Натан Воранаў
Выдавец: Беларусь
Памер: 99с.
Мінск 2016
НАТАН ВОРАНАЎ
Натан Воронов Natan Voranau
• ■-
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменитые художники из Беларуси Famous artists from Belarus
НАТАН ВОРАНАЎ
Натан Воронов Natan Voranau
Мінск «Беларусь» 2016
УДК [75071.1(476)+929 Воранаў] (084.1)
ББК85.143(4Беи)я6
НЗЗ
Серых заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандидат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік Н. Л. Сялщкая
Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспубпікі Беларусь
На вокладцы: Н. Воранаў. Плошча Перамогі. 1964
ISBN 978-985-01-1186-9
© Сялщкая Н. Л., тэкст, складанне, 2016
© Афармленне. Выдавецтва «Беларусь», 2016
Ш ш ворчасць Натана Воранава, выдатнага савецкага
жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1966), дацэнта кафедры малюнка і жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1970), займае годнае месца ў нацыянальным мастацтве XX стагоддзя. За сваё яркае жыццё майстрам былі створаны дзіўныя па прыгажосці і выразнасці мастацкай мовы творы, якія адрозніваюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю.
Натан Майсеевіч Воранаў (1916—1978) нарадзіўся ў Магілёве. У сям’і Майсея і Соф’і раслі яшчэ двое сыноў — старэйшы Аарон і малодшы Веньямін. Бацька быў мастаком і выкладаў у мясцовай мастацкай школе. Відавочна, што творчая атмасфера, у якой рос маленькі Натан, паўплывала ў далейшым на яго жаданне прафесійна займацца мастацтвам.
Да 1953 года (аж да адкрыцця мастацкага факультэта пры Беларускім театральным інстытуце ў Мінску) на тэрыторыі Беларусі галоўнай навучальнай установай па прафесійнай падрыхтоўцы мастакоў быў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Менавіта туды ў 1931 годзе паступіў Натан і правучыўся там да 1934 года. Яго настаўнікамі сталі знакамітыя Іван Ахрэмчык і Фёдар Фогт. Затым на працягу года Н. Воранаў выкладаў жывапіс і малюнак у школах № 3 і № 20 у Магілёве. У 1934 годзе быў уведзены IV курс навучання ў Віцебску і мастак працягнуў вучобу. Ужо ў тэхнікуме ён праявіў сябе як выдатны вучань, у якім стропя выкладчыкі ўбачылі велізарны творчы патэнцыял. Пра гэта сведчыць і той факт, што ўжо з 1933 года малады мастак стаў прымаць удзел у выставах.
У 1935 годзе Н. Воранаў у ліку лепшых вучняў быў накіраваны на вучобу ў Ленінград у Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Я. Рэпіна. Яму
пашчасціла паступіць у майстэрню выдатнага савецкага мастака і таленавітага педагога Аляксандра Асмёркіна, які выхаваў некалькі пакаленняў студэнтаў у лепшых традыцыях рускага і заходняга мастацтва. У 1941 годзе ў гэтым інстытуце з поспехам прайшла першая персанальная выстава Натана Майсеевіча. Гэта быў апошні курс перад дыпломам. Летам малады чалавек павінен быў ехаць на мастацкую практыку ў Карпаты.
Аднак 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. У тэты час Н. Воранаў знаходзіўся дома на вакацыях у сваіх бацькоў у Магілёве. Нягледзячы на тое што студэнт меў права заставацца ў Ленінградзе да заканчэння вучобы, ён прыняў іншае рашэнне. Пасля кароткатэрміновай вучобы ў 3-м артылерыйскім вучылішчы (г. Кастрама) Н. Воранаў добраахвотнікам пайшоў на фронт. Маючы магчымасць пазбегнуць страшнай долі ваенных гадоў, замест прыгожых карпацкіх пейзажаў ён абраў самы, мабыць, складаны, але годны шлях. Натан Майсеевіч быў з ліку тых беларускіх мастакоў, якія добраахвотна аддалі перавагу зброі замест пэндзляў і палітры. Сярод іх — і майстры, і тыя, хто ў будучым зойме годнае месца ў нацыянальным мастацтве. Дастаткова ўспомніць Б. Аракчэева, А. Бархаткова, Г. Бржазоўскага, В. Вярсоцкага, П. Гаўрыленку, А. Глебава, В. Грамыку, П. Данелію, I. Дмухайлу, С. Каткова, А. Кроля, П. Крохалева, С. Лі, А. Малішэўскага, П. Масленікава, А. Мазалёва, М. Манасзона, М. Савіцкага, У Сухаверхава, Л. Шчамялёва і многіх іншых — людзей, для якіх свабода краіны стала сінонімам уласнай свабоды.
Натан Воранаў прайшоў праз усю вайну. У свае няпоўныя 30 гадоў ён камандаваў батарэяй 45-міліметровых процітанкавых гармат на ПаўднёваЗаходнім фронце (1941—1942), пазней быў камандзірам узвода разведкі 77-га артылерыйскага палка 248-й стралковай дывізіі на 4-м Украінскім фронце. Тройчы ён знаходзіўся на мяжы фізічнай смерці: аднойчы асколак міны нават прайшоў у міліметры ад сэрца. У другі раз, ужо ў лютым 1945 года, калі Перамога была зусім блізкай, асколкі варожай міны трапілі ў вочы будучаму жывапісцу, на некаторы час пазбавіўшы яго самага важнага для мастака — зроку. У сям’і мастака — у двух унукаў Паўла і Уладзіміра Кандрусевічаў, таленавітых беларускіх жывапісцаў, — да гэтага часу беражліва захоўваюцца франтавыя лісты дзеда. Гэта як памяць пра гісторыю тых страшных падзей, якія маглі пазбавіць беларускае мастацтва таленавітага мастака. Літаральна за
некалькі дзён да бяды Н. Воранаў напісаў сваім бацькам: «Болей за ўсё крыўдна, што даводзіцца таптацца на месцы ў той час, калі ... пабрацімы падлічваюць ужо, колькі засталося кіламетраў да Берліна ...»1.
Магчыма, тэты факт з біяграфіі мастака шмат у чым вызначыў асаблівасці далейшай творчасці Н. Воранава. На час аслепнуўшы, мастак мроіў аб ... кодеры! Чалавечая псіхіка ўладкавана такім чынам, што, толькі калі пазбавішся чагосьці вельмі важнага ў жыцці, пачынаеш тэта па-сапраўднаму цаніць. Знаходзячыся ўжо ў ленінградскім шпіталі, прыкаваны да ложка, Натан Майсеевіч успамінаў, як у 1941 годзе на вакацыях у бацькоў ён пісаў букет бэзу ў простай вазе. У яго памяці адбілася, як у залежнасці ад асвятлення змянялася колеравая палітра гэтага немудрагелістага нацюрморта. Варта было камусьці адчыніць дзверы ў пакой — і блікі клаліся на прадметы ўжо зусім па-іншаму, мяняўся каларыт з халоднага на залаціста-бэжавы... Яшчэ прыгадваліся ўступныя экзамены ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, калі «строгі і прыдзірлівы» Ф. А. Фогт правяраў у абітурыентаў успрыманне колеру з дапамогай самаробнага альбома, старонкі якога ва ўспамінах мастака нагадвалі мудрагелістую вясёлку... Мастак пасля створыць мноства выдатных карцін, разнастайных па тэматыцы і кампазіцыйным вырашэнні, якія сталі класікай нацыянальнага мастацтва, але, будучы аднойчы агорнуты поўнай цемрай і цудам вярнуўшыся з яе, ён на працягу ўсяго жыцця стане ўслаўляць прыгажосць свету матэрыяльнага, азоранага разнастайнасцю колеру ва ўсёй яго паўнаце. Колер назаўжды зойме галоўнае месца ў яго творчасці.
У ваенныя гады Натан Воранаў рабіў графічныя замалёўкі аднапалчан і тых месцаў, дзе ён ваяваў. Але ўсё роўна ён марыў пра жывапіс, паўнакроўны, шматколерны, важкі... Неўзабаве пасля доўгачаканай Вялікай Перамогі мастаку ўдалося дастаць у шпіталі фарбы і палатно. Сваім родным ён паведаміць: «...Пішу партрэт... Гэта ўпершыню алеем пасля букета бэзу ў Магілёве ў 41-м ...»2.
1 Бойка, У. А. Беларуская палітра дваццатага стагоддзя / У. А. Бойка. — Мінск: Вышэйшая школа, 1976. — С. 98.
2 Там жа. — С. 100.
Ужо ў 1946 годзе Н. Воранаў дэмабілізаваўся з Савецкай Арміі. За заслугі перад Айчынай ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (май, 1944), ордэнам Айчыннай вайны II ступені (люты, 1945), медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) і яшчэ шэрагам урадавых узнагарод. Выканаўшы свой грамадзянскі абавязак, Натан Майсеевіч цалкам паглыбіўся ў любімы і жаданы свет мастацтва.
У 1948 годзе Натан Воранаў паспяхова скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Я. Рэпіна, напісаўшы дыпломную шматфігурную кампазіцыю «Рэйд Каўпака». Яго настаўнікам быў легендарны А. Асмёркін, які даў добры старт маладому мастаку. У свой час Аляксандр Аляксандравіч з’яўляўся актыўным удзельнікам выстаў знакамітага аб’яднання «Бубновы валет». На яго творчасць моцны ўплыў зрабілі французскі фавізм і кубізм, а таксама мастацкая спадчына Поля Сезана. 3 часам Натан Майсеевіч шмат у чым пераняў педагагічнае майстэрства А. Асмёркіна і яго любоў да авангарду пачатку XX стагоддзя.
Прыехаўшы ў Мінск у канцы 1940-х гадоў, Н. Воранаў ўпэўнена заявіў пра сябе як пра высокапрафесійнага мастака і вельмі хутка заслужыў прызнанне гледачоў і навагу калег, удзельнічаючы ў шматлікіх рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах. 3 1966 года і да канца сваіх дзён Натан Воранаў выкладаў на кафедры малюнка і жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Студэнты паміж сабой ласкава называл! яго «Наташа». Многія з іх пасля сталі мастакамі, чыя творчасць займае годнае месца ў нацыянальным мастацтве (У Тоўсцік, Г. Баранаў, I. Грынберг, А. Сухан і інш.). Са слоў яго ўнука Паўла Кандрусевіча, сярод сваіх калег-выкладчыкаў асабліва цёплыя адносіны ў Натана Майсеевіча склаліся з I. Ахрэмчыкам і М. Данцыгам.
Ужо ў дыпломнай рабоце Н. Воранава «Рэйд Каўпака», якая паказвае гістарычныя падзеі мінулай вайны, адчуваецца ўпэўненая рука майстра. Карціна дэманстравалася на Усесаюзнай выставе ў Маскве, прысвечанай 30-годдзю ВЛКСМ, і была ўдастоена 3-й прэміі. Прафесійнай крытыкай твор Натана Майсеевіча быў прызнаны ўдачай маладога мастака, яго неаднаразова змяшчалі на першых старонках газет і часопісаў і абмяркоўвалі ў прэсе. Напрыклад, можна было прачытаць наступнае: «Усеагульную ўвагу прыцягвае
таксами карціна мастака Н. Воранава «Рэйд Каўпака», якая перадае народны, масавы характар партызанскага руху...»3. Аднак не абышлося і без заўваг. Той жа аўтар піша: «...Кажучы пра поспехі беларускіх мастакоў у стварэнні вобразаў лепшых людзей рэспублікі, мы не можам абысці маўчаннем і істотны недахоп, уласцівы шэрагу карцін. Тэты недахоп — у незавершанасці работ... У карцінах Воранава і Цвіркі («Нескароныя», 1947. — Заўвага аўт.) фігуры другога плана пазбаўлены выразнасці формы, пэўнасці контураў. Усё тэта, вядома, зніжае эмацыйнасць твора, пазбаўляе яго неабходнай сілы, пераканаўчасці. У гэтым адчуваецца перажытак фармалізму»4. Такі папрок з боку афіцыйнай крытыкі меў пад сабой рэальныя падставы. Дастаткова ўспомніць, што настаўнік Н. Воранава А. Асмёркін у тэты час быў абвінавачаны ў фармалізме і прапагандзе заходніх павеваў. Тым не менш гэта не стала перашкодай для маладога выпускніка знакамітай ленінградскай ВНУ.