Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
ПАДАРОЖЖА
НЯБЫТ і яшчэ 24 навелы
ПАДАРОЖЖА
Ў НЯБЫТ і яшчэ 24
навелы
Укладанне і пераклад з французскай мовы Юркі Гаўрука
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1974
П(Франц.)
М 80
М
0734-005 g4 7? М 302(05)-74
© Перанлад на беларускую мову, «Мастацкая літаратура», 1974,
ЧАРЛДЗЕЙ СЛОВЛ
Андрэ Маруа (1885—1967) — адзін з лепшых прадстаўнікоў французскай літаратуры першай паловы дваццатага стагоддзя. За свой доўгі век ён напісаў некалькі дзесяткаў тамоў. Яго творы ахвотна перакладаліся на розныя мовы і прынеслі яму сусветную вядомасць. Асабліва праславіўся А. Маруа як раманіст і аўтар мастацкіх біяграфій (Байрана, Шэлі, Гюго, трох Дзюма, Бальзака, Жорж Санд, Марселя Пруста, мікрабіёлага Флемінга і многіх іншых). Ім напісаны кнігі па гісторыі Францыі і Злучаных Штатаў Амерыкі, безліч літаратурна-крытычных нарысаў, успамінаў аб сучасніках і публіцыстычных артыкулаў. Назіральнасць вучонага-даследчыка спалучаецца ў Маруа з яркім талентам белетрыста.
Прыкметны раздзел у яго творчасці складаюць і навелы. Колькаена іх не так і многа — усяго тры зборнікі: «Заўсёды здараецца нечаканае» (Toujours 1’innatendu arrive, 1943), «Абед пад каштанамі» (Le diner sous les marroniers, 1951) i «Для фартэпіяна сола» (Pour piano seul, 1960), прычым y апошнім зборніку (самым поўным) змешчана большасць навел з папярэдніх Двух.
Наследнік лепшых традыцый французскіх рэалістаў, А, Маруа не ставіў перад сабой задачы, як некаторыя з яго сучаснікаў, любой цаной дабівацца навізны, Вораг усякай манернасці, штучнасці, ён шукаў новага не праз форму паказу, а праз паглыбленне ў спецыфіку з’явы, у яе нераскрытую сутнасць. Гэта не азначае, што ён не звяртаў увагі на форму сваіх твораў, наадварот, ён рабіў усё, каб дапасаваць форму да зместу, прытрымліваючы1»
ся класічных, правераных вопытам правілаў іх арганічнага адзінства. У яго багатая фантазія і рэдкая здольнасць лагічна ўвязваць нават самыя нечаканыя факты.
Непараўнаны майстар псіхалагічнага партрэта, ён зрабіў чалавеказнаўства прадметам сваіх доследаў і творчасці. Любімымі пісьменнікамі Маруа былі Стэндаль, Бальзак, Мерымэ, Мапасан. Ён добра ведаў і рускую літаратуру, захапляўся Львом Талстым, Тургеневым і асабліва Чэхавым. Чалавек шырокай эрудыцыі, энергічны і працавіты, ён быў сумленны літаратар-прафесіянал, улюбёны ў сваю справу. «Ні артыкула, ні прамовы, ні тым болей кнігі я не рабіў абы-як»,— гаворыць ён пра сябе. Перапляценне многіх уплываў, жыццёвыя і літаратурныя «універсітэты», пройдзеныя Маруа, памаглі яму знайсці свой уласны шлях, выявіць арыгінальнае і непаўторнае творчае аблічча.
Жывучы ў капіталістычным свеце, выхадзец з буржуазіі, Андрэ Маруа не парываў са сваім асяроддзем, але, стараючыся быць праўдзівым, паказваў яго без асаблівых прыкрас. Такім чынам, апроч мастацкай вартасці, яго творы маюць і пазнавальную вартасць, раскрываючы перад намі шмат невядомага і цікавага. Андрэ Маруа быў інтэлігент-ідэаліст, яго запаветная Ma­pa — дружба паміж народамі, справядлівасць і чалавечнасць. Светлы, аптымістычны каларыт, гуманістычная аснова надаюць яго творам вялікую прывабнасць. Трэба таксама адзначыць, што Маруа быў палымяны патрыёт, актыўна змагаўся за вызваленне Францыі ад гітлераўскіх захопнікаў.
На рускай мове чатырнаццаць навел Андрэ Маруа апублікаваны ў зборніку «Фналкн по средам». У зборнік «Падарожжа ў нябыт» уключана некалькі навел, якія ў Савецкім Саюзе дагэтуль яшчэ не публікаваліся.
Ю. Гаўрук
ПАДАРОЖЖА
Ў НЯБЫТ
Гэта шалёная мітусня ў апошнія нашы хвіліны мне нагадвае выраз А. Жыда ў яго ♦Дзённіку», дзе ён кажа, што смерць падобна на ад’езд. Параўнанне смерці з ад’ездам дало мне ідэю гэтага апавядання.	A. М.
болей не мог ні варушыцца, ні гаварыць. Маё цела, мой язык, мае павекі яе падпарадкоўваліся маёй волі, і, хоць вочы мае былі расплюшчаны, я нічога не бачыў, апроч светлай імглы, у якой скакалі бліскучыя кропкі, як пылінкі ў промені сонца. Я адчуваў, што маё існаванне канчаецца. Аднак я нешта яшчэ чуў. Гучанне слоў да мяне даплывала невыразна, гэта быў хутчэй шэпт, чым гутарка, але галасы я пазнаваў. Я ведаў, што каля майго ложка былі доктар Галцье, які лячыў нас (свой вясковы акцэнт ён змякчаў, як мог), другі доктар, аўтарьітэтны тон якога біў, як молатам, па маіх напятых нервах, і Данаціна, мая жонка. Яна стрымлівала рыданні і, задыхаючыся, пытала ў дактароў:
— Ён пры памяці?
— He, мадам,— адказаў незнаёмы доктар.— Напэўна, не. Ён нават больш не трызніць. Каматозны стан. Гадзіна альбо некалькі мінут, і ўсё.
— А можа,— нясмела прапанаваў Галцье грубаватым голасам,— як вы думаеце, можа, зрабіць укол?..
— Навошта мучыць няшчаснага? — запярэчыў кансультант.— У яго ўзросце, дарагі калега, падобны шок не дасць вынікаў... Пеніцылін быў нашай апошняй надзеяй. Але ён не даў належнага эфекту. Ніякіх іншых сродкаў, на жаль, няма.
— А можа, як вы думаеце,— пачціва прамовіў Галцье,— арганізм пацыента — фактар не менш важны, чым яго ўзрост? Месяц назад я аглядаў яго, перад самым запаленнем лёгкіх... Сэрца ў яго і ціск, як у маладога.
— Толькі на выгляд,— заўважьіў прафесар.— Толькі на выгляд... Хочацца гэтаму верыць... Але ўзрост ёсць узрост.
— Ды не, прафесар! — ледзь не крыкнула Данаціна.— Мой муж быў малады, зусім малады.
— Ён лічыў сябе маладым, мадам, а ілюзіі — гэта самае небяспечнае... Вы павінны адпачыць, мадам. Я абсалютна ўпэўнены, што ён вас не бачыць. Сядзелка вас пакліча, калі што...
Рыданне Данаціны, яе крык разарвалі на момант імглістую заслону, і мне здалося, што здалёку бліснулі яе вочы, як агеньчык на беразе ахутанай туманам ракі. I тут жа згаслі... Галасы змоўклі, і я застаўся адзін у магільнай цішыні. Колькі часу прайшло? He ведаю. Туга сціскала мяне ўсё мацней і мацней, і, калі стала зусім нясцерпнай, я раптам надумаўся падняцца. Некалькі разоў прабаваў паклікаць сядзелку, але яна не прыйшла. I тады я закрычаў:
«Данаціна».
Мая жонка не адазвалася.
«Пайду яе шукаць»,— вырашыў я.
Як я здагадаўся, што магу варушыцца, апусціць на дол свае худыя ногі, хадзіць? Помню толькі, што быў перакананы ў гэтым, і не без падставы, бо падняўся лёгка і пайшоў праз густы малочны туман адразу да адзежнай шафы. Але не паспеў я дакрануцца да яе дзверцаў, як, дзіўная рэч, намацаў на сваім целе вопратку. Я пазнаў варсістае паліто, купленае ў Лондане для падарожжаў у ліхсе надвор’е. Нахіліўшыся, я ўбачыў, што абуты і стаю не на паркетнай падлозе, а на нейкім няроўным бруку. Якім чынам я, будучы непры-
томным, як лунацік, злез з ложка, адзеўся, абуўся і пакінуў дом? Я быў занадта ўсхваляваны, каб паглыбляцца ў роздум. Але самае дзівоснае было тое, што я не паміраў, нават не быў хворы. I што гэта за горад? Парыж? Малочны туман з жаўтаватым адценнем хутчэй уласцівы Лондану. Засланяючы рукамі твар, каб не наткнуцца на нябачную перашкоду, я зрабіў некалькі крокаў, прабуючы дабрацца да якой-небудзь сцяны. Здалёку раз-пораз даносілася велічнае завыванне параходных сірэн. Вецер быў моцны і салёны, нібы дзьмуў з акіяна. Што гэта за порт?
* * *
— Гэй! Там! Зважай, куды ідзеш!..
— Даруйце! — адказаў я.— Я нічога не бачу... Дзе я знаходжуся?
Чалавек трымаў вялікі электрычны ліхтар. Ён павярнуў святло спачатку на мяне, потым на сябе, і я заўважыў, што ён апрануты ў форму, але з выгляду ён не быў падобен ні на французскага агента паліцыі, ні на англійскага палісмена. Яго куртка хутчэй нагадвала форму пілотаў амерыканскіх ліній. Ён узяў мяне моцна, але не груба за плячо і павярнуў налева.
— Ідзіце прама ў гэтым кірунку,— сказаў ён,— і выйдзеце на пляцоўку.
Я зразумеў, што ён гаворыць пра аэрапорт. Дзіўна было толькі тое, што ён ані не сумняваўся ў маім жаданні папасці туды, а я нават не запытаў сябе, чаго і куды мне ляцець, ледзь-ледзь падняўшыся з пасцелі пасля такой страшнай хваробы. «Дзякуй, капітан»,— прамовіў я механічна і пайшоў паказанай мне дарогай.
Ці то туман рассейваўся, ці то мае вочы сталі прывыкаць? He ведаю. Але я мала-памалу пачаў адрозніваць сілуэты людзей. Усе ішлі ў тым жа напрамку, што і я. Паступова натоўп павялічваўся, і ў хуткім часе
ўтварылася нешта падобнае на працэсію. Мы як мага прыспешвалі крок, бо здагадваліся інстынктыўна, не разважаючы (калі меркаваць па маіх адчуваннях), што павінны з’явіцца неадкладна. Але рухацца наперад было ўсё цяжэй, і дарога рабілася як быццам вузейшая...
— He штурхайцеся! — сярдзіта прамовіла нейкая старая жанчына.
— Я не штурхаюся, мяне самога штурхаюць,— пачаў я апраўдвацца.
— У чаргу, станавіцеся ў чаргу, як усе людзі!..
Я рашуча спыніўся, чамадан выпаў з маіх рук (я толькі цяпер заўважыў, што пры мне быў чамадан) і ўпёрся ў ногі чалавеку, які ішоў следам. Я павярнуўся. Смуга распаўзлася, і адразу пасвятлела. Я выразна ўбачыў твар абуранага негра, маладога, прыгожага, у ружовай кашулі з адкрытым каўняром.
— Прабачце, пане,— сказаў ён з горкай іроніяй, тэатральна мне пакланіўшыся,— прабачце, што я маімі чорнымі нагамі зачапіў ваш белы чамадан.
— Вы ж бачыце, я ненаўмысна.
— Даруйце мне, пане, я больш не буду, даруйце,— прамовіў ён здзекліва і пакланіўся з яшчэ большым нахабствам.
Тады я ўгледзеў, што перада мной выцягнулася даўжэзная калона — некалькі тысяч пасажыраў. Перад імі невыразна вырысоўваліся агароджа, будынкі, дыспетчарская вежа, ангары. Здалёку гулі і стракаталі маторы, час ад часу прарэзліва раўла сірэна. Моцны вецер разганяў нізкія навальнічныя хмары, і ў разрывах дзенідзе відаць было шэрае неба.
3 гэтай хвіліны наш рух стаў страшэнна марудны. Жанчына, што ішла перада мной, азірнулася, і я ўбачыў яе гладкія, кранутыя сівізной, валасы і вочы ірландкі, прыгожыя і мяккія. Яна больш не гневалася і ўсміхалася мне, нібы казала: «Усё гэта вельмі цяжка,
але мы з вамі людзі мужныя і будзем цярпець без нараканняў».
Пратупаўшы на месцы добрую гадзіну, яна захісталася:
— Я так рана ўстала сёння — сіл не хапае.
— А вы сядзьце на мой чамадан,— параіў я жанчыне. Ставячы на зямлю чамадан, я раптам адчуў, што ён занадта лёгкі.
— Ах, божа мой! — спалохана крыкнуў я.— Hi аўтаручкі, ні тапачак! Я ж іх забыў пакласці...
I бягом кінуўся ў горад. Чаму я так спяшаўся? Хто мяне там чакаў? I куды было бегчы? Я не ведаў.