• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2

    Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 560с.
    Мінск 1995
    997.09 МБ
    Утварэнне органаў савецкай улады. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі давала магчымасці для стварэння паўсюдна органаў савецкай улады і кіравання. Ініцыятыўная і кіруючая роля тут зноў належала Ваенна-рэва-люцыйнаму камітэту, які прыняў рашэнне аб правядзенні з’ездаў Саветаў рабочых, салдацкіх і ся-
    лянскіх дэпутатаў Заходняй воб-ласці і фронту.
    18 лістапада адбыўся з’езд Са-ветаў рабочых і салдацкіх дэпу-татаў. 3 560 дэлегатаў 460 былі бальшавікамі, што прадвызна-чыла яго ход, рашэнні, склад кі-руючых органаў. Старшынёй з’езд абраў члена Паўночна-За-ходняга абласнога камітэта РСДРП(б) В. П. Краснова. З’езд вітаў рэвалюцыйных рабо-чых і салдат Петраграда, чыё пераможнае паўстанне харак-тарызавалася як адзіны сродак узяцця Саветамі ўлады ў свае рукі, прызнаў савецкую ўладу, дэкрэты аб зямлі, міры і кантро-лі над вытворчасцю. Меры і сродкі барацьбы з праціўнікамі цярпімасцю не вызначаліся. Ва ўсёй паўнаце выявіўся кіруючы прынцып «рэвалюцыйнай мэта-згоднасці». Прагучала злавеснае слова «сабатаж» у адносінах да служачых і чыноўнікаў старых дзяржустаноў. З’езд запатраба-ваў безагаворачнага іх падпа-радкавання савецкай уладзе, зняцця з пасад афіцэраў, якія былі настроены контррэвалю-цыйна і спрабавалі сарваць за-ключэнне міру. У інтарэсах ума-цавання савецкай улады на мес-цах з’езд вырашыў правесці пе-равыбары і ачысціць мясцовыя Саветы ад варожых элементаў. З’езд абраў Выканаўчы камітэт абласнога Савета ў складзе 35 чалавек.
    У той жа дзень у Мінску ад-крыўся III з’езд сялянскіх дэпу-татаў Мінскай і Віленскай губер-няў. На ім прысутнічала 335 дэ-легатаў, большасць з якіх былі прадстаўнікамі беднаты і серад-някоў. Склад з’езда сведчыў аб
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    27
    вялікім зруху ўлева. Старшыня выканкома, абраны II з’ездам, правы эсэр Несцераў, кандыда-тура якога была вылучана на пост старшыні з’езда, пры выба-рах атрымаў 8 галасоў. Старшы-нёй з’езда быў абраны бальшавік М. I. Крывашэін.
    З’езд сялянскіх дэпутатаў прызнаў савецкую ўладу і абавя-заўся праводзіць у жыццё яе дэкрэты, а таксама заклікаў усіх, хто вагаўся, не выступаць суп-раць Кастрычніцкай рэвалюцыі, падпарадкавацца волі рабоча-ся-лянскіх і салдацкіх мас. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыц-цяўлення Дэкрэта аб зямлі з’езд вырашыў перавыбраць усе валас-ныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю. Зямельным ка-мітэтам было рэкамендавана вы-дзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік усіх зямель, іншых угод-дзяў, інвентару і размеркавання іх сярод бяднейшых сялян.
    З’езд абраў 35 чалавек у склад Выканкома сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прыняў рашэнне аб аб’яднанні Выканаўчага камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў з Выканаў-чым камітэтам Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
    20 лістапада адкрыўся II з’езд армій Заходняга фронту. У яго рабоце ўдзельнічала 714 дэлега-таў. У ліку дэлегатаў было баль-шавікоў 473, левых эсэраў — 74, меншавікоў — 24, беспар-тыйных — 103. Астатнія дэлега-ты былі прадстаўнікамі розных дробных партый і арганізацый23.
    Па пытанню аб сучасным мо-манце выступілі: дакладчык ад бальшавікоў — Валадарскі, са-дакладчыкі — Злобін ад эсэраў і
    Горын ад меншавікоў. «Наша рэвалюцыя, — гаварыў Вала-дарскі,— выставіла 4 лозунгі: зямлі — міру — хлеба — волі». У прынятай рэзалюцыі з’езд ві-таў петраградскіх рабочых і сал-дат, якія ажыццявілі перамож-нае паўстанне. Быў выказаны поўны давер Савету Народных Камісараў і абяцана яму ўся магчымая падтрымка. «Заходні фронт,— гаварылася ў рэзалю-цыі,— будзе адной з апор народ-най улады»24. За гэту рэзалю-цыю прагаласавала 500 дэлега-таў з’езда. Прадстаўнікі менша-вікоў прапанавалі стварыць урад на падставе аб’яднання ўсіх дэ-макратычных партый, але іх праект рэзалюцыі не быў пад-трыманы з’ездам; ён сабраў толькі 73 галасы.
    З’езд распрацаваў сістэму ар-ганізацыі савецкай улады на Заходнім фронце і ў вобласці. У вобласці, губернях, паветах, валасцях ствараліся Саветы ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, Са-веты батрацкіх дэпутатаў. У вы-ніку іх аб’яднання з прадстаў-нікамі арміі, прафесійных саю-заў, чыгуначнага саюза, пашто-ва-тэлеграфных служачых былі створаны Саветы рабочых, сал-дацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія з’яўляліся дзяржаўнай ула-дай у вобласці, губерні, арміі.
    Для кіравання рознымі галі-намі гаспадарча-палітычнага і культурнага жыцця Саветы ства-ралі галіновыя аддзелы (ва-енны, харчовы, працы, фінанса-вы, асветы, агульнага кіравання і г. д.). Узначальвалі аддзелы народныя камісары. Гарадскія і земскія самаўправы, харчовыя
    28
    Нарысы гісторыі Беларусі
    камітэты і іншыя арганізацыі падпарадкоўваліся Савету. У шта-бах, банках, казначэйствах камі-сары ўтваралі самаўправы з ліку служачых, якія ажыццяўлялі кі-раўніцтва дадзенымі ўстановамі. У мясцовыя самаўправы пасы-лаліся прадстаўнікі Саветаў для сувязі.
    Абласны і франтавы Савет ра-бочых, салдацкіх і сялянскіх дэ-путатаў складаўся: па 35 дэпу-татаў ад з’езда рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў і ад з’езда ся-лянскіх дэпутатаў, ІООдэпутатаў ад франтавога з’езда, 11 — ад прафсаюзаў, 4 — ад чыгуначна-га саюза, 2 — ад паштова-тэ-леграфнага саюза. Названы Са-вет з’яўляўся вышэйшым орга-нам заканадаўчай улады ў воб-ласці і на фронце.
    Другі з’езд армій Заходняга фронту абраў 20 прадстаўнікоў у ЦВК (18 бальшавікоў, два левыя эсэры), 100 чалавек у Франтавы камітэт (80 бальшаві-коў, 10 левых эсэраў, 4 меншаві-кі, 6 правых эсэраў). Галоў-накамандуючым войскамі Заход-няга фронту з’езд абраў А. Ф. Мяснікова.
    3 нагоды завяршэння работы трох з’ездаў у Мінску 25 ліста-пада адбылася шматтысячная маніфестацыя рабочых, салдат і сялян у падтрымку савецкай ула-ды. Праходзіла яна без прад-стаўнікоў ліберальных і памяр-коўных сацыялістычных партый, без той стракатасці ў лозунгах, якая мела месца вясной. На гэты раз калоны ішлі пад бальшавіц-кімі лозунгамі. Маніфестацыя завяршылася мітынгам, на якім выступілі К. I. Ландар, М. I. Крывашэін.
    У снежні 1917 г. завяршылася работа па арганізацыі савецкай улады ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Віцебскі губернскі з’езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў (11 — 17 снежня) праходзіў пад баль-шавіцкім уплывам. 3 500 дэле-гатаў з’езда каля 70 % былі бальшавікі25. Прызнаўшы ўладу, устаноўленую II Усерасійскім з’ездам Саветаў, і ўтвораны ім урад — Савет Народных Каміса-раў, з’езд аднадушна заявіў аб сваім імкненні ўсімі сіламі пра-водзіць у жыццё дэкрэты новай улады і энергічна змагацца з усі-мі спробамі супрацьдзеяння гэ-тай уладзе з боку звергнутых класаў. У сувязі з гэтым з’езд вызначыў сваю пазіцыю ў адно-сінах да Устаноўчага сходу. Яна прадугледжвала яго падтрымку толькі ў тым выпадку, калі апош-ні «будзе выконваць волю народа і будзе дзейнічаць у згодзе з ЦВК Саветаў рабочых, салДац-кіх і сялянскіх дэпутатаў»26.
    У галіне эканомікі з’езд пра-панаваў нацыяналізацыю ваен-ных дзяржаўных пазык, банкаў, канфіскацыю прыбыткаў акцыя-нерных кампаній, увядзенне ўсе-агульнай працоўнай павіннасці, узяцце справы забеспячэння харчаваннем насельніцтва ў свае рукі. З’езд лічыў неабходным утварэнне спецыяльнага органа па кіраванню гаспадаркай у мэ-тах правядзення ў жыццё рабо-чага кантролю над прамысло-васцю губерні, ажыццяўленне дэкрэта аб адмене прыватнай уласнасці на зямлю і гарадскую нерухомую маёмасць, адкрыццё і пуск усіх прадпрыемстваў па вытворчасці патрэбных насель-
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады	29
    ніцтву тавараў, якія былі закры-ты і не дзейнічалі.
    З’езд прызнаў неабходным справядлівае размеркаванне зямлі і ў мэтах павышэння ўзроўню агратэхнікі рэкаменда-ваў стварыць новыя і падтры-маць існуючыя буйныя гаспадар-кі, забяспечваць іх сельскагас-падарчай тэхнікай і агранаміч-нымі кадрамі. Кіраванне работай па ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі з’езд усклаў на мясцовыя Саветы сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў і адначасова прыняў рашэнне аб роспуску губернска-га і павятовага зямельных камі-тэтаў, паколькі яны не стаялі на ахове інтарэсаў працоўных. Ва-ласныя зямельныя камітэты пра-панавалася пераабраць і ўзмац-ніць кантроль за іх дзейнасцю з боку працоўных сялян. Павято-выя Саветы абавязваліся правес-ці канфіскацыю зазначаных у законе аб зямлі плошчаў і раз-меркаваць іх паміж беззямель-нымі і малазямельнымі сялянамі.
    Па пытанню аб мясцовых ор-ганах самакіравання з’езд пры-знаў паўнаўладнымі органамі Саветы. Гарадскія і земскія са-макіраванні павінны былі пад кіраўніцтвам Саветаў займацца гаспадарчымі справамі. З’езд вы-казаўся за поўнае знішчэнне ста-рога суда, за неадкладнае ства-рэнне народных судоў і рэвалю-цыйных трыбуналаў.
    Па сутнасці рашэнні з’езда ўтрымлівалі ў сабе тыя элемен-ты, якія ў хуткім часе разаўюцца ў сістэму, названую сістэмай «ва-еннага камунізму». Гэтак жа ра-шэнні з’езда закладвалі элемен-ты рэпрэсіўнага механізма, за-снаванага не на праве, а, зноў
    жа, на прынцыпе рэвалюцыйнай мэтазгоднасці. Назваць Саветы гэтага часу органамі сапраўднага народнага самакіравання не вы-падае. Іх пераважна бальшавіцкі склад не адлюстроўваў настроі ўсіх слаёў насельніцтва.
    З’езд прыняў «Палажэнне аб кіраванні губерняй» і абраў вы-канаўчы орган — Губернскі Са-вет дэпутатаў у складзе 65 чала-век, у тым ліку: бальшавікоў — 55, левых эсэраў — 5.
    16—18 снежня 1917 г. адбыў-ся першы з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Магілёў-скай губерні. Але, паколькі на з’ездзе не былі прадстаўлены многія Саветы, было вырашана склікаць 5 студзеня 1918 г. агульнагубернскі II з’езд Саве-таў. Да яго склікання было абра-на бюро з сямі дэлегатаў для арганізацыі савецкай улады ў гу-берні. Неўзабаве гэтае бюро па-поўнілася прадстаўнікамі з’езда сялянскіх дэпутатаў і працавала як вышэйшы орган савецкай улады ў Магілёўскай губерні.
    У перыяд з 5 па 10 студзеня 1918 г. паасобна адбыліся III з’езд Саветаў рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў і IV з’езд ся-лянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. 3 23 Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў на III з’ез-дзе былі прадстаўлены 15. Па пытаннях арганізацыі ўлады, гарадскога і земскага самакіра-вання, аб судзе, бягучым моман-це былі прыняты рэзалюцыі ў ду-ху рашэнняў Усерасійскага з’ез-да Саветаў. У адносінах да Уста-ноўчага сходу з’езд лічыў, што калі ён пойдзе супраць заваёў Кастрычніцкай рэвалюцыі, то тым самым супрацьпаставіць ся-