Натан Воранаў

Натан Воранаў

Выдавец: Беларусь
Памер: 99с.
Мінск 2016
23.93 МБ
’Герасимович, П. Источник вдохновения [Электронный ресурс] / П. Герасимович. — Режим доступа: http: И voronov.by / gazety. — Дата обращения: 02.08.2016.
Асаблівае месца ў партрэтнай творчасці Натана Воранава займаюць творы, у якіх мастак напісаў сваю дачку Марыну («Марыначка», «Аўтапартрэт з дач­кой», абодва — 1956; «Акцябронак», 1961; «Да вясны. Сяброўкі», 1967). Партрэты прасякнуты шчырай бацькоўскай любоўю да свайго дзіцяці. У карціне «Марыначка» намалявана чатырохгадовая дзяўчынка з вялізным бантам на галаве, у святочнай чырвонай сукенцы і з лепшым сябрам на руках — плюшавым мядзведзем. Відаць, што ўбор спецыяльна прадумваўся для пазіравання. Аднак ствараецца ўражанне, што дзіця трохі стамілася сядзець нерухома, яго ўвагу нешта адцягнула. I менавіта ў тэты момант мастак дапісаў партрэт. Гэты паварот галавы, накіраваны ў бок зацікаўлены погляд, напаўадкрытыя ад здзіўлення пухлыя дзіцячыя губкі надаюць натуральнасць і прастату дадзенаму партрэту. Замілаванне і любоў зыходзяць ад карціны. У карцінах «Акцябронак», «Да вясны. Сяброўкі» намалявана ўжо пасталелая Марына. У кожным палатне мастак схоплівае і па-майстэрску перадае разнастайныя дзіцячыя эмоцыі.
У партрэтным жанры галоўным для майстра было стварэнне мастацкага вобраза. Практычна ўсе партрэты Натана Воранава пазбаўлены пастановачнасці. Пры гэтым позы людзей заўсёды дакладна знойдзены мастаком: яны нязмушаныя і арганічныя для кожнай мадэлі, кожны партрэтаваны знаходзіцца ў натуральных для сябе абставінах. Партрэты напісаныя вельмі лёгка, шырокімі дынамічнымі мазкамі. Мастак неаднаразова падкрэсліваў, што «...у партрэце неабходна перадача адзінства акружэння і чалавека, без чаго немагчыма правільна вырашыць вялікую і складаную тэму ў мастацтве»10.
Натан Майсеевіч шмат працаваў і ў пейзажным жанры. Часта бываючы ў творчых наездках у розных кутках вялікай краіны, аб’ездзіўшы самастойна і разам са сваімі студэнтамі практычна ўсю родную Беларусь, ён абавязкова прывозіў багаты выяўленчы матэрыял.
Не сакрэт, што Н. Воранаў вельмі любіў мастацтва імпрэсіяністаў. Падчас вучобы ў Ленінградзе ён з задавальненнем наведваў Дзяржаўны Эрмітаж, дзе гадзінамі мог разглядваць палотны французскіх майстроў. Яго прыцягвалі тая ўяўная лёгкасць, з якой напісаны іх работы, асаблівая перадача светапаветранага асяроддзя і, вядома, колеравае вырашэнне — сапраўдны цуд для ва-
10 Бадин, Р. Г. Натан Моисеевич Воронов. — С. 8.
чэй. У лірычных пейзажах мастака просты, будзённы матыў часта змяняецца ўсёпранікальным рухомым святлом, якое ўносіць у карціну адчуванне святочнасці і перамогі жыцця («Воблачны дзень», 1946; «Каўгалава», 1948; «На волжскіх прасторах», 1949; «Верасень», «Рыбацкая гавань», «Рыжскае ўзмор’е», усе — 1953; «Лён», «Мора. Лодкі», абедзве — 1956; «Алея ў парку», 1958; «Квітнее абрыкос», «Поўдзень. На Прыпяці», абедзве — 1959; «Гарачая пара», 1959—1961; «Ветраны дзень», «Да вясны», «Спее жыта», усе •— 1962; «Вясна прыйшла», «Сонечны дзень», абедзве — 1963; «Цішыня», 1965—1966; «Зацвіло», «Перад дажджом», абедзве — 1973; «Светлагорск на Бярэзіне», 1975 і інш.).
У пачатку 1960-х гадоў Натан Воранаў, як і многія беларускія мастакі, ездзіў у творчыя паездкі ў Салігорск. Ён стварыў цэлую серыю індустрыяльных пейзажаў, якія адлюстроўваюць будаўніцтва новага горада («Завод жалезабетонных вырабаў», «Салігорскі калійны камбінат», абодва — 1960 і інш.). Ход часу, змяненне аблічча беларускіх гарадоў адлюстраваны мастаком у такіх карцінах, як «Разліў на Бярэзіне», «Поўдзень» (абедзве — 1958), «Асушэнне балот на Палессі» (1960), «Гомель. Порт» (1963),« Рыбацкі прычал» (1968) і інш.
3 асаблівым пранікнёным пачуццём пісаў мастак віды любімага Мінска, які літаральна паўстаў з попелу пасля вайны і стаў адным з найпрыгажэйшых гарадоў СССР. Яму Н. Воранаў прысвяціў такія палотны, як «Мінск. Інтэрнацыянальная вуліца» (1949), «Мінск. Плошча Перамогі» (1964), «Усходняя» (1968), «Дарога на Мінск» (1972), «На будаўніцтве», «У чаканні зімы» (абедзве — 1973) і інш. У прэсе гучалі станоўчыя водгукі аб поспехах мастака: «Цікавыя палотны Н. Воранава, якія распавядаюць пра паслярэвалюцыйную гісторыю Мінска, пра добраўпарадкаванне вуліц, сквераў і плошчаў. Старыя купецкія будынкі Ніжняга рынку і новыя архітэктурныя ансамблі Плошчы Перамогі наглядна паказваюць, якую тытанічную працу ўнеслі мінчане ў абнаўленне і пераўвасабленне свайго любімага горада. Значнае месца ў творчасці мастака займае індустрыяльная тэматыка. Карціны «Поўдзень», «Гомельскі порт», «У ліцейным цэху» і іншыя знаёмяць нас з дасягненнямі Беларусі за 40 гадоў Савецкай улады»11.
Пейзажам Н. Воранава, як і іншым яго творам, уласцівы тонкае каларыстычнае вырашэнне, гарманічнае спалучэнне колераў. Пры гэтым сам ма-
11 Печников, Е. Творческие поиски / Е. Печников // Литература и искусство. — 1966. — № 2. — С. 6.
стак падкрэсліваў: «Галоўнае колер, які выяўляе сутнасць з’явы, а не служыць для самавыяўлення мастака»12. У індустрыяльных і гарадскіх пейзажах Натан Воранаў па-майстэрску узнавіў калейдаскоп сучаснага жыцця беларускіх гарадоў, адлюстраваў своеасаблівасць іх аблічча, асаблівасці побыту, працы і вольнага часу жыхароў.
Н. Воранаў таленавіта праявіў сябе, бадай, ва ўсіх асноўных жанрах. Час ад часу мастак з задавальненнем пісаў нацюрморты, якія адрозніваліся простай лаканічнай кампазіцыяй, але былі незвычайна складаныя па каларыстычным вырашэнні («Ружы», 1956; «Сонечны дзень», 1958; «Акно», 1964; «Адкрытае акно. Вясна прыйшла», 1972; «Верасень. Сланечнікі», «У майстэрні мастака», абодва — 1973). Майстар быццам адточваў у іх да дасканаласці сваё ўменне бачыць разнастайнасць колеравых сугуччаў рэчыўнага свету. Ускладняючы сабе задачу, жывапісец нярэдка пісаў букеты кветак на фоне акна. Вядома, што ў жывапісе вельмі няпроста перадаць эфект контражура, калі крыніца святла ператварае прадмет у сілуэт. Існуе небяспека «зачарніць» карціну. Але, відаць, для маэстра такой праблемы проста не існавала. Ён па-майстэрску размяркоўвае тонавую градацию па ўсёй прасторы палатна, захоўваючы пры гэтым патрэбныя суадносіны колеру і формы.
Як правіла, Н. Воранаў змяшчаў нацюрморт у інтэр’ернае асяроддзе, якое арганічна дапаўняла асноўную кампазіцыю. У кожнай з названых карцін ёсць свой настрой, подых часу. Нацюрморты мастака з іх мяккімі, дымчатымі фарбамі, якія нібы растаюць, і зыбкімі формам! шмат у чым сугучныя інтэр’ерным кампазіцыям выдатнага беларускага жывапісца Станіслава Жукоўскага і традыцыям аб’яднання «Блакітная ружа», якое нядоўга праіснавала ў пачатку XX стагоддзя.
У карціне «Адкрытае акно. Вясна прыйшла» літаральна на фізічным узроўні адчуваецца подых свежага, яшчэ марознага паветра, якое ўварвалася ў пакой. Немудрагелістая кампазіцыя пабудавана на колеравых і светлавых кантрастах. У ахутаным змрокам памяшканні, дзе ўсе прадметы напісаны з дапамогай найтанчэйшых тонавых нюансаў, з адчыненага насцеж акна яркім акцэнтам паўстае прырода, якая абуджаецца. Менавіта там адбываецца жыццё, што
п Бадин, Р. Г. Натан Моисеевич Воронов. — С. 8.
праяўляецца ўжо высокім блакітным небам, яркімі сонечнымі блікамі, дзівосныя ўзоры якіх кладуцца на дахі дамоў, на галлё яшчэ голых дрэў і на асляпляльны снег, які пачаў раставаць. Малюючы гэты від з акна, Н. Воранаў уклаў у карціну ўвесь свой тэмперамент жывапісца, усё тое буйства фарбаў, на якое толькі быў здольны. Здаецца, што нават гукі вуліцы даносяцца ў гэты ціхі пакой, у якім усё маўчыць... Менавіта ў нацюрмортах майстра асноватворным застаецца ўнутраны, сімволіка-паэтычны змест мастацтва, які схаваны за сціпласцю знешняй формы.
У апошні год свайго жыцця Натан Воранаў моцна хварэў. Ён пайшоў з жыцця на 62-м годзе, у самым росквіце творчых сіл. Да канца сваіх дзён мастак не пераставаў тварыць. Занятак жывапісам для яго быў надобны да натуральнай чалавечай патрэбы дыхаць. Колькі яшчэ было задумана Натанам Майсеевічам Воранавым, колькі планаў ён выношваў ў сваім сэрцы — для нас гэта заўсёды будзе таямніцай! Аднак тое, што жывапісец пакінуў пасля сябе, з’яўляецца найвялікшым здабыткам беларускага мастацтва.
Творы Натана Воранава знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага мастацтва г. Мінска (цяпер Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў), фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, прыватных калекцыях Беларусі і замежных краін.
Натаппя Сяліцкая
ского живописца, заслуженного деятеля искусств БССР (1966), доцента кафедры рисунка и живописи Белорусского государственного театрально-художествен­
ного института (1970), занимает достойное место в национальном искусстве XX века. За свою яркую жизнь мастером были созданы удивительные по красоте
и выразительности художественного языка произведения, отличающиеся жан­ровым и тематическим разнообразием.
Натан Моисеевич Воронов (1916—1978) родился в Могилеве. В семье Моисея и Софьи росли еще двое сыновей — старший Аарон и младший Вениамин. Отец был художником и преподавал в местной художественной школе. Очевидно, что творческая атмосфера, в которой рос маленький Натан, повлияла в дальнейшем на его желание профессионально заниматься искусством.
До 1953 года (вплоть до открытия художественного факультета при Бело­русском театральном институте в Минске) на территории Беларуси главным учебным заведением по профессиональной подготовке художников был Ви­тебский художественный техникум. Именно туда в 1931 году поступил Натан и проучился там до 1934 года. Его учителями стали знаменитые Иван Ахремчик и Федор Фогт. Затем в течение года Н. Воронов преподавал живопись и рисунок в школах № 3 и № 20 в Могилеве. В 1934 году был введен IV курс обучения в Витебске и художник продолжил учебу. Уже в техникуме он проявил себя как незаурядный ученик, в котором строгие преподаватели увидели огромный творческий потенциал. Об этом свидетельствует и тот факт, что уже с 1933 года молодой художник стал принимать участие в выставках.
В 1935 году Н. Воронов в числе лучших учеников был направлен для про­должения обучения в Ленинград в Институт живописи, скульптуры и архитек­
туры имени И. Е. Репина. Ему посчастливилось поступить в мастерскую выда­ющегося советского художника и талантливого педагога Александра Осмеркина, воспитавшего несколько поколений студентов в лучших традициях русского и западного искусства. В 1941 году в этом институте с успехом прошла первая персональная выставка Натана Моисеевича. Это был последний курс перед дипломом. Летом молодой человек должен был ехать на художественную прак­тику в Карпаты.