Навелы
Штэфан Цвэйг, Томас Ман
Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
— Досыць глупства! Вы зараз падымецеся наверх і возьмеце пакой, а заўтра раніцаю я завязу вас на станцыю. Вы павінны паехаць адсюль, вы павінны заўтра ж паехаць дадому, і я не супакоюся, пакуль не ўбачу вас у вагоне з білетам у руках. У вашым узросце не кідаюцца жыццём з-за пройгрышу некалькіх соцень або тысяч франкаў. Гэта баязлівасць, істэрыя, недарэчная злосць і раздражненне. Заўтра вы самі прызнаеце, што я маю рацыю.
— Заўтра! — паўтарыў ён з дзіўнай змрочнай іроніяй.— Заўтра! Каб ты ведала, дзе я буду заўтра! Каб сам я гэта ведаў,— гэта нават мне цікава. He, ідзі сабе дадому, мілая, не турбуйся і не кідай грошы на вецер.
Але я не збіралася паддавацца. Мною авалодала нейкая апантанасць, нейкае шаленства. Я моцна схапіла яго за руку і сунула ў яе банкноту.
— Вы возьмеце грошы і зараз жа пойдзеце наверх! — 3 гэтымі словамі я рашуча падышла да званка.— Вось так, цяпер я пазваніла, зараз выйдзе парцье, вы падымецеся і ляжаце спаць. Заўтра раніцаю, роўна ў дзевяць, я чакаю вас тут і завяду на станцыю. He клапаціцеся болей ні пра што, я ўсё зраблю, каб вы маглі дабрацца дадому. А цяпер ідзіце, вам трэба выспацца, не думайце болей нічога!
У тую ж хвіліну шчоўкнуў замок, і дзверы адчыніліся.
— Пойдзем,— раптам рашуча сказаў мой спадарожнік цвёрдым, моцным і злосным тонам, і я адчула, як яго пальцы жалезнаю хваткаю сціснулі мне руку. Я спалохалася. Я так страшна спалохалася, што мяне быццам аглушыла, ударыла маланкаю, у галаве памутнела... Я хацела супраціўляцца, вырвацца... але воля мая была паралізавана.. я... вы мяне зразумееце... я... не магла ж я змагацца гэтым чужым мне чалавекам — мне было сорамна лерад парцье, які стаяў у дзвярах і чакаў, калі мы ўвойдзем. I вось... вось я апынулася ў гасцініцы; я хацела штосьці сказаць, растлумачыць, але не магла вымавіць ні слова; на маёй руцэ цяжка і ўладарна ляжала яго рука... я цьмяна ўсведамляла, што ён вядзе мяне па лесвіцы... бразнуў ключ...
I я апынулася адна з гэтым чужым чалавекам, у чужым пакоі, у нейкай гасцініцы, назвы якой я не ведаю і да гэтага дня.
Місіс К. зноў змоўкла і раптам устала з крэсла. Відаць, голас здрадзіў ёй. Яна падышла да акна, некалькі хвілін моўчкі глядзела на вуліцу ці, можа, проста стаяла, прыціснуўшыся лбом да халоднага шкла; я не асмельваўся зірнуць на яе, мне было цяжка бачыць старую жанчыну такою ўсхваляванаю, і я сядзеў, не варушыўся, не задаваў пытанняў, не гаварыў ні слова і чакаў. Нарэшце яна супакоілася, вярнулася да крэсла і зноў села насупраць.
— Ну вось — самае цяжкае я сказала. I, спадзяюся, вы паверыце мне, калі я паўтару вам і паклянуся ўсім святым для мяне — маім гонарам, маімі дзецьмі,— што да той хвіліны мне і ў галаву не прыходзіла думка аб... аб блізкасці з гэтым чужым чалавекам, што не толькі не па сваёй волі, але зусім несвядома я апынулася ў гэтым становішчы, нібы ў пастцы, якую паставіла мне на маім
роўным шляху жыццё... Я паклялася быць шчыраю з вамі і з сабою і паўтараю: я была ўцягнута ў гэтую трагічную авантуру толькі з-за нейкага звышнатуральнага жадання дапамагчы; ні аб якіх асабістых пачуццях або жаданнях не магло і быць гаворкі.
Вы дазволіце мне не расказваць, што адбылося ў тым пакоі ў тую ноч; я ўсё помню і нічога не хачу забываць. У тую ноч я змагалася з чалавекам за яго жыццё; даўтараю — справа ішла пра жыццё і смерць. Вельмі «ыразна я адчувала, што гэты чужы, ужо амаль асуджаны на смерць чалавек прагна і палка хапаецца за мяне, як тапелец за саломінку. Падаючы ўжо ў бяздонне, ён чапляўся за мяне з усёю ўтрапёнасцю роспачы. Я ж усімі сіламі, усім, што мне было дадзена, змагалася за яго выратаванне. Такія гадзіны выпадаюць на долю чалавека толькі раз у жыцці, дый то аднаму з мільёнаў; каб не гэты жахлівы выпадак, і я б ніколі не даведалася, як палка, з якою шалёнаю і неўтаймаванаю прагнасцю апошні, прапашчы чалавек упіваецца апошняю кропляю жывога гарачага жыцця; апошнія дваццаць гадоў я жыла ў поўным няведанні цёмных сіл быцця і ніколі б не зразумела, якая магутная і вычварная прырода ў адным дыханні пераплятае спёку і холад, жыццё і смерць, захапленне і роспач. Гэтая ноч была так насычана барацьбою і словамі, палкім пачуццём, гневам і нянавісцю, слёзамі ўпрошвання і ап’янення, што яна здалася мне тысячагоддзем. I мы, у злітным парыве кідаліся ў бяздонне, адзін — раз'юшана, другі — неўсвядомлена, і выйшлі з гэтага смяротнага паядынку другімі', змененымі, з новымі думкамі, з новымі пачуццямі.
Але я не хачу гаварыць пра гэта. Я не магу і не буду нічога апісваць. Скажу толькі пра першую хвіліну свайго абуджэння. Я прачнулася ад свінцовага сну, скінула з сябе аковы такой бяздоннай ночы, якой ніколі раней не ведала. Я доўга не магла расплюшчыць вочы, і першае, што ўбачыла, была чужая столь у мяне над галавою, потым абрысы чужога, незнаёмага, агіднага пакоя, у якім я невядома як апынулася. Спачатку я пераконвала сябе, што гэта сон, толькі больш лёгкі, болып празрысты, у якім я забылася пасля таго ўдушлівага сумбурнага кашмару; але за вокнамі было яркае, рэзкае сонечнае святло, святло раніцы, знізу даносіўся
вулічны шум, грукат колаў, трамвайныя званкі і чалавечыя галасы. I тут я зразумела, што не сплю, што гэта ява. Міжволі я прыўзнялася, спрабуючы ўспомніць, дзе я, і раптам убачыла — мне ніколі не перадаць вам жаху, які ахапіў мяне,— чужога чалавека, ён спаў побач са мною на шырокім ложку... чужога, чужога, чужога, паўголага, незнаёмага чалавека...
He, гэты жах не паддаецца апісанню; ён так нечакана зваліўся на мяне, што я бяссільна апусцілася на падушку. Але гэта была не выратавальная непрытомнасць, не страта прытомнасці, наадварот — я імгненна ўспомніла ўсё страшнае, розуму недаступнае, што здарылася са мною; у мяне было адно жаданне — памерці ад сораму і агіды. Як магла я апынуцца ў нейкай падазронай трушчобе, на чужым ложку, з абсалютна незнаёмым чалавекам! Я выразна помню, як у мяне перастала біцца сэрца: я затрымлівала дыханне, быццам гэтым магла спыніць жыццё і пагасіць памяць, гэтую ясную, страшна ясную памяць, якая ўсё разумела, але нічога не магла асэнсаваць.
Я ніколі не даведаюся, ці доўга я гэтак праляжала анямелая — мабыць, вось так ляжаць нябожчыкі ў труне; ведаю толькі, што я заплюшчыла вочы і малілася богу, нябесным сілам, прасіла, каб гэта было няпраўда, выдумка. Але мае абвостраныя пачуцці ўжо не дапўскалі падману, я чула ў суседнім пакоі чалавечыя галасы і плёскат вады, у калідоры шорганне крокаў, і тыя гукі гаварылі, што ўсё — праўда, жорсткая, няўмольная праўда.
Цяжка сказаць, колькі часу працягвалася гэтае невыноснае становішча: такія імгненні маюць другую працягласць, чым спакойныя адрэзкі часу. Але раптам мною авалодаў іншага роду страх, пранізлівы, халодны страх; а раптам гэты чалавек, імя якога я не ведала, прачнецца і загаворыць са мною! I я адразу ж зразумела, што мне застаецца толькі адно: адзецца і ўцякаць, пакуль ён не прачнуўся, болып ніколі не трапляцца яму на вочы, не гаварыць з ім, ратавацца ўцёкамі, пакуль не позна. Хутчэй прэч адсюль, у сваю жыццёвую каляіну, у свой атэль, і з першым цягніком прэч з гэтага праклятага месца, з гэтай краіны! Болып ніколі не сустракацца з ім, не глядзець яму ў вочы, не мець сведкі, абвінаваўцы і саўдзельніка! Гэтая думка дала мне сілы: вельмі асця-
рожна, крадком, як злодзей, цаля за цаляю (толькі б не шумець) прабіралася я ад ложка да сваёй адзежы. Вельмі асцярожна я адзелася; я дрыжала ўсім целам і кожную хвіліну чакала, што ён прачнецца,— але ўсё ўдалося, я ўжо гатова ісці. Толькі капялюш мой ляжаў з другога боку, у нагах ложка, і калі я падыходзіла на дыбачках, каб узяць яго, тут... я проста не магла зрабіць інакш: я мусіла яшчэ раз зірнуць на твар гэтага чужога чалавека, які зваліўся ў маё жыццё, як камень з карніза; толькі адзін раз хацела я зірнуць на яго; і што болей за ўсё мяне здзівіла: гэты малады чалавек, паглыблены ў сон, быў сапраўды чужы; у першы момант я нават не пазнала яго твару. Быццам сцерліся ўчарашнія, перакрыўленыя пачуццём, зведзеныя сутаргаю рысы смяротна ўзбуджанага чалавека,— у гэтага юнака быў зусім другі, зусім дзіцячы, хлапечы твар, які ззяў яснасцю і чысцінёю. Вусны, учора закушаныя і сціснутыя, былі пяшчотна, летуценна раскрытыя і, здавалася, усміхаліся; хвалістыя бялявыя пасмы мякка падалі на разгладжаны лоб, і роўнае дыханне лёгкімі хвалямі ўзнімала грудзі.
Помніце, я казала вам, што ніколі яшчэ не бачыла выразу такога страшэнна моцнага азарту, як на твары ў гэтага незнаёмца за сталом. Але ніколі, нават у нявінных дзяцей, якія часам у сне здаюцца азоранымі ззяннем анёльскай чысціні, не бачыла я выразу такога прамяністага, такога сапраўды шчаслівага спакою. На гэтым твары, які выдаваў найтанчэйшыя адценні пачуццяў, цяпер была райская адлучанасць ад усіх клопатаў і турбот выратаванага чалавека. Пры гэтым нечаканым відовішчы з мяне, быццам цяжкі чорны плашч, зваліліся ўвесь страх і ўся боязь — мне болей не было сорамна, я амаль радавалася. Усё страшнае, усё недаступнае розуму раптам набыло сэнс, я адчувала радасць, гордасць пры думцы, што, калі б я не прынесла сябе ў ахвяру, гэты малады, далікатны, прыгожы чалавек, які ляжаў тут ціхамірна і спакойна, нібы кветка, быў бы знойдзены дзе-небудзь на ўступе скалы акрываўлены, нежывы, са знявечаным тварам, з дзіка вытарашчанымі вачамі; ён быў выратаваны, і выратавала яго я. I я глядзела мацярынскім позіркам (інакш не Mary назваць гэта) на спячага, якога я вярнула да жыцця, як бы зноў нарадзіла, з яшчэ большымі пакутамі, чым
сваіх дзяцей. Можа, яно гучыць смешна, але ў гэтым завэдзганым, агідным пакоі, у гэтай брыдкай, бруднай гасцініцы мяне ахапіла такое пачуццё, быццам я ў царкве, шчаслівае адчуванне цуду і святасці. Самая жахлівая хвіліна майго жыцця ператварылася ў другую, самую цудоўную, самую прасветленую.
Ці закранула я што-небудзь, ці ў мяне міжволі вырвалася нейкае слова — не ведаю. Але спячы раптам расплюшчыў вочы. Я здрыганулася ад страху. Ен пачаў здзіўлена азірацца; відаць, ён гэтак жа, як і я, з цяжкасцю стрэсваў з сябе цяжкі, глыбокі сон. Яго позірк неўразумела блукаў па чужым, незнаёмым пакоі, потым здзіўлена спыніўся на мне. Але ён яшчэ не паспеў сказаць нешта, як я ўжо авалодала сабою: толькі не даць яму сказаць ні слова, не дазволіць ні пытання, ні фамільярнасці, нічога не растлумачваць, не гаварыць, што адбылося ўчора і гэтай ноччу.