• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пачынальнікі З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Пачынальнікі

    З гіст.-літар. матэрыялаў XIX ст.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2003
    144.85 МБ
    С.	276. Калі рыхтавалася 1-е выданне зборніка, пра «музыканта з-над Дзвіны» Л. Кандыбу ніякіх звестак не было. Як пазней высветлілася, Л. Кандыба таксама быў замешаны ў падзеях 1863 г., прыцягваўся да следства (ДГА Літвы, ф. 1248, воп. 1, спр. 670; К і с я л ё ў Г. Радаводнае дрэва. С. 186—188). Гэта яшчэ раз пацвярджае, што вакол Вярыгі-Дарэўскага гуртаваліся пераважна людзі, блізкія да вызваленчага руху.
    С.	377. У першым выданні зборніка гады жыцця Ф. Тапчэўскага, паводле няпэўных тагачасных звестак, акрэсліваліся такім чынам: каля 1838— 1910. Потым быў знойдзены надмагільны помнік паэта з дакладнай датай яго смерці — 17.12.1892 г. Гл.: Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 93.
    С.	379. Акалічнасці арышту Ф. Тапчэўскага на пачатку 1864 г. у Веліжскім павеце раскрыты ў нашым артыкуле «Вакол загадкі «Хвэлькі з Рукшэніц» у кнізе «Радаводнае дрэва» (1994). На падставе запозненага даносу, Ф. Тапчэўскі абвінавачваўся ў спробе ўступіць у паўстанцкія шэрагі на роднай Полаччыне ў самым пачатку паўстання ў красавіку 1863 г., але юрыдычна давесці гэтага следчым не ўдалося.
    С.	409. Па ўдакладненых звестках (знаходкі Я. Янушкевіча), брат Ф. Багушэвіча Валяр’ян у 1880-х гадах жыў у Люксембургу (Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 181).
    С.	428. Як цяпер устаноўлена, у маладыя гады Г. Радзевіч разам з жонкай Юліяй актыўна ўдзельнічаў у сацыял-дэмакратычным і рабочым руху ў Пецярбургу (К і с я л ё ў Г. Радаводнае дрэва. С. 70—84).
    С.	433. Па ўмовах часу ў выданні «Пачынальнікаў» 1977 г. было апушчана, што запіс успамінаў 3. Нагродскага і Ю. Радзевіч належыць выдатнаму дзеячу беларускага нацыянальнага руху А. Луцкевічу. Тады гэта імя было пад забаронай. Нядаўна з’явілася больш поўная перадрукоўка гэтай каштоўнай публікацыі 1938 г.: Л у ц к е в і ч А. Жыццё і творчасць Фр. Багушэвіча ва ўспамінах ягоных сучаснікаў// Спадчына, 2001, № 1—2.
    С.	446. Пасля некаторыя з гэтых прозвішчаў, названых ва ўспамінах Я.Дылы, былі ўдакладнены слуцкім краязнаўцам Родчанкам: не Вострасайліны, а Вастрасабліны; не Тэраль, а Пярэль (Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. Мн., 1984. С. 42—49).
    С.	449. Паўней пра доктара А. П. Ярэміча (1876—1920) гл.: Я. К у п а л а: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1986. С. 701.
    С.	469. Як высветлілася, дакладныя даты жыцця бацькі паэта (13.3.1817—8.2.1880) захаваліся на яго помніку на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
    С.	511. Гл. таксама № 185 бібліяграфіі. Пазней у выніку даследаванняў Г. Кісялёва і Я. Янушкевіча высветлілася, што гэта не пераклад, а аўтарскі тэкст В. Дуніна-Марцінкевіча, які напісаў свой знакаміты вадэвіль на «пінскай гаворцы», набліжанай да ўкраінскай мовы.
    С.	522. Звесткі пра больш познія крыніцазнаўчыя публікацыі па літаратуры гэтага перыяду прыведзены ў манаграфіі: Кісялёў Г. В. Ад Чачота
    да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. 2-е выд. Мн., Бел. навука, 2003. Спробу адпаведнай анатаванай бібліяграфіі гл. таксама: Пра ХІХ-е ў 1999 г. // XIX стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах / Уклад. М. Хаўстовіч. Мн., 2000. Кн. 2. С. 220—223.
    С.	523. Пра дадатковыя росшукі па ідэнтыфікацыі асоб, знятых на гэтай фатаграфіі, гл.: К і с я л ё ў Г. Чацвёра са старога здымка // Голас Радзімы, 1998, 19, 26 лют., 5, 12 сак. Што да партрэтнага здымка В. Дуніна-Марцінкевіча на с. 169 нашага зборніка, то цяпер вядомы яго арыгінал, які захоўваецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.
    С.	524. Па звестках У. Содаля, М. Насенка быў дробным службоўцам, судовым прыставам (С о д а л ь У. Сябра з Украіны // Літ. і мастацтва, 1984, 16 сак.).
    АРХІВЫ, МУЗЕІ, БІБЛІЯТЭКІ: СТАРЫЯ I НОВЫЯ НАЗВЫ
    Архіў Акадэміі навук СССР у Ленінградзе — Архіў Расійскай Акадэміі навук (РАН) у Санкт-Пецярбургу.
    Архіў унутранай палітыкі, культуры і быту ў Ленінградзе — у 1941 г. увайшоў у ЦДГА СССР у Ленінградзе (ЦД ГАЛ).
    Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. I. Ленінаў Мінску — у 1926—1932 гг. Беларуская дзяржаўная бібліятэка, цяпер Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
    Дзяржаўная публічная бібліятэка імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе (ДПБ) — Расійская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбургу.
    Дзяржаўны гістарычны архіў (ДГА) Маскоўскай вобласці — цяпер Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў (ЦДГА) горада Масквы.
    Дзяржаўны музей БССР — Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.
    Інстытут рускай літаратуры (Пушкінскі дом) СССР у Ленінградзе (ІРЛІ) — Інстытут рускай літаратуры (Пушкінскі дом) РАН у Санкт-Пецярбургу (ІРЛІ).
    Ленінградскі дзяржаўны гістарычны архіў (ЛДГА). Больш ранняя назва — Дзяржаўны гістарычны архіў Ленінградскай вобласці. Цяпер Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў (ЦДГА) горада Санкт-Пецярбурга.
    Фундаментальная бібліятэка імя Я. Коласа' АН БССР (ФБАН БССР) — цяпер Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі).
    Цэнтральная бібліятэка Акадэміі навукЛітССР (ЦБАН ЛітССР) у Вільнюсе — цяпер ЦБАН Літвы.
    Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі СССР (ЦДАКР СССР) у Маскве — Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі.
    Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва БССР (ЦДАЛіМ БССР) — з 1976 г. Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР (ЦДАМЛіМ БССР), цяпер Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ).
    Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва ЛітССР (ЦДАЛіМ ЛітССР) — Архіў літаратуры і мастацтва Літвы.
    Цэнтральны дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў СССР у Маскве (ЦДВГА) — цяпер Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў (РДВГА).
    1	Нейкі час насіла імя В. Р. Бялінскага.
    Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР (ЦДГА БССР) у Мінску — Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) у Мінску.
    Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР (ЦДГА БССР) у Гродна — да 1960 г. лічыўся філіялам ЦДГА БССР, цяпер Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) у Гродна.
    Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў ЛітССР (ЦДГА ЛітССР) — цяпер Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы (ДГА Літвы). Да ўтварэння ЦДГА (1957) яго матэрыялы захоўваліся ў складзе агульнага Цэнтральнага дзяржаўнага архіва ЛітССР (ЦДА ЛітССР).
    Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў СССР (ЦДГА СССР, ЦДГАЛ) у Ленінградзе — цяпер Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (РДГА) у Санкт-Пецярбургу.
    Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў СССР (ЦДГА СССР, ЦДГАМ) у Маскве — цяпер яго матэрыялы ў складзе Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі.
    Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў УССР (ЦДГА УССР) у Кіеве — Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Украіны (ЦДГА Украіны) у Кіеве.
    Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў УССР (ЦДГА УССР) у Львове — ЦДГА Украіны ў Львове.
    ЗМЕСТ
    Ад укладальніка (3 прадмовы да выдання 1977 г.)	 3
    Прадмова да 2-га выдання	 6
    Агульныя матэрыялы. Ананімныя творы	7
    Цытовнч. Слова два о языке н грамотностк Белой Русн	 8
    К. 14. Ровннскнй. Забытое пронзведенне	 13
    «Спроба пяра» — прадмова Е. Р. Раманава да віцебскага выдання паэмы «Тарас на Парнасе» 1896 г	 15
    Водзыў I. I. Сразнеўскага на беларускі верш «Панаманія»		19
    Рамуальд Зямкевіч. Стары Мінск у беларускіх успамінах	 21
    Успаміны М. Янкуса аб друкаванні беларускіх кніг у Тыльзіце		38
    Ян Баршчэўскі	39
    Аўтарская прадмова і ўступныя нарысы да «Шляхціца Завальні».... 40
    Рамуальд Падбярэскі. Беларусь і Ян Баршчэўскі	 53
    Юльян Барташэвіч. Ян Баршчэўскі	 78
    Ян Чачот	85
    Прадмова да зборніка народных песень 1846 г	 86
    3 пісьмаў	 101
    Дазвол вярнуцца на радзіму, у Навагрудскі павет	 103
    3 радаводнай справы	 104
    Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч	109
    Пасланні да У. Сыракомлі	 110
    Пісьмы	 114
    3 метрычнай кнігі Бабруйскага парафіяльнага касцёла	 118
    3 радаводнай справы	 118
    Спроба ўладкавацца на службу ў дырэкцыю вучылішчаў Мінскай губерні	 125
    Намер паехаць за мяжу	 127
    Клопаты аб музычнай адукацыі дзяцей	 129
    Забарона перакладу «Пана Тадэвуша»	 131
    Рэцэнзія М. Акялайціса на пераклад «Пана Тадэвуша»	 138
    Са справы «Пра назіранне за дзеяннямі... Вікенція Марцінкевіча» 1861-1862 гг	 142
    Са справы Віленскага палявога аўдытарыята	 144
    3 ведамасці 1868 г. пра асоб, што знаходзіліся пад наглядам паліцыі	 154
    Перапіска аб вызваленні	ад	паліцэйскага	нагляду	 155
    3 ведамасці 1876 г. пра асоб, што знаходзіліся пад наглядам паліцыі	 161
    Некралог у «Kraju»	 162
    Артыкул у «Tygodniku Ilustrowanym» пра пераклад «Пана Тадэвуша»	 165
    Перапіска 1889 г. у сувязі са спробай надрукаваць біяграфію і вадэвіль «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча	 167
    Успаміны Ядвігіна Ш	 170
    Аляксандр Рыпінскі	173
    Пісьмо да Адама Плуга	 174
    Спроба надрукаваць баладу «Нячысцік» у Расіі	 181
    Вяртанне з эміграцыі на радзіму	 183
    Паўлюк Багрым	185
    Ігнат Яцкоўскі. Аповесць з майго часу	 186
    Следства адносна крошынскай школы і прачытаных П. Багрымам вершаў	 191
    Арцём Вярыга-Дарэўскі	213
    Карэспандэнцыі ў «Ruch muzyczny»	 214
    Пісьмы	 224
    Альбом	 243
    Са справы Часовага палявога аўдытарыята	 280
    Уладзіслаў Сыракомля	293
    Артыкулы пра В. Дуніна-Марцінкевіча	 294
    Вінцэнт Каратынскі	317
    3 пісьмаў	 318
    3 кансісторскай справы пра ўзнаўленне хроснай метрыкі	 322
    Аляксандр Ельскі	327
    Пра беларускую гаворку	 328
    Адам Міцкевіч на Беларусі	 342
    Пісьмы да Я. Карловіча	 345
    Вуль (Францішак Элегій Карафа-Корбут)
    367
    3 метрычнай кнігі Віцебскага парафіяльнага фарнага касцёла		368
    Са справы Віленскага палявога аўдытарыята	 368
    Фелікс Тапчэўскі	377
    Са спісу валасных пісараў Лепельскага павета	 378
    Арышт у 1864 г	 379
    Францішак	Багушэвіч	381
    3 кнігі хросных метрык Рукойненскага парафіяльнага касцёла		382
    Дакументы аб заканчэнні	Віленскай	губернскай гімназіі	 382
    Са студэнцкай справы	 389
    Дакументы пра ўдзел сям'і Ф. Багушэвіча ў паўстанні 1863 г		395
    Са справы Міністэрства юстыцыі пра звальненне са службы		409
    3 некралогаў	 413
    Н. Раднн. Памятн Ф. К. Богушевнча	 415
    Люцыян Узембла. Паэт-юрыст	 417
    Артыкулы Н. Роўбы пра Ф. Багушэвіча	 420
    3 успамінаў пляменніцы паэта Ю. Радзевіч і	3. Нагродскага		433
    Альгерд Абуховіч	443
    Метрычны выпіс аб нараджэнні	 441
    Тодар Кулеша. Пісьменнік-дэмакрат Альгерд	Абуховіч	 445
    Войслаў Савіч-Заблоцкі	451
    Аўтабіяграфічны запіс у альбоме М. Сямеўскага «Знаёмыя»		452