Навелы
Гі дэ Мапасан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1987
Ганібал (247—183 да н. э.) — старажытны палкаводзец, узначальваў барацьбу Карфагена з Рымам. Паводле падання, у Капуі, горадзе побач з Рымам, што славіўся сваёй распуслівай раскошай, войска Ганібала страціла баявы дух.
С. 41. ...і ў Крыме, і ў Італіі, і ў Аўстрыі...— войны, якія Другая Імперыя вяла з Расіяй (1853—1856) і Аўстрыяй, а таксама збройная дапамога Італіі ў яе барацьбе супраць Аўстрыі за нацыянальную незалежнасць.
С. 49. А. дэ Жуэнвіль — літаратар, блізкі сябар Мапасана.
С. 55. Леон Энік (1852—1935) — французскі пісьменнік, адзін з блізкіх вучняў і паслядоўнікаў Э. Заля, удзельнік літаратурнага зборніка «Меданскія вечары».
С. 58. Ліярд — даўнейшая манета вартасцю ’Д су.
Су — 1/20 франка.
...сядзеў паміж бареовым шарам... — шар, напоўнены чырвонай або зялёнай вадкасцю, быў у часы Мапасана неад’емным атрыбутам аптэчных вітрын.
С. 63. Абат •— каталіцкі святар у Францыі.
С. 69. Марыньян — французская назва італьянскага горада Маленьяна, дзе французскія войскі двойчы перамаглі ворагаў: швейцарцаў у 1515 годзе і аўстрыйцаў у 1859 годзе.
С. 70. «Што мне і табе, жанчына?» — з гэткімі словамі Хрыстос звяртаецца да сваёй маці падчас шлюбу ў Кане Галілейскай (Евангелле паводле Яна, 11, 4).
«дванаццаць раз заганнае дзіця» — цытата з верша французскага паэта-рамантыка Альфрэда дэ Віньі (1797— 1863) «Гнеў Самсона».
С. 74. Руф і Боаз — персанажы біблейскай «Кнігі Руф». Пабожны Боаз пакахаў маладую ўдаву Руф і ажаніўся з ёй.
С. 75. Жарыс-Карл Гюйсманс (1848—1907) ■— французскі пісьменнік, пачынаў як натураліст, адзін з блізкіх сяброў і паслядоўнікаў Э. Заля, удзельнічаў у зборніку «Меданскія вечары».
С. 77. Уаргла — аазіс у Сахары (Алжыр).
С. 78. Льё— даўнейшая мера даўжыні (каля 4 км.).
С. 82. Поль Эрвіё (1857—1915) — французскі драматург і раманіст. Супрацоўнічаў з Мапасанам у часопісах «Жыль Блас» і «Галуа».
С. 84. «Грамадскі дагавор» і «Новая Элаіза» — творы Жана-Жака Русо.
С. 87. Дзень святога Гюбэра (Губэрта) — 3 лістапада.
С. 92. Гарганцюа і Пантагруэль — героі славутага рамана французскага пісьменніка Франсуа Рабле.
С. 93. Ііоль Буржэ (1852—1935) — французскі раманіст. Варожа ставіўся да натуралізму Э. Заля, прапагандаваў зварот да спірытуалізму і рэлігійнасці.
С. 96. Людовік (Луі) XV — кароль Францыі з |1715 па 1774 год.
С. 102. Мантон — горад на Блакітным беразе побач з італьянскай граніцай.
Альфрэд дэ Мюсэ (1810—1857) — французскі паэт-рамантык.
«Раля» — паэма А. дэ Мюсэ.
Артур Шапэнгаўэр (1788—1860) — нямецкі філосафідэаліст.
С. 103. «Ці спіш ты задаволены, Вальтэр...» — радкі А. дэ Мюсэ (паэма «Раля»), скіраваныя супраць Вальтэра.
С. 106. Анры Сэар (1851—1924) — французскі раманіст і літаратурны крытык, адзін з вучняў і паслядоўнікаў Э. Заля, удзельнік зборніка «Меданскія вечары».
Булёнь-сюр-Мэр — гандлёвы і рыбалоўны порт на беразе праліва Па-дэ-Кале.
С. 113. Абложаны, згаладалы Парыж... — гаворка ідзе пра аблогу Парыжа падчас франка-прускай вайны 1870— 1871 гадоў.
Аржантэль, Калёмб, востраў Марант — мясціны ў ваколіцах Парыжа.
С. 115. Нантэр — прадмесце Парыжа.
С. 117. Мон-Валер’ен — гара і ўмацаванні ў ваколіцах Парыжа.
С. 121. Рабэр Пэншон (1846—1925) — французскі літаратар, адзін з самых блізкіх і верных сяброў Мапасана. Пачаткі іх сяброўства сягаюць часоў іх вучобы ў Руанскім калежы. Пазней, у Парыжы, Пэншон разам з Мапасанам захапляўся вяслярствам і ўдзельнічаў у розных яго прыгодах.
С. 132. Паўночная армія — створана ў Нармандыі ў
канцы ,1870 года (пасля падзення Напалеона ІП) рэспубліканскім урадам Гамбэта. Зацята супраціўлялася ворагу.
Генерал Фэдэрб (1818—1889) — узначальваў Паўночную армію, двойчы (у канцы 1870 года і на пачатку 1871 года) перамог прускія войскі.
С. 135. Экю — старая срэбная манета вартасцю 5 франкаў.
С. 137. Эуро — горад у Нармандыі ў дэпартаменце Эр.
С. 138. П'ер Дэкурсэль (1856—1926) — французскі драматург, аўтар меладрам, якія карысталіся вялікім поспехам.
С. 142. Мадлен — царква святой Мадлен (Магдалены) у Парыжы.
С. 147. Жып (1850 — ?) — французская пісьменніца, аўтар шматлікіх танных раманаў.
С. 150. Этрэта—курорт у Нармандыі. Тут у мацерыным маёнтку прайшло Мапасанава дзяцінства.
С. 155. Івэто — горад у Нармандыі.
С. 170. Баніфача — порт на востраве Корсіка.
С. 171. Аяча — галоўны горад Корсікі (фр. Ажаксьё).
С. 182. Гары Аліс — псеўданім французскага пісьменніка Іпаліта Пэршэ (1857—1895), Мапасанавага сябра. Пэршэ заснаваў у 1878 годзе часопіс «Сучасны натуралістычны агляд», дзе былі надрукаваныя некалькі Мапасанавых вершаў.
С. 190. Лацінскі квартал — раён у Парыжы, дзе знаходзіцца Сарбонскі універсітэт.
С. 193. Пале-Руаяль — каралеўскі палац, пабудаваны ў 1633 годзе, сядзіба Дзяржаўнага савета.
С. 207. Жорж Пушэ (1833—1894) — прафесар анатоміі, сябар Г. Флабэра.
С. 209. Калі пачалася вайна... — маецца на ўвазе франка-пруская вайна 1870—1871 гадоў.
С. 215. Тусэн — дзень усіх святых, адзначаецца каталіцкай царквой 1 лістапада.
С. 225. Сэт — порт на міжземнаморскім узбярэжжы Францыі.
С. 236. Рэтэль — горад на паўночным усходзе Францыі, у дэпартаменце Ардэны.
С. 249. Пон-ль’Абэ — горад у Брэтані, на беразе Атлантычнага акіяна.
С. 263. Анціб — горад на Блакітным беразе недалёка ад Ніцы.
Дэ Вабан (1633—1707) — вядомы французскі ваенны інжынер.
С. 264. Мон-Сэн-МІшэль — гара святога Міхала, граніт-
ная скала ў Нармандыі на беразе Ла-Манша, на вяршыні — старадаўні кляштар.
Ліпарскія астравы — архіпелаг на поўнач ад Сіцыліі.
Марцыял (40—102) — рымскі паэт.
С. 269. ...пра высадку прынца-спадкаемца...— гаворка ідзе пра сына Напалеона III прынца Эжэна-Луі, які пасля смерці бацькі выстаўляўся банапартыстамі на французскі трон.
...пра арлеаісцкую змову...— гл. каментарый да с. 11.
С. 270. Поль дэ Кок (1794—1871) — французскі пісьменнік.
Алена, Ахіл, Уліс — героі «Іліяды» Гамера.
С. 271. Сан-Рафаэль — горад на Блакітным беразе.
Каны — славуты курорт на Блакітным беразе.
С. 272. Рашэль (1821—1858) — славутая французская трагічная актрыса.
С. 276. Монтэ-Карла — горад у княстве Манака, вядомы ігральнымі дамамі.
С. 278. Рэгенцтва — праўленне рэгента Філіпа Арлеанскага з прычыны маленства караля Людовіка (Луі) XV (1715—1723).
С. 293. ...у Верхніх Альпах...— дзеянне навелы адбываецца ў Бернскіх Верхніх Альпах (Швейцарыя).
С. 312. ... я пабачыў гару Сэн-Мішэль — гл. каментарый да с. 264.
С. 317. Французскі тэатр — «Камэдзі франсэз», славуты парыжскі драматычны тэатр з класічным рэпертуарам.
Аляксандр Дзюма-сын (1824—1895) — французскі раманіст і драматург, аўтар славутай «Дамы з камеліямі». Быў сябрам Мапасана, які прысвяціў яму сваю п’есу «Мюзота».
Дзень Рэспублікі — 14 ліпеня, дзень узяцця Бастыліі, нацыянальнае свята Францыі.
С. 319. Франц Месмер (1733—1815) — нямецкі медык, творца тэорыі жывёльнага магнетызму.
С. 323. «Можа быць» — паводле падання, Рабле, паміраючы, сказаў: «Пайду шукаць вялікае «Можа быць».
Бужываль — мястэчка на р. Сена недалёка ад Парыжа.
Выспа Грэнуйер — «Жабнік», месца ў Бужывалі з купальняй і рэстаранам. Тут часта бывалі Мапасан і мастакіімпрэсіяністы.
С. 324. «Асілак бітваў» — гатунак ружаў.
С. 352. Музей Грэвэна — парыжскі музей васковых фігур, заснаваны ў 1882 годзе мастаком Альфрэдам Грэвэнам.
ЗМЕСТ
Пампушка. Пераклала Ніна Мацяш 3
Жарт па-нармандску. Пераклала Ніна Мацяш ... 49
Пляцельшчыца крэслаў. Пераклала Ніна Мацяш . . 55
Мошчы. Пераклаў Сяргей Мурашка 63
Месячнае святло. Пераклаў Сяргей Шупа 69
Страх. Пераклаў Сяргей Шупа 75
Завяшчанне. Пераклаў Сяргей Мурашка 82
Воўк. Пераклаў Сяргей Мурашка 87
Менуэт. ТІераклаў Сяргей Мурашка 93
Вар’ятка. Пераклала Ніна Мацяш 98
Каля нябожчыка. Пераклаў Сяргей Шупа .... 102
У моры. Пераклаў Зміцер Колас 106
Два сябры. Пераклаў Зміцер Колас 113
Прыгода Вальтэра Шнафса. Пераклаў Зміцер Колас . 121
Дзядзька Мілон. Пераклаў Алесь Істомін 132
Ен? Пераклаў Сяргей Шупа 138
ПІалёная. Пераклаў Сяргей Шупа 146
Мартэнава дачка. Пераклала Ніна Мацяш 154
Споведзь Тэадзюля Сабо. Пераклаў Сяргей Мурашка . 162
Вендэта. Пераклаў Алесь Істомін 170
Мсцівец. Пераклаў Сяргей Мурашка 176
Вяроўка. Пераклаў Зміцер Колас 182
Пратэктар. ІІераклала Ніна Мацяш 190
Аздоба. Пераклаў Зміцер Колас 196
Цётка Саваж. Пераклаў Алесь Істомін 207
Жабрак. Пераклала Ніна Мацяш 215
Вяртанне. Пераклаў Сяргей Мурашка 221
Пасаг. Пераклаў Сяргей Мурашка 228
Вязні. Пераклала Ніна Мацяш 235
Хрышчэнне. Пераклаў Сяргей Мурашка 248
Звер васпана Бэлёма. Пераклала Ніна Мацяш . . . 253
Пані Парыс. Пераклаў Сяргей Мурашка 263
Жулі Рамэн. Пераклаў Сяргей Мурашка 270
Знак. Пераклаў Сяргей Шупа 279
Чорт. Пераклаў Сяргей Мурашка 285
Горны гатэль. Пераклаў Сяргей Шупа 293
Тамтэй. Пераклаў Сяргей Шупа 308
Каханне. Пераклала Ніна Мацяш 337
Вечар. Пераклаў Сяргей Шупа 344
Маска. Пераклала Ніна Мацяш 351
Каментарыі 362
Мапасан, Гі дэ.
М24 Навелы: Пер. з фр./Уклад. і камент. С. ПІупы.— Мн.: Маст. літ., 1987.— 367 с., 1 л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
Навелы аднаго з вялікіх французскіх рэалістаў XIX ст. Гі дэ Мапасана, разнастайныя паводле тэматыкі і сацыяльнага аблічча персанажаў, вылучаюцца напружанай цікаўнасцю да чалавека, уменнем паказаць характар і пачуцці герояў.
Па-беларуску навелы Гі дэ Мапасана выдаюцца ўпершыню.
,, 4703000000 —108
М 302(03) — 87 169“87 ББК 34.4Фр
БНБЛМОТЕКА ЗАРУБЕЖНОЙ ПРОЗЫ
Гн де Мопассан
НОВЕЛЛЫ
Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура»
На белорусском языке
Рэдактары В. I. Рабкевіч, В. С. Сёмуха. Мастак В. Л. Tapacay. Мастацкі рэдактар A. М. Малышава. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар Л. П. Бялова.
ІБ № 2355
Здадзепа ў набор 22.09.86. Падп. да друку 12.06.87. Фармат 70Х100'/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 14,84 + 0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 15,24. Ул.-выд. арк. 16,37. Тыраж 12 000 экз. Зак. 2884. Цана 1 р. 50 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.