Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Беларусь
Памер: 560с.
Мінск 1995
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
11
дам грамадскіх арганізацый былі створаны добраахвотныя ваен-ныя фарміраванні і Ваенная ліга, Саюз афіцэраў арміі і флоту, Казачы саюз, Саюз георгіеўскіх кавалераў, Саюз інвалідаў і інш. Гэтую лінію падтрымалі такія ўстановы, як Сенат і Сінод, Дзяржаўны савет і 4-ая Дзяр-жаўная дума, а таксама Часовы ўрад, якія адкрыта фарміравалі контррэвалюцыйныя юнкерскія часці, «батальёны смерці» і інш.
Гэтыя захады правых сіл вы-клікалі кансалідацыю ў лагеры рэвалюцыі. У Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў паступова ўмацоўваліся пазіцыі бальшаві-коў, у тым ліку і на Беларусі. У час майскіх перавыбараў Мін-скага Савета ў яго складзе знач-на ўзрасла доля дэпутатаў-баль-шавікоў, у Савеце была створана іх самастойная фракцыя, у Прэ-зідыуме Савета ім належала 4 месцы з 5. Павялічылася бальшавіцкая фракцыя ў Го-мельскім Савеце, якая складала-ся з 30 дэпутатаў. Была створа-на фракцыя РСДРП(б) у Ві-цебскім Савеце. Па прапановах дэпутатаў-бальшавікоў Саветы прынялі шэраг дзейсных паста-ноў. У Мінску, напрыклад, у чэр-вені Савет зацвердзіў пастанову супраць летняга наступлення на фронце, якое рыхтаваў урад. Го-мельскі Савет пастанавіў сфар-міраваць рабочыя дружыны і ат-рады Чырвонай гвардыі. Ва ўсіх гарадах Саветы вырашылі ўвесці васьмігадзінны рабочы дзень.
Выконваючы пастанову Мін-скага Савета, адзінаццаць пал-коў 2-ой арміі, 2-і каўказскі корпус, шэраг палкоў 10-га ар-мейскага корпуса, 724-ы полк
181-ай дывізіі 3-яй арміі адмо-віліся выканаць загад аб наступ-ленні. На сходах салдаты заяў-лялі, што яны без санкцыі Мін-скага Савета ў наступленне не пойдуць. У 675-ым Канатопскім пяхотным палку пасля доўгіх спрэчак палкавы камітэт выра-зіў недавер Часоваму ўраду і патрабаваў пераходу ўлады да Саветаў рабочых, салдацкіх, ся-лянскіх і батрацкіх дэпутатаў. Пастанова камітэта была зацвер-джана на агульнапалкавым схо-дзе.
Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал A. I. Дзянікін лічыў уплыў бальшавіцкай агіта-цыі адзінай прычынай непадпа-радкавання салдат баявым зага-дам. Аднак прычыны былі глы-бей: у росце антываенных на-строяў сярод салдацкіх мас і на-сельніцтва, у першую чаргу рабо-чых і сялян. Адпаведны настрой прыняў гэты накірунак і супраць памяркоўных сацыялістаў, якія ў Саветах падтрымлівалі ўрад. Сімпатыі да бальшавікоў, якія выступалі з лозунгамі тэрмінова-га заканчэння вайны, узраслі.
Абвастрылася і супрацьстаян-не, якое асабліва выявілася ў чэрвеньскай дэманстрацыі, што адбылася ў Пецярбургу. Заду-маная меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам як акцыя, прызва-ная скіраваць незадавальненне мас у рэчышча падтрымкі палі-тыкі з’езда Саветаў, яна выявіла зусім іншае. Над калонамі пера-важалі чырвоныя сцягі і транс-паранты з лозунгамі: «Долой десять мнннстров-капнталнс-тов!», «Пора кончать войнуі», «Вся власть Советам!».
Пасля чэрвеньскай дэманстра-
12
Нарысы гісторыі Беларусі
цыі кадэты ультыматыўна патра-бавалі раззброіць рэвалюцый-ныя войскі сталічнага гарнізона і Чырвоную гвардыю. У адказ рэвалюцыйныя салдаты патраба-валі ад ЦВК выдаць дэкрэт аб пераходзе ўлады да Савета рабо-чых і салдацкіх дэпутатаў. Гэта патрабаванне падтрымалі рабо-чыя Пуцілаўскага і іншых за-водаў.
3 мэтай прадухілення несвое-часовага ўзброенага паўстання рабочых і салдат кіраўніцтва партыі бальшавікоў вырашыла скіраваць яго ў рэчышча мірнай арганізаванай дэманстрацыі пад лозунгам «Уся ўлада Саветам!», якая і адбылася 4 ліпеня. Ка-мандуючы Петраградскай ваен-най акругай генерал Полаўцаў аддаў загад юнкерам і казакам з дапамогай зброі разагнаць дэманстрацыю. У выніку было забіта 56 і паранена 650 чалавек.
Аднак найбольш радыкальныя элементы Петраградскага гар'ні-зона, а таксама ЦК, Пецярбург-скага камітэта і Ваеннай аргані-зацыі ўсё ж лічылі магчымым паўстанне і вялі адпаведную ар-ганізацыйную работу. Прыбыццё ў Петраград адданых ураду войск і змены настрою ў шэрагу часцей гарнізона прымусілі чле-наў ЦК на пасяджэнні 5 ліпеня прыняць рашэнне аб спыненні вулічных дэманстрацый. Мэта ваяўніча настроеных бальшаві-коў — звяржэнне Часовага ўра-да — не была дасягнута. Левыя пацярпелі паражэнне. Адначасо-ва ўзрасла рашучасць урада, усіх памяркоўных і кансерва-тыўных палітычных сіл аднавіць парадак, раз і назаўсёды скон-чыць з экстрэмістамі. Узраслі
роля і ўплыў ваенных на палі-тыку, тэндэнцыя на ўсталяванне рэжыму дыктатарскага тыпу.
Супраць ваеннай дыктатуры. Падзеі ў сталіцы парадаксаль-ным чынам адгукнуліся на мес-цах. Шматлікія дэманстрацыі адбыліся ў Маскве, Ніжнім. Ноў-гарадзе, Кіеве, іншых гарадах. Палярызацыя і канфрантацыя палітычных сіл узмацніліся. Прыхільнікі Часовага ўрада па ўсёй краіне актыўна павялі на-ступленне супраць рэвалюцыі, паставіўшы сваёй мэтай роспуск Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, фабрычна-заводскіх, салдацкіх і сялянскіх камітэтаў, бальшавіцкай партыі. У Беларусі яны спрабавалі распусціць Мін-скі і іншыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бальша-віцкія камітэты. Ганенням пад-вергліся прафсаюзы. Над дзей-насцю Саветаў сялянскіх дэпу-татаў быў устаноўлены кантроль павятовых органаў Часовага ўрада. Выступленні сялян суп-раць памешчыкаў падаўляліся ваеннай сілай.
У выніку рэпрэсіўных мер Ча-совага ўрада і яго мясцовых ор-ганаў некалькі тысяч салдат, рабочых, якія актыўна ўдзель-нічалі ў рэвалюцыйных выступ-леннях, былі арыштаваны. Шэ-раг бальшавіцкіх арганізацый перайшлі на паўлегальнае ста-новішча. У выніку дзейнасць Мінскага і іншых Саветаў рабо-чых і салдацкіх дэпутатаў, Вы-канкома Саветаў сялянскіх дэ-путатаў Мінскай і Віленскай губерняў стала зніжацца.
Тым не менш урад не змог да-біцца поўнай перамогі. Рэвалю-цыйныя сілы не былі разгромле-
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
13
ны, яны толькі адступілі і пачалі перагрупоўку для новага насту-пу. Аб гэтым сведчылі выбары ў гарадскія думы, якія адбыліся ў другой палове ліпеня ў гарадах Беларусі. На выбарах паражэнне пацярпела галоўная буржуазная партыя кадэтаў. У Віцебску за іх галасавала каля 6 %, у Мін-ску — 3, у Гомелі — паўпрацэн-та выбаршчыкаў. Некалькі ўма-цавалі свае пазіцыі бальшавікі. За іх спіс галасавалі: у Віцебску — звыш 16 %, Гомелі і Мінску — па 5 %. Выбары паказалі такса-ма, шо памяркоўныя сацыяліс-ты-эсэры, меншавікі, бундаўцы, іншыя арганізацыі мелі найболь-шы ўплыў у масах. 3 мэтай узмацніць свой уплыў Мінскі камітэт РСДРП(б) пачаў выда-ваць газету «Звезда», першы ну-мар якой выйшаў 27 ліпеня 1917 года.
Як бачна, устанавіць ваенную дыктатуру ў краіне, якая аказа-лася пасля Лютаўскай рэвалю-цыі самай свабоднай у свеце, бы-ло не так проста. Перыяд мірна-га развіцця рэвалюцыі пакінуў глыбокі след. Эканамічнае ста-новішча пагаршалася, вайна пра-цягвалася. Незадавальненне на-рода ўзрастала, давер да палі-тыкі лібералаў зыходзіў на ні-што. Правыя сілы вымушаны былі спыніцца на паўдарозе: ваенная дыктатура ў поўным аб’ёме не атрымалася.
У гэты час развіццё падзей на Беларусі ў значнай ступені зале-жала ад наспяваўшых дзеянняў супрацьрэвалюцыйных сіл у ста-ліцах. У Петраградзе пасля лі-пеньскага расстрэлу дэманстра-цыі ў Часовага ўрада складваліся новыя адносіны з Саветамі.
18 ліпеня Керанскі з міністрамі пераехаў у Зімні палац, а савец-кія органы пачалі перасяленне ў Смольны.
Часовы ўрад тэрмінова рыхта-ваў «Дзяржаўную нараду», якая адбылася 13—15 жніўня ў Маск-ве. Удзельнікі нарады размясці-ліся ў правай і левай частках гля-дзельнай залы Вялікага тэатра двума роўнымі па колькасці ла-герамі. На нарадзе разгарэлася дыскусія розных бакоў расій-скай грамадскасці, гатовых да канчатковага размежавання. Выступалі толькі прадстаўнікі ўрада. Прыняцце якіх-небудзь рашэнняў не прадугледжвалася, не было і галасавання. Нарада пакідала ўражанне, што ўрад праводзіў агляд сіл, супрацьпа-стаўляў левых правым, адшук-ваючы між тым магчымасць са-мому затрымацца ў сярэдзіне.
Палітычны, сацыяльны і эка-намічны крызіс, які катастра-фічна паглыбляўся, вельмі пало-хаў Керанскага і яго кабінет, гэ-так жа як і рэальная пагроза новага сацыяльнага выбуху. Ад-нак пры паралічы дзяржаўнага кіравання, адсутнасці колькі-не-будзь акрэсленай праграмы рэ-форм і магчымасці іх хутка ажыццявіць урад Керанскага не мог ужо значна ўплываць 'на ход падзей. Нежыццяздольнасць урада была відавочнай для пра-мыслоўцаў, дзелавых людзей, прадстаўнікоў дваранства, афі-цэраў і інш. Выйсце з крызісу яны бачылі ў саюзе антысацыя-лістычных ліберальных і кансер-ватыўных сіл і ўсталяванні моц-най дыктатуры, здольнай навесці парадак у тыле і на фронце, лік-відаваць супрацьборства. За ме-
14
Нарысы гісторыі Беларусі
сяц з паловай, якія прайшлі з ліпеньскіх дзён да маскоўскай нарады, левыя паступова пазбаў-ляліся ад шоку, а правыя знай-шлі свайго кандыдата ў дыктата-ры — генерала Л. Г. Карнілава.
П. М. Мілюкоў адносна А. Ф. Керанскага і Л. Г.Карніла-ва пісаў: «Мэта ў абодвух бакоў была адна: уціхаміранне бальша-вікоў, у выпадку іх новага паў-стання... I сродак быў адзін: пе-радыслакацыя ў Пецярбург на-дзейнай вайсковай адзінкі (трэ-цяга корпуса)»2. Але паміж імі не было згоды ў тым, хто будзе камандаваць Петраградскай ваеннай акругай, у тым ліку і гэтым корпусам. Керанскі рых-таваў яго для сябе, не пакідаю-чы думкі аб адстаўцы Л. Г. Кар-нілава ў адпаведны час. А апош-ні, які ўжо прыняў рашэнне адхі-ліць патрабаванне аб адстаўцы, разлічваў з дапамогай гэтых войск ажыццявіць у Петраградзе чыстку і разгон Саветаў. А. Ф. Керанскі да канца працяг-ваў лавіраваць і балансаваць, страхуючы сябе ад бальшавікоў: ваеннай сілай направа і сваей лаяльнасцю перад Саветамі — налева. Л. Г. Карнілаў лічыў здраднікамі ўсіх дзеячаў Саве-таў, рыхтаваў ім усім варфала-мееўскую ноч. Размова паміж памяркоўным сацыялістам, пра-вым экстрэмістам, прамаліней-ным салдатам, манархічна на-строеным патрыётам ішла на розных мовах — яны не маглі не толькі дамовіцца, а нават зра-зумець адзін аднаго. «Я ім рэва-люцыі не аддам»,— гаварыў А. Ф. Керанскі міністру Часо-вага ўрада Някрасаву ў дзень карнілаўскага мяцяжу. «Я ім не
аддам Расіі»,— пісаў Л. Г. Кар-нілаў у сваіх пракламацыях.
У канцы жніўня адданыя Л. Г. Карнілаву часці па яго за-гаду рушылі з фронту на Петра-град, каб скінуць Часовы ўрад, ліквідаваць Саветы, усталяваць ваенную дыктатуру. Аднак раз-лік карнілаўцаў на шырокую падтрымку з боку большасці воінскіх часцей пры раўнадуш-шы народнай масы не апраўдаў-ся. Сацыялістычныя кіраўнікі лепш ведалі настрой салдат і ра-бочых на адпор любым спробам усталявання ваеннай дыктатуры. Пры Саветах былі сфарміраваны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, на прадпрыемствах — баявыя дружыны, чырвонагвардзейскія атрады.