Навелы
Штэфан Цвэйг, Томас Ман
Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
Чаго таіць: я не ўстаяла перад гэтым позіркам. Удзячнасць заўсёды радуе, і яе ж не часта бачыш так ясна, а чуласць кранае сэрца; для мяне, чалавека стрыманага і цвярозага, такая экспансіўнасць была чымсьці жыватворным, шчасліва новым. I яшчэ: не толькі гэты няшчасны юнак вярнуўся да жыцця — пасля ўчарашняга ліўню, як па чарадзейным знаку, ажыла і ўся прырода. Калі мы выйшлі з рэстарана, асляпляльна ззяла ўжо зусім спакойнае мора, сінь яго злівалася з нябесным блакітам, у якім луналі белыя чайкі. Вы ж ведаецб пейзаж Рыўеры, Ен заўсёды прыгожы, але банальны, нібы паштоўка з краявідам: ён ціхамірна паўстае перад вамі са сваімі нязменна яркімі фарбамі; гэта сонная, лянівая прыгажосць, якая абыякава адкрывае сябе чужому позірку, як пышная ўсходняя прыгажуня. Але бываюць дні, праўда, вельмі рэдка, калі гэтая прыгажосць прачынаецца, прарываецца наверх, быццам гучна заве вас яркімі, шалёна зіхоткімі фарбамі, пераможна шпурляе вам у твар пярэстае багацце сваіх кветак, гарыць, палымнее пажадлівасцю. I гэты радасны дзень нарадзіўся з бурнага хаосу навальнічнай ночы; абмытыя дажджом, паблісквалі вуліцы, бірузою адсвечвала неба, усюды ўспыхвалі квітнеючыя кусты — рознакаляровыя паходні пасярод сакавітай, напоенай вільгаццю зелені. Такім празрыстым было пранізанае сонцам паветра, што горы быццам пасвятлелі і наблізіліся,— здавалася, яны з цікаўнасцю тоўпіліся вакол адпаліраванага, бліскучага гарадка; ва ўсім адчуваўся падбадзёрлівы, настойлівы кліч прыроды, і сэрца міжволі пакаралася яму.
— Давайце возьмем экіпаж,— сказала я,— і пакатаемся па ўзбярэжжы.
Ен радасна кіўнуў галавою,— відаць, упершвшю пасля прыезду гэты юнак наогул бачыў і заўважаў прыроду. Дагэтуль ён не ведаў нічога, акрамя душнай залы казіно, насычанай цяжкім пахам поту, зборышча людзей са збрыджанымі азартам тварамі і непрыветлівага, шэрага, шумнага мора. А цяпер перад намі грандыёзным раскрытым веерам ляжала залітае сонцам узмор’е.
і захоплены позірк блукаў па ясных далях. Мы паволі ехалі ў калясцы (аўтамабіляў тады яшчэ не было) па цудоўнай дарозе, міма незлічоных віл,— краявіды ўвесь час мяняліся, і сотні разоў, каля кожнага дома, каля кожнай вілы, схаванай у зеляніне піній, узнікала тайнае жаданне: тут можна б жыць ціха, спакойна, удалечыні ад свету!
Ці была я калі-небудзь у жыцці больш шчаслівая, чым у той час? He ведаю. Побач са мною сядзеў малады чалавек, які ўчора яшчэ задыхаўся ў цісках смерці і лёсу, а цяпер быў зачараваны іскрыстым патокам сонца; ён, здавалася, памаладзеў на многд гадоў. Ен стаў зусім хлопчыкам, прыгожым, гарэзлівым дзіцем, з вясёлым і пачцівым позіркам, і болып за ўсё захапляла мяне яго чуласць: калі пад’ём быў занадта круты і коням прыходзілася цяжка, ён спрытна саскокваў, каб падштурхнуць каляску. Варта мне было паказаць на кветку паблізу дарогі, як ён спяшаўся сарваць яе. Маленькую жабу, якая, спакушаная ўчарашнім дажджом, сядзела пасярод дарогі, ён падняў і асцярожна занёс у траву, каб яе выпадкова не раздушыў які-небудзь экіпаж; і ўвесь час ён смяяўся і расказваў самыя мілыя вясёлыя гісторыі, і ў гэтым смеху, па-мойму, было яго выратаванне, бо інакш ён павінен быў бы спяваць, скакаць або вар’яцець — такое п’янлівае захапленне валодала ім.
Калімы паволі ўзбіраліся наверх і праязджалі праз маленькую вёсачку, ён раптоўна пачціва зняў капялюш. Я здзівілася: з кім вітаўся ён тут, чужы сярод чужых? У адказ на маё пытанне ён, злёгку пачырванеўшы і быццам апраўдваючыся, растлумачыў, што мы праехалі міма царквы, а ў іх у Польшчы, як ва ўсіх строга каталіцкіх краінах, з дзяцінства прывучаюць знімаць капялюш перад кожнаю царквою і кожнаю капліцаю. Гэтая добрая павага да рэлігіі кранула мяне; успомніўшы пра крыжык, аб якім ён гаварыў раней, я спыталася, ці веруючы ён, і калі ён, крыху збянтэжаны, сціпла адказаў, што спадзяецца ўдастоіцца боскай ласкі, мне нечакана прыйшла ў галаву адна думка.
— Стойце! — крыкнула я фурману і паспешна выйшла з каляскі. Ен здзіўлена пайшоў услед за мною.
Я дадала толькі:
— Ідзіце за мною.
Прайшоўшы некалькі крокаў назад па дарозе, мы наблізіліся да царквы — невялікай, пабудаванай з цэглы, каплічкі. Дзверы былі адчыненыя. Няясна шарэлі атынкаваныя голыя сцены, жоўты клін святла ўрэзваўся ў паўзмрок. Цьмяна мігцелі дзве свечкі, якія асвятлялі маленькі алтар; пахла ладанам. Мы зайшлі ў капліцу; мой спадарожнік зняў капялюш, апусціў руку ў чашу са святою вадою, перахрысціўся і ўкленчыў. Як толькі ён устаў, я схапіла яго за руку.
— Падыдзіце,— сказала я,— да алтара ці да якоганебудзь свяшчэннага для вас абраза і дайце абяцанне, якое я вам падкажу.
Ен паглядзеў на мяне здзіўлена, амаль спалохана. Але тут жа зразумеў усё, падышоў да адной нішы, перахрысціўся і паслухмяна стаў на калені.
— Паўтарайце за мною,— сказала я, дрыжучы ад хвалявання,— паўтарайце за мною: ♦ Клянуся...»
— Клянуся,— паўтарыў ён.
Я працягвала:
«...што ніколі болей — што б ні здарылася — не буду гуляць на грошы, што ніколі болей не буду рызыкаваць сваім жыццём і гонарам дзеля гэтага азарту».
Усхвалявана паўтарыў ён мае словы; выразна, голасна прагучалі яны ў пустой царкве. Потым на момант стала ціха, гэтак ціха, што з вуліцы данёсся шолах лісця, па якім прабягаў вецер. I тут ён з раптоўным парывам, быццам каяўся грэшнік, у малітоўным экстазе, якога мне яшчэ не даводзілася бачыць, пачаў хутка, шалёна, скорагаворкаю лапатаць незразумелыя мне словы на польскай мове. Гэта была палымяная малітва, малітва ўдзячнасці і пакаяння, бо зноў і зноў у гэтай бурнай споведзі яго галава пакорна хілілася долу, з усё большай страсцю лілася незнаёмая мова і ўсё гарачэй, усё старанней паўтараў ён адно і тое ж слова. Hi дагэтуль, ні пасля, ні ў якой-небудзь другой царкве свету не чула я такой малітвы. Яго рукі сутаргава ўчапіліся ў спінку драўлянай лавачкі, усё цела калацілася ад унутранай буры. Ен нічога не бачыў, нічога не адчуваў; здавалася, ён быў у іншым свеце, у нейкім ачышчальным агні ператварэння, альбо ўзнёсся ў думках на нябёсы. Нарэшце ён павольна ўстаў, перахрысціўся і стомлена павярнуўся да мяне. Калені ў яго дрыжалі, твар быў бледны, як у вельмі знясіленага
чалавека. Але калі ён зірнуў на мяне, яго вочы заззялі, чыстая, сапраўды набожная ўсмешка асвяціла яго змораны твар; ён падышоў бліжэй, схіліўся ў рускім зямным паклоне, узяў мае рукі ў свае і з глыбокаю пашанаю паднёс іх да вуснаў.
— Вас паслаў мне бог, я падзякаваў яму.
Я не знайшла, што адказаць. Але я шчыра пажадала, каб пад нізкімі скляпеннямі раптам загучалі арганы, бо я адчувала, што дабілася свайго: гэты чалавек выратаваны мною назаўсёды.
Мы выйшлі з царквы і апынуліся ў ззяючым патоку святла гэтага сапраўды майскага дня; ніколі свет не здаваўся мне такім цудоўным. Яшчэ дзве гадзіны мы паволі каталіся па маляўнічай дарозе, якая вілася сярод узгоркаў, і за кожным паваротам адкрываліся ўсё новыя прыгожыя краявіды. Але мы маўчалі. Пасля такога выбуху пачуццяў усе словы здаваліся банальнымі. I калі мой позірк выпадкова сустракаўся з ягоным, я сарамліва адварочвалася ўбок, так моцна ўзрушвала мяне відовішча створанага мною цуду.
Каля пяці гадзін вечара мы вярнуліся ў МонтэКарла. Я мусіла зрабіць візіт да сваякоў, які цяпер нельга было перанесці на больш позні час. Шчыра кажучы, у глыбіні душы я прагнула спакою пасля перажытых хваляванняў — занадта шмат было шчасця. Я адчувала, што мне трэба адпачыць ад гэтага стану захаплення-экстазу, упершыню ў жыцці зведанага мною. Таму я папрасіла свайго падапечнага толькі на хвіліну зайсці да мяне ў атэль; там, у сваім пакоі, я перадала яму грошы на дарогу і на выкуп каштоўнасцей. Мы дамовіліся, што за нейкі час маёй адсутнасці ён возьме білет, а ў сем гадзін мы сустрэнемся ў вестыбюлі вакзала за паўгадзіны да прыходу цягніка, які праз Геную завязе яго дадому. Калі я працягнула яму пяць банкно.таў, у яго неяк дзіўна пабялелі губы.
— He... не трэба грошай... прашу вас, не трэба грошай...— ледзь выціснуў ён праз губы і адвёў назад дрыготкія пальцы.— He трэба грошай... не трэба грошай... я не магу іх бачыць,— паўтараў ён, быццам адчуваў фізічную агіду або страх.
Але я памагла яму адолець пачуццё сораму, сказала, што грошы я яму пазычаю, што калі ён саромеецца іх браць, дык можа даць мне распіску.
— Так... так... распіску,— прамармытаў ён, адводзячы вочы, скамячыў паперкі, як нешта ліпучае, што пэцкае пальцы, сунуў іх, не гледзячы, у кішэню і хутка, размашыста накідаў на лісце некалькі слоў. Калі ён падняў галаву, лоб у яго быў вільготны ад поту — здавалася, яго калаціла ліхаманка; працягваючы мне ліст, ён задрыжаў, быццам ток прабег па целе, і раптам — я міжволі зрабіла крок назад — ён упаў на калені і пацалаваў край маёй сукенкі. У гэтым жэсце было столькі неапісальнага пачуцця, што я задрыжала ўсім целам; дзіўная трывога авалодала мною, і я магла толькі прашаптаць:
— Дзякуй вам за тое, што вы такі ўдзячны. Але прашу вас, ідзіце цяпер. У сем гадзін у вестыбюлі вакзала мы развітаемся.
Ен зірнуў на мяне, слёзы расчуленасці засцілі яму вочы; нейкае імгненне мне здавалася, што ён хоча нешта сказаць, нейкае імгненне я думала, што ён вось-вось кінецца да мяне. Але ён толькі яшчэ раз нізка-нізка пакланіўся і выйшаў з пакоя.
Місіс К. зноў перапыніла расказ. Яна ўстала, падышла да акна і нерухома, доўга глядзела на вуліцу; плечы яе лёгенька ўздрыгвалі. Раптам яна рашуча павярнулася; яе рукі, дагэтуль спакойныя і безудзельныя, нечакана зрабілі рэзкі, парывісты рух, быццам штосьці разрывалі. Потым яна цвёрда, амаль з выклікам зірнула на мяне і, як бы перасільваючы сябе, сказала:
— Я абяцала, што буду гаварыць шчыра. Цяпер я бачу, як неабходна было гэтае абяцанне. Толькі цяпер, калі я ўпершыню прымушаю сябе апісваць адна за другою ўсе падзеі таго дня і спрабую выказаць яснымі словамі заблытаны клубок невыразных адчуванняў, толькі цяпер я бачу шмат што, чаго тады не разумела ці, можа, не хацела разумець. I таму я хачу цвёрда і рашуча сказаць праўду і сабе і вам: тады, у тую хвіліну, калі ён выйшаў з пакоя і я засталася адна, я адчула страшэнны ўдар у сэрца, ад якога ў мяне пацямнела ў вачах; мне было чамусьці вельмі балюча, але я не ведала альбо адмаўлялася ведаць — чаму мілая пачцівасць майго падапечнага так глыбока ўкалола мяне.