Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Беларусь
Памер: 560с.
Мінск 1995
30 жніўня быў створаны Ча-совы рэвалюцыйны камітэт За-ходняга фронту, старшынёй яко-га быў зацверджаны бальшавік М. В. Фрунзе. У Гомелі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў стварыў «Надзвычайную пяцёр-ку». Віцебскі Савет стварыў Ваеннае бюро, пад кіраўніцтвам якога з рабочых і салдат былі арганізаваны заграджальныя атрады на чыгуначнай і шасей-ных дарогах.
Рэвалюцыйнымі сіламі Стаўка Вярхоўнага камандавання была ізалявана ад сталіцы, Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў, устаноўлен кантроль над чыгу-начнымі вузламі, стратэгічнымі дарогамі, узяты пад ахову ваен-ныя склады, арсеналы, збройныя майстэрні.
Былі прыняты меры па ўма-цаванню абароны Аршанскага чыгуначнага вузла, які меў стра-тэгічнае значэнне на шляху з
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
15
Магілёва на Петраград. 3 гэтай мэтай Савет рабочых і салдац-кіх дэпутатаў Оршы стварыў атрад Чырвонай гвардыі з рэва-люцыйна настроеных салдат гар-нізона і рабочых чыгуначнага вузла колькасцю больш за 100 чалавек. У Оршу быў накіра-ваны артылерыйскі дывізіён з Гомеля.
Ініцыятарамі актыўнай ба-рацьбы з карнілаўшчынай былі бальшавікі. Адзін з правых лідэ-раў меншавікоў прызнаў, што ў перыяд карнілаўшчыны ў Ві-цебскім Савеце «меншавікі і эсэры апынуліся на павадку ў бальшавікоў»3. Многія Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў у дні барацьбы з карнілаўшчы-най дзейнічалі як органы ўлады на месцах. Яны абапіраліся на ўласныя ўзброеныя сілы, на дзейсную падтрымку рабочых, салдат, сялянскай беднаты. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змова генера-ла Карнілава была ліквідавана.
У гэты найбольш востры этап барацьбы значна панізіўся ўплыў партый памяркоўных сацыяліс-таў, якія пасля паражэння кар-нілаўцаў адмовіліся сфарміра-ваць урад без буржуазіі, імкну-ліся выратаваць буржуазны Ча-совы ўрад з яго антынароднай палітыкай. Аб’ектыўна гэта спрыяла планам Керанскага на стварэнне аўтарытарнага ўрада ў выглядзе кааліцыйнага кабінета правых сацыялістаў і лібералаў пры перавазе апошніх. Народ па-чаў адыходзіць ад гэтых партый. У дробнабуржуазных партыях актывізаваўся працэс расслаен-ня на левую і правую плыні.
Набліжэнне новай рэвалюцыі.
Часовы ўрад не змог аднавіць тое становішча, што існавала да карнілаўскага мяцяжу. Услед за Петраградам і Масквой быў бальшавізаваны Мінскі Савет ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў. У час перавыбараў, якія адбылі-ся ў другой палове верасня, у Мінскі Савет было абрана 337 дэпутатаў, у тым ліку баль-шавікоў — 184, эсэраў, меншаві-коў і бундаўцаў— 105, беспар-тыйных — 484. У Гомельскім і Рэчыцкім Саветах большасць складалі бальшавікі і левыя эсэ-ры. У Віцебскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў 24 верасня была створана бальшавіцкая фракцыя. Узрос уплыў бальша-вікоў у Саветах Нясвіжа, По-лацка, Слуцка і іншых гарадоў.
У палітычным жыцці Беларусі дзейнасць бальшавікоў стала значным фактарам. Пасля Лю-таўскай рэвалюцыі ў сакавіку — верасні аднавілі сваю работу Па-лескі камітэт РСДРП(б) у Го-мелі, Бабруйскі і Мінскі камі-тэты, партыйныя арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Замір’і, Рэчыцы і іншыя. За гэты час былі створаны бальшавіцкія арганіза-цыі ў значнай частцы палкоў, дывізій і карпусоў Заходняга фронту. Бальшавікі былі прад-стаўлены ў Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветах салдацкіх і Саветах сялянскіх дэпутатаў, некаторых гарадскіх думах, многіх салдацкіх камітэ-тах, Выканкоме Заходняга фронту, франтавых аддзелах Усерасійскага земскага саюза і Саюза гарадоў. Мінскі камітэт РСДРП(б) пасля закрыцця га-зеты «Звезда» стаў выдаваць «Молат».
16
Нарысы гісторыі Беларусі
Разам з тым уплывовую сілу на Беларусі і Заходнім фронце ўяўлялі сабою меншавіцкія і эсэраўскія арганізацыі, прад-стаўніцтва якіх у Саветах усіх узроўняў было істотным. Моц-ныя пазіцыі мелі яны і ў арміі. У прыватнасці, на аб’яднаўчым з’ездзе ў жніўні 1917 г. іх дэле-гаты ад арміі Заходняга фронту прадстаўлялі каля 3700 членаў. Ваенная арганізацыя меншаві-коў аб’ядноўвала галоўным чы-нам малодшых афіцэраў, ваен-ных урачоў, былых настаўнікаў, аграномаў, юрыстаў, чыноўні-каў. Найбольш шматлікія арга-нізацыі меншавікі мелі ў Бабруй-ску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мінску і Полацку. Эсэраўскія арганізацыі (3 армейскія, 7 кар-пусных і 12 дывізіённых) аб’яд-ноўвалі звыш 30 тыс. салдат — у асноўным выхадцаў з сялян-ства.
Сярод Саветаў Беларусі па-шыраўся рух за скліканне II Усе-расійскага з’езда Саветаў рабо-чых і салдацкіх дэпутатаў і ства-рэнне Савецкага ўрада. У гэтых умовах бальшавікі надавалі вялі-кае значэнне палітычнай мабі-лізацыі мас. Важным сродкам выканання данай задачы яны лі-чылі правядзенне абласной кан-ферэнцыі РСДРП(б). Па іні-цыятыве Мінскага камітэта та-кая канферэнцыя адбылася 15— 18 верасня 1917 г. У яе рабоце ўдзельнічалі 67 дэлегатаў з пра-вам рашаючага і 21 — з правам дарадчага голасу, якія прадстаў-лялі 9190 членаў партыі і 2071 спачуваючага.
Перад абласной арганізацыяй РСДРП (б) канферэнцыя па-ставіла задачу дасягнуць неад-
кладнага спынення рэпрэсій супраць бальшавіцкага руху, прыняцця дзейсных мер па яго распаўсюджванню і вядзенню бальшавіцкай агітацыі і прапа-ганды на фронце і ў тыле. Кан-ферэнцыя запатрабавала вызва-лення арыштаваных, спынення крымінальных спраў супраць актыўных удзельнікаў рэвалю-цыі. Абласному камітэту РСДРП(б) было даручана звяр-нуцца да насельніцтва і арміі з адозвай аб неабходнасці перавы-бараў Саветаў рабочых і салдац-кіх дэпутатаў, салдацкіх камітэ-таў, якія станавіліся арганіза-цыйнымі цэнтрамі развіцця рэва-люцыі ў краіне.
Пасля разгрому карнілаўскага мяцяжу актыўнасць рэвалюцый-ных выступленняў мас значна ўзрасла, што праявілася, па-пер-шае, у нарастанні рабочага руху. У выніку паглыблення эканаміч-нага крызісу ў пачатку верасня баставалі рабочыя ўсіх друкар-няў Мінска, у кастрычніку — дражджавых заводаў, механіч-най майстэрні «Молат», шчацін-най фабрыкі. У Віцебску заба-стоўкамі былі ахоплены півавар-ныя заводы, табачная фабрыка, абутковая і швейная майстэрні, гарадскі трамвайны парк. Шэсць тыдняў працягвалася забастоўка рабочых тытунёвай фабрыкі «Меркурый» у Магілёве. Больш двух тыдняў баставалі рабочыя Стараўскага шклянога завода ў Бабруйскім павеце. Баставалі рабочыя і многіх іншых прад-прыемстваў. Характэрнай асаб-лівасцю выступленняў рабочага класа было ўзмацненне іх патра-бавання: «Уся ўлада Саветам!» Аднак гэты фактар з-за малалі-
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
17
касці рабочага класа ў Беларусі не быў рашаючым для развіцця рэвалюцыі.
Па-другое, нарастала хваля антываеннага руху ў арміі. Вялі-кі рэзананс атрымала выступ-ленне салдат Гомельскага раз-меркавальнага пункта, якое ад-былося з 16 па 26 верасня 1917 г., калі каля 9 тыс. салдат рашылі правесці дэманстрацыю пад лозунгам «Далоў вайну!». Калі ж вайсковыя ўлады заба-ранілі яе правядзенне, салдаты сабраліся на мітынг, адмовіліся ехаць на фронт і ў прынятай рэ-залюцыі патрабавалі міру.
У часцях 35-га армейскага корпуса салдаты вывесілі плака-ты, на якіх было напісана: «Да-лоў вайну!», «Хопіць непатрэб-ных ахвяраў!», «Мір у што б там ні было!». Адказы ад служ-бы, ад работы па будаўніцтву ўмацаваных пазіцый, непадпа-радкаванне загадам камандзіраў з’яўляліся масавымі. Менавіта ад настрою салдат Заходняга фронту залежаў у галоўным ход падзей у Беларусі.
Па-трэцяе, шырокае, мэтана-кіраванае развіццё атрымаў ся-лянскі рух. Актывізавалася ба-рацьба за зямлю. Толькі за пер-шую палову вррасня ў Мінскай губерні было каля 50 самаволь-ных захопаў сялянамі паме-йічыцкіх зямель і пасеваў. У Ма-зырскі і Слуцкі паветы супраць сялян былі накіраваны войскі. Гэта выклікала рост недаверу сялян да ўлады. Сяляне «забі-валі, арыштоўвалі памешчыкаў, накладвалі на іх вялікія падаткі, а затым забіралі ўсё, што папа-далася пад руку»\— пісаў селя-
нін Ф. Н. Новікаў з Барысаўска-га павета.
У многіх паветах органы ся-лянскага самакіравання выносі-лі пастановы аб зняцці з пасад асоб мясцовых улад. Сяляне змагаліся супраць выбараў ва-ласных і павятовых земстваў, якія павінны былі, на думку ўра-да, замяніць Саветы. У большас-ці паветаў Беларусі выбары ў земскія ўстановы байкатаваліся, сяляне з дапамогай салдат гра-мілі памяшканні выбарчых участкаў, арыштоўвалі выбарчыя камісіі, ліквідавалі дакумента-цыю. Рашучыя выступленні ся-лян сарвалі земскія выбары.
Сярод бяднейшага сялянства ўзмацніўся настрой супраць ка-дэтаў, чый урад не даў ім ні зям-лі, ні міру. У адказ на гэта кадэ-ты замянілі тактыку заігрывання і абяцанак сялянству тактыкай разгрому сялянскага руху. У па-чатку кастрычніка кадэцкая «Речь» пісала: «Справа не ў тым, каб праводзіць цяпер якія-не-будзь «праграмы», а ў тым, каб падмануць народныя масы і раз-граміць Саветы». Саюз сялян-ства з буржуазіяй, сялянскай дэмакратыі з ліберальнай зжы-ваў сябе. Сялянская бедната стала на шлях барацьбы з бур-жуазным урадам, перайшла на бок рабочага класа. Аднак і не-пасрэдны бальшавіцкі ўплыў на сялян у гэты час быў слабы. У вёсках Беларусі бальшавіцкіх ячэек,па сутнасці,не было.
У абставінах усё больш глы-бокага палітычнага крызісу 5 кастрычніка 1917 г. у Мінску адбылася II Надзвычайная Паў-ночна-Заходняя абласная кан-ферэнцыя РСДРП(б). Менш
18
Нарысы гісторыі Беларусі
трох тыдняў прайшло з часу першай канферэнцыі, аднак за гэть( час абласная арганізацыя павялічылася больш чым у тры разы, 353 дэлегаты (247 з ра-шаючым і 106 з дарадчым гола-сам) прадстаўлялі 28 591 члена партыі і 27 856 спачуваючых. Пры гэтым дэлегаты ваеннай ар-ганізацыі Заходняга фронту прадстаўлялі 21 463 членаў пар-тыі і 27 231 спачуваюча.га. За-ходні фронт пераўтвараўся ў трэці пасля Петраграда і Масквы рэвалюцыйны цэнтр.
Канферэнцыя лічыла бліжэй-шай жыццёва неабходнай зада-чай узяцце Саветамі ўлады. Яна прапанавала мясцовым аргані-зацыям партыі бальшавікоў за-бяспечыць скліканне Усерасій-скага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у вызнача-ны тэрмін — 20 кастрычніка. Адзінай сілай, здольнай аргані-заваць барацьбу з вайною, кан-ферэнцыя лічыла саюз рэвалю-цыйных рабочых, салдат і сялян.
Пастанова абласной партый-най канферэнцыі зрабіць усё магчымае для своечасовага склі-кання II Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэ-путатаў, узяцця гэтым з’ездам улады ў свае рукі была падтры-мана рабочымі, салдатамі, сяля-намі. Неадкладнага склікання з’езда дзеля стварэння новай улады патрабавалі з’езд дзлега-таў 6-га армейскага корпуса, 6-ай пяхотнай дывізіі, двух пя-хотных карпусоў Заходняга фронту, Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, канферэн-цыя Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскі з’езд Мазырскага паве-