• Часопісы
  • Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Навелы

    Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 319с.
    Мінск 1996
    128.68 МБ
    Я так спалохалася, што ледзь не ўскрыкнула. Але ўяўленне было настолькі недарэчнае, што я тут жа авалодала сабою і заплюшчыла вочы. «Ты з глузду з’ехала... ты трызніш... у цябе гарачка...— гаварыла я сабе.— Гэта ж немагчыма, табе здалося... Паўгадзіны таму назад ён паехаў. Толькі пасля гэтага я зноў расплюшчыла вочы. Але, гэта было жахліва, прывід не знік: ніякага сумнення — ён па-ранейшаму сядзеў там... сярод мільёнаў рук я пазнала б гэтыя рукі... не, мне не трызнілася, гэта быў сапраўды ён. Ен не паехаў, як пакляўся, вар’ят сядзеў тут, ён прынёс сюды, на зялёны стол, грошы, якія я дала яму на дарогу, і, зусім самазабыўна, аддаваўся свайму згубнаму захапленню — гульні, пакуль я роспачна рвалася да яго ўсім сэрцам.
    Шалёны гнеў авалодаў мною; усё паплыло ў мяне перад вачамі, і я ледзь не кінулася да яго, каб схапіць за горла клятвапарушальніка, які гэтак бессаромна падмануў мой давер, абразіў мае пачуцці, маю адданасць. Але я яшчэ знайшла ў сабе сілу стрымацца. 3 наўмыснай
    маруднасцю (чаго гэта мне каштавала!) падышла я да стала і спынілася якраз перад ім; нейкі пан ветліва ўступіў мне месца. Два метры зялёнага сукна раздзялялі нас, і я магла, як з тэатральнай ложы, глядзець на яго, бачыць той самы твар, які дзве гадзіны назад быў азораны ўдзячнасцю, ззяў боскаю ласкаю, а цяпер зноў перакрывіўся ад пякельных пакут згубнага захаплення гульца. Рукі, тыя самыя рукі, што сёння ўдзень у экстазе свяшчэннай клятвы сціскалі спінку малітоўнай лаўкі, як сладастрасныя вампіры, перабіралі грошы. Ен выйграў, мусіць, шмат, вельмі шмат выйграў: перад ім вырасла бязладная куча жэтонаў, луідораў і банкнотаў — хаатычнае нагрувашчанне багацця, у якім шчасліва пацягваліся, купаліся пальцы, яго дрыготкія нервовыя пальцы. Я бачыла, як яны з любасцю разгладжвалі і складвалі паперкі, круцілі і качалі залатыя манеты, потым раптам шпурлялі прыгаршчу іх на адзін з квадратаў. I адразу крылы носа пачыналі ўздрыгваць, вокрык круп’е адрываў яго прагныя, бліскучыя вочы ад грошай, ён пільна сачыў за шарыкам, які падскокваў і дробна стукаў; ён увесь паглыбіўся ў гэтае сузіранне, і толькі локці, здавалася, былі прыбітыя да зялёнага стала. Яшчэ страіпней, яшчэ жахлівей, чым у мінулы вечар, праяўлялася яго апантанасць, бо кожны рух забіваў ува мне той, другі, быццам на залатым полі ззяючы вобраз, які я легкаверна захавала ў сваім сэрцы.
    Мы за два метры адно ад аднаго; я пільна глядзела на яго, але ён не заўважаў мяне. Ен не бачыў мяне, ён нікога не бачыў: позірк яго то адрываўся ад грошай перад ім, то ліхаманкава сачыў за шарыкам, калі той пачынаў круціцца, то зноў утаропліваўся на грошы; у гэтым замкнутым коле круціліся ўсе яго думкі і пачўцці; увесь свет, усё чалавецтва зводзілася для гэтага маньяка да кавалка падзеленага на квадраты зялёнага сукна. I я ведала, што магу стаяць тут гадзінамі — ён нават не заўважыць маёй прысутнасці.
    Але я не магла болей трываць. Раптам я адважылася, абагнула стол, падышла да яго ззаду і моцна ўчапілася ў яго плячо. Ен павярнуўся і неўразумела паглядзеў на мяне ашклянелымі вачамі, зусім як п’яны, якога толысі што расштурхалі і які глядзіць спрасонку мутнымі, невідушчымі вачамі. Потым ён, здавалася, пазнаў мяне, яго дрыготкія губы разамкнуліся, ён радасна зір-
    нуў на мяне і прашаптаў таямніча і як бы па сакрэце:
    — Усё добра... Я так і ведаў, калі ўвайшоў і ўбачыў, што ён тут... Я так і ведаў...
    Я не зразумела яго. Я бачьіла толькі, што ён ап’янёны гульнёю, што гэты вар’ят пра ўсё забыўся — пра сваю клятву, пра наш угавор, пра мяне і пра ўвесь свет. Але перад яго шалёным экстазам я не магла ўстаяць і, міжволі падпарадкоўваючыся яму, са здзіўленнем спыталася, пра каго ён гаворыць.
    — Пра вунь таго старога, аднарукага рускага генерала,— шапнуў ён і падсунуўся да мяне зусім блізка, каб ніхто не падслухаў чарадзейнай таямніцы.— Вунь ён — з сівымі бакамі, а за крэслам стаіць слуга. Ен увесь час выйграе, я яшчэ ўчора сачыў за ім, у яго, мусіць, свая сістэма, і я кожны раз стаўлю на тое ж поле, што і ён... Ен і ўчора ўвесь час выйграваў... Я толькі зрабіў памылку — працягваў гуляць і пасля таго, як ён пайіпоў... Тут я памыліўся... Ен выйграў учора, здаецца, тысяч дваццаць франкаў... і сёння кожны раз выйграе. Я стаўлю ўвесь час за ім... Цяпер...
    Раптам ён змоўк на паўслове — пачуўся рэзкі выкрык круп’е: «Faites votre jeu!»1, і позірк яго прагна пацягнуўся туды, дзе паважна і спакойна сядзеў сівабароды рускі; генерал няспешна паставіў на чацвёрты нумар спачатку адну залатую манету, а потым, памарудзіўшы, другую. Адразу ж такія знаёмыя мне дрыготкія пальцы рвануліся да кучкі грошай, і ён шпурнуў жменю залатых манет на той самы квадрат. I калі праз хвіліну круп’е абвясціў «нуль» і адным узмахам лапаткі ачысціў увесь стол, ён здзіўленым позіркам праводзіў свае зніклыя грошы. Але вы думаеце, ён павярнуўся да мяне? He, ён зусім пра мяне забыўся, я выпала, знікла, пайшла з яго жыцця; усёю сваёю істотаю ён быў прыкаваны да рускага генерала, які спакойна падкідваў на далоні дзве залатыя манеты, раздумваючы, на якую б лічбу паставіць.
    Я не магу перадаць вам свайго гневу, свае роспачы. Можаце ўявіць сабе, што я адчувала: дзеля гэтага чалавека я ахвяравала ўсім сваім жыццём, а для яго я была толькі мухаю, ад якой ён ляніва адмахнуўся. Зноў мяне захліснула хваля злосці. 3 усяе сілы я ўчапілася ў яго руку, так моцна, што ён уздрыгнуў.
    1 Рабіце стаўку! (Фр.)
    — Зараз жа ўстаньце! — ціха, але катэгарычна прашаптала я.— Успомніце, якую клятву вы далі мне сёння ў царкве, нікчэмны вы чалавек, клятвапарушальнік!
    Ен зірнуў на мяне здзіўлена і раптам пабялеў. У вачах у яго з’явіўся вінаваты выраз, як у пабітага сабакі, губы задрыжалі: здавалася, ён адразу ўспомніў усё, што было, і жахнуўся.
    — Так... так...— прамармытаў ён.— Божачка, а божачка!.. Так... я іду... Прабачце...
    I яго рука пачала ўжо зграбаць грошы, спачатку хутка, парывіста-рэзкімі рухамі, але потым усё болып марудна, быццам нешта яе стрымлівала. Яго позірк зноў спыніўся на рускім генерале, які якраз рабіў стаўку.
    — Адну хвілінку...— Ен кінуў пяць залатых на той квадрат, што і генерал.— Толькі гэтую стаўку... Клянуся вам, я зараз жа пайду... Толькі стаўку... апошнюю...
    I зноў маўчанне. Шарык закруціўся і пацягнуў яго за сабою. Зноў гэты апантаны выслізнуў ад мяне, ад самога сябе, захліснуты кручэннем паліраванага кола, дзе шалеў малюсенькі шарык. Зноў выкрык круп’е, зноў лапатка змахнула яго пяць залатых манет: ён прайграў. Але ён не павярнуўся. Ен забыўся пра мяне, як забыўся пра сваю клятву, пра слова, якое даў мне хвіліну таму назад. Зноў яго рука прагна пацягнулася да ўжо значна меншай кучкі грошай, і ап’янелы позірк быў прыкаваны, нібы да магніта, да візаві, які прыносіў яму шчасце.
    Цярпенне маё кончылася. Я зноў страсянула яго, але цяпер ужо моцна.
    — Уставайце! Зараз жа... Вы сказалі, толькі гэтую стаўку...
    Але тут здарылася нечаканае. Ен раптам крута павярнуўся; на яго твары, звернутым да мяне, ужо не было ні ценю пакоры і збянтэжанасці; гэта быў твар даведзенага да шаленства чалавека, вочы яго гарэлі гневам, губы дрыжалі ад злосці.
    — Пакіньце мяне ў спакоі! — зашыпеў ён.— Ідзіце адсюль! Вы прыносіце мне няшчасце. Калі вы тут, я ўвесь час прайграю. Учора так было, і сёння зноў. Ідзіце адсюль!
    На момант я скамянела. Але яго нястрыманасць распаліла і мой гнеў.
    — Я прыношу вам няшчасце? — сказала я.— Вы лгун, вы злодзей, вы пакляліся мне...
    Тут я спынілася, бо ён ускочыў з крэсла і адштурхнуў мяне, нават не заўважаючы, што вакол нас узняўся шум.
    — Пакіньце мяне ў спакоі! — гучна закрычаў ён, не помнячы сябе.— He трэба мне вашай апекі... Вось... вось... вось вам вашы грошы! — I ён іппурнуў мне некалькі стофранкавых білетаў.— А цяпер пакіньце мяне ў спакоі!
    Ен не валодаў сабою, калі крыкнуў гэта на ўвесь голас, і не звяртаў увагі на сотні людзей навокал. Усе глядзелі, паказвалі на нас, шушукаліся, смяяліся, нават з суседняй залы заглядвалі цікаўныя. Мне здалося, што з мяне сарвалі адзежу і я стаю голая перад гэтым натоўпам цікаўных... «Silence, Madame, s’il vous plait!»',— гучна i ўладна сказаў круп’е і пастукаў па стале. Мяне, мяне тычыўся выкрык гэтага нікчэмнага нахабніка. Глыбока зняважаная, згараючы ад сораму, стаяла я перад натоўпам цікаўных, які насмешліва шаптаўся,— як прастытутка, якой шпурнулі грошы ў твар. Дзвесце, трыста нахабных вачэй утаропіліся ў мяне, і вось... калі, раздаўленая знявагаю і ганьбаю, я адвяла позірк убок, я ўбачыла перад сабою вочы, у якіх застыў жах,— гэта была мужава стрыечная сястра, яна глядзела на мяне, разявіўшы рот, і быццам спалохана засланялася рукою.
    Гэта дабіла мяне канчаткова: не паспела яна паварушыцца, апамятацца, як я кінулася прэч з залы; у мяне хапіла сілы дабегчы да лаўкі, да той самай лаўкі, на якую зваліўся без сіл учора гэты вар’ят. I гэтак жа, як ён, я ўпала на цвёрдае, бязлітаснае сядзенне без сіл, без волі, без думак.
    3 таго часу прайшло дваццаць чатыры гады, і ўсётакі, калі я ўспамінаю, як я стаяла там, абражаная, утаптаная ў бруд яго знявагаю, перад натоўпам чужых людзей, кроў стыне ў мяне ў жылах. I я са страхам зноў думаю, якое слабае, нікчэмнае і нязначнае тое, што мы напышліва завём душою, духам, пачуццё, што мы завём пакутаю, калі ўсё гэта не можа разбурыць пакутную
    1	Цішэй, мадам, калі ласка! (Фр.)
    плоць, змучанае цела, калі можна перажыць такія гадзіны і пасля гэтага яшчэ дыхаць, замест таго каб памерці, зваліцца, як дрэва, у якое ўдарыла маланка. Бо боль, які пранізаў мяне ўсю, мог толькі на кароткае імгненне кінуць мяне на лаўку, дзе я замерла і не дыхала, нічога не ўсведамляла, акрамя прадчування жаданай смерці. Але я ўжо сказала — усякі боль баязлівы, ён адступае перад магутным клічам жыцця, чыя ўлада над нашаю плоццю мацней, чым над духам усе спакусы смерці. Мне самой было незразумела, як я магла ўстаць пасля такога ўзрушэння; але ўсё ж я ўстала, праўда, не ведаючы, што ж мне цяпер рабіць. Раптам я ўспомніла, што мае чамаданы ўжо на вакзале, і адразу прамільгнула думка: прэч, прэч, хутчэй прэч адсюль, з гэтага праклятага месца. He гледзячы па баках, я пабегла да вакзала, спыталася, калі ідзе наступны цягнік у Парыж; *а дзесятай гадзіне»,— адказаў мне служыцель, і я адразу ж здала свае рэчы ў багаж. А дзесятай гадзіне — значыцца, пройдзе роўна дваццаць чатыры гадзіны пасля той фатальнай сустрэчы, дваццаць чатыры гадзіны, якія былі так насычаны бурнымі супярэчлівымі пачуццямі, што мой унутраны свет быў навекі разбураны. Але спачатку я нічога не ўсведамляла, акрамя аднаго слова, якое нязмоўкла стукала ў скронях, упівалася ў мозг, быццам клін, які ўбіваюць: прэч! прэч! Прэч з гэтага горада, прэч ад самой сябе, дадому, да сваіх блізкіх, да ранейшага, да свайго жыцця! Раніцаю я прыехала ў Парыж, там — з аднаго вакзала на другі і ў Булонь, з Булоні — у Дуўр, з Дуўра — у Лондан, з Лондана — да сына,— усё як бы ў адзіным хуткім палёце, без прыпынкаў, не разважаючы і не думаючы: сорак восем гадзін без сну, без слоў, без яды, сорак восем гадзін, на працягу якіх колы выстуквалі ўсё тое ж слова: прэч! прэч! прэч! Калі я нарэшце неспадзявана для ўсіх увайшла ў сынаў загарадны дом, усе спалохаліся: мусіць, ва ўсім маім абліччы, у маім позірку было нешта, што выдавала мяне. Сын хацеў абняць і пацалаваць мяне. Я адхіснулася: думка, што ён дакранецца да eyeHay, якія я лічыла апаганенымі, была нязноснаю. Я ўхілілася ад роспытаў, папрасіла толькі прыгатаваць ванну, бо я адчувала патрэбу разам з дарожным пылам змыць са свайго цела апошнія ўспаміны аб пачуцці гэтага апантанага, нявартага павагі чалавека. Потым я з