Навелы
Гі дэ Мапасан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1987
яго, задушыць, забіць!.. Але калі я ўжо быў побач з фатэлем, ён раптам упаў, быццам нехта ўцёк у мяне з-пад носа... Стол пахіснуўся, лямпа ўпала і патухла. Акно раптам зачынілася, быццам нейкі злачынец скокнуў у ноч, бразнуўшы аканіцамі.
Значыць, ён уцёк, ён спалохаўся мяне!
Дык... тады... заўтра ці калі-небудзь я здолею схапіць яго і задушыць! Ці ж часам сабакі не кусаюць і не душаць сваіх гаспадароў?
18 жніўня.— Я марыў увесь дзень. Добра, я буду яго слухацца, падпарадкоўвацца яго загадам, выконваць усе яго жаданні, прыніжацца, паддавацца, выдыгаць перад ім. Ён мацнейшы. Але прыйдзе час...
19 жніўня.— Я ведаю... ведаю... я ўсё ведаю! Толькі што я прачытаў наступнае ў «Аглядзе навуковага свету»:
«3 Рыо-дэ-Жанейра нам даслалі даволі цікавае паведамленне. Шаленства, нават цэлая эпідэмія шаленства, якую можна параўнаць з тымі хвалямі ўсеагульнага шаленства, што ў сярэднявеччы абрыналіся на еўрапейскія народы, лютуе цяпер у правінцыі СанПаўла. Людзі ў роспачы пакідаюць жытло, сходзяць з вёсак, развітваюцца са сваімі палямі. Яны кажуць, што за імі гоняцца, валодаюць імі, кіруюць, нібы жывёлай, нейкія нябачныя, але адчувальныя на дотык істоты, нейкія вампіры, што патроху адбіраюць у людзей жыццё, пакуль тыя спяць. Апроч гэтага яны п’юць ваду і малако і, здаецца, не цікавяцца ніякай іншай ежаіі.
Пан прафесар Дон Пэдра Энрыкес, а разам з ім некаторыя іншыя вучоныя-медыкі, накіраваўся ў правінцыю Сан-Паўла, каб даследаваць на месцы прычыны і праявы гэтага дзіўнага шаленства і прапанаваць імпе-
ратару захады, якія, на думку прафесара, дапамаглі б заклікаць да развагі насельніцтва, ахопленае хваробай».
A! А! Я памятаю, памятаю той прыгожы бразільскі трохмачтавік, што праплыў 8 мая міма маіх вокнаў, паднімаючыся па Сене! Ён здаўся мне такім прыгожым, такім белым, такім вясёлым! ГЭТЫ быў там, ён прыплыў адтуль, дзе з’явіўся яго род! Ён мяне ўбачыў! Ён убачыў таксама мой белы дом і скочыў з карабля на бераг. О, божа!
Цяпер я ведаю, я здагадваюся. Панаванню чалавека настаў канец.
Ён прыйшоў, Той, каго баяліся старажытныя людзі, Той, каго закліналі неспакойныя святары, каго цёмнымі начамі выклікалі ведзьмакі, ніколі яго не бачачы. Той, каму фантазія часовых гаспадароў Зямлі надавала найпачварнейшыя або, наадварот, найпрывабнейшыя формы гномаў, духаў, геніяў, феяў, дамавікоў. У адрозненне ад грубых паняццяў, народжаных жывёльным страхам, празорлівыя людзі ўяўлялі яго больш выразна. Яго разгадаў Мэсмэр, і ўжо дзесяць гадоў таму медыкі дакладна вызначылі прыроду яго магутнасці, перш чым ён сам яе выявіў. Яны гулялі са зброяй Новага Уладара, з панаваннем таямнічай волі над заняволенай чалавечай душой. Яны назвалі гэта магнетызмам, гіпнатызмам, сугестыяй... ці як там. Я бачыў, як яны забаўляліся, нібы неасцярожныя дзеці, з гэтай страшнай сілай! Гора нам! Гора людзям! Ён прыйшоў, гэты, як жа ён завецца... гэты... мне здаецца, ён крычыць сваё імя, але я не чую... ага, ён крычыць, я слухаю... я не магу... паўтары... Тамтэй... Я пачуў: Тамтэй... гэта ён... Тамтэй... ён прыйшоў!
О, гора! Каршун упаляваў голуба, воўк з’еў авечку, леў зжор вастрарогага буйвала, чалавек забіў льва стралою, мячом, порахам. Але чалавек зробіцца Там-
тэю тым, чым зрабіліся нам конь ці бык: яго майном, яго служкам і яго жыўленнем, праз магутнасць яго волі. Гора нам!
Аднак часам звер паўстае і забівае свайго ўтаймавальніка... я таксама хачу... я здолею... Але трэба яго зведаць, убачыць, дакрануцца да яго! Вучоныя кажуць, што вочы жывёл, рознячыся ад нашых сваёй будовай, бачаць усё інакш... А мае вочы не могуць убачыць гэтага новага прыхадня, што мяне прыгнятае...
Чаму? О, цяпер мне згадваюцца словы манаха з гары Сэн-Мішэль: Ці ж бачым мы хоць бы стотысячную частку таго, што існуе вакол нас? Вось, прыкладам, вецер, наймагутнейшая сіла ў прыродзе, што збівае з ног людзей, бурыць дамы, вырывае з коранем дрэвы, узнімае ў моры вадзяныя слупы, валіць скалы і разбівае ўшчэнт вялікія караблі. Вецер забівае, свішча, стогне, раве, але ці бачылі вы яго, ці можаце вы яго ўбачыць? I аднак ён існуе!
Я яшчэ думаў: мой зрок такі слабы, такі недасканалы, што зусім не ўспрымае цвёрдых рэчываў, калі яны празрыстыя, як шкло!.. Калі на маім шляху будзе стаяць вялікая шыбіна, я дамся аб яе, як птушка, што заляцела ў пакой і б’ецца галавой у шыбы. Дый колькі яшчэ ўсяго, што падманвае наш зрок, збівае з тропу. Ці ж дзіва, што я не магу заўважыць нейкае новае цела, праз якое свабодна праходзіць святло.
Новая істота! А чаму не? Яна абавязкова павінна была прыйсці! He мы ж апошнія на Зямлі! Мы не заўважаем гэтай істоты, як не заўважалі яе і тыя, хто жыў да нас. Справа ў тым, што яе прырода больш дасканалая, яе цела больш складанае і далікатнае, чым нашае, такое слабое, так нязграбна створанае, абцяжаранае органамі, якія заўсёды стамляюцца, заўсёды хібяць, заўсёды псуюцца, як старыя рысоры. Наша цела жыве, як расліна, як жывёла, яно з цяжкасцю жывіц-
ца паветрам, травой, мясам, яно — жывы механізм, падуладны хваробам, нявечанням, гніенню, дрэнна адладжаны, наіўны і дзіўны, ненатуральна няўдалы. Наш арганізм — нязграбнае вытанчанае стварэнне, чарнавы эскіз нейкай разумнейшай і дасканалай істоты.
Нас так мала на гэтым свеце, пачынаючы ад вустрыцы і канчаючы чалавекам. Дык чаму не можа з’явіцца яшчэ адна істота, калі прайшоў час, дастатковы для з’яўлення новага віду?
Чаму ж не можа з’явіцца яшчэ адна істота? Чаму ж не могуць з’явіцца новыя, зусім іншыя дрэвы з вялізнымі кветкамі, якія б ззялі і поўнілі пахам цэлыя краіны? Чаму б не з’явіцца новым рэчывам апроч агню, паветра, зямлі і вады? Іх чатыры, усяго толькі чатыры, гэтых жыццядайных пачаткаў усяго існага! Як шкада, што іх не сорак, не чатырыста, не чатыры тысячы! Якое ўсё навокал беднае, нікчэмнае, убогае, скупа дадзенае, абыякава прыдуманае, з цяжкасцю зробленае! Во — слон, гіпапатам — якая грацыя! Вярблюд — якая элегантнасць!
Вы спытаецеся: а матылёк? Жывая кветка, якая лётае. Але я ўяўляю матылька велічынёй з сотню сусветаў, з крыламі, што я не магу нават выказаць іх формы, прыгажосці, колеру, руху. Але я яго бачу... ён лётае між зорак, агортваючы іх свежасцю і духмянасцю. А людзі там, угары, глядзяць на яго з замілаваннем і захапленнем!..
Што са мною робіцца? Гэта ён, ён, Тамтэй, ён гняце мяне, ён падказвае мне гэтыя вар’яцкія думкі! Ён ува мне, ён робіцца маёй душой. Я заб’ю яго!
19 жніўня.— Я заб’ю яго! Я яго бачыў! Учора я сеў за стол і прыкінуўся, што нешта вельмі ўважліва
пішу. Я ведаў, што ён будзе хадзіць вакол мяне, зусім побач, так блізка, што можна будзе памацаць, схапіць яго. I тады... тады ў безнадзейнай роспачы я збяру ўсю сваю моц і рукамі, каленямі, грудзямі, ілбом, зубамі я задушу яго, расцісну, увап’юся ў яго, раздзяру на шматкі.
Я пільнаваў яго, напружыўшы да немагчымага ўсе пачуцці.
Я запаліў быў дзве лямпы і восем свечак, быццам спадзеючыся хутчэй яго заўважыць у гэткай светласці.
Проста перада мной стаіць мой стары дубовы ложак, справа — камін, злева — дзверы, якія я шчыльна замкнуў, патрымаўшы доўгі час адчыненыя, каб завабіць яго. Ззаду — высачэзная шафа з люстрам, перад якім я кожнага дня галюся, адзяюся і ў якім я разглядваю сябе з галавы да ног кожнага разу, калі я яго мінаю.
Так я і сядзеў, прыкідваючыся, што пішу, каб увесці яго ў зман, бо ён таксама сачыў за мною. I раптам я адчуў, я быў упэўнены, што ён чытае з-за майго пляча, што ён там, побач з маім вухам.
Я ўскочыў, выставіўшы рукі, і павярнуўся так хутка, што ледзь не ўпаў. I што? Было светла, як удзень, але я не ўбачыў сябе ў люстры! Яно было пустое, яснае, глыбокае, поўнае святла! Мяне там не было, хоць я стаяў насупраць! Я глядзеў, вытрашчыўшы вочы, на чыстае шкло і баяўся падысці бліжэй. Я баяўся паварушыцца, хоць і адчуваў, што ён недзе тут, што ён зноў уцячэ, той, чыё нябачнае цела паглынула маё адлюстраванне.
Я так напалохаўся! Пасля раптам я ўбачыў сябе ў глыбіні люстра, але няясна, нібы ў тумане, нібы праз слой вады, і мне здавалася, што гэтая вада павольна цячэ злева направа — з кожнай секундай адлюстраванне рабілася выразнейшае. Зацьменне канчалася.
Toe, што мяне засланяла, здаецца, не мела выразных контураў, гэта была нейкая празрыстая непразрыстасць, якая паволі прасвятлялася.
Урэшце я зноў убачыў усяго сябе, як кожнага дня, калі гляджуся ў люстра.
Я яго бачыў! Я так напалохаўся, што і цяпер яшчэ дрыжу.
20 жніўня.— Забіць яго! Але як? Я ж не магу яго схапіць. Атрута? Але ён убачыць, як я кладу яе ў ваду. I яшчэ: ці нашыя яды здолеюць пашкодзіць яму? He, вядома ж, не... Тады... што ж тады?..
21 жніўня.— Я выклікаў з Руана слесара і заказаў яму металічныя жалюзі на вокны майго пакоя, якраз такія, якія можна бачыць у Парыжьі на вокнах періпых паверхаў прыватных гатэляў, якімі бароняцца ад зладзеяў. Апроч гэтага ён зробіць такія самыя яшчэ і на дзверы. Я здаўся яму баязліўцам, але мне на гэта напляваць!..
10 верасня.— Руан, гатэль «Кантыненталь». Гатова... гатова, але ці ён памёр? Тое, што я ўбачыў, перавярнула мне дупіу.
Значыць, так. Учора, калі слесар паставіў жалюзі і жалезныя дзверы, я пакінуў іх адчыненыя да апоўначы. Пачало рабіцца халодна.
Раптам я адчуў, што ён тут, і мяне ахапіла шалёная радасць. Я павольна падняўся і пачаў хадзіць з кута ў кут. Хадзіў я наўмьісна доўга, каб ён ні пра што не здагадаўся. Пасля я зняў чаравікі і абуў старыя пантофлі. Тадьі я зачыніў жалюзі і, спакойна падышоўшы да дзвярэй, замкнуў іх на два абароты. Вярнуўшыся да вокнаў, я зачыніў іх яшчэ на замок і паклаў ключы ў кішэню.
I раптам я зразумеў, што ён круціцца недзе вакол мяне, што ён таксама баіцца, што ён загадвае, каб я яму адчыніў. Я ледзь не саступіў, але не саступіў, а, прыціснуўшыся да дзвярэй, трошкі прачыніў іх якраз настолькі, каб праскочыць самому. Я быў перакананы, што ён не паспеў праслізнуць разам са мною. Я зачыніў яго ў пакоі. Якое шчасце! Ён быў у маіх руках! Я збег па сходах у салон, што пад маім пакоем, узяў абедзве лямпы і выліў з іх увесь алей на дыван, на мэблю, паўсюль. Пасля я падпаліў і ўцёк, добра зачыніўшы вялікія ўваходныя дзверы.
Я схаваўся ў глыбіні саду, у зарасніку лаўру. Чакаць давялося так доўга! Я пачаў ужо думаць, што агонь патух сам або ён яго патушыў. I тут раптам адно акно на першым паверсе лопнула пад націскам пажару, і полымя, вялікае чырвона-жоўтае, доўгае, мяккае, пяшчотнае полымя ўзнялося ўздоўж белага муру аж да даху і пачало цалаваць яго. Па дрэвах, па галінах, па лісці прабеглі водбліскі полымя і дрыжыкі страху. Птушкі прачнуліся, сабака пачаў выць. Здавалася, што пачынае днець! Выбухнулі яшчэ два акны, і я ўбачыў, што ніжняя частка майго дома ператварылася ў вялізнае, страшнае вогнішча. I тут начную цішыню разарваў жахлівы, немы, прарэзлівы жаночы крык, і расчыніліся дзве мансарды. Я забыўся пра маіх слуг! Я бачыў іх ашалелыя твары, яны махалі рукамі!..