Натан Воранаў
Выдавец: Беларусь
Памер: 99с.
Мінск 2016
На фарміраванне мастацкай мовы Натана Воранава і яго творчага крэда паўплывала некалькі фактараў. Аналізуючы біяграфію мастака, становіцца відавочным, што ён быў чалавекам свайго часу. Натан Майсеевіч заўсёды займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю: неаднаразова выбіраўся членам праўлення Саюза мастакоў БССР, з 1963 па 1965 год выконваў абавязкі яго старшыні, узначальваў першасную партыйную арганізацыю. Ён быў верны ідэалам свайго часу і прытрымліваўся ў творчасці асноўных догмаў сацыялістычнага рэалізму — адзінага тады дапушчальнага стылю ў афіцыйным мастацтве. За тры дзесяцігоддзі творчага шляху жывапісцам было створана нямала карцін на гісторыка-рэвалюцыйную і ваенную тэму, напісаны партрэты сучаснікаў, індустрыяльныя і лірычныя пейзажы, нацюрморты. Пры гэтым сюжэтна-тэматычная карціна заставалася для майстра прыярытэтнай. Аднак творчасць Натана Майсеевіча выходзіла за рамкі гэтага метаду. Захоўваючы ідэалагічную аснову афіцыйнага мастацтва, у жывапісна-пластычным вырашэнні сваіх карцін ён творча пераасэнсоўвае спадчыну імпрэсіянізму, а такса-
3 Меликадзе, Е. Выставка белорусских художников IE. Меликадзе II Советское искусство. — 1949. — №7(1147). —С. 1.
4 Там жа.
ма постімпрэсіянізму і фавізму. Такое спалучэнне розных мастацкіх традыцый і бясспрэчнага таленту каларыста робіць асабліва прывабным творчасць мастака і для сучаснага гледача.
У калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь самым раннім творам Н. Воранава з’яўляецца палатно «У цені», створанае ім у 1939 годзе падчас вучобы ў Ленінградзе. У эцюдзе, напісаным з натуры, прыкметна ўменне мастака выбудаваць тонкія колеравыя суадносіны цёмных ружовых, серабрыстых і зялёных адценняў. У імкненні да максімальнага абагульнення вобраза натуршчыцы, у некалькі ўмоўнай, плоскаснай манеры пісьма прасочваецца ўплыў постімпрэсіянізму і мастацкіх прынцыпаў аб’яднання «Бубновы валет». Акрамя таго, мастак імкнецца максімальна арганічна «ўпісаць» фігуру мадэлі ў навакольнае асяроддзе. Настрой летуценнай сузіральнасці жанчыны сугучны стану прыроды. Пасля тэты прынцып ён будзе часта выкарыстоўваць пры стварэнні партрэтаў, «змяшчаючы» мадэляў у адпаведную агульнай задуме твора атмасферу.
Астатнія творы майстра з калекцыі музея належаць да сталага перыяду яго творчасці, калі ён ужо жыў у Мінску. Характэрна, што, аднойчы абраўшы свой шлях у мастацтве і вызначыўшыся з тэмамі, мастак назаўжды застаўся верным сабе. Можна толькі адзначыць у яго пазнейшых творах гарманічнае ўзмацненне экспрэсіўнасці пісьма і выкарыстанне больш кантраснай колеравай гамы.
Шматлікія творы на гісторыка-рэвалюцыйную тэму напісаны Н. Воранавым у лепшых традыцыях ленінградскай акадэмічнай школы жывапісу і напоўнены зместам, які адпавядаў ідэалагічным устаноўкам сацыялістычнага рэалізму. У такіх карцінах, як «Па даручэнні Ленінскага ЦК РКП (б). Мінск, 1919 год» (1952—1954), «Раніца ў Кастрычніку. Мінск, 1917 год» (1955—1957), «Беларусь. За ўладу Саветаў» (1966—1967), мастак звяртаецца да падзей рэвалюцыйнага мінулага Беларусі. Для кожнага палатна ён знаходзіць цікавае кампазіцыйнае і каларыстычнае вырашэнне. Пераканаўчаму ўвасабленню задумы ў гэтых шматфігурных творах спрыяла стварэнне падрыхтоўчых эцюдаў, напісаных мастаком з натуры; некаторыя з якіх знаходзяцца ў зборы музея.
Мабыць, для шырокага кола гледачоў самым вядомым палатном Натана Воранава з’яўляецца «Раніца ў Кастрычніку. Мінск, 1917 год». На ім намаляваны атрад чырвонаармейцаў, якія ахоўваюць парадак на адной з цэнтральных вуліц Мінска. Рабочыя і сяляне ў той перыяд масава запісваліся добраахвотнікамі ў рады Чыр-
вонай Арміі. Н. Воранаў пісаў: «...Адлюстраваць дні Вялікага Кастрычніка ў Беларусі было маёй даўняй марай, і я пастараўся ажыццявіць гэтую мару ў карціне... Мне хацелася паказаць людзей рэвалюцыйных будняў, поўных гарачага жадання адстаяць уладу Саветаў. Людзей, якіх яшчэ чакаюць шматлікія выпрабаванні ваенных гадоў, абаронцаў маладой Савецкай рэспублікі ад знешніх і ўнутраных ворагаў»5. Нягледзячы на выбраную тэму, у творы адсутнічае патэтыка. Кампазіцыя выбудавана такім чынам, што ў гледача ствараецца эфект прысутнасці ў прасторы палатна. Пасля дажджлівай восеньскай ночы патруль размясціўся ля вогнішча блізка ад Ніжняга рынка (цяпер плошча Восьмага сакавіка). Яркія водбліскі вогнішча кладуцца на твары і вопратку чырвонаармейцаў. Значную сэнсавую нагрузку нясе ў карціне гарадскі пейзаж, ахінуты смугой восеньскага туману. Каларыт пабудаваны на тонкіх суадносінах серабрыста-ліловых і сініх адценняў.
Вялікую ўвагу ў сваёй творчасці Натан Воранаў надаваў адлюстраванню глабальных пераўтварэнняў, якія адбываліся ў краіне і змянялі аблічча рэспублікі. Яго карціна «Шахтабудаўнікі Беларусі» (1961) вылучаецца сярод іншых, напісаных мастаком на тэму сучаснасці, і па вобразным вырашэнні, і па кампазіцыі, і па жывапісе. У ёй Натан Майсеевіч па-майстэрску перадаў дух свайго часу — грандыёзнае будаўніцтва, якое ахапіла у той перыяд усю краіну. Пры гэтым аб’екты новых будынкаў не заглушаюць фігуры рабочых. Як сказаў Р. Бадзін, «...устойлівасць і раўнавага кампазіцыі яшчэ больш падкрэсліваюцца разнастайнымі паставамі будаўнікоў, удала знойдзенымі суадносінамі фігур з рознымі механізмамі будоўлі»6. Тэма сучаснасці ўвасоблена і праз адбор тыпажоў рабочых, і праз старанна прадуманую кампазіцыйную пабудову твора. Маляўнічае вырашэнне дадзенага палатна адрозніваецца экспрэсіўным, дынамічным мазком, свабоднай лепкай формы.
Падзеі ваенных гадоў, якія сталі ўжо гісторыяй, хвалявалі Н. Воранава на працягу ўсяго творчага шляху. Да гэтай тэмы мастак ставіўся з асаблівым трапятаннем. Ён падоўгу выношваў задуму кожнай карціны на ваенную тэму. Мастак адзначаў: «Гэтак жа, як чатыры гады на фронце дапамаглі мне распрацоўваць характары ў карцінах аб Кастрычніку і грамадзянскай вайне, я
5Воранаў, Н. Дзівосны сцяг / Н. Воранаў // Работніца і сялянка. — 1960. — № 10. — С. 8.
6Бадин, Р. Г. Натан Моисеевич Воронов / Р. Г. Бадин. — Минск: Беларусь, 1979. — С. 7.
спадзяюся, што мне дапаможа вопыт працы над тэмай міру і перамогі яшчэ раз паспрабаваць падысці да тэмы Вялікай Айчыннай ...»7. У распрацоўцы ваеннай тэмы ён імкнуўся стварыць перш за ўсё вобраз, прынцыпова пазбягаючы прамой ілюстрацыі той ці іншай падзеі: «Карціна-вобраз — так я ўяўляю сучасны жывапісны твор пра Вялікую Айчынную вайну. Да гэтай высновы мы прыйшлі ўсе. Добра працаваць, калі вакол — таленавітыя калегі... Майму сэрцу шмат гавораць «Віцебскія вароты» Міхаіла Савіцкага ... А вазьміце карціны Мая Данцыга. Яго «Партызанская вяселле» — прынцыповая ўдача. Гэта карціны-вобразы ... »8.
У 1973 годзе Н. Воранаў напісаў карціну «Памяці аднапалчан сорак першага». Выцягнуты гарызантальны фармат, высокая лінія гарызонту, тонкая палоска нізкага зімовага неба на досвітку і тры фігуры салдат буйным планам, якія цягнуцца па высокіх гурбах. Пры гэтым твары байцоў немагчыма разгледзець — яны раствараюцца ў змроку. Усю ўвагу Натан Майсеевіч сканцэнтраваў на дэталях, нюансах, якія дазваляюць адчуць атмасферу вайны, настрой, час. Сродкі мастацкай выразнасці падпарадкаваны галоўнай ідэі: стварэнню карціны-сімвала, якая мае глыбокі метафарычны змест.
За сваё творчае жыццё Натан Воранаў стварыў цэлую галерэю партрэтаў, героямі якіх сталі яго сучаснікі: людзі працы, перадавікі вытворчасці, спартсмены, дзеячы навукі і мастацтва. Толькі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь такіх твораў больш за трыццаць. Для напісання практычна кожнага з іх мастак рабіў папярэднія эцюды з натуры, выязджаў на месца працы людзей, асабіста меў зносіны з імі. I ў жывой гутарцы з добразычлівым, адкрытым да дыялогу мастаком чалавек раскрываўся, бо для Натана Майсеевіча было важным не толькі стварыць вобразы лепшых прадстаўнікоў савецкага народа, на якіх варта было б раўняцца, але і падкрэсліць індывідуальны характар кожнага з іх.
У 1949 годзе Н. Воранаў, знаходзячыся ў творчай паездцы ў Куйбышаве, напіша шэраг партрэтаў вядомых людзей Волжскай вобласці для Усесаюзнай выставы карцін, прысвечанай 32-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі (у калекцыі музея — «Капітан флагманскага парахода «Руслан» маёр Букаеў П. С.»
7 Бойко, В. Перед мольбертом [Электронный ресурс] / В. Бойко. — Режим доступа: http: II voronov.by I gaiety. — Дата обращения: 02.08.2016.
‘Бойка, У. А. Беларуская палітра дваццатага стагоддзя. — С. 101.
і «Партрэт Трубкіна М. В., лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, старэйшага майстра Куйбышаўскай ГРЭС»), Для адлюстравання кожнага з гэтых людзей ён знайшоў патрэбныя позу, асяроддзе, каларыстычнае вырашэнне. Ужо ў гэтых ранніх карцінах мастак распрацуе асноўныя мастацкія прынцыпы, якія ў далейшым будзе ўжываць у стварэнні яркіх індывідуальных вобразаў. Ён напіша мноства партрэтаў людзей розных прафесій і кожны з іх — тэта аповед пра асобу чалавека, яго лёс і час («Партрэт дзяўчыны», 1954; «Партрэт Пылікава А. М., шахцёрапраходчыка Салігорскага калійнага камбіната», 1960; «Партрэт Зяцевай В. А., старэйшай лабаранткі кантрольнай лабараторыі Полацкага нафтаперапрацоўчага завода», 1963; «На лініі», 1972; «Поўдзень. Партрэт ветэрана працы, даяркі В. А. Міхайлоўскай», 1975; «Мінчанка. Сучасніца», 1976—1977; «Капітан ДАІ Л. Новак», 1977 і інш.),
Натан Майсеевіч з захапленнем пісаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі («Партрэт мастака Бархаткова А. С.», 1955; «Партрэт Пастунінай Т. М., заслужанай артысткі БССР» (у ролі Марфы з оперы Рымскага-Корсакава «Царская нявеста»), 1956; «Партрэт Рамановіча А. С., заслужанага артыста БССР, драматурга», 1962; «Беларусь — мая песня. Партрэт I. I. Жыновіча і В. А. Бурковіча», 1970; «Партрэт Янкі Купалы», 1972). Крытыка добразычліва сустракала новыя работы мастака. Яго творы неаднаразова абмяркоўваліся на старонках газет. Напрыклад, у 1972 годзе ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР (цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь) адбывалася выстава работ беларускіх мастакоў, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў рэспублікі Янкі Купалы і Якуба Коласа. П. Герасімовіч, загадчык аддзела беларускага мастацтва Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, пісаў наступнае; «Найболып удалым у партрэтнай галерэі купалаўскіх вобразаў варта назваць новы маляўнічы партрэт народнага паэта, напісаны мастаком Натанам Воранавым. Мастак падкрэслівае прывабнасць, дабрыню Янкі Купалы, тую ўнутраную прыгажосць, якая так захапляла навакольных. Поспеху мастака, несумненна, спадарожнічала любоў да творчай спадчыны паэта, жаданне выказаць у маляўнічым вобразе і сваё асабістае да яе стаўленне і па магчымасці абагульніць пачуцці тых, каму дарагія паэтычныя радкі Янкі Купалы»9.