Навелы
Гі дэ Мапасан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1987
Вось. Я толькі што вярнуўся ў гатэль, але не магу нават есці — так уразіў мяне гэты эксперымент.
19 ліпеня.— Шмат хто з тых, каму я расказаў пра гэтае здарэнне, смяяліся з мяне. Я ўжо нават не ведаю, што падумаць. Як сказаў мудрэц: «Можа быць?»
21 ліпеня.— Я павячэраў у Бужывалі, пасля прабавіў вечар на балі весляроў. I праўда, усё залежыць ад месца і асяроддзя. Верыць у звышнатуральнае на выспе Грэнуйер было б самым дзікім вар’яцтвам... А на вяршыні гары Сэн-Мішэль?.. А ў Індыі? Усё тое, піто нас акаляе, робіць на нас велізарны ўплыў. Наступным тыднем я вяртаюся дамоў.
30 ліпеня.— Учора я вярнуўся дамоў. Усё ў парадку.
2 жніўня.— Нічога новага. Стаіць пагода. Цэлымі днямі я баўлюся тым, што гляджу, як цячэ Сена.
4 жніўня.— Mae слугі пасварыліся між сабою. Яны сцвярджаюць, што ўночы нехта б’е шклянкі ў шафах.
Камердынер вінаваціць кухарку, тая вінаваціць касталянку, а гэтая вінаваціць абаіх. Хто вінаваты? Ды хіба ж разбярэшся?
6 жніўня.— Гэтым разам я не вар’ят. Я бачыў... Бачыў! Нельга больш сумнявацца... я бачыў! Яшчэ і цяпер холад праймае мяне да кончыкаў пальцаў... яшчэ і цяпер я дрыжу ад страху... я бачыў!
А другой гадзіне, сярод белага дня, я гуляў у сваім ружоўніку... Я ішоў абсадамі асенніх ружаў, якія пачыналі расцвітаць.
Я спыніўся, каб паглядзець на «Асілка бітваў», на якім красаваліся тры надзвычай прыгожыя кветкі, і выразна ўбачыў, як зусім побач са мной сцябло адной кветкі сагнулася, быццам сціснутае нябачнай рукой, і зламалася, быццам тая рука яго адшчыкнула. Кветка ўзнялася ў паветра, апісала крывую, быццам нябачная рука паднесла яе да твару, і павісла ў празрыстым паветры нерухомай жахлівай чырвонай плямай перад самым маім тварам.
Без памяці, я кінуўся, каб схапіць яе! Але я нічога не схапіў — яна знікла. I тады я страшэнна раззлаваўся сам на сябе, бо хіба ж можна, каб разумны і сур’ёзны чалавек меў такія галюцынацыі.
Але ці была гэта галюцынацыя? Я павярнуўся і стаў шукаць сцябло — хутка я знайшоў: паміж дзвюх кветак, што засталіся на кусце, тырчаў канец толькі што абламанай сцябліны.
Дамоў я вярнуўся ашаломлены. Бо цяпер я веру, гэтаксама веру, як і ў тое, што дзень змяняе ноч,— побач са мною жыве нейкая нябачная істота, якая корміцца малаком і вадой, якая можа дакранацца да рэчаў, браць іх, перасоўваць з месца на месца. Такім чынам, істота гэтая з натуры сваёй матэрыяльная, хоць і недаступная нашым пачуццям. I жыве яна пад адным дахам са мною...
7 жніўня.— Я спаў спакойна. ЁН выпіў ваду з графіна, але не турбаваў майго сну.
Звар’яцеў я ці не? Толькі што я гуляў уздоўж рэчкі, ярка свяціла сонца. I мяне пачалі браць сумненні наконт майго розуму — не тыя няясныя сумненні, як раней, але сапраўдныя, сур’ёзныя. Я бачыў розных вар’ятаў. Ведаў і такіх, што заставаліся разумныя, разважлівыя і нават прадбачлівыя ва ўсіх выпадках акрамя аднаго. Яны маглі ясна, умела, з развагай гаварыць на любую тэму, але раптоўна іх розум, быццам натрапіўшы на рыфы вар’яцтва, разбіваўся, рассыпаўся на кавалкі і патанаў у тым страшным, раз’юшаным акіяне, поўным імклівых хваляў, туманаў і вятроў, імя якому — шаленства.
I я без сумненняў лічыў бы сябе вар’ятам, каб не разумеў, не ведаў дакладна свайго стану, не вывучаў яго, не аналізаваў яго пры поўнай памяці. Значыць, усё гэта — толькі галюцынацыі зусім здаровага ў разумовым плане чалавека. Мозг мой напэўна пашкоджаны нейкім невядомым парушэннем — сучасныя фізіёлагі спрабуюць вызначыць і вывучыць гэтыя з’явы. I з-за гэтага парушэння ў маім розуме, у лагічным парадку думак узнікла глыбокая расколіна. Падобныя рэчы здараюцца падчас сну, калі перад намі паўстаюць самыя неверагодныя фантасмагорыі, і мы з іх нават не дзівімся, бо наш спраўджальны апарат, пачуццё кантролю, таксама спіць, а ўяўляльныя механізмы прадаўжаюць працаваць. Хіба не можа быць, каб адна з непрыкметных клавішаў клавіятуры майго мозга спаралізавалася? Часам людзі з прычыны няшчасных выпадкаў трацяць памяць на імёны, або на дзеясловы, або на лічбы, ці на даты. Сёння ўжо даказана, што кожны від разумовай дзейнасці злакалізаваны на пэўным участку мозга. I таму няма ніякага дзіва, што мая здольнасць кантраляваць нерэальнасць некаторых галюцынацый на нейкі час прытупілася.
Я думаў пра ўсё гэта, пакуль ішоў уздоўж берага. Сонца напаўняла ззяннем раку, упрыгожвала зямлю навокал, выклікала ў маёй душы замілаванасць жыццём, ластаўкамі, спрыт якіх радуе вока, травамі на беразе, шапаценне якіх — асалода вушам.
Але памалу мяне апаноўвала нейкая незразумелая няёмкасць. Здавалася, нейкая незямная сіла скоўвае, стрымлівае мяне, не дае ісці далей, кліча мяне назад. Я адчуваў пякучую патрэбу вярнуцца — такое самае пачуццё мае той, хто пакінуў дома хворага, вельмі яму дарагога, і раптам адчувае пагоршанне яго стану.
Так я і вярнуўся дамоў насуперак сваёй волі. Я быў упэўнены, што тут мяне чакае якая-небудзь дрэнная навіна, ліст ці тэлеграма. Але нічога не было, і я здзівіўся і ўсхваляваўся больш, чым калі б зноў убачыў нейкую фантастычную галюцынацыю.
8 жніўня.— Учора быў страшны вечар. ЁН болып не з’яўляецца, але я адчуваю, што ён недзе побач, пільнуе мяне, глядзіць на мяне, уваходзіць у мяне, авалодвае мною. Схаваны гэтак, ён яшчэ страшнейшы, чым тады, калі нагадвае пра сваю нябачную і заўсёдную прысутнасць звышнатуральнымі праявамі. Зрэшты, я заснуў.
9 жніўня.— Нічога. Але мне страшна.
10 жніўня.— Нічога. Што чакае мяне заўтра?
11 жніўня.— Зноў нічога. Я не магу болып заставацца дома з гэтым страхам і гэтымі думкамі, што ўвайшлі ў маю душу. Я ад’язджаю.
12 жніўня.— Дзесятая гадзіна ўвечары. Увесь дзень я выбіраўся паехаць і не здолеў. Я хацеў выканаць 326
гэты такі просты акт свабоды — выіісці, сесці ў экіпаж і паехаць у Руан — і не здолеў. Чаму?
13 жніўня.— Некаторыя хваробы дзейнічаюць на чалавека такім чынам, што ўся яго псіхічная і фізічная энергія вычэрпваецца, мышцы слабнуць, косці робяцца мяккія, як плоць, а плоць становіцца вадою. Са здзіўленнем і роспаччу я адчуваю ўсё гэта ў сабе. Я не маю больш ніякай сілы, адвагі, я не валодаю сабою, не магу кіраваць сваёй воляй. Я больш не ўмею хацець — нехта хоча замест мяне, і я падпарадкоўваюся.
14 жніўня.— Мне канец! Нехта валодае маёй душой і загадвае ёй! Нехта кіруе ўсімі маімі ўчынкамі, рухамі, думкамі. Я ўжо не належу сам сабе, я толькі пакорліва і спалохана гляджу на ўсё тое, што раблю. Я хачу паехаць — і не магу. ЁН не хоча — і я ашалелы застаюся сядзець у фатэлі, ён прымушае мяне. Я хачу аднаго — устаць, прыўзняцца, каб толькі ўпэўніцца ў сабе. Але я не магу! Мяне нібы прыкулі да фатэля, а яго — прыклеілі да падлогі так, што ніякая сіла нас не адарве.
Пасля раптам я павінен, ПАВІНЕН ісці ў дальні куток саду, збіраць трускаўкі і есці іх. I я іду. Збіраю трускаўкі і ем іх! О, божа! Божа мой! Ці ёсць бог? Калі ёсць — хай вызваліць мяне! Хай ратуе мяне! Даруе мне! Злітуецца! Выратуе! О! Якія пакуты! Які жах!
15 жніўня.— Пэўна, у такім самым стане была мая кузіна, калі яна прыйшла да мяне пазычыць пяць тысяч франкаў. У яе ўвайшла чужая воля, нібы другая душа, паразітычная і ўладарная. Ці, можа, ужо настае канец свету?
Але які ж ён, гэты нябачны, непазнавальны бадзяка з пароды звышнатуральных, інто мною кіруе?
Значыць, нябачнікі існуюць! Тады чаму яны ніколі яшчэ, як створаны свет, нікому не з’яўляліся гэтак ясна, як мне? Я ніколі не чытаў нічога, што нагадвала б тое, што адбылося ў маім доме. 0, каб я толькі мог яго пакінуць, каб я мог пайсці адсюль, уцячы і не вярнуцца. Я б уратаваўся, але я не магу.
16 жніўня.— Сёння я здолеў вырвацца ад яго на дзве гадзіны, як вязень, які выпадкова заўважае, што дзверы ў яго камеры адчыненыя. Раптам я адчуў, што я вольны, а ЁН недзе далёка. Я загадаў хутка запрэгчы коней і паехаў у Руан. О, якое шчасце, калі можна некаму загадаць: «У Руан!»—і цябе паслухаюць!
Я заехаў у бібліятэку і папрасіў, каб мне далі вялікі трактат доктара Гэрмана Гэрэстаўса пра невядомых насельнікаў старажытнага і сучаснага свету.
Пасля, калі я садзіўся ў экіпаж, я хацеў сказаць: «На вакзал!», але замест гэтага крыкнуў, не сказаў, а крыкнуў так моцна, што ўсе, хто праходзіў міма, азірнуліся: «Дамоў!» — і ўпаў, знямеўшы ад страху, на сядзенне ў экіпажы. ЁН знайшоў мяне і зноў запанаваў нада мною.
17 жніўня.— Ах, якая ноч! Якая ноч! Мне здаецца, я магу парадавацца — я чытаў аж да першай гадзіны ночы! Гэрман Гэрэстаўс, доктар філасофіі і тэагоніі, апісаў гісторыю і праявы дзейнасці ўсіх нябачных істот, якія блукаюць наўкола наяве ці ў марах. Ён апісвае іх паходжанне, іх уладанні, іх магутнасць. Але ніводная з іх не падобная да таго, хто не дае мне жыць. Здаецца, у чалавека з таго часу, як ён навучыўся думаць, нарадзілася прадчуванне і страх перад новай істотай, дужэйшай за яго, якая станецца яго спадкаемцам на гэтым свеце. Адчуваючы набліжэнне гэтае
істоты, але не могучы прадбачыць яе прыроды, чалавек стварыў пад уплывам страху таямнічы свет фантастычных істотаў, няясных зданяў, спароджаных жахам.
I вось, скончыўшы чытаць а першай гадзіне ўначы, я сеў каля адчыненага акна, каб асвяжыць твар і думкі пад ціхім ветрыкам, што дзьмуў з начной цемры.
Было цёпла і ціха! Як бы я радаваўся гэткай ночы ў ранейшыя часы!
Месяца не было. У глыбіні чорнага неба дрыготка зіхацелі зоркі. Хто на іх жыве? Якія там краявіды, жывыя істоты, жывёлы, расліны? Ці ведаюць жыхары тых далёкіх сусветаў больш за нас? Ці могуць яны тое, што мы не можам? Ці бачаць яны нешта такое, пра што мы не ведаем? Можа, калі-небудзь хтосьці з іх праляціць праз космас, высадзіцца на нашай Зямлі і заваюе яе, як некалі нарманы пераплылі праз мора і заняволілі слабейшыя за іх народы.
Мы такія слабыя, бяззбройныя, недасведчаныя і маленькія на нашай планеце, на гэтым зярнятку бруду, разведзеным у кропельцы вады.
3 гэткімі думкамі я і заснуў пад свежым начным ветрыкам.
Аднак, паспаўшы хвілін сорак, я расплюшчыў вочы. Нейкае невядомае, няяснае і незвычайнае пачуццё абудзіла мяне. Спачатку я нічога не ўбачыў, пасля мне раптам здалося, што ў кнізе, што засталася разгорнутая на стале, сама па сабе перагарнулася старонка. Я здзівіўся і стаў чакаць. Хвіліны праз чатыры я ўбачыў на свае вочы, як наступная старонка паднялася і адкінулася на папярэднюю, нібы перагорнутая нябачным пальцам. Мой фатэль быў пусты ці здаваўся пустым. Але я зразумеў, што ЁН быў там, сядзеў у маім фатэлі і чытаў. Адным шалёным скачком, як скача раз’юшаны звер, кідаючыся на свайго ўтаймавальніка, я пераскочыў праз увесь пакой, каб схапіць