Навелы  Гі дэ Мапасан

Навелы

Гі дэ Мапасан
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1987
81.23 МБ
У Бэнуа абвялі рукі, нібыта з іх раптоўна спусцілі ўсю кроў. У вушах іпумела, ён як аглух; толькі па нейкім часе ён заўважыў, што плача, уткнуўшыся ў малітоўнік.
Цэлы месяц ён не паказваўся на людзях. Потым зноў улёг у работу.
Аднак загою не было, ён думаў і думаў пра дзяўчыну. Штодня, зранку і ўвечары, ён падоўгу гуляў у полі, але пазбягаў хадзіць дарогамі паблізу Мартэнёўкі, далёка абыходзіў яе, каб не бачыць нават абсады тае сядзібы.
Яна была ўжо замужам за Валэнам, самым багатым фермерам у кантоне. Бэнуа перастаў размаўляць з Валэнам, хоць яны таварышавалі з самага маленства.
Неяк вечарам, праходзячы паўз мэрыі, Бэнуа пачуў, што Мартэнава дачка цяжарная. Гэта навіна чамусьці зусім не прычыніла яму болю — наадварот, ён адчуў нават пэўную палёгку. Ну, вось і ўсё, вось і ўсё нарэшце. Гэта разлучала іх яшчэ болей, чым сам шлюб. Папраўдзе, гэтак было нават лепей.
Прамінаў месяць за месяцам. Бывалі выпадкі, што ён бачыў яе на дарозе, калі яна ацяжэлай паходкай ішла ў сяло. Угледзеўшы яго, яна чырванела, угінанала галаву і прыспешвала хаду. А ён увогуле зварочваў убок, каб не сутыкацца з ёю, не сустрэцца позіркам.
Яго жахала думка, што ў любы дзень ён можа апынуцца з ёю з вока на вока, і тады давядзецца загаварыць. А што ён мог сказаць ёй цяпер пасля ўсяго, што было сказана некалі, калі ён браў яе рукі ў свае і цалаваў яе валасы на скронях? Зноў і зноў прыгадваліся яму спатканні каля равоў. Подла ўсё-такі яна зрабіла — і гэта пасля ўсіх яе абяцанак!
I ўсё ж маркота спакваля ў яго сэрцы саступала месца лёгкай журбе. Нарэшце настаў і такі дзень, калі ён упершыню зноў, як некалі, рушыў на прагулку па
дарозе, якая пралягала паблізу Мартэнавай фермы. Неўзабаве завіднеўся дах яе дома. Вось тут, тут жыве яна — з другім!.. Пышна цвілі яблыні, на сметніку кукарэкалі пеўні... Сядзіба выглядала спусцелаю: гаспадары выправіліся ў поле — быў разгар вясенніх pa601. Бэнуа спыніўся каля загароды, абвёў позіркам падвор’е. Каля будкі драмаў сабака, да копанкі нетаропка ішлі адно за адным трое цялят. Тоўсты індык распускаў хвост каля парога, фасоніста, як спявак на сцэне, пахаджаў перад чарадой курэй.
Бэнуа прыпёрся да слупка: нечакана чамусьці страшэнна захацелася плакаць. Але тут з дома да яго даляцеў крык, доўгі адчайны лямант. Бэнуа стаў як укапаны, ашчаперыў жэрдку, напята ўслухаўся. I зноў доўгі, роспачны лямант упіўся яму ў вушы, у самае сэрца, працяў яму ўсю істоту. Гэта крычала яна! Ён сарваўся з месца, перабег лужок, рыўком расчыніў дзверы і ўбачыў яе — на падлозе: пасінелая, з ашалелымі ад болю вачыма, яна сутаргава курчылася ў перадродавых схватках.
Ён так і прырос да парога, спалатнеў, залекацеў мацней, чым яна, і пралепятаў:
— Гэта я, тут я, тут, васпанна Мартэн.
Яна задыхаючыся адказала:
— Ох, не пакідайце мяне адну, толькі не пакідайце мяне, Бэнуа!
Ён глядзеў на яе і не ведаў, што рабіць, што казаць.
Яна закрычала зноў:
— Вой, вой! Проста на частачкі разрывае! Вой, Бэнуа!
Яна ажно вілася ад болю.
I тады Бэнуа раптам ахапіла апантанае жаданне паратаваць яе, суцішыць боль, збавіць яе ад пакут. Ён нагнуўся, узяў яе на рукі, падняў і занёс на ложак; яна не пераставала стагнаць, а ён хутка раздзяваў яе, скідаў кофтачку, спадніцу, кашулю. Яна кусала сабе
рукі, каб стрымаць крык. А ён зрабіў тое, што звычайна рабіў сваёй жывёле — каровам, авечкам, кабылам: памог ёй нарадзіць, і неўзабаве трымаў у руках пісклявае немаўлятка.
Ён абцёр яго, увярцеў у палатніну, якая сушылася каля печы, паклаў на стол на яшчэ не прасаваную бялізну і вярнуўся да парадзіхі.
Ён зноў паклаў яе на падлогу, памяняў прасціны і пасля перанёс на пасцель. Яна прашаптала:
— Дзякуй, Бэнуа, слаўны ты чалавек.
I, як ад нейкага запозненага жалю, ціха заплакала.
А ён — ён ужо не кахаў яе, зусім не кахаў. 3 каханнем было кончана. Якім такім чынам? Чаму? Ён і сам не змог бы растлумачыць. Але тое, што цяпер адбылося, вылечыла яго так, як не вылечылі б і дзесяць гадоў разлукі.
Яна — зняможаная, усхваляваная — папыталася:
— Хто хоць у мяне?
Ён спакойна адказаў:
— Дзяўчынка, ды такая гожанькая!
Яны памаўчалі. Неўзабаве парадзіха ціха папрасіла:
— Пакажы мне яе, Бэнуа.
Ён узяў немаўля на рукі і, нібы пасвянцоны бохан хлеба, падаў маці — і раптам дзверы расчыніліся і на парозе стаў Ізідор Валэн.
У першы момант ён ніяк не мог уцяміць, што тут да чаго; нарэшце, зразумеў усё.
Збянтэжаньі Бэнуа залепятаў:
— Я праходзіў міма... Іду гэта сабе міма і раптам чую — крычыць... Ну, я і прыбег... Вогь тваё дзіця, Валэн!
Муж са слязьмі на вачах ступіў да Бэнуа, узяў у яго з рук пакуначак, пацалаваў немаўлятка ды так і замёр, не могучы вымавіць слова; потым паклаў дзіця на ложак і падаў Бэнуа абедзве рукі:
— Дай руку, Бэнуа, дай руку! Цяпер між намі, сам бачыш, усё сказана... Хочаш — будзем сябрамі, вернымі сябрамі, га?
I Бэнуа адказаў:
— Хачу, вядома, хачу!
СПОВЕДЗЬ ТЭАДЗЮЛЯ САБО
Калі Сабо заходзіў у Мартэнвільскую карчму, усе загадзя пачыналі смяяцца. Няўжо ж гэты памаўза Сабо быў такі блазан? He, проста ён не любіў святароў! От не любіў дык не любіў! Цярпець іх не мог, весялун.
Сабо (Тэадзюль), сталяр, прадстаўнік у Мартэнвілі перадавой партыі, быў высокі хударлявы чалавек з шэрымі ўсмешлівымі вачыма, прылізанымі скронямі і тонкімі вуснамі. Калі ён казаў «Наш найсвяты айцец Попа» і рабіў адпаведны рух, усе падалі ад смеху. Па нядзелях падчас набажэнства ён браўся за работу. У панядзелак вербнага тыдня ён заўсёды калоў свінню і еў крывянку да велікоднай. А кожнага разу, як міма яго ў карчме праходзіў плябан, ён жартам казаў: «Яшчэ адзін глынуў свайго бога за стойкай».
Мажны і высокі плябан баяўся Тэадзюлевых досціпаў, бо яны надавалі таму папулярнасці. Святар Марыцім быў чалавек дабітны і закідваў свае сеткі. Дзесяць гадоў паміж імі цягнулася патаемная, бязлітасная і няспынная вайна. Сабо быў местачковы раднік. Усе лічылі, што ён стане мэрам, а гэта, напэўна, азначала канчатковы заняпад царквы.
Набліжаліся выбары. Мартэнвільскія багамольцы трэсліся. I вось адной раніцы плябан паехаў у Руан, сказаўшы пакаёўцы, што хоча сустрэцца з арцыбіскупам.
Ён вярнуўся праз два дні радасны і задаволены. А назаўтра ўсе ведалі, што царкоўныя хоры будуць аднаўляцца. Арцыбіскуп ахвяраваў шэсцьсот франкаў з свае скарбонкі.
Усе старыя сасновыя лавы ламалі і замянялі новымі з дубовых астрыжонкаў. Гэта быў буйны сталярны заказ, і цэлы вечар у кожнай хаце пра яго толькі і гаварылі.
Тэадзюль Сабо не смяяўся.
Калі на другі дзень ён выйшаў на вуліцу, суседзі — і сябры, і ворагі — жартам пыталіся ў яго:
— Ці не ты будзеш аднаўляць царкоўныя хоры?
Той нічога не мог адказаць і шалеў, ціха шалеў ад злосці-
Хітруны казалі:
— Але ж і добрая праца, можна зарабіць не менш за дзвесце-трыста манет.
Яшчэ праз два дні ўсе ведалі, што работу даручылі Сэлестэну Шамбрэляну, разьбяру з Першвіля. Пасля пайшла пагалоска, што ўсе царкоўныя лавы таксама будуць адноўлены. А гэта каштавала дзве тысячы франкаў, якіх папрасілі ў міністэрства. Народ хваляваўся.
Ад усяго Тэадзюль Сабо не спаў па начах. Ніколі на памяці людзей ніводзін мясцовы сталяр не рабіў гэтакай работы. Неўзабаве сталі шаптацца, што плябану не хочацца аддаваць работу майстру з іншай камуны, але ён усё ж не можа даручыць лавы Сабо за яго погляды.
Сабо даведаўся пра гэта. Шарай гадзінай ён пашыбаваў у плябанію. Пакаёўка адказала, што святар у царкве. Ён пайшоў туды.
Дзве манашкі — зброснелыя векавухі — пад кіраўніцтвам плябана аздаблялі алтар, рыхтавалі яго да мая, месяца Маці Божай. Святар, выставіўшы вялізны жывот, высіўся на хорах і кіраваў жанчынамі, якія,
стоячы на крэслах, раскладалі кветкі вакол дарахавальніцы.
Сабо чуўся тут ніякавата, быццам трапіў да заклятага ворага, але прага спажывы цвяліла яго сэрца. 3 капялюшыкам у руцэ, не звяртаючы ўвагі на манашак, якія ад здзіўлення разгублена аслупянелі на крэслах, ён падышоў і прамармытаў:
— Дзень добры, пан плябан.
Святар адказаў, не зірнуўшы на яго, заняты алтаром:
— Дзень добры, пан сталяр.
Збянтэжаны Сабо не ведаў, што рабіць далей. Ён памаўчаў і ўсё ж сказаў:
— Рыхтуецеся?
Плябан Марыцім азваўся:
— Ага, неўзабаве месяц Марыі.
Сабо кіўнуў: «Ага, ага» — і змоўк.
Яму ўжо захацелася павярнуцца і моўчкі пайсці, але, зірнуўшы на хоры, ён затрымаўся. Ён убачыў шаснаццаць ніш з разьблёнымі лавамі на замену — шэсць справа і восем злева, бо дзверы ў рызніцу займалі два месцы. Шаснаццаць дубовых лаваў каштавалі за трыста франкаў, а калі б ён вельмі пастараўся, яму б пэўна заплацілі яшчэ дзвесце за спраўную работу.
Ён загугнявіў:
— Я прыйшоў па работу.
Святар быццам здзівіўся. Ён спытаўся:
— Па якую работу?
Сабо разгублена вымавіў:
— Якую трэба зрабіць.
Тут святар павярнуўся і глянуў яму ў вочы:
— Вы хочаце ладзіць хоры ў маёй царкве?
Ад строгасці плябана Марыціма Тэадзюля Сабо пранялі дрыжыкі, і яму вельмі захацелася ўцячы. Але ён рахмана адказаў:
— Але, пане дабрадзею.
Святар склаў рукі на ёмістым бруху і быццам здранцвеў ад здзіўлення:
— I гэта вы... вы... вы, Сабо... просіце мяне. Вы... адзіны бязбожнік у маёй парафіі... Але ж гэта будзе скандал, такі выбухне скандал! Ягамосць арцыбіскуп дасць мне вымову і, можа, нават перавядзе мяне адсюль.
Некалькі хвілін ён растрывожана пыхкаў, а пасля ціха сказаў:
— Я разумею, вам цяжка глядзець, як такую адказную працу будзе выконваць сталяр з суседняй парафіі. Але я не магу зрабіць інакш, прынамсі... ну не... гэта нельга... Вы не дасцё згоды, а без яе — ніколі.
Сабо разглядаў рады лаваў, якія ішлі аж да самых дзвярэй. Чорт, а калі заменяць усё гэта?
I ён спытаўся:
— Што ж вам трэба? Скажыце.
Святар рашуча адказаў:
— Мне трэба ясны доказ вашай дабрамыснасці. Сабо прашаптаў:
— Я не супраць. Я не супраць, можа, і дамовімся.
Плябан прапанаваў:
— Вы мусіце прылюдна прыняць прычасце на вялікім набажэнстве ў гэтую нядзелю.
Сталяр адчуў, што бялее, і, не адказаўшы, спытаўся:
— А лавы, іх таксама трэба аднаўляць?
Плябан цвёрда адказаў:
— Трэба, але пасля.
Сабо сказаў:
— Я не супраць, не супраць. Я ж не зацяты, я згодны з рэлігіяй, чаму ж, што мне не даспадобы, дык гэта абрад, але ў гэтым выпадку я не буду сваволіць.