Навелы  Гі дэ Мапасан

Навелы

Гі дэ Мапасан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1987
81.23 МБ
Ён ішоў па вуліцах мястэчка, яго ўвесь час спынялі, ён сам спыняў сваіх знаёмых і ўжо каторы раз паўтараў сваю споведзь, апраўдваўся і выварочваў KimaHi, каб давесці, што ў яго нічога няма.
Яму казалі адно:
— Ідзі, ідзі, стары шэльма.
Гэта яго злавала, ён нерваваўся, кіпеў, кідаўся ў роспач ад таго, што яму не вераць, і, не ведаючы, што рабіць, зноў і зноў паўтараў сваё.
Цямнела. Трэба было вяртацца дахаты. Ён рушыў у дарогу з трыма сваімі суседзямі і паказаў ім тое месца, дзе падабраў вяроўку. Увесь час, пакуль яны ішлі, ён толькі і гаманіў пра сваю бяду.
Позна вечарам, калі яны вярнуліся ў вёску, ён абышоў усе двары ў Брэатэ і ўсім расказваў пра сваё няшчасце. Яго слухалі з недаверам.
Ён пакутаваў праз гэта ўсю ноч.
На другі дзень, прыкладна а першай гадзіне дня, Марыюс Памэль, парабак імавільскага фермера Брэтона, вярнуў пулярэс з усім, што там было, яго ўладальніку, пану Ульбрэку з Манвіля.
Хлопец запэўніваў, што сапраўды знайшоў гэтую рэч на дарозе, але таму, што сам чытаць не ўмеў, занёс яе дадому і паказаў гаспадару.
Навіна абляцела ўсё наваколле. Стары Ашкорн даведаўся пра гэта таксама. Ён адразу пачаў хадзіць па вёсцы і зноў расказваў усім сваю гісторыю, да якой дадаваў цяпер шчаслівы канчатак. Ён трыумфаваў.
— I што мяне асабліва засмучала,— казаў ён,— дык гэта, разумееце, не так тое, што мяне там у нечым вінавацілі, як што ўсё гэта быў чысты паклёп. Няма нічога горшага, як цябе пачынаюць вінаваціць праз усялякую хлусню.
Увесь дзень ён гаварыў пра сваю прыгоду. Ён расказваў яе тым, хто сустракаўся яму на дарозе, тым, хто піў побач з ім у карчме, а ў нядзелю — парафіянам, якія выходзілі з царквы. Ён спыняў нават незнаёмых. Нарэшце стары нібыта супакоіўся, хоць у душы яго па-ранейшаму яшчэ нешта турбавала. Яго слухалі з прыхаванай усмешкай. Яго словы быццам нікога не пераконвалі. I яму здавалася, што людзі за яго спінай тайком перашэптваюцца.
На другі тыдзень, у аўторак, ён ізноў пайшоў на Гадэрвільскі кірмаш, адзіная патрэба штурхала яго — расказаць сваю гісторыю.
Калі ён праходзіў паўз рымараў дом, Маляндэн, які стаяў на ганку, убачыў яго і засмяяўся. Чаго?
Ён пачаў быў расказваць сваю гісторыю аднаму фермеру з Крыкто, але той не даў яму скончыць і, ляпнуўшы па пузе, кінуў проста ў твар: «До ўжо табе, хітры шэльма, ідзі!» — і павярнуўся да старога спінай.
Дзядзька Ашкорн збянтэжыўся ад нечаканасці, і яго хваляванне яшчэ больш павялічылася. Чаму гэта яго назвалі «хітрым шэльмаю»?
Седзячы за сталом у шынку ў Журдэна, ён ізноў пачаў тлумачыць, як яно было.
Нейкі гандляр коньмі з Манцівілье крыкнуў:
— Ну ўжо, ну, стары круцель, ведаю я, што гэта была за вяровачка!
Ашкорн прамармытаў:
— Але яго ж знайшлі, пулярэс гэты.
Але той не сціхаў:
— Маўчы ўжо, дзядзька! Адзін знайшоў — адзін аддаў, і шыта-крыта, камар носу не падаткне.
У селяніна ажно заняло дых. Нарэшце ён сцяміў. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён аддаў пулярэс свайму прыяцелю-хаўрусніку, каб той занёс яго ў мэрыю.
Ён пачаў быў пярэчыць, але за сталом усе толькі зарагаталі.
Стары так і не здолеў даесці свой абед і пайшоў. У спіну яму ляцелі кпіны.
Ён вярнуўся дахаты, разгублены і прысаромлены, задыхаючыся ад абурэння і гневу, і больш за ўсё прыгнечаны тым, што, як і ўсякі хітры нармандзец, ён сапраўды быў здольны зрабіць тое, у чым яго абвінавачвалі, і пасля б нават выхваляўся, якую добрую ён выкінуў штуку. Падсвядома ён разумеў, што даказаць сваю невінаватасць яму не ўдасца — яго ашуканства было ўсім добра вядомае. I несправядлівасць такога падазрэння кроіла яму сэрца.
Ён ізноў пачаў расказваць сваю гісторыю і з кожным днём падаўжаў апавяданне. Кожны раз ён дадаваў да яго новыя запэўненні, прыводзіў усё больш рашучыя довады, бажыўся ўсім святым, іпто толькі мог прыдумаць за тыя доўгія гадзіны самоты, калі ўсе яго думкі былі заняты адно гэтай гісторыяй з вяроўкай. Але чым больш складаныя рабіліся яго апраўданні, чым больш тонкія ён высоўваў доказы, тым менш яму верылі.
— Усе гэтыя ашуканцы так выкручваюцца,— казалі ў яго за спінай.
Ён гэта адчуваў, нерваваўся і нясілеў ад марных намаганняў.
Стары чаўрэў на вачах.
Каб пацешыцца, жартаўнікі прасілі яго цяпер расказваць «пра вяровачку», як просяць салдата раска-
заць пра бітву, у якой ён удзельнічаў. Яго ўжо кволыя душэўныя сілы слабелі.
У канцы снежня дзядзька Ашкорн злёг.
Ён памёр першымі днямі студзеня. I ў перадсмяротным трызненні, нібы ўсё яшчэ стараючыся давесці сваю невінаватасць, ён паўтараў:
— Вяровачка... вяровачка... вось, глядзіце, вось яна, пане мэр.
ПРАТЭКТАР
Ён і не марыў пра такі высокі ўзлёт! Сын правінцыяльнага судовага выканаўцы, Жан Марэн, як багата на яго падобных маладых людзей, прыехаў у Лацінскі квартал вывучаць юрыспрудэнцыю. У разнастайных піўнушках, у якія па чарзе завітваў, ён завёў сяброўства з мноствам языкатых студэнтаў, якія за куфлем піва пагардліва гаварылі пра палітыку. Жан Марэн горача захапляўся імі, упарта хадзіў следам з адной кавярні ў другую і нават аплачваў іхнія выпіўкі, калі ў яго меліся грошы.
Потым ён стаў адвакатам, абараняў справы ў судзе, але вечна прайграваў працэсы. I вось аднойчы, праглядваючы ранішнія газеты, ён вычытаў, што адзін з былых яго прыяцеляў па Лацінскім квартале абраны дэпутатам.
Жан Марэн зноў зрабіўся яго верным сабакам, сябрам на пабягушках, пра якога згадваюць толькі пры пэўнай патрэбе і з кім зусім не цырымоняцца. Але здарылася так, што па парламенцкай выпадковасці дэпутат стаў міністрам. Прамінула паўгода, і Жан Марэн быў назначаны дзяржаўным саветнікам.
Спачатку ён быццам ашалеў ад гонару. Ён з асалодай прагульваўся па вуліцы толькі дзеля таго, каб людзі пабачылі яго, нібыта па адным ужо яго абліччы яны маглі здагадацца, якую пасаду ён займае. У размове з прадаўцамі ў крамах, з прадаўцамі газет, нават з фурманамі фіякраў ён заўсёды ўлучваў Harofly заўважыць:
— А вось я, як дзяржаўны саветнік...
Потым, неяк само па сабе, ад усведамлення важнасці свайго чыну, прафесійнай неабходнасці, абавязку чалавека ўсемагутнага і шляхетнага, ён адчуў уладную патрэбу рабіць пратэкцыю. 3 невычэрпнай шчодрасцю ён прапаноўваў сваю падтрымку літаральна ўсім без разбору і ва ўсіх акалічнасцях.
Калі дзе-небудзь на бульвары ён заўважаў якоганебудзь знаёмага, то адразу ж з радаснай усмешкай ішоў яму насустрач, моцна вітаўся за руку, цікавіўся здароўем і, не чакаючы роспыту, заяўляў:
— Паслухайце, я ж цяпер дзяржаўны саветнік, так што цалкам да вашых паслуг! Калі магу чым-небудзь памагчы, дык вы не саромейцеся, кажыце! На такой пасадзе, як мая, шмат на што паўплываць можна.
I ён цягнуў напатканага прыяцеля ў кавярню, прасіў там ручку, чарніла і папітовай паперы:
— Лісток паперы, гарсон, трэба вось напісаць рэкамендацыйнае пісьмо.
I тут жа ён пісаў тыя рэкамендацыйныя пісьмы — па дзесяць, па дваццаць, па пяцьдзесят штук на дзень. Ён пісаў іх і ў «Амерыканскай кавярні», і ў Біньёна, і ў Тартані, і ў «Мэзон-Дарэ», і ў кавярні «Рыш», і ў Хэльдэра, і ў «Англійскай кавярні», і ў Неапалітанца — ну літаральна ўсюды. Ён пісаў іх там да ўсіх чыноўнікаў Рэспублікі — ад міравых суддзяў да міністраў.
I быў шчаслівы, папраўдзе шчаслівы.
Аднойчы, калі яму трэба было ісці ў Дзяржаўны савет, сыпануў дождж, Спачатку саветнік намерыўся ўзяць фіякр, але раздумаў, вырашыўшы дабірацца пеша.
Тым часам дождж ператварыўся ў страшэнны лівень, які заліваў тратуары і брук. Пан Марэн змушаны быў забегчы ў бліжэйшае параднае. Там ужо хаваўся ад залевы нейкі non, стары, сівагаловы кюрэ. Раней, да чыну дзяржаўнага саветніка, пан Марэн цярпець не мог царкоўных служкаў. Але пасля таго, як адзін кардынал пачціва папрасіў у яго парады па адной складанай справе, ён адразу стаў паважаць увесь святы клір.
Дождж ліў як з вядра, брудныя пырскі ляцелі ва ўсе бакі, і гэта змусіла мужчын заскочыць ажно ў пакойчык кансьержкі. Пан Марэн, якога вечна даймаў неадольны сверб прадэманстраваць важнасць сваёй асобы, сказаў:
— Ну і паскуднае надвор’е, пане абат.
Стары свяшчэннік схіліў галаву:
— Ваша праўда, пане, дужа непрыемна. Тым болей, калі завітаеш у Парыж толькі на момант.
— Ах, дык вы з правінцыі?
— 3 правінцыі, пане, я тут праездам.
— Праўда, вельмі непрыемна, калі акурат у той час, як чалавеку выпадае пабыць у сталіцы, усчынаецца дождж. Мы, сталічныя чыноўнікі, над гэтым неяк і не задумваемся.
Абат прамаўчаў. Ён глядзеў на двор: залева трохі сунімалася. Кюрэ вырашыў, што ўжо можна ісці далей, і падабраў крыссе сутаны — гэтак жанчыны падбіраюць падолы сваіх сукенак, калі пераходзяць ручай.
Пан Марэн, бачачы гэта, усклікнуў:
— Ды вы ж прамокнеце, пане абат! Пачакайце яшчэ трохі, дождж хутка пройдзе.
Святар нерашуча спыніўся і адказаў:
— Але я дужа спяшаюся. Тэрміновае спатканне. Пан Марэн ажно засмуціўся.
— Але ж вы прамокнеце наскрозь! Дазвольце папытацца, а ў які квартал вы кіруецеся?
Кюрэ павагаўся, але адказаў:
— Ды ў бок Пале-Руаяль.
— У такім разе, пане абат, дазвольце прапанаваць вам мой парасон. Я ж іду ў дзяржаўны савет. Я дзяржаўны саветнік.
Святар ускінуў галаву, паглядзеў на свайго спадарожніка і сказаў:
— Дужа вам удзячны, пане, ахвотна прымаю вашу прапанову.
Пан Марэн мігам падхапіў кюрэ пад ручку і павёў за сабою. Ён выбіраў яму дарогу, аберагаў, даваў парады:
— Асцярожней, пане абат, ручаіна! I трымайцеся, калі ласка, далей ад экіпажаў, a то яшчэ абкідаюць гразёю з галавы да ног. Сачыце за парасонамі прахожых. Там такія вострыя спіцы, што таго і глядзі — вочы павымаць можна. А жанчыны дык проста нясцерпныя: ні на што не звяртаюць увагі, вечна пырскі з іхніх парасонаў ляцяць чалавеку проста ў твар! Hi на кога не зважаюць. Можна падумаць, што ім належыць увесь горад. I на тратуарах іх улада, і на праезнай дарозе. Па-мойму, выхаванне жанчын зусім занядбана, я так мяркую!
I пан Марэн засмяяўся.
Кюрэ маўчаў. Ён ішоў, угнуўшы галаву, старанна выбіраючы мясціны, куды ступаць, каб не запэцкаць ні абутак, ні сутану.
Пап Марэн не сунімаўся:
— А вы, мусіць, прыехалі ў Парыж развеяцца трохі, праўда?
Святар адказаў:
— He, справа тут у мяне.
— Ах, вось як! I важная? Дазвольце пацікавіцца, а ў чым заключаецца ваша справа? Можа, я магу памагчы вам, дык я цалкам у вашым распараджэнні!