Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Беларусь
Памер: 560с.
Мінск 1995
Роспуск з’езда прызнавалі справядлівым сяляне Раснян-скай воласці Чавускага павета, Мілаславіцкай воласці Клімавіц-скага павета, в. Межлессе і в. Ольніцы Бабруйскага павета, сялянскія з’езды Аршанскага і Слуцкага паветаў, IV Магілёўскі губернскі з’езд сялянскіх дэпу-татаў, Віцебскі губернскі з’езд Саветаў. У рэзалюцыях сельскіх, валасных, павятовых і губерн-
скіх з’ездаў было выражана імкненне падтрымаць савецкую ўладу і непарыўны саюз Беларусі з Савецкай Расіяй.
Гэта вымушаны былі пры-знаць і лідэры беларускага на-цыянальнага руху. У пісьме ад 17 снежня 1917 г. адзін з іх, К. Езавітаў, пісаў: «З'езд цягнуў-ся ўжо 12-ы дзень. Усе стамілі-ся, амаль няма ўздыму. 11 дзён ідзе ўпартая барацьба за самое існаванне з’езда. Вядзецца ўпар-тая кампанія, мэтай якой з’яў-ляецца зрыў з’езда, незалежна ні ад якіх абставін. Спачатку рабілі гэта бальшавікі, якія трапілі на з’езд для «прывітання»...— ця-пер бальшавікоў няма, але злосць, унесеная імі, засталася і пусціла глыбокія карэнні. У ся-лянскую масу нацыянальны рух яшчэ не трапіў, а таму на іх аба-пірацца нельга»50.
У тэлеграме Беларускаму аб-ласному камітэту пры Усерасій-скім Савеце сялянскіх дэпута-таў ад 18 студзеня 1918 г. Я. Ма-монька пісаў: «Да гэтага часу ні Крыленка, ні Мяснікоў, ні Ленін, ні рэдакцыі газет не атрымалі матэрыялаў, якія б прымушалі іх штотыднёва адчуваць, што ў Ра-сіі акрамя ўкраінцаў, велікаросаў і інш. ёсць яшчэ і беларусы. Вось чаму Крыленка і Мяснікоў заяві-лі мне, што яны беларускага ру-ху не бачаць і не адчуваюць. Заява гэта... мае пад сабой пад-ставу»5'. Такім чынам, лідэры нацыянальнага руху вымушаны былі прызнаць адсутнасць у Бе-ларусі шырокай сацыяльнай ба-зы для ліквідацыі савецкай ула-ды і адрыву яе ад Расіі.
Нягледзячы на адабрэнне многімі сходамі і з’ездамі сялян
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
55
дзеянняў СНК Заходняй воблас-ці і фронту, што прывяло да роспуску з’езда, пытанне аб пра-вамернасці зробленага усё яшчэ застаецца без адказу. Нам уяў-ляецца, што аб’ектыўна ў Бела-рускага з’езда такога фінішу не павінна было быць. Чакаць ад такога стракатага па складу з’езда, на якім у ліку дэлегатаў пераважалі сяляне, салдаты і ін-тэлігенцыя, на якім адсутнічалі рэвалюцыйныя рабочыя, баль-шавікі, прыняцця іншых рашэн-няў падстаў не было. На з’ездзе не было той сілы, якая б змагла аб’яднаць у адно цэлае разроз-неныя групы дэлегатаў.
Чаму на з’ездзе не было баль-шавікоў, рабочых? Адказваючы на гэтае пытанне коратка, трэба сказаць, што Абласны камітэт РСДРП(б) і Аблвыкомзах ухі-ліліся ад выканання пагаднення, заключанага паміж Народным камісарыятам па справах нацыя-нальнасцей РСФСР і Беларускім абласным камітэтам аб скліканні з’езда сумесна з Саветамі ў Мінску. Выклікае здзіўленне, чаму Мяснікоў, які атрымаў тлу-мачэнне ў Сталіна аб нацыя-нальнай палітыцы савецкай ула-ды, не прыняў мер да яе правя-дзення ў жыццё. Яшчэ да ад-крыцця Беларускага з’езда Аб-ласны камітэт РСДРП(б) ад-крыта праявіў да яго негатыў-ныя адносіны.
Прычыны гэтага трэба шу-каць глыбей. Па-першае, Вялі-кая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі не маглі згадзіцца з тым, у якую форму вылілася пасля Кастрыч-ніцкай рэвалюцыі дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі. Аб’яд-
нанне вобласці і фронту ў адзі-ную дзяржаўную адзінку, як гэта адбылося ў Беларусі (За-ходняя вобласць і Заходні фронт), не мела прэцэдэнту. Гэ-та было адзінае ў Расіі ваенна-грамадзянскае дзяржаўнае ўтва-рэнне. 3 часу Кастрычніка тут дзейнічалі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, Вы-канком Саветаў вобласці і фрон-ту і Саўнарком вобласці і фрон-ту. Усе гэтыя органы ў адзін і той жа час былі абласнымі, але больш франтавымі. Па свайму складу ў пераважнай большасці яны былі ўкамплектаваны ваен-нымі работнікамі, цывільных асоб у іх не было.
Па-другое, пытанне аб сама-вызначэнні Беларусі ў значнай меры рабілася актуальным таму, што, як мы адзначалі вышэй, фарміраванне Заходняй вобласці не было завершана. Такія бела-рускія губерні, як Віцебская і Магілёўская, у яе склад не ўва-ходзілі. Заходняя вобласць у 1917 г. пасля Кастрычніцкай рэ-валюцыі аб’яднала тэрыторыю толькі Мінскай і часткі Вілен-скай губерняў. Неакупіраваныя паветы Віцебскай і Магілёўскай губерняў былі ўключаны ў За-ходнюю вобласць толькі ў 1918 г., калі пасля пачатку гер-манскай інтэрвенцыі фактычна сфарміравалася новая вобласць з цэнтрам у Смаленску. У патрабаванні аб самавызначэнні Беларусі кіраўніцтва вобласці бачыла толькі імкненне ВБР, Белнацкома ліквідаваць воб-ласць, што шмат у чым наклад-вала свой адбітак на развіццё працэсу ўтварэння нацыяналь-най беларускай рэспублікі.
56
Нарысы гісторыі Беларусі
Гэтым можна раслумачыць і той факт, што ўрад БНР меў кантакт з Савецкай Расіяй, але з Заходняй вобласцю ніякіх адно-сін не было.
Па-трэцяе, Ваенрэўком, Абл-выкомзах і Саўнарком вобласці і фронту займаліся пераважна справамі Заходняга фронту, які пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі фактычна расфарміроўваўся. Такім чынам, ім трэба было ўдзяляць шмат увагі стварэнню ўзброенай сілы, здольнай абара-ніць рэвалюцыю, і таму не было магчымасці займацца правя-дзеннем рэвалюцыйных пера-ўтварэнняў у вобласці. А работа гэта з’яўлялася неадкладнай, практычна яна магла садзейні-чаць замацаванню перамогі рэ-валюцыі.
Па-чацвёртае, партыйнае і са-вецкае кіраўніцтва вобласці складалася з прафесійных ваен-ных рускай, украінскай, латыш-скай, армянскай, яўрэйскай і інш. нацыянальнасцей. Белару-саў сярод іх не было. А пытанні, якія трэба было б рашаць, закра-налі беларускую нацыю. Бела-рускія нацыянальныя арганіза-цыі ставілі пытанне аб сама-вызначэнні, што вынікала з ра-шэнняў II Усерасійскага з’езда Саветаў і іншых дакументаў РКП(б) і Савецкага ўрада. Але кіраўнікі абласных партыйных і савецкіх органаў не прызнавалі беларускую нацыю і таму патра-баванне аб самавызначэнні Бе-ларусі ўспрынялі як антыса-вецкае, контррэвалюцыйнае. 3 такіх «тэарэтычных» домыслаў вынікалі практычныя дзеянні, якія вялі не да ўзаемаразумення
і супрацоўніцтва, а да канфран-тацыі.
Бачачы, што ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на-цыянальна-дзяржаўнае будаў-ніцтва не пачыналася, і, асцера-гаючыся, каб германскія, поль-скія, украінскія і літоўскія бур-жуазна-памешчыцкія сілы не паквапіліся на «безгаспадарчую» тэрыторыю Беларусі, беларускія нацыянальныя арганізацыі ак-тыўна павялі лінію на ўтварэнне беларускай дзяржавы.
Стварэнне БНР. Калі савецкія войскі ўжо пакінулі Мінск, а гер-манскія яшчэ не ўступілі, частка дзеячаў беларускага нацыяналь-нага руху, зыходзячы з сі-туацыі, знешнепалітычных умоў, слабасці сацыяльнай базы на-цыянальнага руху, зрабіла спро-бу стварэння сваёй улады. Вы-канком Савета з’езда 21 лютага 1918 г. звярнуўся да народа Бе-ларусі з 1-ай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладай у Бе-ларусі. Часовым выканаўча-рас-параджальным органам стаў створаны ім з прадстаўнікоў толькі сацыялістычных партый Народны Сакратарыят на чале з Я. Варонка. У яго склад увайшлі: П. Крэчэўскі, А. Смоліч, П. Ба-дунова, А. Карач, Т. Грыб, К. Езавітаў, У. Макрэеў, I. Се-рада і інш.
Разлік быў на тое, што герман-скаму камандаванню прыдзецца прыняць як дадзенае беларускае нацыянальнае ўтварэнне. Але ініцыятары гэтай акцыі памылі-ліся. 24 лютага 1918 г. дэлега-цыя Народнага Сакратарыята (Я. Варонка, К. Езавітаў, А. Смоліч і інш.) наведала прад-стаўніка камандавання герман-
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
57
Урад БНР. Злева направа: сядзяць — А. Бурбіс, Я. Серада, Я. Варонка, В. Захарка, стаяць — А. Смоліч, П. Крэчэўскі, К. Езавітаў, А. Аўсянік, Л. Заяц. Мінск, 1918.
скай арміі ў Мінску і выказала сваю лаяльнасць уладзе інтэр-вентаў°2. Нягледзячы на гэта, па загаду ваеннага каменданта .гарнізона ў Мінску Народны Сакратарыят 25 лютага быў сі-лай выдвараны з памяшкання, якое ён займаў53. Аднак Выкан-ком Савета з’езда і Народны Са-кратарыят зрабілі выгляд, што нічога не здарылася.
9 сакавіка 1918 г. адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне Выканаўчага камітэта Савета з’езда. У яго склад былі запро-шаны прадстаўнікі сацыялістыч-ных партый: сацыялістаў-рэва-люцыянераў, меншавікоў, EC і СС, Паалей-Цыёна і інш. Агуль-ная колькасць членаў Выканко-ма была даведзена да 71 чалаве-ка. Пасяджэнне прыняло 2-ую
Устаўную грамату, у якой Бела-русь была аб’яўлена народнай рэспублікай. Выканаўчы камітэт быў перайменаваны ў Раду БНР, абраны Прэзідыум Рады на чале з I. М. Серадой. У межах Бела-русі былі абвешчаны свабоды: слова, друку, сходаў,забастовак, сумлення, недатыкальнасць асо-бы і жылля, права на аўтано-мію, раўнапраўе моў усіх нацыя-нальнасцей Беларусі54. Права прыватнай уласнасці на зямлю не адмянялася. Зямля павінна была перадавацца бясплатна тым, хто яе апрацоўваў. Лясы, воды і нетры зямлі аб’яўляліся ўласнасцю БНР. Паўсюдна ўста-наўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.
Сацыяльна склад Рады БНР быў неаднародны. Кіруючую ро-
58
Нарысы гісторыі Беларусі
лю ў ёй ажыццяўлялі сярэднія слаі нацыянальнай інтэлігенцыі, у партыйных адносінах Рада складалася з прадстаўнікоў роз-ных нацыянальных сацыяліс-тычных партый (БСГ, EC і СС, Паалей-Цыён, Бунд), а таксама рускіх эсэраў і меншавікоў. Усе гэтыя партыі адхілялі Кастрыч-ніцкую рэвалюць^ю, але не ўсе падтрымлівалі аддзяленне Бела-русі ад Расіі і ўтварэнне бела-рускай нацыянальнай дзяржавы. Рускія эсэры, меншавікі і яўрэй-скія сацыялістычныя партыі выказаліся за знаходжанне Бе-ларусі ў складзе Расіі. Яўрэйскія партыі асцерагаліся, што ў бела-рускай нацыянальнай дзяржаве на першы план выйдзе беларус-кая буржуазія. Рускія эсэры стаялі на пазіцыі «адзінай і непадзельнай» Расіі. Толькі БСГ патрабавала самавызначэння Беларусі на буржуазна-дэмакра-тычнай падставе.
Па прычыне таго, што ў Брэ-сцкім мірным дагаворы нічога не гаварылася аб беларускай дзяр-жаве, Рада БНР, якая ігнара-вала волю прадстаўнікоў аргані-зацый і партый рускай арыен-тацыі, на пасяджэнні ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 г. пасля дзесяцігадзінных спрэчак пры-няла пастанову аб незалежнасці Беларусі. У пратаколе адзнача-лася, што атмасфера ў час па-сяджэння была «наэлектрыза-вана». Супраць аддзялення Бе-ларусі ад Савецкай Расіі галаса-валі дэпутаты гарадской,' зем-скай і бундаўскай фракцый. Ад галасавання ўстрымаліся прадстаўнікі Аб’яднанай яўрэй-скай сацыялістычнай партыі, Паалей-Цыёна і сацыялістаў-