• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2

    Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 560с.
    Мінск 1995
    997.09 МБ
    
    JlopblCbl ricmqpbii BeAawci
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
    ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
    Дарысьі гісторыі Беларусі
    У 2-Х ЧАСТКАХ
    4QCTRQ
    МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1995
    ББК 63.3(4Бем) Н 30 УДК 947.6 «19»
    А ў т а р ы:
    М. П. К.АСЦЮК, I. М. ІГНАЦЕНКА, У. I. ВЫШЫНСКІ,
    У. А. ПАЛУЯН, Л. М. ЛЫЧ, У. М. МІХНЮК, A. М. ЛІТВІН,
    Я. С. ПАЎЛАЎ, А. П. УРУБЛЕЎСКІ, У. I. НАВІЦКІ,
    Г. Г. СЯРГЕЕВА, I. Я. МАРЧАНКА, В. В. ГРЫГОР’ЕВА, В. В. БАНЬКО
    Рэдакцыйная калегія:
    М. П. КАСЦЮК — галоўны рэдактар
    М. В. БІЧ, I. М. ІГНАЦЕНКА, П. А. ЛОЙКА,
    I. Я. МАРЧАНКА, Г. В. ШТЫХАЎ
    Рэкамендавана Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь для студэнтаў ВНУ
    Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / Н30 М. П. Касцюк, I. М. Ігнаценка, У. I. Вышынскі
    і інш.; Інстытут гісторыі АНБ.— Мн.: Беларусь, 1995.— 560 с.: іл.
    ISBN 5-338-01061-5 (ч. 2).
    У 2-ой частцы «Нарысаў гісторыі Беларусі» раскрываеі^ца складаны шлях беларускага народа ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да сённяшніх дзён. На падставе аналізу пераважна но-вых архіўных матэрыялаў, статыстычных і іншых крыніц, аб ек-тыўнага падыходу да гістарычных падзей пададзены працэсы, што адбываліся ва ўмовах складвання, развіцця і крызісу савецкай сістэмы арганізацыі жыцця. Адлюстраваны маладаследа-ваныя старонкі гісторыі нацыянальнага руху, сталінскіх рэпрэсій, беларускай дыяспары і інш. Паказаны супярэчлівы характар развіцця грамадства. Разам з вядомымі дзеячамі ў кнізе нямала новых асоб.
    Разлічана на настаўнікаў, навукоўцаў, студэнтау, вучняу старэйшых класаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаў-шчыны.
    9470600000—003
    н 8—94	ББК 63.3(4Бен)
    М 301(03)—95
    ISBN 5-338-01061-5 (ч. 2)
    ISBN 5-338-01083-6	© Аўтарскі калектыў, 1995
    ДА ЧЫТАЧА
    Другая частка «Нарысаў гісто-рыі Беларусі» прысвечана пе-рыяду ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і да сённяшніх дзён. Звяржэнне царызму стала пачат-кам імклівага ходу гістарычнага працэсу, які за кароткі час пры-вёў да кастрычніцкіх падзей. Бе-ларускі народ уступіў у новы этап развіцця, які адзначаны не толькі стваральнай працай і яе важкімі вынікамі, але і цяжкімі выпрабаваннямі, вялізнымі, не-зваротнымі стратамі ў час ста-лінскіх рэпрэсій і ў гады грама-дзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
    Невялікі па працягласці савец-кі перыяд гісторыі Беларусі ўва-браў у сябе столькі гераічных і трагічных з’яў, што стаў праця-гам нялёгкага мінулага. Як і pa-Heft, з прычыны свайго геапалі-тычнага становішча, Беларусь нярэдка аказвалася ў цэнтры падзей. I хоць характар жыцця якасна змяніўся, але асноўны яго напрамак захаваўся: з аднаго боку, самаадданая праца народа і нядрэнны яе плён, з другога — цяжкі шлях да яго, шмат нястач, трывог і пакут.
    Аб адмоўных баках жыцця ў папярэднія дзесяцігоддзі гісто-
    рыкі гаварылі скупа. Да таго ж даследаванне шмат якіх сюжэ-таў было фактычна забаронена. Навуковая творчасць жорстка рэгламентавалася афіцыйнымі догмамі. Таму многае засталося не асветленым, шмат што напі-сана не з аб’ектыўных пазіцый. У выніку гісторыя ўсё больш страчвала сябе як навука і стана-вілася прыдаткам агітацыйна-прапагандысцкай дзейнасці пар-тыйна-дзяржаўных улад.
    Толькі ў апошнія гады разам са шматлікімі цяжкасцямі рады-кальных пераўтварэнняў, якія прывялі да глыбокага і ўсебако-вага крызісу грамадства, склалі-ся тым не менш умовы для больш аб’ектыўнай навуковай творчасці. Гэта садзейнічала та-му, што і ў данай кнізе, якая пра-паноўваецца шаноўнаму чытачу, значна павялічыліся крытычныя адносіны з боку аўтараў да рэ-чаіснасці, якую раней яны разам з іншымі грамадазнаўцамі толь-кі апраўдвалі, нясмела гаворачы пра недахопы, пралікі і зусім за-моўчваючы злачынствы Сталіна, яго памагатых і створанай імі сістэмы супроць народаў, у тым ліку беларускага. Аўтары кры-тычна аднесліся не толькі да па-
    4
    Нарысы гісторыі Беларусі
    станоў камуністычнай партыі і ўрада па розных пытаннях жыц-ця грамадства, але і да марксісц-ка-ленінскага вучэння аб сацыя-лістычным будаўніцтве, зыхо-дзячы з суадносін тэарэтычных палажэнняў і практыкі, якую мы цяпер ведаем значна больш, чым раней.
    Адной з асаблівасцей адлюст-равання ў данай кнізе гісторыі беларускага народа ў першыя гады савецкай улады з’яўляецца павышаная ўвага да праблемы самавызначэння Беларусі. У ад-розненне ад папярэдніх выдан-няў аналізуецца працэс абвя-шчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Гэта было адным з этапаў у развіцці бела-рускага нацыянальнага руху, які садзейнічаў стварэнню Беларус-кай ССР.
    Аўтары кнігі па-новаму пады-шлі да разгляду гісторыі Бела-русі ў міжваенны перыяд. Яны зыходзілі з таго, што 20-ыя гады ў першую чаргу характарызуюц-ца дзейнасцю новай эканамічнай палітыкі. Яна была значным па-варотам у жыцці грамадства, першым і апошнім крокам у ады-ходзе ад пераважаўшага тады ўяўлення аб сацыялізме як уні-тарнай сістэме. Гэты паварот быў ажыццёўлены па ініцыяты-ве У. I. Леніна, які пад уздзеян-нем жыцця зразумеў неабход-насць адыходу ад створанай пад яго кіраўніцтвам сістэмы і нават меў намер ісці далей, прызнаўшы неабходнасць карэннай пераме-ны ранейшага пункту гледжання на сацыялізм, але не паспеў зра-біць гэта нават тэарэтычна.
    Дэмакратычныя праявы нэпа атрымалі распаўсюджанне і ў
    Беларускай ССР. Сельская гас-падарка, а затым і прамысло-васць адчулі яго дабрачынны ўплыў. Значны рух наперад мела кааперацыя. Адметны след пакі-нула праца па ажыццяўленню палітыкі беларусізацыі, развіц-цю пад яе ўздзеяннем культуры і навукі.
    Але ў канцы 20-ых гадоў новая эканамічная палітыка была адкі-нута Сталіным і яго акружэннем прэч. Развіццё грамадства, у тым ліку ў Беларускай ССР, усё больш пачынала праходзіць пад сталінскі дыктат, які не толькі не ўлічваў станоўчы вопыт дзе-яння нэпа і не працягваў яго, a па свайму характару быў фак-тычна вяртаннем да палітыкі «ваеннага камунізму».
    Пачалося стварэнне дыкта-тарскага рэжыму. Зламаўшы за-цверджаныя вышэйшымі пар-тыйнымі і савецкімі органамі заданні першага пяцігадовага плана, кіраўніцтва партыі і дзяр-жавы стала валявым парадкам значна паскараць тэмпы індуст-рыялізацыі. Але асабліва жорст-ка, шалёна і непрадумана вялася калектывізацыя. Аўтары разгля-даюць гэтыя працэсы ў цеснай сувязі з развіццём адміністра-цыйна-каманднай сістэмы і культу асобы, якія з’явіліся вы-нікам эвалюцыі савецкага Гра-мадства ў той трывожны час. Зыходзячы з наяўнасці дакумен-тальных матэрыялаў, у кнізе ў пэўнай ступені адлюстраваны сталінскія рэпрэсіі ў БССР суп-роць рабочых, сялян, інтэліген-таў, кіруючых кадраў. Наогул жыццё беларускага народа ў гэты асабліва складаны перыяд разглядаецца з пазіцый невера-
    Да чытача
    5
    годнага спалучэння гераічнай працы людзей і трагічнага лёсу шмат каго з іх.
    Адпаведная ўвага ўдзелена Заходняй Беларусі, якая ў 20— 30-ых гадах знаходзілася пад уладай Польшчы. Значна больш, чым раней, адлюстравана раз-віццё беларускага нацыянальна-га руху, дзейнасць палітычных партый і арганізацый розных напрамкаў. Гэта разглядаецца ў сувязі з сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным станові-шчам Заходняй Беларусі, фак-там падзелу беларускай нацыі на дзве часткі. Далучэнне За-ходняй Беларусі да БССР у вы-ніку вераснёўскіх падзей 1939 г. пры ўсіх іх асаблівасцях было пераадоленнем гістарычнай не-справядлівасці ў адносінах да бе-ларускага народа.
    У значнай ступені новы матэ-рыял знойдзе паважаны чытач па гісторыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яго партызанскай і падпольнай барацьбе. У адрозненне ад папя-рэдніх выданняў тут прыводзіц-ца больш сведчанняў аб падзеях трагічнага 1941 г. на тэрыторыі Беларусі, дзейнасці беларускіх калабарантаў, аб іх супрацоў-ніцтве з фашысцкімі акупантамі, закранаецца раней зусім неда-зволеная тэма аб паводзінах на тэрыторыі Беларусі атрадаў Ар-міі Краёвай, аб іх складаных узаемаадносінах з беларускімі партызанамі, а таксама іншыя сюжэты.
    Пасляваенны час у гісторыі Беларусі пададзены як працяг сталінскага ўціску, калі дыкта-тарскі рэжым і культ асобы ат-рымалі далейшае развіццё і да-
    сягнулі свайго апагея. У гэтых складаных умовах раскрыты працоўны подзвіг беларускага народа па аднаўленню разбура-най прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры. Даюцца ход і метады правядзення калек-тывізацыі ў заходніх абласцях БССР. Адлюстравана гаротнае жыццё народа.
    Большая, чым раней, увага звернута аўтарамі на палітычную адлігу другой паловы 50-ых — першай паловы 60-ых гадоў і на асаблівасці жыцця беларускага народа ў гэты час. Адзначаюцца шматлікія рэформы, якія пачы-наліся ў розных галінах экано-мікі і грамадска-палітычнага жыцця, паказаны іх непаслядоў-ны характар, супярэчлівасць і слабая выніковасць. Некаторыя новыя матэрыялы адлюстроў-ваюць пэўную дэмакратызацыю жыцця рабочых, сялян, інтэлі-генцыі.
    Дваццацігадовы прамежак ча-су да сярэдзіны 80-ых гадоў, які ініцыятары перабудовы на-зывалі «застойным», калі СССР дайшоў да перадкрызіснага ста-новішча, разглядаецца ў кнізе дыялектычна. 3 аднаго боку, ад-значаны поспехі ў эканоміцы, навуцы, сацыяльна-культурным развіцці. Гэта асабліва датычыць 8-ай пяцігодкі — адзінай з усіх савецкіх пяцігодак, якая была выканана. 3 другога — паказана тэндэнцыя зніжэння тэмпаў раз-віцця, адзначаецца, што гэты працэс набываў устойлівы ха-рактар.
    У значнай ступені крытычны-мі з’яўляюцца падыходы аўтараў і ў адносінах да гісторыі Белару-сі ў час пачатых кіраўніцтвам
    (5
    Нарысы гісторыі Беларусі
    партыі радыкальных пераўтва-рэнняў. 3 аднаго боку, бачны іх дадатныя праявы: працэсы га-лоснасці і дэмакратызацыі, вы-вад савецкіх войск з Афганіста-на, дзе было нямала прадстаўні-коў Беларусі, раззбраенне, зні-жэнне пагрозы вайны ў сусветным маштабе. Але жыццё беларуска-га народа ў гэтыя гады асвятля-ецца з улікам шматлікіх нега-тыўных з’яў, якія прывялі да глыбокага сацыяльна-эканаміч-нага і грамадска-палітычнага крызісу, фактычна сталі новым грамадска-палітычным і сацы-яльна-эканамічным выпрабаван-нем. Непрадуманасць праграмы пераўтварэнняў, рэзкае падзенне тэмпаў гаспадарчага развіцця, крызіснае становішча энерге-тычнага забеспячэння і спажы-вецкага рынку, пастаянныя пра-лікі ў вырашэнні гаспадарчых і сацыяльных пытанняў, рост зла-чыннасці, параліч улады на роз-ных узроўнях, не набліжэнне, a аддаленне ад прававой дзяржавы і многае іншае дасталася ад былога Саюза ССР суверэннай дзяржаве — Рэспубліцы Бела-русь. Аўтары разглядаюць гэта як часовае становішча, якое па-вінна быць пераадолена.