Падарожжа ў нябыт
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
— Гэта праўда, але чаму?.. У часе вайны яго падтрымліваў урад, дзякуючы яго другому зяцю Марысу дэ Тыянжу, які быў дэпутатам... Пасля вайны, вы гэта лепш за мяне ведаеце, вашаму цесцю быў вымушаны памагаць ваш дзед. А на гэта ён якраз і разлічваў... А!.. Ізноў гэты цудоўны водар... Мы набліжаемся да тэрасы... Пачакайце хвілінку, Антуан,— я задыхаюся.
— Вы многа гаварылі падымаючыся.
— Пакладзіце мне на сэрца руку... Чуеце, як б’ецца ў грудзях, ледзь не выскачыць... Вазьміце... Вось мая хустачка... Вытрыце губы, Антуан... Жанчыны — жудасныя істоты, адразу ж заўважаць чырвоны след... He, сваю хустачку схавайце, a то яна вас выдасць... Каб вы былі болып спрактыкаваным мужам, вы б гэта ведалі даўным-даўно... I вось што... Абмахніце левае плячо, там, мабыць, засталося трошкі пудры... Так, добра... Цяпер мы можам выйсці на святло.
Праз некалькі хвілін госці паехалі. Жанчыны пажадалі адна адной здароўя і развіталіся, як родныя сёстры.
НАРАДЖЭШІЕ
МАЙСТРА
астак П’ер Душ якраз канчаў нацюрморт — кветкі ў аптэчным слоіку і баклажаны на талерцы,— калі ў майстэрню ўвайшоў пісьменнік Поль-Эміль Глез. Некалькі хвілін Глез глядзеў, як працуе яго друг, потым рашуча сказаў:
— He!
Мастак перастаў падпраўляць баклажан і ў здзіўленні падняў галаву.
— He,— паўтарыў Глез.— He! Так ты ніколі не будзеш мець поспеху. Ёсць у цябе майстэрства, ёсць у цябе талент, і чалавек ты сумленны. Але твой жывапіс, галубчык, занадта просты, нават банальны. Ён не крычыць, не лезе ў вочы. У Салоне, дзе пяць тысяч палотнаў, твае карціны не прыцягнуць увагі сонных разявак... He, П’ер Душ, поспеху мець ты не будзеіп. А шкада.
— Але чаму? — уздыхнуў чэсны мастак.— Я малюю тое, што бачу. Стараюся выявіць тое, што адчуваю.
— Справа не ў гэтым, мой бедны друг. У цябе ёсць жонка, галубчык, жонка і трое дзяцей. Кожнаму з іх трэба па тры тысячы калорый у дзень. А карцін куды болып, чым пакупнікоў, і дурняў куды больш, чым знаўцаў. To якім жа спосабам, П’ер Душ, ты мяркуеш выбіцца з натоўпу нікому не вядомых няўдачнікаў?
— Працай,— адказаў мастак,— і шчырасцю.
— Гэта несур’ёзна. Ёсць толькі адзін спосаб разбудзіць сонных дурняў, П’ер Душ,— адважыцца на штонебудзь небывалае. Абвясці ўсім, што ты едзеш на Паўночны полюс паляваць сярод ільдоў. Выйдзі на вуліцу ў вопратцы егіпецкага фараона. Альбо яшчэ лепш — ствары якую-небудзь новую школу. Выцягвай, як білецікі з капелюша, розныя вучоныя словы: экстэрыярызацыя, дынамізм, падсвядомасць, абстракцыя — і складай маніфесты. Адмаўляй рух ці, наадварот, спакой, белае ці чорнае, круг ці квадрат. Выдумай які-небудзь «неагамерычны» жывапіс, які прызнае толькі жоўты колер і чырвоны, жывапіс «цыліндрычны», «актаэдрычны», «чатырох вымярэнняў»...
У гэты момант дзівосны і тонкі пах духоў абвясціў аб з’яўленні пані Каснеўскай. Гэта была прыгожая полька, сінімі вачамі якой захапляўся П’ер Душ. Вы/ пісваючы дарагія часопісы з раскошнымі рэпрадукцыямі шэдэўраў, намаляваных трохгадовымі дзецьмі, яна не сустракала там прозвішча чэснага Душа, а таму лічыла яго жывапіс нікуды не вартым. Выцягнуўшыся на канапе, яна зірнула на пачатае палатно, трасянула пасмамі льняных валасоў і ўсміхнулася з лёгкай пагардай:
— Учора я была на выстаўцы негрыцянскага мастацтва эпохі росквіту,— паведаміла яна сваім пявучым, раскацістым голасам.— Ах! Якая экспрэсія! Якая выразнасць! Якая сіла!
П’ер Душ прынёс і паказаў ёй гатовы партрэт, які яму самому падабаўся.
— Нядрэнна,— працадзіла яна праз зубы. I пайшла... пахучая, пявучая, імклівая і расчараваная.
Шпурнуўшы палітру ў кут, П’ер Душ паваліўся на канапу.
— Пайду ў страхавыя агенты, у банк, у паліцыю, абы куды! — заявіў ён.— Мастацтва — самы нікчэмны
занятак. Каб мець поспех у разявак, трэба быць махляром альбо шэльмай. А крытыкі, замест таго каб падтрымліваць майстроў, расхвальваюць дзікунства. Хопіць з мяне! К чорту!
Выслухаўшы гэты крык душы, Поль-Эміль Глез закурыў цыгарэту і надоўга задумаўся.
— А можаш ты,— запытаў ён нарэшце,— аб’явіць урачыста і зусім сур’ёзна Каснеўскай і некаторым іншым, што апошнія дзесяць гадоў распрацоўваеш новы творчы метад?
— Хто? Я?
— Пачакай... Я апублікую ў часопісах парачку артыкулаў для нашай «эліты» і паведамлю, што ты засноўваеш ідэааналітычную школу жывапісу. Да гэтага часу партрэтысты ў сваім невуцтве вывучалі чалавечае аблічча. Глупства! Сапраўдная сутнасць чалавека — гэта тыя вобразы, якія ён абуджае ў нас. Напрыклад, партрэт палкоўніка: блакітны з золатам фон, а на ім пяць вялізных пагонаў, у адным кутку — конь, у другім — крыжы. Партрэт фабрыканта: заводская "труба і здаравенны кулак на стале. Разумееш, П’ер Душ, якую ты навіну нясеш свету? Скажы мне, зможаш ты намаляваць за месяц дваццаць ідэааналітычных партрэтаў?
Мастак журботна ўсміхнуўся:
— За адну гадзіну намалюю. Але сумна тое, Глез, што, каб я быў чалавекам іншым, твая выдумка, можа, і ўдалася б.
— Паспрабуем.
— Я не ўмею трапаць языком.
— Вось што, галубчык... Калі цябе папросяць растлумачыць, ты, не спяшаючыся, запалі сваю люльку, пусці ў твар таму, хто пытае, воблака дыму і, памаўчаўшы, скажы так: «Вы бачылі калі-небудзь, як цячэ рака?»
— А што гэта значыць?
— Нічога,— адказаў Глез.— Вось таму і палічаць, што ты — сіла. Пачнуць цябе раскрываць, вывучаць, захапляцца табой, а потым, калі ты ўжо будзеш на вяршыні славы, мы і прызнаемся, што ўсё гэта містыфікацыя. Цікава, як яны будуць сябе адчуваць?
* * *
Мінула два месяцы. Выстаўка карцін Душа ператварылася ў сапраўдны трыумф. Пахучая, пявучая, імклівая, чароўная пані Каснеўская не адыходзіла ад свайго новага куміра.
— Ах! — паўтарала яна.— Якая экспрэсія! Якая выразнасць! Якая сіла! I якім чынам, дарагі друг, вы дабіліся такога цудоўнага сінтэзу?
Мастак, не спяшаючыся, запаліў сваю люльку, выпусціў воблака дыму і, памаўчаўшы, сказаў:
— Мадам, вы бачылі калі-небудзь, як цячэ рака?
Губы прыгожай полькі задрыжалі, абяцаючы яму пахучае і пявучае шчасце.
Малады бліскучы Струнскі ў паліто з трусіным каўняром тлумачыў групе наведвальнікаў:
— Здорава! Здорава! Магутна! Скажыце мне, Душ, як вы натрапілі на такое адкрыццё? Ці не з маіх артыкулаў?
П’ер Душ доўга маўчаў, потым выпусціў яму ў твар воблака дыму і прамовіў з надзвычайнай сур’ёзнасцю:
— Дарагі мой, вы бачылі калі-небудзь, як цячэ рака?
— Здорава сказана! Магутна! — аслупянеў Струнскі.
Тым часам вядомы гандляр карцінамі, закончыўшы агляд майстэрні, падхапіў мастака пад руку і зацягнуў яго ў куток.
— Душ, дружа мой,— сказаў ён,— а вы — хітрун! На гэтым можна выскачыць. Так і быць, бяру вашу
прадукцыю. Толькі не ўздумайце без майго дазволу мяняць манеру. Купляю пяцьдзесят карцін у год... Згодны?
Нічога не адказаўшы, П’ер Душ спакойна курыў.
Мала-памалу майстэрня апусцела. Наведвальнікі выйшлі, і Поль-Эміль Глез зачыніў дзверы. 3 лесвіцы, паступова аддаляючыся, даносіўся гул захаплення. Застаўшыся з мастаком вока на вока, пісьменнік весела засунуў рукі ў кішэні.
— Ну як, галубчык,— запытаў ён,— абкруцілі мы іх вакол пальца? Чуў, што гаварыў гэты сапляк з трусіным каўняром? А прыгожая полька? А тры дзяўчынкі-красуні? Яны гатовы былі маліцца на цябе: «Ой, як нова! Ой, як свежа!» Ах, дарагі П’ер, ведаў я, што чалавечай дурасці канца няма, але тое, што адбылося сёння, перавысіла мае самыя горшыя меркаванні.
I яго ахапіў шалёны, нястрымны смех. Мастак нахмурыў бровы і, бачачы, што той аж заходзіцца з рогату, раптам выпаліў:
— Ідыёт!
— Ідыёт? — ускіпеў раз’юшаны пісьменнік.— Ды такая штука яшчэ нікому не ўдавалася з часоў Біксіу!..
Мастак з гордасцю агледзеў дваццаць ідэааналітычных партрэтаў і, канчаткова пераканаўшыся, зірнуў на свайго прыяцеля:
— Я не жартую, Глез, ты — ідыёт. У гэтых карцінах нешта ёсць.
Уражаны пісьменнік вытрашчыў вочы.
— Ах, вось ты як! — закрычаў ён.— Ты што, забыў, хто табе падсунуў гэты новы творчы метад?
П’ер Душ, памаўчаўшы, выпусціў са сваёй люлысі воблака дыму і сказаў:
— Ты бачыў калі-небудзь, як цячэ рака?
МІРЫНА
епшыя пісьменнікі на-
шага часу захапляліся Крысціянам Менетрые. Праўда, і ворагаў прыдбаў ён шмат, паколькі іх заўсёды плодзіць чужая ўдача і асабліва таму, што ўдача гэта прыйшла да Менетрые позна, тады ўжо, калі сябры і крытыка прывыклі лічыць яго паэтам для нямногіх, вартым пашаны, але не здольным распальваць страсці, і ўвага да яго твораў набыла характар спакойны і бяскрыўдны. Яго жонка, Клер Менетрые, асоба з прэтэнзіямі, гарачая і энергічная, вывела Крысціяна ў людзі ў 1927 годзе, угаварыўшы кампазітара Жана Франсуа Мантэля напісаць оперу «Мерлін і Вівіяна» на сюжэт драматычнай паэмы свайго мужа. Але найбольшая заслуга ператварэння Крысціяна Менетрые ў папулярнага драматурга належыць акцёру Леону Ларану. Гісторыя гэта мала вядомая, і, можа, будзе цікава яе прыпомніць, паколькі яна асвятляе некаторыя слаба даследаваныя праявы творчага працэсу...
Леон Ларан, які так многа зрабіў для адраджэння французскага тзатра ў перыяд паміж дзвюма войнамі, на першы погляд здаваўся чалавекам далёкім ад акцёрскай прафесіі. Ніякага зазнайства, заўсёды гатовы з поўнай аддачай узяцца за пастаноўку добрай п’есы, ён глядзеў на тэатр, як на храм. Яго культурнасць проста здзіўляла. Ён меў бездакорны густ і мог даска-
нала разабрацца ў самым складаным і нязвычным. Кіруючы ўласнай трупай, ён адважыўся паставіць «Праметэя» Эсхіла, «Вакханак» Эўрыпіда і «Буру» Шэкспіра. Яго Праспера і Арыэль у выкананні Элен Месьер — цудоўныя, незабыўныя вобразы. Ён асвяжыў Мальера, Мюсэ, Марыво арыгінальным прачытаннем і рэжысёрскай трактоўкай яшчэ тады, калі Камедзі-Франсэз соладка спала, чакаючы, пакуль яе пабудзіць Эдуард Бурдэ. Нарэшце, ён умеў вышукваць сярод пісьменнікаў нашага часу тых, хто быў гатовы падтрымаць слаўныя традыцыі тэатра паэтычнага. Французскай драматургіі ён даў школу і сцэну.
Я сказаў, што на першы погляд у ім не было нічога акцёрскага. Гэта праўда. Тонам, манерай, падборам слоў ён хутчэй нагадваў маладога настаўніка альбо ўрача. Але такое ўражанне трымалася нядоўга. Некалькі хвілін ігры — і вы пераконваліся, што перад вамі артыст магутнага дару і шырокага дыяпазону, які мог зрабіцца велічным Аўгустам у «Цынне», пацешным абатам у «Дарма слова не давай!» альбо трагікамічным донам Базіліо ў «Севільскім цырульніку».