходняга фронту. У загадзе Рэўваенсавета рэспублікі ад 9 мая 1920 г. указвалася: «Заход-ні фронт з’яўляецца самым ак-тыўным, самым важным фрон-там рэспублікі»44.
    Каб дапамагчы абарончым дзеянням Паўднёва-Заходняга фронту, Заходні фронт (каман-дуючы М. М. Тухачэўскі, член РВС I. С. Уншліхт) 14 мая перайшоў у наступленне. Асноў-ны ўдар наносіла 15-ая армія на Вільню, дапаможны — 16-ая армія на Ігумен — Мінск. Праз некалькі дзесяткаў кіламетраў арміі сутыкнуліся з моцным супраціўленнем праціўніка, які контрударам адцясніў савецкія войскі ў зыходнае становішча. 3 прычыны недахопу сіл і часу
    ддя падрыхтоўкі майскае насту-пленне закончылася няўдачай. Разам з тым яно адцягнула знач-ную частку польскіх сіл, ствары-ла больш спрыяльныя ўмовы для адыходу армій Паўднёва-Заход-няга фронту, палепшыла канфі-гурацыю лініі абароны. Чырво-най Арміяй быў заняты і ўтры-маны раён на поўнач ад Лепеля, які забяспечыў устойлівае ста-новішча Полацка і Віцебска.
    У ходзе падрыхтоўкі Заходня-га фронту да наступлення сюды прыбылі 8 стралковых дывізій, 4 стралковыя і 1 кавалерыйская брыгада. Усяго ў чэрвені — ліпе-ні Заходні фронт атрымаў каля 170 тыс. байцоў, у тым ліку 17 504 чалавекі з Гомельскай губерні. У складзе Заходняга фронту былі зноў сфарміраваны 3-яя і 4-ая арміі, 3-і конны кор-пус і асобная Мазырская група.
    18 чэрвеня 1920 г. Мазырская група сумесна з часцямі 12-ай арміі Паўднёва-Заходняга фрон-ту пачалі баявыя дзеянні су-праць правага фланга польскіх войск. Група фарсіравала Днепр і вызваліла Мазыр, Рэчыцу і іншыя населеныя пункты. 4 лі-пеня ўдарная групоўка фронту ў складзе 3, 4 і 5-ай армій, 3-га коннага корпуса перайшла ў на-ступленне. Галоўны ўдар нано-сіўся ў напрамку Полацк — Смаргонь — Ліда. На Мінскім напрамку 7 ліпеня пачала насту-паць 16-ая армія. Наступальныя дзеянні войск фронту развівалі-ся паспяхова. 9 чэрвеня быў вы-звалены Ігумен, 10 ліпеня — Бабруйск, 11 ліпеня войскі 16-ай арміі ўступілі ў Мінск. 3 гэтага моманту пачаўся новы этап бая-вых дзеянняў — праследаванне
    48
    Нарысы гісторыі Беларусі
    Эвакуацыя раненых з Віцебска.
    праціўніка. 14 ліпеня войскі за-нялі Вільню, 19 ліпеня — Грод-на. Праціўнік пад націскам са-вецкіх войск адыходзіў на ўсім Заходнім фронце.
    Ва ўмовах адступлення поль-скага войска Антанта 12 ліпеня прад’явіла Савецкаму ўраду уль-тыматум (т. зв. «нота Керзана»), у якім патрабавала спыніць наступленне Чырвонай Арміі, пагражаючы ўмяшацца. Улічва-ючы, што польскі ўрад не звяр-таўся з прапановай мірных пера-гавораў, Савецкі ўрад 17 ліпеня адхіліў умяшанне Антанты і прыняў рашэнне прадоўжыць наступленне Чырвонай Арміі. Да жніўня 1920 г. войскі Заходняга фронту вызвалілі ўсю Беларусь. Але ж з пераносам баявых дзе-янняў на тэрыторыю Польшчы выразна праступілі палітычныя матывы і мэты вайны з боку Са-вецкага ўрада. 3 абараняльнай
    яна пераўтварылася ў сродак экспарту рэвалюцыі, спробу ўздыму сусветнай сацыялістыч-най рэвалюцыі. Гэта быў галоў-ны матыў указання Савецкага ўрада камандаванню Чырвонай Арміі аб працягу наступлення на тэрыторыі Польшчы. Гэтым тлу-мачыцца, што 30 ліпеня ў Бела-стоку быў утвораны Часовы рэ-валюцыйны камітэт Польшчы (Польрэўком). У яго склад увайшлі дзеячы рэвалюцыйнага руху: Ю. Мархлеўскі (старшы-ня), Ф. Дзяржынскі, Ф. Кон, I. Уншліхт, Э. Прухняк. Пачалі фарміравацца мясцовыя органы рэвалюцыйнай улады. Намаган-нямі Польрэўкома і РВС Заход-няга фронту ў раёне Бабруйска і Рослаўля фарміравалася 1-ая Польская Чырвоная Армія.
    Аднак разлік на падтрымку польскага пралетарыяту, на ўздым рэвалюцыйнай хвалі ў
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    49
    Польшчы не апраўдаўся. Наад-варот, адказам на наступ Чырво-най Арміі быў магутны нацыя-нальна-патрыятычны ўздым польскага народа ў абарону сваёй радзімы, сваёй незалеж-насці. I тое, што пад Варшавай стаяла войска рэвалюцыйнай дзяржавы, значэння ўжо не ме-ла. Значэнне мела толькі адно: пад сценамі сталіцы стаяла вой-ска чужой дзяржавы. I таму ар-міі Тухачэўскага сустрэлі ўпар-тае супраціўленне праціўніка, які 16 жніўня перайшоў у контр-наступлейне. Адрэзаныя ад ас-ноўных войск фронту 4-ая армія, дзве дывізіі 15-ай арміі і 3-і конны корпус вымушаны былі перайсці граніцу Усходняй Пру-сіі, дзе былі інтэрніраваны. Але асноўныя сілы фронту працягва-лі абарончыя баі.
    12 кастрычніка быў заключа-ны дагавор аб перамір’і і папя-рэдніх умовах міру, згодна з якім ваенныя дзеянні спыняліся з 18 кастрычніка. 18 кастрычні-ка 1921 г. у Рызе паміж Савец-кай Расіяй і Польшчай быў за-ключаны мірны дагавор. Зноў цяжкі, зноў несправядлівы, асаб-ліва для Беларусі. Яе заходняя частка адышла да Польшчы.
    I вось грамадзянская вайна за-кончылася.
    3 аналізу такой складанай з’явы, якой яна была, вынікаюць наступныя вывады. Вопыт су-светнай гісторыі сведчыць, што грамадзянскія войны часта з’яў-ляліся як бы непасрэдным пра-цягам рэвалюцый. Разам з тым далёка не кожная рэвалюцыя перарастала ў грамадзянскую вайну.
    У Расіі грамадзянская вайна
    ў поўным сэнсе была запраграмі-равана як аб’ектыўнымі, так і суб’ектыўнымі ўмовамі. Сама форма Кастрычніцкай рэвалю-цыі, жорсткі дыктатарскі харак-тар устанаўлення ёю ўлады і рэвалюцыйных пераўтварэнняў павялічвалі колькасць незада-воленых, падштурхоўваючы най-больш актыўныя антыбальша-віцкія элементы да ўзброенай канфрантацыі. Правыя эсэры і частка меншавікоў узяліся За зброю не столькі з-за карыслі-вых матываў (страта ўлады і г. д.), колькі па ідэйнаму разу-менню; яны былі сведкамі пару-шэння свабоды і дэмакратыі — тых вышэйшых каштоўнасцей, за якія гатовы былі аддаць жыццё.
    Радыкальная нацыяналізацыя буйной, сярэдняй і нават дроб-най прамысловасці, забарона гандлю, рынку, харчраскладка, найстражэйшая цэнтралізацыя і рэгламентацыя ўсіх бакоў жыц-ця, ваенна-прыказная сістэма, працоўная павіннасць балюча закраналі інтарэсы розных слаёў насельніцтва. Тым больш, што на месцах праводзіліся яны пры да-памозе грубага насілля і сама-вольства з боку многіх Саветаў, рэўкомаў, камбедаў, харчатра-даў, камісараў і г. д. Зразумела, і сама палітыка, і метады яе правядзення выклікалі незадаво-ленасць і супраціўленне ў роз-ных, у тым ліку і ўзброеных, формах.
    У развязванні грамадзянскай вайны відавочна таксама і роля міжнароднага капіталу. Без яго дапамогі белы рух не меў бы магчымасці весці такую працяг-
    50
    Нарысы гісторыі Беларусі
    лую і шырокамаштабную ба-рацьбу.
    На Беларусі ўвогуле грама-дзянскай вайны ў шырокіх паме-рах не было. У 1918—1920 гадах большая частка яе тэрыторыі была акупавана інтэрвентамі. На астатняй частцы меў месца шэ-раг кароткачасовых лакальных выступленняў — супраць край-насцей мясцовых савецкіх орга-наў. Яны не прадстаўлялі адзі-нага цэлага.
    Аднак гэта не азначае таго, што беларускі народ не ўдзель-нічаў у грамадзянскай вайне. На-сельніцтва ўсходніх раёнаў Бе-ларусі, якія не былі заняты за-межнымі інтэрвентамі, у значнай частцы было мабілізавана на барацьбу з арміямі Калчака, Дзянікіна, Юдзеніча. На акупа-ванай нямецкімі і польскімі інтэрвентамі тэрыторыі Беларусі рабочыя і сяляне вялі актыўную барацьбу ў партызанскіх атрадах і падпольных групах.
    Сёння гісторыя грамадзян-скай вайны ўяўляе бітву ідэй і канцэпцый. Панаваўіпы доўгі час погляд на яе з пазіцый перамож-цаў ніяк не садзейнічаў узнаў-ленню гістарычна праўдзівай карціны. «Сталінская школа фальсіфікацый» прынесла ў са-вецкую гістарыяграфію не толькі цемру хлусні, міфаў і ўмаўчан-няў, але і своеасаблівую ўра-чыстасць пераможцаў. Голас ін-шага боку, пераможаных, з кан-ца 20-ых гадоў быў заглушаны і перастаў зусім успрымацца савецкімі гісторыкамі. У апошні час ўсё больш прабівае сабе шлях усведамленне таго, што толькі аб’ектыўны навуковы по-гляд на грамадзянскую вайну,