• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Гі дэ Мапасан

    Навелы

    Гі дэ Мапасан

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1987
    81.23 МБ
    Карл — на каленях, з упёртай у плячо стрэльбаю — з трывогаю сачыў за ёю, падчэкваў, каб яна падляцела бліжэй.
    — Ты забіў самку,— растлумачыў ён,— самец ужо не паляціць адсюль.
    I праўда, чырок не адлятаў; ён безупынна віўся і енчыў над намі. Ніколі яшчэ крык болю не рваў мне сэрца так, як няўцешны покліч, гаротнае нараканне гэтай абнядоленай, засмучанай крылатай істоты.
    Часам качар кідаўся ў бок ад нацэленай на яго стрэльбы; здавалася, ён быў ужо гатовы ляцець далей адзін. Але ён так і не наважваўся на гэта і неўзабаве вяртаўся назад, шукаючы сваю сяброўку.
    — Пакладзі качку на зямлю,— сказаў Карл,— тады ён падляціць бліжэй.
    I праўда, чырок адразу ж кінуўся да яе, забыўшыся пра небяспеку, ашалелы ад сваёй птушынай любові да птушкі, якую я звёў са свету.
    Карл стрэліў; было такое ўражанне, што знячэўку лопнула нябачная струна, якая падтрымлівала птушку ў небе. На маіх вачах чорны камячок крута сарваўся ўніз і з шумам упаў у трыснёг. П’еро прынёс птупіку.
    Я паклаў абодвух чыркоў, ужо халодных, у адзін падсумак... У той жа дзень я вярнуўся ў Парьіж.
    ВЕЧАР
    Сяржант Варажу атрымаў тыдзень звальнення і паехаў да сваёй сястры пані Падуа. Варажу служыў у Рэне. Ён прамантачыў усе свае грошы і, пасварыўшыся з сям’ёй, напісаў сястры, што можа ахвяраваць дзеля яе вольным тыднем. He сказаць, каб ён надта любіў пані Падуа, гэтую нізенькую, нудлівую, пабожную і заўсёды сярдзітую жанчыну, але яму былі вельмі патрэбныя грошы, і таму ён згадаў, што з усёй яго радні Падуа была адзіная, у каго ён яшчэ ніколі не вымагаў грошай.
    Бацька Варажу, былы садоўнік у Анжэ, які цяпер ужо пакінуў працу, зачыніў свой кашалёк перад сынам-шыбенікам і таму не бачыў яго ўжо два гады. Яго дачка ўзяла шлюб з Падуа, былым служачым-фінансістам, калі той атрымаў пасаду збіральніка падаткаў у Ване.
    I вось Варажу выйшаў з цягніка і, распытаўшы пра дарогу, накіраваўся да дома свайго швагра. Калі Варажу ўвайшоў у дом, пан Падуа быў якраз у сваім кабінеце і спрачаўся з брэтонскімі сялянамі. Убачыўшы Варажу, Падуа падняўся з крэсла, падаў яму руку над сталом, заваленым паперамі, і прамармытаў: «Сядайце, я праз хвіліну буду вольпы». Ён сеў і прадоўжыў спрэчку.
    Сяляне не разумелі нічога з яго тлумачэнняў, збіральнік падаткаў не разумеў іх доказаў. Ён гаварыў па-французску, яны — па-брэтонску, а клерк, што быў за перакладчыка, не разумеў, здаецца, ні яго, ні іх.
    Гэта цягнулася вельмі доўга. Варажу паглядаў на свайго швагра і думаў: «Але ж ён і дурань!» Падуа было недзе каля пяцідзесяці, ён быў высокі, худы, кашчавы, павольны, аброслы валасамі. Яго калматыя выгнутыя бровы шапкамі віселі над вачыма. На галаве ў яго быў машастовы каўпак з залатым фэстонам.
    V яго позірку адбівалася млявасць, як і ва ўсім, што ён рабіў. Яго гаворка, рухі, думкі — усё было нейкае млявае. Варажу зноў падумаў: «Дурань!»
    Сам жа ён быў гарласты скандаліст, якому найвялікшымі ўцехамі ў жыцці былі карчма і публічная дзеўка. Усё, што знаходзілася па-за межамі гэтых полюсаў існавання, было яму невядомае. Тлумлівы пустабрэх, поўны пагарды да ўсіх, ён пляваў на ўвесь сусвет з вышыні сваёй некультурнасці. Калі ён гаварыў: «Во гэта гулянка, каб яе халера!» — ён выказваў тым самым найвышэйшую ступень захаплення, на якую быў здатны яго розум.
    Падуа нарэшце адправіў сваіх сялян і спытаўся:
    — Як вы маецеся?
    — Нічога, як бачыце. А вы?
    — Няблага, дзякую. Добра, што вьі вырашылі да нас завітаць.
    — О, я ўжо даўно пра гэта марыў, але ж вы ведаеце, што ў войску не надта маеш свабоду.
    — 0, вядома, вядома, але ўсё адно вельмі добра.
    — А ў Жазэфіны ўсё ў парадку?
    — О, дзякую, у парадку, хутка вы яе ўбачыце.
    — А дзе ж яна?
    — Яна пайшла праведаць некаторых знаёмых. Тут у нас шмат знаёмых, і ўвогуле гэта вельмі прыстойны горад.
    — He сумняваюся.
    Тым часам расчыніліся дзверы і з’явілася пані Падуа. Яна не спяшаючыся падышла да брата, падставіла яму шчаку і спыталася:
    — Ты доўга тут чакаў?
    — He, недзе з паўгадзіны.
    — A... а я думала, што цягнік спозніцца. Хадзем у салон.
    Яны прайшлі ў суседні пакой, пакінуўшы Падуа сам-насам з яго лічбамі і падаткоўцамі.
    Як толькі яны засталіся адны, пані Падуа сказала брату:
    — Я тут шмат рознага чула пра цябе.
    — I што ж ты, цікава, чула?
    — Кажуць, што ты распусціўся, п’еш, улазіш у даўгі.
    Ён састроіў здзіўленую міну:
    — Я? Ніколі ў жыцці!
    — Ну, не кажы, я ўсё роўна ведаю.
    Ён яшчэ спрабаваў абараняцца, але яна заткнула яму рот такой суровай праборкай, што ён змоўк.
    Тады яна сказала:
    — Мы вячэраем а шостай, і да гэтага часу ты вольны. Я не магу пабыць з табой, бо маю шмат працы.
    Застаўшыся адзін, ён яшчэ вагаўся, не ведаючы, што выбраць — ці паспаць, ці пайсці прагуляцца. Ён паглядзеў на дзверы ў спальню, пасля на дзверы, што вялі на двор, і выбраў двор.
    Ён выйшаў і пачаў бадзяцца з шабляй на баку па сумным брэтонскім мястэчку, такім сонным, такім ціхім, такім мёртвым на беразе затокі, што завецца Марб’ян. Ён пазіраў на шэрыя дамы, на рэдкіх прахожых, на пустыя вітрыны і казаў ціха сам сабе: «Не надта вясёлая мясціна. Чорт мяне сюды прынёс!»
    Ён дайшоў да змрочнага порта, вярнуўся назад бязлюдным і пустым бульварам і калі ўвайшоў у дом, не было яшчэ пятае гадзіны. Ён кінуўся ў ложак, каб паваляцца да вячэрьі.
    Яго пабудзіла пакаёўка. Яна пагрукала ў дзверы і сказала:
    — Вячэра пададзена, пане...
    Ён спусціўся ў салон.
    У сырым пакоі, шпалеры ў якім паадклейваліся ўнізе каля падлогі, на круглым стале без абруса стаяла міса і тры талеркі.
    Пані і пан Падуа ўвайшлі разам з Варажу.
    Усе селі, муж і жонка перажагналі свае чэравы, і Падуа наліў усім тлустай поліўкі.
    Пасля поліўкі падалі ялавічыну, такую тлустую, такую развараную, што яна распаўзалася. Сяржант жаваў яе павольна, стомлена, з агідай і злосцю.
    Пані Падуа спыталася ў мужа:
    — Ты пойдзеш сёння да пана Першага прэзідэнта?
    — Пайду, дарагая.
    — He баўся доўга. Ты так кожны раз стамляешся, калі да некага ідзеш. Ты з тваім благім здароўем не створаны для свецкага жыцця.
    I яна пачала гаварыць пра местачковае таварыства, пра цудоўнае таварыства, у якім з павагай прымалі пана і пані Падуа дзеля іх рэлігійных пачуццяў.
    Пасля прынеслі яблычнае пюрэ і кілбасы, каб ушанаваць госця.
    Потым быў сыр. На ім усё скончылася. Кавы не было.
    Калі Варажу зразумеў, што будзе вымушаны гэты вечар заставацца з сяетрою, выслухоўваць яе папрокі і вымовы, не маючы нават магчымасці прапусціць чарачку, ён адчуў, што не вытрымае гэткае пакуты, і заявіў, што яму трэба зайсці ў жандармерыю, каб уладзіць нейкія праблемы са звальненнем.
    I як толькі прабіла сем гадзін, ён уцёк з дому.
    Выскачыўшы на вуліцу, ён перш за ўсё абтросся, як сабака, што вылазіць з вады, буркочучы пад нос: «Але ж я і ўліп, чорт мяне бяры!»
    I ён пачаў шукаць кавярню, найлепшую кавярню ў мястэчку. Ён знайшоў яе на плошчы, пад двума ліхтарамі. Увайшоўшы, ён убачыў пяць-шэсць чалавек, якія ціха пілі і размаўлялі за маленькімі столікамі. Два гульцы ў більярд хадзілі вакол стала з зялёным сукном, дзе качаліся і біліся адзін аб адзін шары.
    Чуліся іх галасы: «Васемнаццаць,— дзевятнаццаць.— He піанцуе.— 0, добры ўдар! Выдатна! —
    Адзінаццаць.— Трэба было біць чырвоным.— Дваццаць.— Дванаццаць. А, што? Праўду казаў?»
    Варажу папрасіў:
    — Паўкубачка кавы і графін каньяку, найлепшага.
    Ён сеў і стаў чакаць.
    Варажу прызвычаіўся бавіць вольныя вечары з сябрамі, сярод гоману, у тытунёвым дыме, і таму гэтае зацішша, гэты спакой злавалі яго. Ён выпіў спачатку каву, пасля графін каньяку, пасля яшчэ адзін. I цяпер яму ўжо хацелася смяяцца, крычаць, спяваць, набіць каго-небудзь.
    Ён сказаў сабе: «Чорт, быццам бы трохі падняўся настрой. Каб яшчэ дзе добра пагуляць!» I яму адразу ж прыйшла думка пайсці пазабаўляцца да дзевак.
    Ён паклікаў гарсона:
    — Гэй, афіцыянт!
    — Слухаю пана.
    — Скажыце, афіцыянт, дзе тут можна пазабаўляцца?
    Гарсон здзіўлена паглядзеў на Варажу.
    — He ведаю, пане. Тут жа ж і можна!
    — Як, тут? Што ж такое па-твойму «пазабаўляцца»?
    — He ведаю, пане, напэўна, выпіць добрага піва ці добрага віна.
    — Дурань ты, а як жа паненкі?
    — Паненкі? А...
    — Ага, паненкі. Дзе іх можна тут знайсці?
    — Паненак?
    — Ды паненак, паненак!
    Гарсон падышоў бліжэй і ціха спытаўся:
    — Вы маеце на ўвазе, дзе знаходзіцца завядзенне?
    — Ну але, каб ты ляснуўся!
    — Пойдзеце проста, пасля павернеце ў другую вуліцу ўлева, а пасля ў першую ўправа. Нумар пятнаццаць.
    — Дзякуй, стары. Гэта табе.
    — Дзякую пану.
    I Варажу выйшаў, паўтараючы: «Другая вуліца ўлева, першая ўправа, нумар пятнаццаць». Але праз хвіліну ён падумаў: «Другая ўлева, ну так, але калі я выйшаў з кавярні, трэба было ісці налева ці направа? А, халера з ім, там паглядзім».
    Ён пайшоў, павярнуў у другую вуліцу направа, пасля ў першую налева і стаў шукаць нумар пятнаццаць. Дом нумар пятнаццаць з выгляду быў даволі прыстойны, праз зачыненыя аканіцы з вокнаў другога паверха прабівалася святло. Уваходныя дзверы былі адчыненыя, у калідоры гарэла лямпа. Сяржант падумаў: «Ну, гэта напэўна тут».
    Ён увайшоў, але ніхто не сустракаў, і таму ён пачаў гукаць: «Гэй! Гэй!»
    З’явілася маленькая пакаёўка. Заўважыўшы вайскоўца, яна спынілася здзіўленая. Ён сказаў ёй:
    — Здароў, дзетка. Дамы наверсе?
    — Наверсе, пане.
    — У салоне?
    — У салоне, пане.
    — Мне застаецца толькі падняцца?
    — Падняцца, пане.
    — Дзверы насупраць?
    — Насупраць, пане.
    Ён падняўся, адчыніў дзверы і ўбачыў у пакоі, ярка асветленым дзвюма лямпамі, люстрай і дзвюма свечкамі ў кандэлябрах, чатырох дам у дэкальтэ, якія, як здавалася, некага чакалі.
    Тры з іх, маладзейшыя, сядзелі з трохі напышлівым выглядам на накрытых барвовым аксамітам крэслах, а чацвёртая, якой было гадоў сорак пяць, папраўляла кветкі ў вазе. Яна была вельмі тоўстая, з-пад сукенкі з зялёнага шоўку тырчалі яе вялізныя рукі і таўшчэзная, абсыпаная пудрай шыя,
    Сяржант павітаўся:
    — Дзень добры, пані.
    Старэйшая павярнулася, здзівілася, але кіўнула:
    — Дзень добры.
    Ён сеў.
    Але ўбачыўшы, што ніхто не спяшаецца яго абслугоўваць, ён падумаў, што ў гэтым доме прымаюць напэўна толькі афіцэраў, і пачаў непакоіцца. Пасля ён сказаў сам сабе: «Ат! Пачакаю, пакуль яшчэ хто-небудзь прыйдзе, тады паглядзім».