Навелы  Гі дэ Мапасан

Навелы

Гі дэ Мапасан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1987
81.23 МБ
I тады, ашалеўшы ад страху, я кінуўся бегчы ў вёску з крыкам: «Ратуйце! Ратуйце! Пажар! Пажар!» Па дарозе я сустрэў людзей, якія ўжо беглі сюды. Я пабег разам з імі, каб паглядзець!
Цяпер дом мой быў ужо страшным і раскошным вогнішчам, пачварным вогнішчам, што асвятляла ўсю зямлю, вогнішчам, дзе гарэлі людзі, але дзе гарэў таксама і ЁН, ЁН, мой вязень, Новая Істота, Новы Гаспадар, Тамтэй!
Раптам увесь дах праваліўся, і цэлы вулкан полымя пыхнуў аж да неба. Праз вокны я бачыў вогненнае пекла і думаў, што ён там, што ён згарэў...
Згарэў? Можа быць... Але яго цела? Цела, праз якое свабодна праходзіць святло, ці можна яго знішчыць тымі самымі сродкамі, што і нашае?
А калі ён не памёр? Што, калі гэтая нябачная і страшная істота падуладная толькі Часу? Чаго б было вартае гэтае нябачнае, непазнавальнае цела, цела Духу, калі б яно таксама баялася хваробаў, раненняў, немачаў, заўчаснага разбурэння?
Заўчаснае разбурэнне? Ад яго ідуць усе людскія страхі! Пасля чалавека прыйдзе Тамтэй. Пасля таго, хто можа памерці ў любы дзень, у любую гадзіну, у любую хвіліну, ад любога няшчаснага выпадку, прыйдзе той, які памрэ толькі ў вызначаны дзень, гадзіну, хвіліну, дайшоўшы крэсу свайго існавання!
He... не... Ён не памёр... Тады... тады... тады памерці павінен я!..
КАХАННЕ
(ТРЫ СТАРОНКІ
3 «ЗАШСНОН КНІЖКІ ПАЛЯУНІЧАГА»)
Толькі што ў газетным «Аддзеле крымінальнай хронікі» я прачытаў пра адну любоўную драму. Спачатку ён застрэліў яе, потым застрэліўся сам, бо, ці бачыце, ён кахаў яе. Мне ўсё роўна, хто такія Ён і Яна. Мне мае значэнне толькі іх каханне; і цікавіць яно мяне зусім не таму, што яно расчуліла ці здзівіла, уразіла ці змусіла задумацца, а таму, што нагадала мне маё юнацтва, адно дзіўнае паляванне, калі мне ўпершыню
паказалася Каханне так, як першым хрысціянам паказваўся крыж на небе.
Я нарадзіўся з усімі інстынктамі і адчуваннямі першабытнага чалавека, ураўнаважанымі розумам і пачуццямі чалавека цывілізаванага. Я апантана люблю паляванне, аднак, убачыўшы падстрэленую жывёліну, кроў на пёрах, кроў на сваіх руках, ледзь не млею.
У той год пад канец восені нечакана стукнулі маразы, і мой сваяк Карл дэ Равіль запрасіў мяне разам папаляваць на зары на качак на балоце.
Сваяк — саракагадовы балака, рыжы, магутны, пышнабароды, жыццярадасны вясковы дабрадзей, надораны той гальскай кемнасцю, якая і неўдалі надае прывабнасць, жыў у маёнтку — нешта падобнае на ферму і замак — у прасторнай лагчыне, якую перасякала рака. Абапал лагчыны справа і злева ляжалі ўзгоркі, зарослыя лесам,— глухія пракаветныя нетры, дзе захаваліся выключныя пароды дрэў і сялілася самае рэдкае, дзікае птаства, якое траплялася толькі ў гэтым раёне Францыі. Бывалі выпадкі, што там падстрэльвалі нават арлоў, а пералётныя птушкі — з тых, што амаль ніколі не завітваюць у нашы задужа людныя мясціны,— амаль заўсёды прыпыняліся ў адвечным нерушы, як быццам яны загадзя ведалі ці выведвалі пра той вячысты лясны куточак, які існаваў дзеля іх прытулку на час кароткага начнога адпачынку.
Лагчына — вялікія разгароджаныя выганы з арашальнымі канальчыкамі; потым рака, суднаходная да гэтай мясціны, трохі воддаль разлівалася, ператваралася ў разлеглае балота. Гэтае балота — самы дзівосны для палявання кут, які мне выпадала бачыць,— было галоўным клопатам майго сваяка: ён даглядаў яго, як парк. Бязмежныя зараслі трыснягу, якія ўкрывалі балота і ажыўлялі яго, рабілі шалахлівым і трывожным, праціналі вузкія прасекі для пласкадонак, і
лодкі, папіханыя і кіраваныя шастамі, бязгучна слізгалі па нерухомай вадзе, краталі чарот, пудзілі рыбу, якая кідалася ў бакі скрозь вадзяную траву, ды ныркоў: іх чорныя, вострыя галоўкі тады раптоўна знікалі пад вадою.
Я неймаверна люблю ваду: люблю мора, хоць яно і занадта вялізнае, занадта варушкое, непадуладнае нікому; люблю рэкі, такія павабныя — і непастойныя, плынныя, нястрымныя; асабліва да душы мне балоты, дзе трапечацца няўцямнае жыццё-быццё ўсёй вадзяной жыўнасці. Балота — гэта цэлы свет на сушы, свет адметны, з сваім жыццём, з сваімі аседлымі жыхарамі і пералётнымі вандроўнікамі, з сваёю моваю, а болей за ўсё — з сваёй таямніцай. Іншым разам нішто не хвалюе, не трывожыць, не страшыць гэтак, як дрыгва. Адкуль жа ідзе ён, той страх, які лунае над гэтымі нізіннымі абпіарамі, залітымі вадою? Ці ад незразумелага шамацення трыснягу, ці ад дзіўных блудлівых агнёў, ці ад глыбознай цішы, якая агортвае балоты ў бязветраныя ночы, ці ад вусцішных туманоў, што сунуцца па чароце, быццам нябожчыцкі саван, ці ад няўлоўнага пахлюпвання, лёгкага-лёгкага, лагоднага-лагоднага, але часам яно жахае мацней, чым гарматны стрэл або нябесны гром, і ператварае балоты ў прывідныя, страшныя краіны з затоенай неспасцігальнай і грознай тайнай.
He. Другое нешта вее ад балота, другая, глыбейшая і большая таямніца трапечацца ў густых туманах: таямніца самога першастварэння, магчыма! Бо хіба ж не ў стаячай, перамяшанай з ілам вадзе, не ў цяжкай волкасці твані пад промнямі сонца зачынаецца, выспявае, просіцца на свет зародак жыцця?
Я прыехаў да сваяка вечарам. Стаяў люты мароз.
Мы вячэралі ў вялікай зале, дзе ўсюдьі — і на буфетах, і на сценах, і на столі — красавалася мноства чучалаў разнастайных птушак, якія то быццам ляцелі,
развінуўшы крылы, то сядзелі на прыбітым цвікамі голлі,— ястрабы-перапёлачнікі, чаплі, совы, лелякі, коршакі, шулякі, грыфы, сокалы; сваяк, які ў жакеце з цюленевай шкуры і сам змахваў на нейкую дзіўную паўночную жывёліну, расказваў, як ён падрыхтаваўся, каб нам папаляваць у гэтую ж ноч.
Мы павінны рушыць а палове чацвёртай ранкам, каб а палове пятай быць на месцы, абраным для нашай засады. Там з брусоў лёду ўжо складзены будан, у якім хоць трохі можна будзе затуліцца ад жахлівага ветру, які ўсчынаецца на золку і пілой упіваецца ў цела, рэжа нажамі, коле атрутнымі іголкамі, скручвае вяроўкамі і пячэ агнём.
Сваяк цёр рукі.
— Ну і халадэча! Такой не было яшчэ на маёй памяці,— дзіваваўся ён.— А шостай вечара было ўжо дванаццаць градусаў марозу!
Пасля вячэры я пайшоў спаць і неўзабаве папраўдзе заснуў, гледзячы на трапятанне вялікіх языкоў полымя ў каміне.
А трэцяй мяне пабудзілі. Я апрануў кажух і далучыўся да Карла, таксама апраненага ўжо ў мядзведжае футра. Мы выпілі па келіху шампанскага ды па шклянцы гарачай кавы і выйшлі на двор, дзе нас чакаў лоўчы з сабакамі Плёнжонам і П’еро.
Ужо з першых крокаў я адчуў, што мяне прабірае да касцей. У такія ночы сама зямля здаецца мёртвай ад холаду. Ледзяное паветра настолькі шчытнае, што ім балюча дыхаць; ніводнага павеву, усё навокал знерухомела, застыла; а мароз кусае, працінае, выпетрывае, знежыўляе дрэвы, расліны, насякомых, нават дробных птушак, якія падаюць з голля на скалелы дол і, як дол, калянеюць самі ў абдымках сцюжы.
Месяц у апошняй сваёй квадры ляжаў зусім на баку, бледны-бледны, быццам і ён паміраў там, у вышыні, такі знямоглы, што не мог нават скрануцца з мес-
ца, акаваны, спаралізаваны холадам нябеснай прасторы. Сухое, сумнае святло ішло ад яго на ўсё наваколле, тое нежывое, сіняватае святло, якое ён штомесяца пасылае зямлі перад канцом свайго адроджанага існавання.
Мы з Карлам ішлі побач, плячо ў плячо, згорбленыя, з рукамі ў кішэнях і са стрэльбамі пад пахамі. Паўзверх нахпага абутку былі накручаны суконныя анучы, каб ногі не коўзаліся на рачным лёдзе, і мы ішлі зусім ціха; я глядзеў, як ад дыхання нашых сабак у паветра ўзнімалася белая пара.
Неўзабаве мы былі ўжо на ўскрайку балота і па адной з трысняговых прасек падаліся ў глыбіню яго сухіх невысокіх нетраў.
Ад чыркання локцямі па доўгім стужкападобным лісці ўтвараўся лёгкі шоргат, і мяне, як ніколі, моцна, раптоўна апанавала тое дзіўнае хваляванне, якое вечна выклікаюць у маёй душы балоты. Гэтае балота было мёртвае, мёртвае ад холаду,— мы ішлі па ім у самай гушчэчы ссохлых чаратоў.
На павароце прасекі нечакана вынік будан з лёду, прызначаны для нашага прытулку. Я ўвайшоў у будан; да абуджэння пералётных птушак мелася яшчэ амаль гадзіна часу, і я ўкруціўся ў коўдру, каб трохі сагрэцца.
Я ляжаў на спіне і скрозь цьмянае шкло сценаў свайго палярнага дома глядзеў на цяпер ужо чатырохрогі вышчарблены месяц.
Але стынь ад прамерзлага балота, стынь ад сцен будана, стынь, якая плыла з нябеснага скляпення, хутка праняла так жахліва, што я пачаў кашляць.
Гэта занепакоіла Карла.
— Такой бяды, калі паляванне сёння не ўдасца,— сказаў ён.— He хапала яшчэ, каб ты прастудзіўся! Зараз раскладзём вогнішча.
I ён загадаў лоўчаму насячы трыснягу.
Трыснёг склалі ў кучу пасярод будана, а ў столі зрабілі дзірку на дым; і вось ужо высока ўгору шуганула чырвонае полымя, і светлыя крышталёвыя сцены пачалі паволі, паціху-паціху адтайваць, здавалася, на брусах лёду выступіў пот. Карл, які быў звонку, гукнуў мне:
— Гэй, хадзі глянь!
Я выйшаў і спыніўся, як заварожаны. Наш будан, які меў форму конуса, нагадваў вялізную зіхоткую перліну, якая неспадзеўна вырасла на замёрзлым балоце. У сярэдзіне варушыліся нейкія фантастычныя постаці: гэта каля агню грэліся нашы сабакі.
I тут да нас дапаў нейкі дзіўны, далёкі, пераменлівы крык. Наша вогнішча пабудзіла дзікіх птушак.
Нішто не ўражвае мяне так, як гэты першы вокліч жыцця, калі самую істоту яшчэ ўтойвае змрок, а прасцяг прашываецца пададзеным ёю голасам, які апавяшчае пра з’яўленне на гарызонце першых пробліскаў зімовага дня. У такую сцюдзёную досвіткавую часіну мне мроіцца, што крык, які імгліва праносяць над зямлёю птушыныя крылы,— гэта ўздых самой душы свету!
Карл сказаў:
— Тушыце вогнішча. Світае.
Неба напраўду святлела, і над намі доўгімі шпаркімі хмаркамі пацягнуліся чароды качак і таропка знікалі з відавоку.
Жмук агню працяў змрок: Карл стрэліў, і сабакі рынуліся шукаць здабычу.
I вось ужо напераменку, то Карл, то я, заўзята ўскідваем раз-пораз стрэльбы, як толькі над трыснягом з’яўлялася крылатая хмарка, а П’еро і Плёнжон узбуджана, задыхана нясуць нам апырсканую крывёю дзічыну, якая часта глядзела на нас яшчэ відушчым вокам.
Дзень займаўся ясны, блакітны; за ўзгоркамі ўставала сонца, і мы ўжо намерваліся вяртацца дадому, як
тут нечакана проста на нас, выцягнуўшы шыі і растапырыўшы крылы, спікіравалі два чыркі. Я стрэліў. Адзін упаў мне амаль пад ногі. Гэта была качка-мандарынка з серабрыстым жыватом. А ў небе раздаўся адчайны крык. Жаласны, пакутны, нясцерпны крык ацалелай птушкі паўтарыўся ў падсіненым небе, і маленькая істота закружылася над намі, гледзячы на сваю мёртвую спадарожніцу, якую я падняў з долу.